Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
— Што там конік, што павозка? — закрычаў ён. — Што дае мне гэтая гута і ўсё маё шкло? Калі я быў бедным вугляром, я пачуваўся значна лепш, чым цяпер, і не меў такіх турботаў. Цяпер я вымушаны са страхам думаць, калі прыйдзе чыіюўнік і ацэніць маю маёмасць, каб аддаць яе крэдыторам, а мяне адправіць у астрог!
— Вось як? — адказаў Шкляны Чалавечак. — Я вінаваты ў тым, што ты няшчасны? I гэта падзяка за маю дабрыню? Хто ж прымусіў цябе загадаць такое бязглуздае жаданне? Ты захацеў стаць гутнікам, не ведаючы, куды будзеш прадаваць шкло? Хіба я не казаў табе, што ты мусіш быць асцярожны з жаданнямі? Розуму, Петар, розуму і разважлівасці — вось чаго табе не хапала.
— Што розум, што разважлівасць! — усклікнуў Петэр. — Я такі ж разумны, як і іншыя. I зараз я табе гэта дакажу.
3 гэтымі словамі ён схапіў Шклянога Чалавечка за руку і закрычаў:
— Цяпер ты мой, уладар скарбаў! I я хачу, каб ты выканаў маё трэцяе жаданне, тое, якое ў мяне яшчэ захавалася. Зараз жа, на гэтым самым месцы, гані сюды дзвесце тысяч талераў цвёрдай манетай, а яшчэ дом і — а-а!!! — закрычаў ён і затрос рукой, бо Шкляны Чалавечак ператварыўся ў зіхатлівае гарачае шкло і апёк ягоную руку бы полымя. А самога Шклянога Чалавечка ён болып не бачыў.
Яшчэ шмат дзён пасля гэтага здарэння апечаная рука нагадвала Петэру пра ягоную няўдзячнасць і бязглуздасць. Потым, аднак, яму ўдалося заглушыць голас сумлення, і ён запытаўся самога сябе: «Калі я прадам гуту і ўсё астатняе, мне застанецца яшчэ тоўсты Эцэхіль: пакуль у яго ў лядзелю ёсць грошы, я таксама іх маю!»
Так, Петэр! Але калі б у Эцэхіля яны раптам зніклі? Так і адбылося аднойчы, і гэта быў вялікі пралік Петэра. Была нядзеля, Петэр выправіўся ў карчму. Людзі, якія сядзелі там, павысоўвалі галовы ў акно. «Петэр-Гулец прыехаў», — сказаў адзін. «Так, Імператар Танцораў, багаты гутнік», — сказаў другі. А трэці пакачаў галавой і прамовіў: «3 такім багаццем можна шмат сабе дазволіць, ды толькі ходзяць чуткі пра ягоныя даўгі, а ў горадзе я чуў, што чыноўнікі больш не збіраюцца марудзіць з ацэнкай ягонай гуты». Тым часам Пе-
тэр важпа павітаўся з наведнікамі, вылез з павозкі і крыкнуў:
— Гэй, гаспадар, добры вечар, а тоўсты Эцэхіль ужо тут?
Нізкі голас адказаў яму:
— Давай заходзь, Петэр, мы ўжо тут, пры картах, і занялі табе месца.
Петэр увайшоў, сунуў руку ў кішэню: відаць, Эцэхіль сёння быў багаты, бо кішэні аказаліся даверху напоўненыя манетамі.
Ён сеў за стол да астатніх, пачаў гульню, то прайграваў, то выйграваў, і так яны гулялі, пакуль грамада ў карчме не пачала пакрысе збірацца дамоў — тады запалілі святло, і гульня працягвалася. Нарэшце двое іншых гульцоў сказалі, што на сёння ўжо хопіць і ім час ісці да жонак і дзяцей. Петэр-Гулец угаворваў Эцэхіля застацца, той доўга не пагаджаўся, але ўрэпіце прамовіў:
— Ну так і быць! Я зараз палічу свае грошы, і тады мы кінем косці, стаўка пяць гульдэнаў, ніжэй не ставім, бо гэта несур’ёзна.
Ён дастаў кашалёк і знайшоў там сто гульдэнаў, так што і Петэр ведаў цяпер, якая сума ў ягоным распараджэнні. Але ўдача адвярнулася ад Эцэхіля, ён прайграваў стаўку за стаўкай, і колькі б ён ні выкідваў, у Петэра шторазу выходзіла на два ачкі болей. Нарэшце Эцэхіль паклаў на стол апошнія пяць гульдэнаў і сказаў:
— Яшчэ адзін раз, а калі я і зараз прайграю, то ты, Петэр, пазычыш мне са свайго выйгрышу — сумленныя хлопцы павінныя выручаць іншых, ці не праўда?
— Ды колькі хочаш, — сказаў Петэр, задаволены тым, што фартуна сёння на ягоным баку. — Хоць сотню гульдэнаў!
Тоўсты Эцэхіль патрос косці і выкінуў пятнаццаць.
— Ну, зараз пабачым! — крыкнуў ён.
Петэр, аднак, выкінуў васямнаццаць!
— Вось і канец, — прагрымеў за ягонай спінай нейкі дзіўна знаёмы голас.
Петэр азірнуўся. Агромністы і страшны, ззаду стаяў не хто іншы, як Галандзец Міхель. 3 перапуду Петэр выпусціў з рук выйграныя грошы, і яны ўпалі на падлогу. Але Тоўсты Эцэхіль не бачыў Галандца і гучна запатрабаваў, каб Петэр пазычыў яму дзесяць гульдэнаў на працяг гульні. Як у сне, Петэр палез у кішэню, але нічога там не знайшоў, палез у другую, але і тая была пустая. Ён праверыў у куртцы, ды і там не было ні гроша. Толькі цяпер ён прыгадаў сапраўдны сэнс уласнага жадання: заўжды мець столькі грошай, колькі мае пры сабе Эцэхіль. Усё знікла як дым.
Гаспадар і Тоўсты Эцэхіль здзіўлена назіралі, як Петэр усё шукае і шукае грошы і нічога не знаходзіць. Яны, вядома ж, не паверылі, што Петэр не мае пры сабе ні гелера, і толькі калі самі абшукалі яго, пераканаліся, што гэта насамрэч так. Тады, раз’юшыўшыся, яны гіачалі абвінавачваць Петэра ў тым, што ён папросту вядзьмак і выйграныя грошы даўно ляжаць у яго дома. Петэр абараняўся як мог, аднак марна: Эцэхіль паабяцаў расказаць усім у Шварцвальдзе, што за асоба Петэр Мунк. А карчмар сказаў, што заўтра ж уранні пойдзе ў горад
і падасць заяву пра выпадак чараўніцтва — і тады, дадаў ён, Петэра спаляць на вогнішчы. Потым абодва накінуліся на Петэра, сарвалі з яго куртку і выкінулі з карчмы.
Ніводнае зоркі не было ў небе, калі прыгнечаны Петэр вяртаўся дамоў, але ён здолеў усё ж пазнаць постаць, якая раптам з’явілася поруч і прамовіла:
— Вось і ўсё, Петэр Мунк. Твайму багаццю і тваёй самавітасці прыйшоў канец. А я ж папярэджваў цябе яшчэ тады, калі ты нічога не захацеў слухаць і ўцёк ад мяне да гэтага шклянога курдупеля. Цяпер ты бачыш, што значыць напляваць на руку, якая хоча табе дапамагчы. Але ў цябе ёсць шанец паспрабаваць наноў, бо я спачуваю тваёй цяжкай долі. Яшчэ ніхто не пашкадаваў, што звярнуўся да мяне, і калі ты не забыў дарогу, то заўтра зможаш пагаварыць са мной у тым самым гушчары. Табе застаецца толькі прыйсці туды і паклікаць мяне!
Петэр зразумеў, хто з ім гаворыць, але гэтым разам не адчуў жаху. Моўчкі ён пакрочыў дамоў.
Калі раніцай у панядзелак Петэр прыйшоў на сваю гуту, там былі не толькі ягоныя работнікі, але і іншыя людзі, з якімі ні ў кога няма асаблівай ахвоты сутыкацца: чыноўнік і тры судовыя выканаўцы. Чыноўнік пажадаў Петэру добрага ранку, ветліва спытаў, ці добра ён спаў, а потым выцягнуў доўгі рэгістр, у якім былі пазначаныя ўсе Петэравы крэдыторы.
— Вы можаце з імі разлічыцца ці не? — спытаў чыноўнік і строга зірнуў на Петэра. — I думайце
хутчэй, бо ў мяне мала часу, а ў турме вы будзеце мець добрыя тры гадзіны.
Петэр зажурыўся, прызнаўся, што не мае больш нічога, і дазволіў чыноўніку ацаніць ягоныя дом і двор, гуту і хлеў, павозку і коней. Пакуль чыноўнік і выканаўцы хадзілі вакол, правяралі ўсё і ацэньвалі, ён думаў: «Да яловага гушчару недалёка, гіе дапамог мне маленькі, дык чаму б не паспрабаваць шчасця з вялікім».
Ён пабег да дубровы, ды так шпарка, быццам судовыя выканаўцы гналіся за ім на конях. Прабягаючы міма месца, дзе ўпершыню размаўляў з Шкляным Чалавечкам, ён адчуў, нібыта яму на плячо легла нябачная рука, але вырваўся і пабег далей, на мяжу, месцазнаходжанне якой ён добра запомніў. I як толькі пракрычаў, амаль задыхнуўшыся: «Галандзец Міхель, Галандзец Міхель!» — перад ім ужо стаяў асілак-плытнік са сваёй бэлькаю на плячы.
— Прыйшоў? — прамовіў Міхель са смехам. — Яны што, здзерлі з цябе скуру і хочуць прадаць яе тваім крэдыторам? Ну, супакойся, усё тваё гора, як я ўжо казаў, ад гэтае шкляпое дурылкі, ад гэтага крывадушніка. Калі дорыш нешта, трэба сапраўды дарыць, а не дурыць людзям галовы, як гэты жмінда. Хадзем, — сказаў Міхель і гіавёў яго праз лес. — Хадзем да мяне, там паглядзім, ці зможам мы аб нечым дамовіцца.
«Дамовіцца? — падумаў Петэр. — Што яму ад мяне трэба і што я здолею з яго вытаргаваць? Ён хоча, каб я паслужыў яму ці што?»
Яны прайшлі спачатку па стромай лясной сцяжыне і адразу ж апынуліся ў цёмнай, глыбо-
кай, абрывістай цясніне. Галандзец Міхель скакаў па скалах, нібы яны былі проста гірыступкамі мармуровае лесвіцы, а Петэр страціў бы прытомнасць, калі б падчас спуску Міхель не стаў раптам вялізным, бы вежа, і не падаў яму руку — доўгую, як мачта, з далонню велічынёй са стол у карчме, ды не крыкнуў голасам, страшным нібы званы смерці: «Сядай сюды і трымайся за пальцы, тады пе ўпадзеш!» Петэр, дрыжучы, сеў як яму было загадана і ўхапіўся за вялікі палец асілка.
Яны ішлі ўсё далей, усё глыбей, але, насуперак чаканням Петэра, цямней не рабілася, наадварот, дзённае святло ярчэла, і хутка Петэр ужо не мог яго трываць. А Галандзец Міхель, чым далей нёс Петэра, зноў пачаў меншаць — і вось ужо ён стаяў, таго самага памеру, як і раней, перад домам, такім жа простым і ладным, як у багатых сялянаў у Шварцвальдзе. Пакой, у які Галандзец увёў Петэра, нічым не адрозніваўся ад пакояў іншых людзей, хіба што адзііютай, якая ў ім панавала.
Драўляны гадзіннік на сцяне, вялізная кафляная печ, шырокія лаўкі, посуд былі тут такія самыя, як і паўсюль. Міхель паказаў Петэру на месца за сталом, потым выйшаў і вярнуўся са збанам віна і шклянкамі. Ён наліў — і вось яны ўжо размаўлялі пра тое і пра сёе, і Галандзец расказваў Петэру пра радасці свету, пра чужыя далёкія краіны, пра прыгожыя гарады і рэкі, і Петэр, які пад канец зноўку замаркоціўся, таксама падзяліўся з Галандцам сваімі думкамі.
— Калі ты маеш ва ўсім сваім целе смеласць і моц нешта зрабіць, нейкія два ўдары сэрца мо-
гуць прымусіць цябе задрыжэць і адступіць, а тады бывай гонар, — сказаў на гэта Галандзец Міхель. — Прыкра, што разумны хлопец мусіць турбавацца пра такую нікчэмную рэч, як грукат сэрца. Хіба ты галавой адчуваеш, калі нехта назаве цябе хлусам або нягоднікам? Або, можа, гэта страўнік баліць, калі, скажам, чыноўнік выкідае цябе з твайго ўласнага дома? А што ж? Скажы, Петэр, дзе ты адчуваеш боль у такіх выпадках?
— У сэрцы, — адказаў Петэр і прыціснуў руку да грудзей, пад якімі калацілася, нібы спалохаўшыся чагосьці, ягонае сэрца.
— He крыўдуй, але ты выкінуў шмат сотняў гульдэнаў на розных жабракоў і іншы зброд. Навошта, якая карысць табе з гэтага? Яны жадалі шчасця тваёй душы і здароўя твайму целу. Дык хіба ж ты стаў ад гэтага здаравейшы? Лепш бы ты аддаў палову тых грошай лекару. А шчасце? Добрае гэта шчасце, калі цябе выганяюць і забіраюць тваю маёмасць! I што ж прымушала цябе лезці ў кішэні па манету кожны раз, калі жабрак падаваў табе свой падраны капялюш? Тваё сэрца, сэрца, зноў гэтае сэрца, не вочы, не язык, не рукі і не ногі — сэрца! Ты, як кажуць, іпмат бярэш блізка да сэрца.