Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
Юны нявольнік вельмі здзівіўся і запытаўся ў шэйха, што ў ягоным аповедзе выклікала незадаволенасць гаспадара. Шэйх падняў галаву і прамовіў:
— Супакойцеся, сябры. Адкуль ён можа ведаць пра мой сумны лёс, не прабыўшы пад гэтым дахам і трох дзён? Няўжо сярод ліхадзейства, што чынілі тыя франкі, нехта не мог зазнаць такой жа долі, што і я? Магчыма, той Альмансор... але лепш, мой сябра, расказвай далей!
Малады нявольнік пакланіўся і працягнуў:
— Значыць, Альмансора адвялі ў лагер франкаў. Пачуваўся ён там зболыпага добра. Адзін з военачальнікаў паклікаў хлопчыка ў памёт і забаўляўся яго адказамі, якія яму перакладаў тлумач.
Военачалыгік сачыў, каб Альмансору не бракавала ежы і вопраткі, але туга па бацьку і маці рабіла хлопчыка вельмі няшчасным. Ён праплакаў шмат дзён, аднак слёзы яго тых людзей не краналі. Калі лагер знялі, Альмансор думаў, што яму дазволяць вярнуцца дадому, але марна: войска перамяшчалася, ваявала з мамелюкамі, і юны Альмансор быў вымушаны ўвесь час цягацца з франкамі. Калі ж ён маліў палкаводцаў і военачалыпкаў адпусціць яго дадому, тыя адмаўляліся і казалі, што ён мусіць заставацца закладам вернасці свайго бацькі. Так ён правёў у паходзе нямала дзён.
Аднойчы хлопчык заўважыў, што ў войску пачаліся хваляванні: казалі пра зборы, адступленпе, пагрузку на караблі. Альмансор бязмерна радаваўся, што зараз, калі франкі выправяцца да сябе, яго вызваляць. Войска разам з коньмі і фурманкамі пацягнулася назад да мора, і нарэшце паказаліся караблі, што стаялі на якары. Салдаты пачалі грузіцца на судны, але настала ноч, і на караблі паспела трапіць толькі невялікая частка. Альмансор кожную хвіліну чакаў, што яго вызваляць, і не хацеў засынаць, аднак урэшце глыбокі сон адолеў яго. Ён думае, што франкі падмяшалі яму He­rnia ў ваду. Прачнуўшыся, ён убачыў, што ў яго маленькі пакойчык зазірае светлы дзень — але ж засынаў ён у іпшым месцы. Хлопчык саскочыў з ложка, але ўпаў, бо падлога гайдалася: здавалася, усё рухаецца і танчыць вакол яго. Ён сабраўся з духам і, трымаючыся за сцены, выбраўся з пакоя.
На яго абрынуўся незвычайны шум і свіст: ён ніколі не бачыў і пе чуў нічога такога, а та-
му не ведаў, спіць ён ці не. Нарэшце ён знайшоў невялікую лесвіцу, з цяжкасцю праціснуўся наверх — і які ж яго ахапіў жах! Вакол не было нічога, акрамя неба і мора: ён быў на караблі! Хлопчык пачаў енчыць, хацеў, каб яго вярнулі назад, ледзь не скочыў у мора, каб плыць на радзіму. Аднак франкі яго ўтрымалі, а адзін камандзір паклікаў да сябе, паабяцаў, што калі Альмансор будзе паслухмяны, то хутка вернецца на радзіму, і растлумачыў, што даставіць яго дадому было нельга і пакінуць самога — таксама, бо тады б ён мог памерці.
Аднак слова свайго франкі не датрымалі: карабель плыў шмат дзён і калі нарэшце прыстаў да берага, то гэта быў не Егіпет, а Франкістан! Падчас доўгага плавання і яшчэ ў лагеры Альмансор трошкі навучыўся разумець мову франкаў і размаўляць на ёй, і гэта вельмі прыдалося яму ў краіне, дзе ягонай мовы ніхто не ведаў. Яго доўга везлі ўглыб краіны, і паўсюль народ збягаўся паглядзець, бо салдаты казалі, што гэта сын егіпецкага караля, якога той адправіў у Франкістан вучыцца.
Але казалі гэта салдаты толькі дзеля таго, каб народ паверыў, што яны перамаглі Егіпет і заключылі з ім надзейны мір. Пасля шматдзённага падарожжа па краіне яны прыбылі ў вялікі горад, які і быў іх мэтай. Там юнака перадалі доктару, што ўзяў яго да сябе і пачаў вучыць усім традыцыям і звычаям Франкістана.
Перадусім Альмансор мусіў нацягнуць франкскую вопратку, вельмі вузкую, нязручную і зусім не такую прыгожую, як ягоная егіпецкая. Потым яму забаранілі рабіць паклоны скрыжаваўшы рукі,
а калі ён хацеў выказаць камусьці павагу, трэба было адной рукой зняць пачварны чорны фетравы капялюш, які насілі ўсе мужчыны і які надзелі і на яго, а другую адвесці ўбок і шоргнуць правай нагой. Акрамя таго, яму забаранілі сядзець скрыжаваўшы ногі згодна з прыемным усходнім звычаем, і ён быў вымушаны сядаць на высокія крэслы ды звешваць ногі ўніз. Ежа таксама прынесла яму нямала цяжкасцяў: усё, што ён хацеў данесці да рота, цяпер даводзілася спачатку праколваць жалезным відэльцам.
Доктар быў чалавекам лютым і суворым і ўвесь час хлопчыка мучыў. Калі той, напрыклад, забываўся і казаў наведніку «салам алейкум», доктар біў хлопца палкай, бо казаць трэба было «Votre serviteur!»1 Яму таксама не дазвалялася думаць, размаўляць ці пісаць на сваёй мове, заставалася на ёй хіба што марыць. Магчыма, Альмансор зусім бы яе забыў, калі б у горадзе не жыў чалавек, які яму дапамог.
Гэты быў стары, але вельмі вучоны чалавек, які разумеў шмат усходніх моваў: арабскую, персідскую, копцкую, нават кітайскую — усяго патрошку. Ён лічыўся ў той краіне цудам вучонасці, і яму плацілі вялікія грошы, каб ён вучыў мовам іншых. Гэты чалавек некалькі разоў на тыдзень клікаў да сябе маладога Альмансора, частаваў рэдкай садавіной і іншымі прысмакамі, і юнаку здавалася, што ён дома. Стары быў вельмі незвычайны. Ён замовіў для Альмансора вопратку, якую ў Егіпце носяць высакародныя людзі, і захоўваў яе
1 Да вашых паслугаў (фр.).
ў сябе ў асобным пакоі. Калі Альмансор прыходзіў, стары пасылаў аднаго з прыслужнікаў па ўбранне і загадваў юнаку апранацца згодна з традыцыямі сваёй краіны. Пасля яны пераходзілі ў «маленькую Аравію», як называлася адна з залаў у доме вучонага.
Зала была ўпрыгожаная штучна выгадаванымі пальмамі, бамбукамі, маладымі кедрамі ды кветкамі, што сустракаюцца толькі на Усходзе. Персідскія дываны высцілалі падлогу, пры сценах ляжалі падушкі, і нідзе не было ніводнага фрапкскага крэсла ці стала. На адной з падушак сядзеў стары вучоны, але выглядаў ён зусім не так, як звычайна: на галаве — турбан з тонкага турэцкага шаліка, сівая прычэпленая барада звісала да пояса і выглядала як годная натуральная барада паважнага чалавека. Апроч таго, на ім была мантыя, пашытая з парчовага хатпяга халата, шырокія турэцкія шаравары, жоўтыя пантофлі, і, хаця звычайна ён падаваўся чалавекам міралюбным, у такія дні ён вешаў на сябе турэцкую шаблю, а за пояс засоўваў кінжал са штучнымі каштоўнымі камянямі. Яшчэ ён курыў люльку ў два локці даўжынёй, і яму прыслужвалі апранутыя ва ўсё персідскае людзі, твары і рукі ў паловы з якіх былі пафарбаваныя ў чорнае.
Спачатку ўсё гэта падавалася юнаму Альмансору вельмі дзіўным, але хутка ён заўважыў, што гадзіны, у якія даводзілася падладжвацца пад прыдумкі настаўніка, былі карыснымі для яго самога. Калі ў доктара нельга было вымавіць і аднаго егіпецкага слова, тут строга забаранялася мова
франкская. На ўваходзе Альмансор мусіў павітацца, стары «перс» яму вельмі ўрачыста адказваў, іютым падаваў знак сесці побач і пачынаў размову на сумесі персідскай, арабскай, копцкай і ўсіх астатніх моваў. Гэта называлася вучонай усходняй гутаркай. Побач з ім стаяў прыслужнік, ці «раб», як ён называўся ў такія дні, і трымаў вялікую кнігу. Кніга гэтая была слоўнікам, і калі старому не хапала словаў, ён ківаў рабу, імгненна знаходзіў у слоўніку тое, што трэба, і вяртаўся да размовы.
Рабы прыносілі ў турэцкім посудзе шарбет ды іншыя ласункі, і калі Альмансор хацеў зрабіць старому прыемнасць, дастаткова было сказаць, што ў таго ўсё ўладкавана як на Усходзе. Альмансор вельмі добра чытаў па-персідску, і для старога гэта было галоўнай перавагай. Ён меў шмат персідскіх рукапісаў, якія даваў чытаць юнаку, уважліва паўтараў за ім услед і такім чынам вучыўся правільнаму вымаўленню.
Для няшчаснага Альмансора гэта былі радасныя дні: стары настаўнік ніколі не адпускаў яго без падарунка, часта вельмі каштоўнага, і хлопец ішоў дадому з грашыма, ільняной тканінай ці іншымі меабходнымі рэчамі, якіх доктар не хацеў яму даваць. Так хлопец пражыў у краіне франкаў некалькі гадоў, але ягоная туга па радзіме ніколі не сцішвалася. Калі яму сгюўнілася пятнаццаць, здарылася тое, што моцна паўплывала на ягоны лёс.
Сваім каралём і ўладаром франкі выбралі галоўнага палкаводца, таго самага, што шмат разоў размаўляў з Альмансорам у Егіпце. Юнак пра гэта не ведаў, але па ўрачыстасцях, што шырока
ладзіліся ў вялікім горадзе, здагадаўся, што адбываецца нешта важнае. Аднак ён і ўявіць не мог, што кароль — гэта той самы военачальнік, якога ён бачыў у Егіпце, бо той быў яшчэ зусім малады. Аднойчы Альмансор ішоў адным з мастоў цераз шырокую раку, што цякла праз горад, і заўважыў чалавека ў простай салдацкай вопратцы, які нахіліўся над парэнчамі і назіраў за хвалямі. Аблічча чалавека падалося яму знаёмым. Альмансор хутка прабегся па пакоях сваіх успамінаў і як толькі адчыніў браму ў егіпецкую палату, то раптам успомніў, што гэта той самы палкаводзец, з якім ён часта размаўляў у лагеры і які заўсёды добразычліва пра яго клапаціўся. Сапраўднага імені палкаводца ён не ведаў, а таму набраўся смеласці, падышоў да яго і назваў так, як таго называлі паміж сабой салдаты. Скрыжаваўшы рукі на грудзях згодна са звычаямі свае краіны, ён прамовіў:
— Салам алейкум, Petit Caporal!1
Военачальнік здзіўлена павярнуўся, востра зірнуў на юнака, падумаў і адказаў:
— Святыя нябёсы, ці магчыма гэта? Ты тут, Альмансор? Як пачуваецца твой бацька? Як справы ў Егіпце? Што прывяло цябе сюды?
He вытрымаўшы, Альмансор горка заплакаў і прамовіў:
— Дык ты не ведаеш, што зрабілі са мной гэтыя сабакі, твае суайчыннікі, Petit Caporal? Ты не ведаеш, што я ўжо шмат гадоў не бачыў краіны сваіх продкаў?
1 Малепькі капрал (фр.). Мяпушка Напалеона I.
— He магу паверыць, — сказаў той, і ягоны твар спахмурнеў. — He магу паверыць, што яны пацягнулі цябе з сабой.
— Ах, дзіва што, — адказаў Альмансор. — У той дзень, калі вашыя салдаты грузіліся на караблі, я бачыў айчыну апошні раз. Яны забралі мяне з сабой, і капітан, якога расчуліла мая бяда, плаціць за мой пражытак ненавіснаму доктару, што б’е мяне і морыць голадам. Але слухай, Petit Caporal, — даверліва працягваў ён, — гэта добра, што я цябе сустрэў, бо ты можаш мне дапамагчы.
Чалавек, да якога ён звяртаўся, усміхнуўся і спытаў, як жа ён можа дапамагчы.
— Ведаеш, — сказаў Альмансор, — было б несумленна нечага ў цябе прасіць — раней ты ставіўся да мяне вельмі добразычліва, але я ведаю, што ты — чалавек бедны, бо нават калі ты быў военачальнікам, то ніколі не апранаўся так прыгожа, як іншыя. Цяпер у цябе, калі меркаваць з мундзіра і капелюша, таксама не найлепшыя часы. Але нядаўна франкі выбралі сабе султана, і ты, без сумневаў, ведаеш набліжаных да яго людзей, можа, якога янычара-агу, ці рэйс-эфендзі, ці капудан-пашу, праўда ж?