Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
— О найдаражэйшая прынцэса! — усклікнуў каліф. — Скажы, калі ён прыходзіць і дзе тая зала?
Сава трошкі памаўчала і сказала:
— He судзіце мяне сурова, але вашую просьбу я магу выканаць толькі пры адной умове.
— Кажы! Кажы! — закрычаў Хасід. — Загадвай, я выканаю ўсё.
— Я таксама хацела б адразу вызваліцца, але гэта здарыцца толькі калі адзін з вас прапануе мне сваю руку.
Такая прапанова збянтэжыла буслоў, і каліф зрабіў свайму слугу знак выйсці з ім.
— Вялікі візір, — сказаў каліф перад дзвярыма, — таргавацца тут недарэчна, але вы маглі б узяць яе за жонку.
Той адказаў:
— Каб мая жонка, калі я вярнуся дадому, выдрапала мне вочы? Акрамя таго, я стары чалавек, і вы, малады і нежанаты, хутчэй можаце прапанаваць руку юнай прыгожай прынцэсе.
— У тым і рэч... — уздыхнуў каліф, сумна павесіўшы крылы, — хто табе сказаў, што яна юная і прыгожая? Гэта называецца купляць ката ў мяіпку!
Размаўлялі яны яшчэ доўга, і калі ўладар канчаткова зразумеў, што візір хутчэй застанецца буслам, чым ажэніцца з савой, то вырашыў сам выканаць умову. Сава вельмі ўзрадавалася. Яна прызналася, што яны сустрэліся ў найлепшы час, бо чараўнікі могуць сабрацца ў гэтую ноч.
Разам з бусламі сава пакінула пакой, каб адвесці іх да той залы. Яны доўга крочылі цёмным калідорам, пакуль з паўразбуранай сцяны не заблішчэла яркае святло. Калі яны падышлі, сава параіла ім паводзіць сябе вельмі ціха. Праз
адтуліну, каля якой яны стаялі, была відаць вялікая зала, упрыгожаная калонамі і шыкоўна аздобленая. Шматлікія каляровыя лямпы замянялі дзённае святло. У цэптры залы стаяў круглы стол, поўны вытанчаных страваў. Вакол стала цягнулася канапа, на якой сядзелі восем мужчынаў. У адным з іх буслы пазналі гапдляра, які прадаў ім чароўны парашок. Ягоны сусед запатрабаваў, каб той расказаў пра свае апошнія здзяйсненні. Апроч іншага чараўнік апавёў гісторыю каліфа і ягонага візіра.
— Што ж за слова ты ім загадаў? — спытаў у яго іншы чараўнік.
— Адно вельмі цяжкае лацінскае слова: «мутабар».
Як толькі буслы каля адтуліны ў сцяне гэта пачулі, то ашалелі ад радасці. Яны так хутка беглі на сваіх доўгіх нагах да брамы руінаў, піто сава амаль не паспявала за імі. Там каліф расчулена звярнуўся да яе:
— Выратавальніца майго жыцця і жыцця майго сябра, на знак вечнай удзячнасці за дапамогу дазволь стаць тваім мужам!
Потым ён павярнуўся на ўсход. Буслы тройчы сагнулі доўгія шыі насустрач сонцу, якое якраз уздымалася з-за гораў. Яны ўсклікнулі «мутабар» і ў той жа момант ператварыліся ў людзей. Ад вялікай радасці зноў падоранага жыцця ўладар і слуга са смехам і плачам кінуліся адзін аднаму ў абдымкі.
Хто мог бы апісаць іх здзіўленне, калі яны азірнуліся! Перад імі стаяла прыгожая, раскслшіа
апранутая жанчына. Яна з усмешкай падала каліфу РУку.
—	Вы болыіі не пазнаяце сваю начную саву? — спытала яна.
Каліф быў у захапленні ад яе хараства і прывабнасці.
Усе трое не марудзячы выправіліся ў Багдад. Каліф знайшоў у сваёй вопратцы не толькі каробачку з чароўным парашком, але і кашалёк. У найбліжэйшай вёсцы ён купіў усё патрэбнае для падарожжа, і яны хутка дабраліся да багдадскай брамы. Там з’яўленне каліфа выклікала вялікае здзіўленне і радасць, бо яго абвясцілі мёртвым, і народ быў шчаслівы зноў вярнуць свайго любімага гаспадара.
Тым большую нянавісць выклікаў ашуканец Міцра. Яны пайшлі ў палац і ўзялі пад варту старога чараўніка і ягонага сына. Старога каліф адаслаў у той жа пакой у развалінах, дзе жыла прынцэса, калі была савой, і загадаў павесіць. Сыну ж, які нічога не разумеў у штукарствах бацькі, каліф даў выбар: памерці або панюхаць парашку. Калі той выбраў апошняе, вялікі візір прапанаваў яму каробачку. Добры шчопаць парашку і чароўнае слова, прамоўленае каліфам, ператварылі Міцру ў бусла. Каліф загадаў пасадзіць яго ў клетку і выставіць у садзе.
Доўга і весела жыў каліф Хасід са сваёй жонкай-прынцэсай. Самымі радаснымі ягонымі гадзінамі былі паабедзеныя, калі заходзіў вялікі візір. Яны размаўлялі пра бусліныя прыгоды, і калі каліф быў сапраўды ў гуморы, ён прыкідваўся
вялікім візірам у бусліным абліччы. 3 сур’ёзным выглядам на незгінальных нагах ён хадзіў па пакоі, шчоўкаў, махаў рукамі, нібы крыламі, і паказваў, як візір марна кланяўся на ўсход і выгукваў «муму». Кожны раз гэты спектакль прыносіў вялікую радасць жонцы каліфа і іх дзецям. Калі ж каліф шчоўкаў, нахіляўся і крычаў «му-му» надта доўга, візір жартаўліва пагражаў расказаць жонцы каліфа, пра што вяліся перамовы перад дзвярыма прынцэсы-савы.
Тут Селім Барух скончыў сваю гісторыю. Усім купцам яна вельмі спадабалася.
—	Напраўду, дзень прайшоў, а мы і не заўважылі, — сказаў адзін з іх, адкідаючы полаг шатра. — Вечаровы вецер прыносіць прахалоду, і мы маглі б прайсці значны кавалак дарогі.
Ягоныя спадарожнікі пагадзіліся, сабралі шатры, і караван выправіўся ў дарогу ў тым самым парадку, у якім прыйшоў сюды.
Яны ехалі амаль усю ноч, таму што дзень быў задушлівы, а ноч — прыемная і зорная. Нарэшце яны знайшлі зручнае месца для лагера, паставілі шатры і леглі адпачываць. Пра чужога чалавека купцы клапаціліся так, нібыта ён быў іх найдаражэйшым госцем. Адзін даў яму падушку, другі — коўдры, трэці — рабоў. Адным словам, ён быў дагледжаны не горш, чым дома. Калі купцы ўсталі, было ўжо спякотна, і яны аднадушна вырашылі дачакацца тут вечара. Разам пад’еўшы, яны зноўку падсунуліся бліжэй адзін да аднаго, і малады купец звярнуўся да старэйшага са словамі:
— Селім Барух дапамог нам учора весела прабавіць паабедзены час. Можа, і вы, Ахмет, раскажаце нам штосьці са свайго доўгага жыцця, у якім, напэўна, здарылася шмат прыгодаў, ці нейкую мілую казку?
Ахмет пэўны час маўчаў, быццам разважаючы, што варта расказаць, і нарэшце загаварыў:
— Дарагія сябры! Падчас гэтага падарожжа вы паказалі сябе вернымі таварышамі, Селім таксама заслужыў мой давер, таму я хачу расказаць вам пра тое, што здарылася ў маім жыцці і што звычайна расказваю неахвотна і не кожнаму: гісторыю пра карабель прывідаў.
Пераклау Ігар Крэбс
КАРАБЕЛЬ ПРЫВІДАУ
Мой бацька валодаў невялікай крамай у Бальсоры. Ён не быў ні бедны, ні багаты, проста адзін з тых людзей, якія неахвотна ідуць на рызыку са страху страціць тое малое, што маюць. Ён выхоўваў мяне проста і шчыра, і неўзабаве я ўжо мог стаць яму памочнікам. Акурат калі мне было васямнаццаць і калі ён толькі-толькі заключыў сваю першую вялікую ўгоду, бацька памёр — хутчэй за ўсё гаруючы, што даверыў мору тысячу сваіх залатовак. I ўсё ж я мог бы назваць яго шчасліўцам, які адышоў у лепшы свет своечасова, бо праз колькі тыдняў пасля яго смерці прыйшла вестка, што карабель, які перавозіў бацькаў тавар, патануў. Аднак маёй юнацкай адвагі гэта пахіснуць ніяк не магло. Я перавёў у грошы ўсё, што мой бацька паспеў па сабе пакіпуць, і выправіўся прэч з горада, каб паспытаць шчасця ўдалечыні ад радзімы, а суправаджаў мяне толькі стары бацькаў слуга.
Гнаныя спадарожным ветрам, мы выйшлі з гавані Бальсоры. Карабель, на якім я купіў сабе месца, кіраваўся ў Індыю. Ішоў пятнаццаты дзень нашага цалкам спакойнага падарожжа, калі капітан абвясціў, што насоўваецца бура. Твар ягоны зрабіўся заклапочаным, выдавала на тое, што ён не надта добра знаёмы з фарватарам у гэтай частцы акіяна, каб спакойна сустрэць шторм. Ён загадаў апусціць усе ветразі, і наш карабель
зусім запаволіў ход. Надышла ноч, было ясна і холадна, і капітан падумаў, што з прадвесцем буры ён памыліўся. Раптам нейкі карабель — раней мы яго не заўважалі — залунаў над морам зусім блізка ад нашага. Дзікі лямант і крыкі данесліся з яго палубы, што нямала здзівіла мяне ў гэтую поўную страху гадзіну перад надыходам буры. А капітагі — той смяротна збляднеў.
— Мой карабель загінуў! — усклікнуў ён. — Гэта імчыць на ўсіх ветразях сама Смерць!
He паспеў я запытацца пра прычыну яго дзіўнага воклічу, як на палубу з роспачнымі крыкамі выскачылі матросы.
— Вы яго бачылі? — крычалі яны. — Цяпер нам канец!
Капітан загадаў чытаць суры з Карана і сам стаў за стырно. Аднак марна! Бура прыкметна набліжалася, і не мінула й гадзіны, як карабель затрашчаў і замёр у вадзе. Былі спушчаныя лодкі, і не паспеў апошні матрос перасесці, як карабель тіайшоў на дно проста на нашых вачах, і поўным жабраком я паплыў у марскі прастор. Але канец бедствам яшчэ не надышоў. Бура грымела ўсё страшней, лодка болын не слухалася кіравання. Я моцна абняў свайго старога слугу, і мы паабяцалі адзін аднаму не разлучацца. Тым часам урэшце развіднела. Але з першым пробліскам світання вецер схапіў лодку, у якой мы сядзелі, і перакуліў яе. Нікога з маіх спадарожнікаў я больш не бачыў. Гэты ўдар ветру аглушыў мяне, і ачуняў я ў руках майго старога вернага слугі, які ўратаваўся на перакуленай лодцы і зацягнуў мяне да сябе.
Бура сцішылася. Ад нашага карабля нічога не засталося, але непадалёк мыпабачылі іншы карабель, у кірунку якога і гналі нас хвалі. Калі мы наблізіліся, я пазнаў тое самае судна, што праплывала міма нас уначы і што так напалохала нашага капітана. Я адчуваў дзіўны жах перад гэтым караблём. Словы капітана, якія атрымалі такое жудаснае пацверджанне, непрыветны, закінуты выгляд карабля, на якім, як бы блізка да яго мы ні падплывалі, як бы гучна ні крычалі, ніхто не паказваўся, палохалі мяне. Але гэта была нашая адзіная магчымасць уратавацца, таму мы ўзнеслі хвалу Прароку, які такім цудоўным чынам захаваў нам жыццё.
3 фарштэўня карабля звісала доўгая ліна. 3 усяе моцы працуючы рукамі й нагамі, мы нарэшце здолелі за яе ўхапіцца. Я яшчэ раз падаў голас, але на караблі панавала поўная цішыня. Тады мы ўскараскаліся па ліне наверх, спачатку я як маладзейшы... але які жах! Якая сцэна з’явілася перад маімі вачыма, калі я ступіў на палубу! Яе паверхня была ўся чырвоная ад крыві. Там ляжала каля трыццаці трупаў у турэцкім адзенні, а каля сярэдняй мачты стаяў багата апрануты чалавек з шабляй у руцэ, аднак твар ягоны быў увесь белы, а ў ілбе тырчаў доўгі цвік, які і трымаў яго прыбітым да мачты — ён таксама быў мёртвы. Жах скоўваў мае крокі, мне ажно заняло дых. Нарэшце на палубу ўзабраўся і мой спадарожнік, якога не менш за мяне ўразіў выгляд палубы, дзе не было відаць нічога жывога — толькі мноства жудасных трупаў. У страху сваім душэўным звярнуўшыся па