Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
Каліф быў надзвычай задаволены, пачуўшы гэта. Ён загадаў вучонаму захоўваць таямніцу, падарыў яму прыгожую вопратку і адпусціў. Свайму ж вялікаму візіру ён сказаў:
— Гэта я называю добрай пакупкай, Мансор! Я прагну ператварыцца ў звера. Заўтра раніцай ты прыйдзеш да мяне, мы пойдзем на поле, трохі панюхаем з маёй каробачкі і падслухаем, што кажуць у паветры і ў вадзе, у лесе і ў полі!
Ледзь толькі наступнай раніцай каліф Хасід паснедаў і апрануўся, з’явіўся вялікі візір, каб згодна з загадам суправаджаць яго на шпацыр. Каліф заткнуў каробачку з чароўным парашком за пояс, загадаў свіце заставацца ў палацы і выправіўся
ў дарогу з адным толькі вялікім візірам. Спачатку яны ішлі праз неабсяжныя сады каліфа і дарэмна выглядвалі што-небудзь жывое, каб выпрабаваць чары. Урэшце візір прапанаваў пайсці далей, да стаўка, дзе ён часта бачыў звяроў і птушак, да прыкладу, буслоў, якія сваімі паважнымі паводзінамі і шчоўкаішем дзюбаў забіралі ягоную ўвагу.
Каліф ухваліў прапанову візіра і пайшоў з ім да стаўка. Там яны ўбачылі бусла, які з сур’ёзным выглядам праходжваўся тут і там, вышукваючы жаб і сам сабе шчоўкаючы дзюбай. У той жа момант высока ў небе яны заўважылі іншага бусла, які спускаўся да першага.
— Іду ў заклад на сваю бараду, міласцівы гаспадару, — усклікнуў вялікі візір, — што два гэтыя даўгалыгі завядуць паміж сабой прыемную размову. Можа, ператворымся ў буслоў?
— Цудоўна! — адказаў каліф. — Але перад тым яшчэ раз успомнім, як нам ізноў зрабіцца людзьмі. Правільна, трэба тры разы пакланіцца на ўсход і сказаць «мутабар», тады я ізноў буду каліфам, a ты візірам. Але дзеля ўсяго святога, не смяяцца, інакш мы прапалі!
У гэты момант ён убачыў другога бусла, які кружыў на-над ягонай галавой і павольна апускаўся на зямлю. Ен спешна выцягнуў каробачку з-за пояса, узяў добры шчопаць, прапанаваў каробачку вялікаму візіру, які таксама пашохаў парашок, і абодва ўсклікнулі «мутабар»!
Іхныя ногі адразу зморшчыліся, сталі тонкімі і чырвонымі, прыгожыя жоўтыя пантофлі каліфа
і ягонага спадарожніка ператварыліся ў няўклюдныя бусліныя пальцы, рукі ў крылы, шыя выцягнулася на локаць, барада знікла, а цела пакрылася мяккім пер’ем.
— У вас вельмі прыгожая дзюба, спадару вялікі візір, — вымавіў каліф, калі апамятаўся пасля доўгага здзіўлення. — Клянуся барадой Прарока, я ніколі ў жыцці не бачыў нічога падобнага!
— Шчыра дзякую, — адказаў вялікі візір, кланяючыся, — аднак я адважуся сцвярджаць, што бусел з вашай вялікасці ці не прыгажэйшы за каліфа. Але хадземце, калі вы жадаеце паслухаць нашых таварышаў вунь там і даведацца, ці разумеем мы бусліную мову.
Тым часам другая птушка прызямлілася, пачысціла дзюбай ногі, прывяла ў парадак пер’е і падышла да першай. Новыя буслы паспяшаліся да іх і са здзіўленнем пачулі наступную размову:
— Добры дзень, спадарыня Даўгалыжка, так рана і ўжо на лузе?
— I вам добрага дня, дарагая Трашчотка! Я ўсяго толькі здабывала сабе невялікі сняданак. He жадаеце пачаставацца чвэртачкай яшчаркі ці жабіным кумпячком?
— Шчыра дзякую, у мяне зусім няма апетыту. Я прыляцела на луг з іншай нагоды. Я павінная сёння танцаваць перад гасцямі майго бацькі і хачу трошкі спакойна папрактыкавацца.
I юная бусліха, дзіўна рухаючыся, пайшла праз поле. Каліф і Мансор аслупянела глядзелі ёй услед. Калі ж яна спынілася ў маляўнічай позе на адной назе і пачала грацыёзна махаць крыламі,
абодва не змаглі стрымацца. 3 іх дзюбаў вырваўся нястрымны рогат, пасля якога яны доўгі час не маглі аддыхацца. Каліф першы прыйшоў у сябе:
— Гэта была пацеха, — усклікнуў ён, — якую за золата не купіш! Шкада, што сваім смехам мы спудзілі птушак, інакш яны, безумоўна, яшчэ б і заспявалі!
Але тут вялікі візір успомніў, што смяяцца было нельга. Ён падзяліўся страхам з каліфам.
— Клянуся Меккай і Медынай, кепская была б пацеха, калі б я застаўся буслам! Нагадай мне тое дурное слова, я не магу яго вымавіць.
— Мы павінныя тры разы пакланіцца на ўсход і пры гэтым сказаць «му-му-му...»
Яны павярнуліся на ўсход і пачалі без перапынку рабіць паклоны, амаль дакранаючыся дзюбамі да зямлі. Але які жах! Чароўнае слова вылецела з іх галоваў. Колькі б каліф ні кланяўся, як бы палымяна ягоны візір ні выгукваў пры гэтым «му-му», усе ўспаміны пра слова зніклі, і бедны Хасід з візірам засталіся бусламі.
Зачараваныя сумна бадзяліся па палях, нават не ўяўляючы, як уратавацца з бяды. Яны не маглі скінуць буслінае пер’е і вярнуцца ў горад. Назваць сябе яны таксама не маглі, бо хто паверыў бы буслу, што ён каліф? А калі б і паверылі, ці захацелі б жыхары Багдада мець бусла за каліфа?
Так яны туляліся шмат дзён, убога харчаваліся зернем, якое праз доўгія дзюбы не маглі нармальна есці. Да яшчарак і жаб яны не мелі апетыту, бо баяліся такімі далікатэсамі сапсаваць сабе страўнікі. Адзінай іхпай радасцю ў такім сумным
становішчы была магчымасць лётаць, і яны часта ўздымаліся на дахі Багдада, каб пабачыць, што там дзеецца.
Спачатку яны заўважылі на вуліцах вялікае хваляванне і смутак. Аднак на чацверты дзень, седзячы на даху палаца каліфа, убачылі шыкоўную працэсію. Гралі барабаны і дудкі, на святочна ўбраным кані сядзеў чалавек у расшытай золатам ярка-чырвонай накідцы, аточаны бліскучымі служкамі. Палова горада бегла яму ўслед, і ўсе крычалі: «Няхай жыве Міцра, уладар Багдада!»
Абодва буслы на даху зірнулі адзін на аднаго, і каліф Хасід прамовіў:
— Цяпер ты здагадаўся, чаму я зачараваны, вялікі візір? Гэты Міцра — сын майго смяротнага ворага, магутнага чараўніка Кашнура, які ў адну нядобрую гадзіну пакляўся мне адпомсціць. Але я не трачу надзеі. Давай жа, верны спадарожнік у няшчасці, адправімся да магілы Прарока, можа, у святых мясцінах чары развеюцца.
Яны падняліся з даху палаца і паляцелі ў напрамку Медыны.
Аднак ляцець атрымлівалася не надта добра, бо абодва буслы яшчэ мала практыкаваліся.
— О гаспадару, — прастагнаў вялікі візір праз пару гадзінаў, — я, з вашага дазволу, доўга не вытрымаю, вы леціце занадта хутка! Ужо вечар, самы час парупіцца пра начлег.
Хасід прыслухаўся да просьбы свайго слугі. Унізе ў даліне ён якраз заўважыў руіны, якія маглі паслужыць ім прытулкам, і яны паляцелі туды. Месца, дзе яны ўладкаваліся на ноч, здавалася,
было раней замкам. Прыгожыя калоны выступалі з абломкаў, шматлікія пакоі, што даволі добра захаваліся, сведчылі пра былое хараство. Хасід і ягоны спадарожнік абыходзілі дом, каб знайсці сухое месцейка. Раптам бусел Мансор спыніўся.
— Мой гаспадару і ўладару, — прашаптаў ён, — безумоўна, гэта недарэчна для вялікага візіра, а тым больш для бусла — баяцца прывідаў. Але мяне бярэ жуда, бо я толькі што пачуў, як побач нехта ўздыхнуў і застагнаў.
Каліф таксама спыніўся і выразна пачуў ціхі плач, які належаў хутчэй чалавеку, чым зверу. He ведаючы, чаго чакаць, ён хацеў наблізіцца да месца, адкуль даносіліся журботныя гукі, але візір схапіў яго дзюбай за крыло і папрасіў не рызыкаваць. Але дарэмна! Каліф, у якога нават пад бусліным крылом білася адважнае сэрца, вырваўся, згубіўшы некалькі пер’яў, і паспяшаўся ў цёмны праход. Хутка ён апынуўся перад дзвярыма, якія здаваліся толькі прычыненымі, і пачуў з-за іх выразныя ўздыхі і ціхія ўсхліпы. Ён штурхнуў дзюбай дзверы і ўражана спыніўся на парозе. У разбураным пакоі, куды святло пранікала толькі праз закратаванае акенца, ён убачыў вялікую начную саву, што сядзела на падлозе. Буйныя слёзы струменілі з вялікіх круглых вачэй, а з крывой дзюбы вырываліся хрыплыя стогны. Заўважыўшы каліфа, які праслізнуў у пакой, яна радасна ўскрыкнула. Грацыёзным рухам крыла яна выцерла слёзы з вачэй і, да вялікага здзіўлення абодвух, на бездакорнай арабскай мове чалавечым голасам
сказала:
— Сардэчна вітаю вас, буслы! Вы — добры знак майго выратавання, бо мне прадказалі, што буслы прынясуць мне вялікае шчасце!
Калі здзіўленне каліфа прайшло, ён схіліў доўгую шыю, грацыёзна паставіў тонкія ногі і прамовіў:
— Начная сава! 3 тваіх словаў я разумею, што ў нас агульнае няшчасце. Але, на жаль, надзея на тое, што мы прынясем табе выратаванне, дарэмная. Ты сама пераканаешся ў нашай бездапаможнасці, калі пачуеш нашую гісторыю.
Сава папрасіла расказаць усё, што каліф адразу і зрабіў.
Калі каліф скончыў, яна падзякавала яму і вымавіла:
— Паслухай і ты маю гісторыю і даведайся пра тое, што я не шчаслівейшая за цябе. Мой бацька — уладар Індыі, я ягоная адзіная няшчасная дачка, клічуць мяне Луза. Той Кашнур, які зачараваў вас, быў прычынай і маёй бяды. Аднойчы ён прыйшоў да майго бацькі і запатрабаваў мяне ў жонкі свайму сыну Міцру. Але бацька, чалавек гарачы, спусціў яго з лесвіцы. Ліхадзей змог зноўку ў чужым абліччы пракрасціся да мяне. Аднойчы, калі я ў садзе пажадала халоднага напою, ён пераапрануўся ў раба і напаіў мяне трункам, які ператварыў мяне ў гэтую агідную істоту. Ад жаху я страціла прытомнасць, ён перанёс мяне сюды і пракрычаў страшным голасам мне ў вуха: «Тут ты застанешся, пачварная, пагарджаная нават звярамі, да свайго канца ці да таго часу, пакуль нехта па сваёй волі не пажадае ўзяць цябе за жонку нават
у гэтым жудасным абліччы. Так я адпомшчу табе і твайму ганарліваму бацьку».
3 таго часу прайшло шмат месяцаў. У журбе і самоце жыву я ў гэтых руінах, ненавідная ўсяму свету, брыдкая нават звярам. Хараства прыроды я не бачу, бо ўдзень страчваю зрок, і толькі калі месяц лье бледнае святло на гэтыя руіны, заслона спадае з маіх вачэй.
Сава скончыла і зноў выцерла вочы крылом, бо аповед пра пакуты змусіў яе заплакаць.
Выслухаўшы прынцэсу, каліф глыбока задумаўся.
— Калі я пе памыляюся, — прамовіў ён, — паміж нашымі няшчасцямі ёсць таемная сувязь. Але дзе я знайду ключ да гэтай загадкі?
Сава адказала яму:
— О гаспадару! У мяне такое ж прадчуванне, бо аднойчы ў раннім юнацтве адна мудрая жанчына прадказала, што бусел прынясе мне вялікае шчасце, і, магчыма, я ведаю, як мы маглі б уратавацца.
Каліф быў вельмі здзіўлены і спытаў, як такое магчыма.
— Чараўнік, які зрабіў нас абаіх няшчаснымі, — сказала яна, — адзін раз на месяц наведваецца сюды. Непадалёк ад гэтага пакоя ёсць зала, дзе ён звычайна частуе сваіх сяброў. Я шмат разоў іх падслухоўвала. Яны расказваюць адзін аднаму пра свае нядобрыя справы, магчыма, ён скажа чароўнае слова, на якое вы забыліся.