Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
— Але ж як можна прымусіць яго не балець? Я шторазу стараюся зрабіць так, каб яно маўчала, а яно ўсё адно грукае і робіць мне балюча.
— Дурнічка! — усклікнуў Міхель і засмяяўся. — Вядома, ты, небарака, нічога не можаш зрабіць з ім. Але аддай мне гэтую грукатлівую штуку, і пабачыш тады, як добра без яе жывецца.
— Маё сэрца — аддаць вам? — ускрыкнуў Петэр з жахам. — Ды я памру тады на месцы! Ніколі гэтаму не бываць!
— Так, калі ты даверыш такую аперацыю спадару хірургу, то сапраўды памрэш. Аднак у мяпе ўсё інакш. Хадзі сюды і пераканайся сам.
Сказаўшы гэта, Міхель падняўся, адчыніў дзверы ў іншы пакой і запрасіў Петэра ўвайсці. Сэрца вугляра сутаргава сціснулася, калі ён пераступіў парог, але ён не звярнуў на гэта ўвагі, бо дзіўны выгляд пакоя моцна яго ўразіў. Драўляныя паліцы былі застаўленыя шклянкамі, напоўненымі празрыстай вадкасцю, і ў кожнай з гэтых шклянак ляжала сэрца. На некаторых былі прыклееныя цэтлікі, а на цэтліках напісаныя імёны — Петэр з цікавасцю стаў чытаць і жахнуўся: ён пабачыў імя чыноўніка, які прыходзіў ацэньваць яго маёмасць, імёны Тоўстага Эцэхіля і Караля Танцораў, імя вярхоўнага суддзі... Тут былі сэрцы шасці ліхвяроў, васьмі афіцэраў, тры сэрцы біржавых маклераў... Карацей, цэлая калекцыя сэрцаў найпаважанейшых людзей з усяго наваколля.
— Глядзі! — прамовіў Галандзец Міхель. — Усе гэтыя людзі пазбавіліся страхаў і клопатаў, ніводнае з гэтых сэрцаў не б’ецца больш баязліва і ўсхвалявана, і кожны з іх былых уладальнікаў рады, што выгнаў са свайго дома такога неспакойнага госця.
— Але што яны носяць у грудзях замест сэрцаў? — спытаў Петэр, у якога ад усяго, што ён убачыў, закружылася галава.
— А вось гэта, — адказаў Міхель і паказаў Петэру нешта, што ён выдастаў толькі што з шуфляды. Каменнае сэрца.
— Як гэта? — сказаў Петэр, не ведаючы, куды яму падзецца ад позірку, які поўзаў па ягоных грудзёх. — Сэрца з мармуру? Але паслухайце, спадару Міхель, гэта ж мусіць быць дужа халоднае сэрца.
— Вядома, але гэта прыемная прахалода. Чаму гэта сэрца абавязкова мусіць быць цёплым? Зімой ягонае цяпло табе нічога не дасць, узімку лепш выпіць добрае вішнёўкі, каб сагрэцца. А ўлетку, калі задуха і спёка — о, ты не ведаеш, як прыемна мець летам у сваім нутры халоднае сэрца. I, як я ўжо казаў, ні страху, ні жаху, ні дурнога сгіачування, ні іншага глупства — нічога не грукае ў грудзёх.
— I гэта ўсё, што вы мне можаце нрапанаваць? — сгіытаў нясмела Петэр. — Я спадзяваўся атрымаць грошы, а вы даяце мне камень.
— Ну, я мяркую, што ста тысяч гульдэнаў табе на першы раз хопіць. Калі будзеш абачліва іх траціць, то неўзабаве станеш мільянерам!
— Сто тысяч? — усклікнуў Петэр радасна. — У маіх грудзёх грукае ўжо зусім моцна, але неўзабаве мы скончым з гэтым. Добра, Міхель, давай мне грошы і свой камень, і можаш забраць дурную трывогу з яе нары.
— Я ведаў, што ты разумны хлопец! — прамовіў Міхель, па-сяброўску ўсміхаючыся. — Хадзем, нальем сабе яшчэ, і я адлічу табе твае грошы.
Яны зноў селі за стол і пілі, пакуль Петэра не адолеў глыбокі сон.
...Петэр Мунк прачнуўся ад гуку паштовага ражка і ўбачыў, што ён сядзіць у прыгожай карэце і едзе па шырокай дарозе. Калі ён высунуўся з акна, то зразумеў, што Шварцвальд ляжыць у блакітнай смузе далёка за ягонай спінай. Спачатку ён не даваў веры таму, што гэта сапраўды ён, Петэр Мунк, сядзіць у гэтай прыгожай карэце. Ды і вопратка ягоная была зусім іншай, чым тая, у якой ён быў учора, але ён памятаў усё, што з ім адбылося, так ясна, што адкінуў прэч сумневы і ўсклікнуў: «Ды не, гэта я, Петэр Мунк, і ніхто іншы!» Уласны выгляд прыводзіў яго ў захапленне, ён ганарыўся, што не адчувае ніякае тугі, пакідаючы ўпершыню ў жыцці сваю радзіму, лясы, дзе ён так доўга пражыў, дзе гадаваўся. Нават сляза не выкацілася з ягоных вачэй, калі ён падумаў пра маці, якая заставалася жыць у нядолі і без ніякае падтрымкі, нават уздыху не вырвалася з ягогіых грудзей. Яму было ўсё адно. «Ах, ну так, — сказаў ён тады. — Слёзы і ўздыхі, настальгія і туга ідуць з сэрца, і дзякуй Галандцу Міхелю: маё, на шчасце, халоднае і зробленае з камешо».
Ён паклаў руку на грудзі. Там было ціха і нічога не варушылася. «Калі ён трымае слова з грашыма гэтаксама, як з сэрцам, то я вельмі ўсцешуся!» — прамовіў Петэр і пачаў даследаваць карэту. Ён знайшоў шмат адзення самага рознага фасону і кшталту, але грошай не было. Нарэшце пачаў шукаць па кішэнях і адшукаў шмат тысяч талераў у манетах і банкнотах, якія прымалі ва ўсіх вялікіх гарадах. «Цяпер усё так, як я хацеў», —
падумаў ён і ўсеўся зручней у куце карэты, якая везла яго ў далёкае падарожжа.
Два гады ён катаўся па свеце, глядзеў у вокны сваёй карэты на дамы абапал вуліцаў, а калі яны спыняліся, то ён бачыў адно шыльду свайго гатэля. Ён загадваў вазіць сябе па горадзе, паказваць мясцовыя славутасці, але іпто гэта?.. Нічога не радавала яго: ні карціны, ні прыгожыя будынкі, ні музыка, ні танцы, ягонае сэрца нічога не кранала, і вочы і вушы Петэра былі як анямелыя перад любой пекнатой. Нічога не выклікала ў ім водгуку, у жыцці ягоным былі толькі ежа, напоі і сон. Так і вандраваў ён без мэты па свеце, набіваў сабе бруха ласункамі і спаў. Праўда, часам ён прыгадваў, што быў больш шчаслівы і вясёлы, калі быў бедны і працаваў, каб зарабіць сабе на хлеб. Тады, даўней, яго кранаў кожны прыгожы від, краналі музыка і танцы, тады ён радаваўся простай ежы, якую маці прыносіла яму да вогнішча. Калі ёп думаў пра ўсё сваё мінулае, яго апаноўвала дзіўнае пачуццё, што ён цяпер не здольны смяяцца, а раней жа смяяўся нават з самых немудрагелістых жартаў. Цяпер, калі іншыя смяяліся, ён толькі і мог, што ветліва расцягнуць вусны, але яго cappa — яно не смяялася разам з ім. Ён адчуваў, што стаў надзвычай спакойным, але задаволеным не пачуваўся. У яго не было настальгіі па доме або смутку — але былі спустошанасць, перасыць, бязрадаснае жыццё, што і прымусіла яго ўрэшце вярнуцца.
Калі ён праехаў Штрасбург і пабачыў цёмныя лясы сваёй радзімы, калі змог зірнуць на
моцныя постаці і дабрадушныя, верныя твары шварцвальдцаў, калі пачуў адрывістую, суворую, але мілагучную родную гаворку, то нібыта зноў адчуў унутры сваё сэрца, бо кроў яго заструменіла па жылах хутчэй — і тут ён мусіў заплакаць ад радасці, але не, як ён мог марыць пра гэта, ён жа меў каменнае сэрца, а камень, як вядома, мёртвы і не можа ні плакаць, ні смяяцца.
Першы свой візіт ён зрабіў да Галандца Міхеля, які прыняў яго з той жа гасціннасцю.
— Міхель, — сказаў яму Петэр, — я шмат вандраваў па свеце і пабачыў усё што можна, але ўсё гэта лухта, я адчуваў толькі сум. Увогуле, вашая каменная штука, якую я нашу ў грудзёх, ахоўвае мяне ад многіх пошасцяў: я ніколі не злуюся, ніколі не бываю ў журбе, але я ніколі і не радуюся і быццам жыву толькі напалову. He маглі б вы зрабіць каменнае сэрца болып адчувалыіьш, а лепш за ўсё аддайце мне маё старое, я звыкся з ім за дваццаць пяць гадоў, і калі яно часам і робіць дурноцце, гэта ўсё ж бадзёрае і радаснае сэрца.
Лясны прывід змрочна і горка засмяяўся:
— Калі ты аднойчы памрэш, Петэр Мунк, — адказаў ён, — тады не трэба будзе па ім сумаваць, тады ты зможаш атрымаць назад сваё мяккае, чуллівае сэрца і зможаш адчуць, што яно прыносіць: радасць ці боль. Але тут, у гэтым жыцці, яно ўжо не можа быць тваім! Так, Петэр, ты шмат павандраваў, ды з такім падыходам, як у цябе, табе ніколі не атрымаць карысці ад падарожжаў. Пасяліся дзе-небудзь у лесе, пабудуй дом, ажаніся, вядзі гаспадарку. Табе не хапае працы, бо калі ты
не працуеш, табе, бач ты, сумна, і ты валіш усё на ні ў чым не вінаваты каменны орган.
Петэр пабачыў, што Міхель мае рацыю, што яго, Петэра, проста гняце марнатраўнае жыццё, і вырашыў стаць самым багатым чалавекам у краіне. Міхель уручыў яму яшчэ сто тысяч гульдэнаў і развітаўся як са старым сябрам.
Неўзабаве па Шварцвальдзе папаўзлі чуткі, што вугляр Петэр, ці Петэр-Гулец, зноў з’явіўся і што стаў яшчэ багацейшы, чым быў. Усё пайшло па-старому: калі ён быў жабраком, усе яго зракліся, а цяпер, калі ён аднойчы вечарам у нядзелю прыехаў у карчму, кожны лічыў сваім абавязкам парукацца з ім, пахваліць ягонага каня, распытаць пра ягоныя падарожжы. А калі ён сеў гуляць з Тоўстым Эцэхілем, усе за сталом паставіліся да ягонай персоны з такой самай павагай, як і раней. Цяпер ён больш не займаўся шклом, а распачаў гандаль лесам, але гэта было толькі для выгляду. Ягонымі асноўнымі заняткамі сталі ліхвярства і продаж збожжа. Палова Шварцвальда залезла да яго ў пазыку, але ён пазычаў толькі пад дзесяць працэнтаў. Збожжа Петэр прадаваў бедным, тым, хто не здольны быў заплаціць адразу, — але прадаваў па цане, утрая вышэйшай. 3 чыноўнікам яны сталі добрымі сябрамі, і калі спадару Мунку нехта не мог заплаціць у прызначаны дзень, чыноўнік ехаў са сваімі людзьмі ў дом небаракі, ацэньваў дом і маёмасць, а сям’ю выганяў у лес. Спачатку гэта ўсё трохі непакоіла Петэра: натоўпы бедных стаялі пад ягонымі дзвярмі, мужчыны малілі Петэра даць ім адтэрміноўку, жанчыны
спрабавалі хоць неяк змякчыць каменнае сэрца, дзеці з плачам прасілі кавалачак хлеба. Але калі Петэр завёў пару аўчарак, гэтая кашэчая музыка, як ён называў мальбы няшчасных, умомант сціхла: варта было яму свіснуць сваім сабакам, жабракі адразу ж з крыкамі разбягаліся. Але болып за ўсё праблемаў стварала яму адна «старая баба». Гэта была не хто іншая, як фраў Мунк, маці Петэра. Яна жыла ў вялікай бядоце з таго часу як іхны дом і двор пайшлі з малатка, а яе сын, калі вярнуўся з-за мяжы багатым чалавекам, не хацеў на яе нават глядзець. Часам яна прыходзіла, абапіраючыся на драўляны кій, старая, слабая і згорбленая, да Петэравага дома. Увайсці яна не наважвалася — аднойчы ён яе ўжо прагнаў, але ёй было балюча жыць на міласціну ад чужых людзей, калі ўласны сын мог ёй забяспечыць спакойную, бязбедную старасць. Але каменнае сэрца Петэра ні разу не зварухнулася ад погляду на бледны, з маленства знаёмы твар, на ўмольныя вочы, на сухія зморшчаныя рукі, на знясіленае цела. Калі аднойчы ў суботу яна зноў пагрукала ў дзверы, ён з бурчаннем дастаў зэксбэцнер, загарнуў яго ў паперу і перадаў ёй праз слугу. Ён чуў яе дрыготкі голас за дзвярыма, чуў, як яна дзякавала і зычыла яму ўсяго найлепшага ў гэтым жыцці, чуў, падкраўшыся да дзвярэй, як жахліва яна кашляе, але думаў толькі пра тое, што змарнаваў цэлы зэксбэцнер.