Казкі
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
— He зусім правільна, вугляр Петэр, — пачуўся мяккі, прыемны голас, — але калі ўжо гэта ты, дык трэба выходзіць.
Хлопец здзіўлена агледзеўся: пад самай ялінай сядзеў маленькі стары чалавечак, адзеты ў чорны камзол і чырвоныя панчохі, з вялікім капелюшом на галаве. У яго быў адкрыты, добразычлівы твар, а валоссе барады тонкае, бы павуцінне. Дзіўным было і тое, што чалавечак курыў піпку з сіняга шкла. Калі Петэр падышоў бліжэй, то пабачыў, што адзенне, абутак і капялюшык чалавечка таксама шкляныя — пры кожным руху яны пераліваліся, нібы былі яшчэ гарачыя.
— Ты спаткаў гэтага хама, Галандца Міхеля? — спытаў чалавечак, дзіўна пакашліваючы пры кожным слове. — Ён хацеў цябе напалохаць, але я прагнаў ягоныя злыя чары, больш яны не вернуцца.
— Так, спадар Лясны Скарбнік, — адказаў Петэр з нізкім паклонам. — Мне сапраўды было жудасна. Але вы ператварыліся ў глушца, які адкусіў змяі галаву, і я дужа вам удзячны. Аднак я прыйшоў сюды, каб папрасіць у вас парады. Мне жывецца кепска і цяжка, праца вугляра не дае мне нічога, а я... я ж яшчэ малады і вось падумаў, можа, з мяне магло б атрымацца нешта лепшае. Я часта бачу, чаго дасягнулі за кароткі час іншыя... Напрыклад, Эцэхіль або Кароль Танцораў — у іх грошай больш, чым яловых іголак у лесе.
— Петэр, — сказаў чалавечак вельмі сур’ёзна і выпусціў воблачка дыму з сваёй піпкі, — Петэр, не кажы ні слова пра гэтых людзей. Яны здаюцца шчаслівымі, а насамрэч што ні год усё няшчаснейшыя. Ты не мусіш пагарджаць сваёй працаю. Твой дзед і твой бацька былі вартыя пашаны людзі і таксама займаліся вугалем, Петэр Мунк! Я спадзяюся, што зусім не любоў да марнавання часу прывяла цябе сюды да мяне.
Петэра напалохала сур’ёзнасць Шклянога Чалавечка, і ён пачырванеў:
— He, марнатраўнасць і лянота заслугоўваюць толькі асуджэння, спадар Лясны Скарбнік, але ж не асуджайце мяне толькі за тое, што мне хочацца чагосьці лепшага. Быць вугляром — гэта зусім нікчэмна, іншая справа гутнікі, плытнікі, гандляры лесам, майстры гадзіннікаў, іх усе паважаюць.
— Пыха і ганарыстасць нікога не даводзяць да дабра, — адказаў на гэта Шкляны Чалавечак ужо больш лагодна. — Дзіўны вы народ, людзі! Рэдка хто з вас задаволены тым, з чым ён нарадзіўся
і ў чым выхаваны. Ну быў бы ты шкляром — дык цябе пацягне стаць гандляром лесам, а станеш гандляром — захочаш быць на дзяржаўнай службе. Але згода, хай сабе: калі ты паабяцаеш сумленна працаваць, я дапамагу табе. Я клапачуся пра тых, хто нарадзіўся ў нядзелю... вядома ж, калі яны здольныя адшукаць мяне. Можаш загадаць тры жаданні, я іх выканаю, першыя два няхай будуць любыя, а трэцяе я магу аспрэчыць, калі яно будзе бязглуздым. Пажадай жа што-небудзь, Петэр, але прашу цябе: што-небудзь добрае і сапраўды карыснае.
— Ура! Вы сапраўдны Шкляны Чалавек, і нездарма вас называюць скарбнікам, вы ж ведаеце пра ўсе скарбы лесу! Ну, маё першае жаданне будзе... Гэта будзе тое, чаго так прагне маё сэрца: хачу танчыць лепш за Караля Танцораў і мець заўжды ў карчме столькі грошай, колькі Тоўсты Эцэхіль!
— Ты дурны пень! — сказаў Шкляны Чалавечак абурана. — Што за ідыёцкае жаданне: умець добра танчыць і мець грошы, каб прасаджваць іх за картамі! Табе не сорамна, Петэр Мунк, так марнаваць удачу, якая цябе напаткала? Што дасць Ta66 і тваёй беднай маці тое, што ты будзеш добра танчыць? Нашто табе грошы, калі ты збіраешся раскідвацца імі ў карчме, як гэта робіць Кароль Танцораў? У цябе ж потым зноў нічога не будзе ўвесь тыдзень! Ну добра, яшчэ адно жаданне я выканаю, але ж глядзі: пажадай штосьці больш разумнае.
Петэр пачырванеў да самых вушэй і, трошкі падумаўшы, сказаў:
— Ну, я хачу яшчэ мець самую прыгожую і багатую гуту ва ўсім Шварцвальдзе, з усім абсталяваннем, і грошы, каб яе ўтрымліваць.
— Больш нічога? — запытаўся Шкляны Чалавечак з заклапочаным тварам. — Болын нічога, Петэр?
— Ну, яшчэ б добрага коніка... I павозку...
— О, бязглузды вугляр Петэр! — закрычаў Шкляны Чалавечак і ў шаленстве так кінуў сваю піпку ў камель яліны, што яна раскалолася на сто аскепкаў. — Розуму, здаровага чалавечага розуму і разважлівасці ты мусіш пажадаць сабе, lieTap! Розуму і разважлівасці, а не конікаў і каламажак! Ну добра, не сумуй так. Урэшце, мець гуту — нядрэннае жаданне, добрая гута, калі ёй правільна кіраваць, корміць людзей: і гаспадара, і працаўнікоў. Маючы сваю гуту, ты можаш стаць і разумным, і разважлівым, а конь і павозка ў такім выпадку з’явяцца ў цябе самі.
— Але ж, спадар Скарбнік, — заўважыў Петэр, — я ж маю яшчэ адно жаданне, вось і хацеў папрасіць наастачу розуму і разважлівасці, калі вы кажаце, што яны мне так патрэбныя.
— He, хопіць, — сказаў Шкляны Чалавечак. — Няхай у цябе застанецца адно жаданне. Ты можаш трапіць калісьці ў такое становішча, калі будзеш вельмі рады магчымасці яго загадаць. А цяпер ідзі дадому, — дадаў лясны дух. — Вось тут, — і ён выцягнуў з кішэні мяшэчак, — дзве тысячы гульдэнаў, табе хопіць, і не прыходзь болып да мяне па грошы, інакш я павешу цябе на самай высокай яліне, зразумеў? Тры дні таму памёр ста-
ры Вінкфрыц, у якога найлепшая гута ў Шварцвальдзе. Пойдзеш заўтра раніцай у ягоны дом і скажаш, што хочаш набыць яе. Паводзь сябе добра, працуй старанна, а я неўзабаве наведаю цябе, пагляджу, як ідуць твае справы, і дапамагу добрай парадай, калі розуму табе хапаць не будзе. Але я сур’ёзна кажу табе, Петэр: тваё першае жаданне было памылкай. Трымайся далей ад карчмы і яе заўсёднікаў, такія месцы і такія людзі яшчэ нікога не даводзілі да дабра.
Кажучы ўсё гэта, Шкляны Чалавечак дастаў новую шкляную піпку, набіў яе ігліцай і сунуў у свой маленькі бяззубы рот. Потым дастаў павелічальнае шкельца, падставіў яго пад сонечны прамень і закурыў. Падаўшы Петэру руку і падарыўшы яму на развітанпе яшчэ некалькі добрых парадаў, Шкляны Чалавечак пачаў курыць усё хутчэй, зацягвацца ўсё мацней, усё болыныя клубы дыму ахутвалі яго — пакуль ён раптам не знік у воблачках, што пахлі сапраўдным галандскім тытунём і ўздымаліся да самых вершалінаў дрэваў.
Калі Петэр Мунк вярнуўся дахаты, ён знайшоў сваю маці ў вялікім горы: яна была ўпэўненая, што Петэра забралі ў салдаты. Ен радасна расказаў ёй, што сустрэў у лесе старога сябра, які пазычыў яму грошай, каб Петэр мог кінуць сваю справу з вугалем і пачаць нешта больш выгаднае. Хаця ягоная маці ўжо трыццаць гадоў жыла ў хаце вугляра і звыклася з такім існаваннем, яна таксама была зусім не супраць усё змяніць, і калі Петэр падзяліўся з ёй сваімі бліскучымі планамі, то ска-
зала:
— Што ж, як маці чалавека, які валодае цэлай гутай, я буду нечым іншым, чым проста суседкай Грэты і Бэты, буду сядзець у царкве падчас імшы на пярэдняй лаўцы, дзе сядзяць самыя паважаныя людзі.
Неўзабаве яе сын залагодзіў усе справы з набыццём гуты, наняў папярэдне знойдзеных ім работнікаў і стаў ад відна да відна займацца шклом. Спачатку яму падабалася гэтае рамяство, ён рупліва кіраваў гутай, горда заходзіў туды, засунуўшы рукі ў кішэні, хадзіў туды-сюды, зазіраў у кожны куток, казаў з важным выглядам што-пебудзь, з чаго рабочыя ўпотай смяяліся, а ягонай найвялікшай радасцю было назіраць, як выдзімаюць шкло. Почасту ён і сам наважваўся паспрабаваць і выдзімаў з яшчэ мяккай масы дзіўныя фігуры. Аднак хутка яму надакучыла гэтая праца, і ён прыходзіў у гуту толькі на гадзінку, потым стаў з’яўляцца там раз на два дні і ўрэшце пачаў наведваць сваё прадпрыемства толькі раз на тыдзень, а нанятыя ім рабочыя рабілі там што хацелі. Прычынай усяго гэтага была карчма. У першую ж нядзелю пасля таго як Петэр вярнуўся з лесу, ён выправіўся ў карчму: Кароль Танцораў ужо скакаў у зале для танцаў, а тоўсты Эцэхіль сядзеў і гуляў у косці на адзін кронэнталер. Петэр палез у кішэні, каб паглядзець, ці трымае Шкляны Чалавечак сваё слова, і пабачыў, што кішэні ажно пухнуць ад золата і срэбра. Ногі Петэра гарэлі так, як гэта бывае, калі хочацца патанчыць, і калі першы танец скончыўся, Петэр запрасіў нейкую дзяўчыну і пачаў кружляць з ёй каля Караля Танцораў. Там, дзе Кароль Танцораў
рабіў тры скокі, Петэр рабіў усе чатыры, прытым крокі ягопыя былі такія цудоўныя і грацыёзныя, а нагамі ён круціў так мудрагеліста і прыгожа, што ўсе гледачы былі ў захапленні. Калі ж у зале пайшла чутка, што Петэр не так даўно набыў гуту, калі ўсе пабачылі, як ён кідае музыкантам падчас танцаў зэксбэцнеры, здзіўленню у карчме не было межаў. Адны вырашылі, што ён знайшоў у лесе скарб, іншыя — што ён атрымаў добрую спадчыну, але ўсе цяпер паважалі яго і лічыліся з ім — толькі таму, што ён меў грошы. У той самы вечар ён гірайграў дваццаць гульдэнаў, і шторазу, калі ён лез у кішэні, знаходзіў там яшчэ сто талераў. Як толькі Петэр пабачыў, як яго ўсе шануюць, ён апынуўся на сёмым небе ад радасці і гордасці. Ён кідаў грошы жмепямі і казаў беднаму люду, што ён, Петэр Мунк, добра ведае, што такое жыць у бядоце, бо яго самога яна таксама калісьці душыла. Мастацтва Караля Танцораў умомант паблякла перад мастацтвам Петэра, і Петэру прысвоілі тытул Імператара Танцаў. Самыя прадпрымальныя і азартныя гульцы не ставілі на кон столькі, колькі Петэр, але ж яны і не прайгравалі столькі ж, колькі ёп. I чым болып ён прайграваў, тым болып выйграваў. Усё было менавіта так, як і пажадаў Петэр у дамове са Шкляным Чалавечкам: ён хацеў, каб грошай у яго кішэнях заўжды было столькі ж, колькі ў Тоўстага Эцэхіля, і якраз Тоўсты Эцэхіль быў тым, каму Петэр шторазу прайграваў. Калі Петэр прайграваў дваццаць, трыццаць гульдэнаў, то роўна на столькі ж папаўняўся капітал у ягоных кішэнях. Усё больш і болып часу бавіў Петэр
у гульні, не раўнуючы самы вялікі марнатраўца ў Шварцвальдзе, і хутка яго часцей сталі называць Петэр-Гулец, чым Імператар Танцаў — бо ён гуляў сем дзён на тыдзень. Праз гэта ягоная гута прыйшла ў поўны заняпад, і вінаватая ў тым была толькі Петэрава дурасць. Шкла гута вырабляла столькі ж, колькі заўжды, але набыўшы яе, Петэр забыў набыць веданне таго, што трэба рабіць з таварам. Таму ён проста прадаваў яго за паўцаны гандлярам — абы расплаціцца з рабочымі.
Аднойчы ўвечары ён, як звычайна, ішоў з карчмы дадому і, нягледзячы на ўсё віно, якое выпіў, каб павесялець, думаў з жахам і сорамам пра занядбанасць сваёй гуты. Раптам ён заўважыў, што нехта ідзе з ім поруч: гэта быў Шкляны Чалавечак. Петэра апанавала злосць: ён вырашыў, што гэта лясны курдупель вінаваты ва ўсім.