Казкі
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
з тымі, хто нарадзіўся ў нядзелю ад адзінаццатай да другой гадзіны дня. Петэр Мунк спытаўся, калі нарадзіўся ён. «Акурат а дванаццатай, — уздыхнула маці. — I, памятаю, гэта сапраўды была нядзеля». Ведаць бы яшчэ, што там далей у вершыку.
Вядома ж, калі Петэр Мунк пачуў усё гэта, ён страшэнна ўзрадаваўся і нецярпліва пачаў чакаць, калі ж ён зможа ажыццявіць задуманае. Яму здавалася, што гэтага цалкам дастаткова, каб пабачыць Шклянога Чалавечка: быць народжаным у нядзелю і ведаць хаця б некалькі радкоў з вершыка. I вось аднойчы, прадаўшы свой вугаль, ён не стаў запальваць новае вогнішча, а нацягнуў бацькаў парадны камзол і новыя чырвоныя панчохі, насунуў на галаву найлепшы капялюш, узяў кій і сказаў маці: «Мне трэба ў горад, матухна, там якраз будуць кідаць жэрабя, каму ісці ў рэкруты, і я хачу нагадаць начальнікам, што ты ўдава, а я твой адзіны сын». Маці ўхваліла ягонае рашэнне. Аднак ІІетэр Мунк рушыў не да горада — ён выправіўся ў лес, у самы гушчар, на самую высокую з шварцвальдскіх гор. Мясціны, праз якія неўзабаве ішоў Петэр, у тыя часы выглядалі зусім інакш: чым далей угару, тым радзей сустракалася жытло, тут можна было ісці некалькі гадзінаў і не сустрэць ніводнага чалавека. Прымхлівыя шварцвальдцы называлі гэтае месца «ненадзейным», і небеспадстаўна. Дрывасекі, якія прыходзілі сюды, прывабленыя высачэзнымі раскідзістымі ялінамі, дужа рызыкавалі: неаднакроць здаралася, што сякера нават у руках самага ўмелага майстра раптам саскоквала і біла таго па назе, адсякаючы
яе да калена, ці якое-небудзь толькі трохі падсечанае дрэва знянацку падала так хутка, што абавязкова калечыла або забівала тых, хто стаяў пад ім. Нават самыя прыгожыя яліны, ссечаныя тут, прыдатныя былі хіба што на дровы — бо плытнікі адмаўляліся браць драўніну з «ненадзейнага месца», яна танула, як толькі апыналася ў вадзе. Урэшце дрывасекі перасталі сюды наведвацца, і дрэвы там, куды прыйшоў Петэр, былі настолькі высокія і раслі настолькі шчыльна, што нават удзень тут было цёмна бы ўначы. Петэр прабіраўся праз гушчар усё далей і далей, і яму было ніякавата ў тым вусцішным месцы: нідзе не было чуваць ні галасоў, ні грукату сякераў, ні крокаў; нават птушкі, здавалася, пакінулі гэты лес.
Нарэшце Петэр Мунк дайшоў да нейкае паляны і спыніўся перад ялінай такой неймавернай таўшчыні, што любы галандскі карабельнік аддаў бы за яе цэлую кучу гульдэнаў. «Тут, — падумаў Петэр Мунк, — я ўпэўнены, што тут ён і жыве, гэты Шкляны Чалавечак». Ён зняў свой нядзельны капялюш, нізка пакланіўся, адкашляўся і дрыготкім голасам прамовіў:
— Добрага вам вечара, спадар Шкляны Чалавек.
Але ніякага адказу на гэта не было, навокал стаяла такая ж цішыня, як і раней. «Напэўна, трэба ўсё ж расказаць вершык», — падумаў ён і прамармытаў:
Вялікіх скарбаў уладар, Табе належыць ўвесь гушчар, Жывеш тут тысячу гадоў...
Як толькі ён прамовіў гэта, то пабачыў з жахам, што з-за тоўстае яліны выглядвае нейкая дзіўная маленькая істота — не істота нават, а хіба што яе бляклыя абрысы: і ўсё ж Петэр здолеў, як яму падалося, разгледзець чорную куртачку, чырвоныя панчошкі, капялюшык і тварык, хаця й маленькі, але разумны і зусім не брыдкі. Але ж наколькі раптоўна і хутка чалавечак з’явіўся, настолькі ж імкліва і знік!
— Спадар Шкляны Чалавек! — крыкнуў пасля непрацяглага роздуму Петэр. — Зрабіце ласку, пакажыцеся, і не трымайце мяне за дурня. Спадар Шкляны Чалавек, калі вы думаеце, што я вас не заўважыў, то памыляецеся, я бачыў, як вы выглядвалі з-за дрэва.
Але ніхто не адказваў. Праўда, потым Петэру здалося, што за дрэвам нехта ціхенька пасмейваецца. Урэшце нецярплівасць Петэра Мунка перамагла ягоны страх, і ён сказаў: «Ну пачакай, маленькі хітрун, я да цябе дабяруся». Петэр у адзін момант падскочыў да дрэва і зазірнуў за яго — але там не было ніякага ўладара скарбаў, толькі вавёрка спрытна караскалася ўверх па камлі.
ІІетэр Мунк пахітаў галавой. Галоўнае, што заклён дзейнічае, вугляру не хапала толькі нейкае рыфмы, нейкага аднаго радка, каб вымусіць Шклянога Чалавечка выйсці. Але ён думаў, думаў, ды так нічога і не прыдумаў. На ніжнім галлі яліны з’явілася вавёрка, яна глядзела на Петэра і нібы падбадзёрвала яго, а можа, і здзекавалася з хлопца. Яна пачысціла лапкамі поўсць, Петэру раптам стала страшна, бо на нейкае імгненне яму пада-
лося, быццам на вавёрцы надзеты востраканечны капялюш. Прайшло яшчэ трохі часу, і капялюш знік, затое цяпер на звярку былі чырвоныя панчохі і чорныя боцікі. Неўзабаве гэта зноў была пацешная вавёрка, але Петэр Мунк ужо быў апанаваны сумневамі на гэты конт, бо падумаў, што нічому тут нельга даваць веры.
Шпаркім крокам, такім жа, якім і прыйшоў сюды, Петэр рушыў назад. Цемра яловага лесу здавалася ўсё чарнейшай, дрэвы абступалі ўсё шчыльней, і яго ахапіла такая жуда, што ён пусціўся трушком. Толькі калі ўдалечыні пачуўся сабачы брэх і між дрэвамі з’явіўся дым нейкага коміна, Петэр трохі супакоіўся. Адмак калі ён выйшаў з гушчару, пабачыў хату, двор і прыгледзеўся да людзей, то зразумеў, што з перапуду пераблытаў кірунак — і замест таго каб вярнуцца да гутнікаў, трапіў да дрывасекаў. Людзі, якія жылі ў той хаце, і праўда былі лесарубамі: стары, ягоны сын, які і быў тут гаспадаром, і некалькі дарослых ужо ўнукаў старога. Яны добра прынялі Петэра, які папрасіўся ў іх пераначаваць, не пыталіся ні ягонага імя, ні пра тое, адкуль ён, пачаставалі яго яблычным шнапсам, а ўвечары ў гонар Петэра быў прыгатаваны глушэц — адмысловая страва шварцвальдцаў.
Пасля вячэры гаспадыня і яе дочкі селі з шытвом вакол вялікага агмяшо, агонь у якім падтрымлівалі з дапамогай яловай смалы. Дзед, гаспадар і госць курылі піпкі і назіралі, як шыюць жанчыны. Наймалодшым было даручана выразаць з дрэва відэльцы і лыжкі. Звонку ў лесе завывала бура, трашчалі дрэвы, там і сям быў чуцён вельмі моц-
ны грукат, і здавалася, што гэтыя цэлыя векавыя яліны нахіляюцца да зямлі і ломяцца ўшчэнт ад ветру. Унукі, каб паказаць сваю смеласць, хацелі выйсці з дому і пагуляць па лесе, паглядзець на гэты жудасна-прыгожы спектакль, але дзед строгім позіркам вярнуў іх назад і сказаў:
— Я б нікому не раіў зараз выходзіць за дзверы. Сёння Галандзец Міхель ладзіць Ноч новага бервяна ў лесе.
Наймалодшыя здзівіліся. Ім хацелася, каб дзед расказаў пра Міхеля, дый госць, які, жывучы на тым баку, меў пра Галандца даволі цьмянае ўяўленне, падтрымаў іх і запытаўся ў старога, што гэта за Міхель і дзе ён жыве.
— Ён гаспадар гэтага лесу, — адказаў стары, — 1 калі вы ў вашым веку гэтага не ведаеце, то лепш вам сядзець дома ці, прынамсі, не заходзіць глыбока ў лясны гушчар. Добра, я раскажу вам пра Галандца Міхеля — тое, што ведаю сам, і тое, што кажа пра яго легенда. Сто гадоў таму не было на свеце народу больш сумленнага за шварцвальдцаў. Цянер, калі ў нашым краі так шмат грошай, людзі сталі дрэннымі і не трымаюць слова. Моладзь танчыць і гарланіць у пядзелі, ёй і не ў галаве, што яна паводзіць сябе брыдка. I няхай зараз сам Галандзец зірне ў нашае акно, я ўсё адно скажу, што гэта ён і толькі ён вінаваты ў тым, што ўсё так сапсавалася.
У тую пару, сто гадоў таму, жыў адзін багаты гандляр драўнінай. Ён меў шмат слуг і сплаўляў свае дрэвы далёка па Рэйне, ягоная справа квітнела, бо ён быў разважлівы і разумны спадар. Аднаго ве-
чару да яго прыйшоў чалавек, якога гандляр ніколі да таго не бачыў. Чалавек быў апрануты як звычайны шварцвальдзец, але быў больш чым на галаву вышэйшы за любога з іх. Ніхто нават уявіць сабе не мог, што бываюць такія высачэзпыя людзі. Незнаёмы папрасіў плытніка ўзяць яго на працу, і калі гаспадар пабачыў, якога моцнага працаўніка ён можа прыдбаць, то, вядома ж, пагадзіўся. Яны дамовіліся наконт заробку, і, трэба сказаць, гаспадар не быў расчараваны ў навічку. На валцы лесу Міхель — так звалі асілка — нрацаваў за траіх. Ен мог адзін падняць дрэва, якое іншыя здолелі б толькі ўшасцярых. Праз паўгода Міхель прыйшоў да гаспадара і сказаў:
— Я паўгода валіў лес, а зараз хачу паглядзець, куды ён пасля гэтага адпраўляецца — што калі мне папрацаваць плытнікам?
Гаспадар адказаў яму так:
— Мне патрэбныя моцныя людзі тут, каб валіць дрэвы, і я не хачу цябе адпускаць, бо ты можаіп не вярнуцца і знайсці сабе працу ў іншым месцы, але ж няхай гэтым разам будзе па-твойму.
Плыт, на якім мусіў выправіцца ў дарогу Міхель, меў восем частак, і ў апошняй былі самыя вялікія бэлькі. Але што адбылося? За дзень да адплыцця Міхель прыцягнуў яшчэ восем бэлек, такіх вялікіх і тоўстых, што ніхто не ведаў і дагэтуль не ведае, дзе ён іх узяў. Прычым прынёс ён іх сам, на плячох, нібыта яны былі зусім лёгкімі кіёчкамі. Гандляра ўсё гэта дужа цешыла, бо ён адразу ж палічыў, за колькі можна прадаць такія бярвёпы. Але Міхель сказаў:
— Гэтыя бэлькі патрэбныя мне для плавання, на малых я далёка не даеду.
Гаспадар хацеў падарыць Міхелю боты, якія носяць усе плытнікі, але асілак пе ўзяў іх, а прыцягнуў свае ўласныя — ніхто яшчэ не бачыў такіх вялікіх ботаў: мой дзед казаў, яны важылі сто пфунтаў і былі пяць пфутаў вышынёй.
Плыт выправіўся ў дарогу, і гэтаксама, як калісьці дрывасекаў, Міхель здзіўляў цяпер плытнікаў. Здавалася б, праз велізарныя бэлькі плыт мусіў бы рухацца паволі — але не, ён ляцеў наперад па Нэкары, як страла. Калі ж рака рабіла паварот і плытнікі з усяе моцы імкнуліся ўтрымаць плыт на сярэдзіне, каб плынь не выкінула яго на пясок або мель, Міхель шторазу саскокваў у ваду і адным намаганнем накіроўваў плыт направа або налева, туды, куды было трэба, так што ён слізгаў далей па рачной роўнядзі без усялякае рызыкі. Калі ж плыт зноў апынаўся на простым адрэзку ракі, Міхель бег на пярэднюю частку плыта, дадаваў туды бярвёнаў, утыркаў адну са сваіх агромністых жардзінаў у жвір, адштурхоўваўся — і ад аднаго ягонага руху плыт ляцеў далей з такой хуткасцю, што берагі з іхнымі дрэвамі і вёскамі, здавалася, проста прабягаюць міма. Нічога дзіўнага, што яны дабраліся да Кёлыіа, патраціўшы толькі палову часу, які зазвычай ідзе на такое падарожжа. У Кёльне яны меліся прадаць свой груз, але тут Міхель заявіў:
— Вы ўсе сапраўдныя гандляры і разумееце, што такое камерцыя. Думаеце, жыхары гэтага горада купляюць усю нашую драўніну для саміх сябе?