Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
Звычай адразаць галовы дарагім крэўным падаўся мне жудасным, аднак я не наважыўся сказаць пра гэта, баючыся абразіць незнаёмца. Я толькі запэўніў яго, што меў справу з бальзамаваннем трупаў, і папрасіў правесці мяне да памерлай, але потым усё ж не стрымаўся і загіытаў, чаму ўсё гэта трэба рабіць у такой таямніцы і ноччу. Ен адказаў мне, што сваякам ягоныя намеры падаюцца вельмі жорсткімі, і днём яны будуць чыніць перашкоды ажыццяўленню задуманага. Калі ж ён патаемна адрэжа галаву, то яны ўжо нічога не змо-
гуць зрабіць. Вядома, ён мог бы проста прынесці мне галаву, аднак зразумелыя пачуцці не дазволілі яму самому адцяць яе.
Тым часам мы падышлі да вялікага багатага дома, на які мой спадарожнік паказаў мне як на мэту нашай начной вандроўкі. Мы прамінулі парадны ўваход, нырнулі ў маленькую брамку, якую незнаёмец старанна зачыніў за сабой, і ў цемры пачалі падымацца па цесных сходах. Яны прывялі ў цьмяна асветлены калідор, з якога мы трапілі ў пакой, дзе свяціла падвешаная пад столь лямпа.
У гэтай святліцы і стаяў ложак з целам. Незнаёмец затуліў твар, жадаючы, напэўна, схаваць слёзы. Потым паказаў мне на ложак і загадаў добра і хутка выканаць сваю працу, пасля чаго скіраваўся да дзвярэй.
Я дастаў інструменты, якія як лекар заўжды трымаў пры сабе, і наблізіўся да ложка. Відаць была толькі галава трупа, але яна была такая прыўкрасная, што мяне міжволі ахапіў глыбокі жаль. Доўгія цёмныя косы, твар бледны, вочы заплюшчаныя. Я зрабіў надрэз на скуры, як гэта звычайна робяць лекары, перш чым адрэзаць нейкую частку цела. Затым узяў свой самы востры нож і адным ударам рассек горла. Але які жах! Мёртвая расплюшчыла вочы — і адразу ж ізноў агіусціла вейкі, з глыбокім стогнам толькі цяпер выдыхнуўшы з сябе жыццё. I ў тое самае імгненне з раны хлынуў на мяне струмень гарачай крыві. Я зразумеў, што ўпершыню запэцкаў рукі забойствам. А тое, што дзяўчына памерла, не выклікала сумневу, бо ад такой раны паратунку не было.
Хвіліну я стаяў, скамянелы ад таго, што адбылося. Чырвоны плашч падмануў мяне або ў ягонай сястры была толькі ўяўная смерць? Апошняе падавалася мне найбольш верагодным. Аднак я не мог сказаць брату памерлай, што дзяўчыну можна было б абудзіць нашмат меншай, зусім пе смяротнай ранай, таму вырашыў адрэзаць галаву да канца. Няшчасная прастагнала яшчэ раз, балесна выцягнулася і памерла. Жах ахапіў мяне, і я, не чуючы пад сабою ног, кінуўся са святліцы. У калідоры было цёмна, лямпу нехта патушыў. He заўважна было ніякага следу майго спадарожніка, і я мусіў у цемры навобмацак паўзці ўздоўж сцяны, каб трапіць на сходы. Нарэшце я знайшоў іх і, то падаючы, то спаўзаючы, пайшоў уніз. Аднак і ўнізе нікога не было. Дзверы аказаліся адчыненымі, і я ўздыхнуў з палёгкаю, калі нарэшце апынуўся на вуліцы, бо знаходзіцца ў гэтым доме было нясцерпна. Жах падганяў мяне, і я паімчаўся на сваю кватэру, зарыўся там у падушкі, як у бярлог, каб забыцца на тое жахлівае, што я ўчыніў. Ды сон не ішоў да мяне, і ледзь толькі заняўся світанак, я зноў пачаў баяцца арышту. Было зразумела, што той чалавек, які наслаў на мяне — а цяпер мне бачылася ўсё менавіта так! — гэтае пракляцце, нізавошта мяне не выдасць. Таму я палічыў найлепшым пайсці гандляваць у лаўку, удаючы як мага больш бестурботнага чалавека. Але ж мой Божа! Новыя акалічнасці, якія заўважыў я толькі цяпер, памножылі мой смутак. Пры мне не было ні маёй шапкі, ні пояса, ні нажа. Я забыў іх, напэўна, у пакоі забітай або, сабе на пракляцце,
згубіў па дарозе. Першае выглядала найбольш праўдападобным, і цяпер было вельмі лёгка выкрыць мяне як забойцу.
Я адчыніў лаўку ў звычайны час, і мой сусед — чалавек вельмі кампанейскі — завітаў да мяне, як рабіў гэта кожную раніцу.
— Ці чулі вы жудасную гісторыю, што здарылася сёння ноччу? — спытаўся ён.
Я зрабіў выгляд, што нічога не ведаю.
— Як? Вы не ведаеце, пра што гаворыць увесь горад? He ведаеце, што найцудоўнейшая кветка Фларэнцыі — Б’янка, дачка губернатара, — была забітая гэтай ноччу? Мой Божа, яшчэ ўчора бачыў я, як яна радасная ехала па вуліцы са сваім жаніхом! А на сёння ж было прызначанае вяселле!
Кожнае слова суседа стралой упівалася мне ў сэрца. I гэтая пакута вярталася зноў і зноў, бо кожны, хто заходзіў у маю лаўку, расказваў мне пра забойства, і новае апавяданне было страшнейшым за папярэдняе. Але ніхто не мог пераказаць той жах, які перажыў я сам.
Бліжэй да абеду ў лаўку прыйшоў чалавек і прапанаваў мне адпусціць усіх пакупнікоў.
— Сіньёр Цалёйкас, — звярнуўся ён да Ma­ne, трымаючы згубленыя ўчора рэчы, — гэта належыць вам?
Я памкнуўся было ўсё адмаўляць, аднак, пабачыўшы праз прачыненыя дзверы майго гаспадара і шмат іншых знаёмых, зразумеў, што хлусня не выратуе становішча, бо кожны можа паказаць супраць мяне.
Судовы чыноўнік загадаў мне ісці за ім. Мы прыйшлі ў вялікі будынак, у якім я хутка пазнаў турму, і ён замкнуў мяне ў цямніцы.
Там на самоце задумаўся я пра сваё жахлівае становішча. Думка, што я — няхай нават і супраць волі — зрабіўся забойцам, не адступалася ад мяне. I я не мог таксама не прызнаць, што бляск золата затуманіў мне розум, інакш хіба мог бы я так бяздумна трапіць у пастку! Праз дзве гадзіны пасля ўвязнення мне загадалі выйсці з цямніцы. Вялізныя сходы вялі ўніз, у вялікую залу. Вакол доўгага, засланага чорным стала сядзелі дванаццаць мужоў, пераважна старых. Уздоўж сцен цягнуліся лаўкі, па якіх размясціліся прадстаўнікі фларэнтыйскай арыстакратыі, а на галерэі ўверсе шчылыіа тоўпіліся гледачы. Калі мяне падвялі да чорнага стала, падняўся чалавек з панурым і сумным абліччам. Гэта быў губернатар. Ён сказаў, што як бацька забітай ён не можа быць суддзёй і гэтым разам перадае свае паўнамоцтвы найстарэйшаму сенатару. На выгляд таму было не менш за дзевяноста гадоў. Ён стаяў сагнуўшыся, скроні ягоныя былі пакрытыя рэдкімі белымі валасамі. Але агонь гарэў у ягоных вачах, і голас старога гучаў моцна і ўпэўнена. Спачатку ён спытаўся, ці гэта я здзейсніў забойства. Я папрасіў яго выслухаць мяне і смелым пераканаўчым голасам расказаў, што я павінны быў зрабіць і што ведаў. Я заўважыў, што падчас майго аповеду губернатар то бялеў, то чырванеў, а калі я скончыў, ён гнеўна закрычаў:
— Як, нікчэмны? Ты хочаш цяпер абвінаваціць некага іншага ў злачынстве, якое ўчыніў праз сваю сквапнасць?!
Аднак сенатар асудзіў ягонае ўмяшальніцтва, бо ён сам перадаў свае правы, а таксама заўважыў, што губернатар бяздоказна абвінавачвае мяне ў карысталюбстве, бо, паводле ягоных жа словаў, у забітай нічога не знікла. Ён пайшоў яшчэ далей і патлумачыў губернатару, што той мусіць даць справаздачу аб жыцці ягонае дачкі, бо толькі ведаючы ўсе акалічнасці, можна меркаваць, праўду я сказаў альбо не. На гэтым сенатар спыніў сённяшняе паседжанне, як ён патлумачыў, з прычыны пільнае неабходнасці азнаёміцца з перададзенымі губернатарам паперамі памерлай. Мяне прывялі назад у маю вязніцу, дзе я зноў і зноў перажываў гэты страшны дзень, пестуючы разам з тым надзею, што адшукаецца хоць якая-небудзь сувязь паміж забітай і чырвоным плашчом. Поўны спадзяванняў, ступіў я назаўтра ў судовую залу. На стале было шмат лістоў. Стары сенатар спытаў мяне, ці мой гэта почырк. Я паглядзеў на паперы, і мне падалося, што напісаныя яны той самай рукой, што і дзве атрыманыя мною цыдулкі. Гэта я і сказаў сенатару. Аднак словы мае не былі прынятыя да ўвагі, і мне заўважылі, што маё аўтарства відавочнае, тым больш пад лістамі стаіць подпіс «Ц.» — першая літара майго імені. У тых лістах былі пагрозы на адрас памерлай і папярэджанні наконт вяселля — пагрозы, цалкам ажыццёўленыя.
Губернатар даваў дзіўныя тлумачэнні адносна маёй асобы, і наогул абыходзіліся са мною сёння недаверліва і сурова. Каб апраўдацца, я спаслаўся на паперы, якія павінныя былі знайсціся ў маім пакоі. Аднак мне было заяўлена, што там ужо
шукалі і нічога не знайшлі. Так пад канец таго дня я страціў рэшткі надзеі, і калі мяне прывялі ў судовую залу на трэці дзень, я пачуў, што мяне за спланаванае і здзейсненае забойства асудзілі на смяротнае пакаранне. Такі вось выпаў мне лёс. Мала таго, што пакінуў я тое адзінае, што было мне яшчэ дарагім на гэтай зямлі, — маю радзіму, дык яшчэ мушу, няшчасны, памерці ад сякеры ў самым росквіце гадоў.
Вечарам жахлівага дня, які вырашыў мой лёс, сядзеў я ў самотнай сваёй вязніцы. Надзея пакінула мяне, а ўсе думкі былі пра смерць. Раптоўна дзверы турмы адчыніліся, і зайшоў нейкі чалавек. Ён доўга моўчкі глядзеў на мяне.
—	Вось так давялося нам зноў сустрэцца, Цалёйкас, — прамовіў ён.
Пры цьмяным святле лямпы я не пазнаў яго, аднак ягоны голас разварушыў ува мне старыя ўспаміны. Ну канечне, гэта быў Валеці, адзін з нешматлікіх сяброў, якіх я знайшоў падчас навучання ў Парыжы. Ён расказаў, што выпадкам трапіў у Фларэнцыю, дзе бацька ягоны быў паважаным чалавекам, пачуў пра маю гісторыю і прыйшоў сюды, каб ад мяне самога даведацца, як мог я ўчыніць такое цяжкое злачынства. Я расказаў яму сваю гісторыю. Ён быў вельмі здзіўлены і заклінаў мяне адкрыць яму, свайму адзінаму сябру, усю праўду, каб не ісці на пакуты з цяжарам хлусні. Я прысягнуў яму ўсімі святымі, што расказаў чыстую праўду і што няма на мне іншай віны, акрамя той, што, аслеплены бляскам золата, не мог заўважыць неверагоднасці апавядання незнаёмца.
—	Дык ты не быў знаёмы з Б’янкай? — спытаўся ён.
Я запэўніў, што ніколі не сустракаўся з ёю. Валеці расказаў мне, што смерць гэтая ахінутая глыбокай таямніцай, што губернатар патрабуе найхутчэйшага выканання прысуду і што ходзяць чуткі, нібыта я даўно ўжо быў знаёмы з Б’янкай і забіў яе з рэўнасці, калі яна вырашыла выйсці замуж за іншага. Я заўважыў, што словы гэтыя нашмат лепш пасуюць чырвонаму плашчу, але я ніяк не змагу даказаць ягоны ўдзел у забойстве. Валеці са слязьмі абняў мяне і паабяцаў зрабіць усё, каб выратаваць маё жыццё. Я не меў асаблівай надзеі, аднак ведаў, што Валеці — чалавек разумны, дасведчаны ў юрыспрудэнцыі і зробіць усё магчымае для майго выратавання. Два доўгія дні прайшлі ў невядомасці. Нарэшце з’явіўся Валеці і сказаў:
— Я прынёс табе суцяшэнне, аднак жа і яно нярадаснае. Ты застанешся жыць і цябе выпусцяць на свабоду, аднак ты страціш адну руку.