Казкі
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
— Злітуйцеся! — крыкнуў малы і на каленях папоўз да госця, абхапіўшы яго ногі. — Скажыце ж, чаго не хапае ў гэтай страве, што яна вам не да смаку? He дайце мне памерці за каліва мяса і мукі!
— Табе гэта мала дапаможа, мой любы Hoc, — адказаў смеючыся прыезджы. — Я яшчэ ўчора падумаў, што ты не прыгатуеш гэтай стравы так, як робіць мой кухар. Ведай жа, тут не хапае траўкі, якой у гэтым краі ўвогуле не ведаюць, — траўкі «чхай на здароўе». Без яе паштэт не набудзе свайго смаку, і твайму пану ніколі не пакаштаваць таго, што ем я.
Тут герцаг раз’юшыўся.
— Я буду есці яго! — усклікнуў ён так, што вочы пырснулі іскрамі. — Клянуся сваім гонарам: або я пакажу вам заўтра раніцай паштэт, які вы патрабуеце, або галаву гэтага дзецюка, насаджаную на гііку на варотах майго палаца. Ідзі, сабака, даю табе дваццаць чатыры гадзіны.
Так усклікнуў герцаг, а карлік зноў у слязах пайшоў у каморку і паскардзіўся гусі на свой лёс, на тое, што яго чакае смерць. Ён жа ніколі нічога не чуў пра тую траўку.
— Калі толькі гэта, — сказала яна, то я магу дапамагчы. Мой бацька вучыў мяне, каб я ведала ўсе травы. Магчыма, іншым часам цябе і напаткала б смерць, але, на шчасце, цяпер якраз маладзік, а ў гэты час тая траўка цвіце. Але скажы мне, ці ёсць паблізу палаца каштаны?
— Ёсць! — адказаў Hoc, узрадаваўшыся. — Каля возера, за дзве сотні крокаў ад дома, расце цэлая купка. Але навошта?
— Толькі пад шатамі старых каштанаў цвіце гэтая траўка, — сказала Мімі. — Бяры мяне на рукі і высадзі на волі, я пашукаю.
Ён зрабіў так, як яна сказала, і панёс яе да варотаў палаца. Але там брамнік наставіў на яго зброю і сказаў:
— Мой любы Hoc, твой час прайшоў, табе нельга выходзіць з палаца, у мяне наконт гэтага строгі загад.
— Але ж у сад мне, пэўна, можна пайсці? — адказаў карлік. — Май ласку, пашлі аднаго з тваіх памочнікаў да наглядчыка палаца і спытай, ці можна мне пайсці ў сад пашукаць траўку.
Брамнік так і зрабіў, і дазвол быў атрыманы. Сад быў аточаны высокім мурам, так што пра ўцёкі адтуль і думаць было не варта.
А калі Hoc з гускай Мімі апынуліся на волі, ён асцярожна пасадзіў яе на зямлю, і яна хутка пайшла перад ім да возера, дзе раслі каштаны.
Ён крочыў за ёй з цяжкім сэрцам, бо гэта была яго апошняя, адзіная надзея. Ён цвёрда вырашыў, што калі не знойдзе траўкі, то лепш утопіцца ў возеры, чым дасць адсекчы сабе галаву. А гусь шукала дарэмна: яна хадзіла пад усімі каштанамі, дзюбай варушыла кожную травінку, але нічога не знаходзілася, і яна ад спачування і страху пачала плакаць, бо надыходзіў вечаровы змрок, ужо амаль нічога нельга было ўбачыць.
Тут карлік зірнуў на той бок возера і раптам закрычаў:
— Зірні, зірні, там над возерам стаіць яшчэ адно высокае старое дрэва, хадзем туды і пашукаем, можа, там мы знойдзем кветку шчасця!
Гусь падскочыла і паляцела, а ён пабег за ёй так хутка, як толькі панеслі ногі. Каштанавае дрэва кідала вялікі цень, а вакол было цёмна, і нельга было заўважыць амаль нічога. Тут раптам гусь спынілася, узмахнула ад радасці крыламі, хуценька торкнулася галавой у высокую траву, нешта сарвала, асцярожна перадаўшы гэта здзіўленаму Носу, і сказала:
— Вось тая траўка, тут яе процьма расце, так што ў цябе ніколі не будзе недахопу ў ёй.
Карлік задуменна разглядаў траву. Салодкі водар даў яму ў нос, і ён міжволі прыпомніў сцэну свайго ператварэння. Сцябліны і лісточкі былі блакітна-зялёныя, над імі ўзвышалася палымяначырвоная кветка з жоўтымі краямі.
— Дзякаваць Богу! — нарэшце ўсклікнуў ён. — Які цуд! Слухай, мне здаецца, гэта тая самая трава, якая ператварыла мяне з вавёркі ў гэтую ганебную выроду. Ці не паспрабаваць мне яе?
— Пакуль што не трэба, — папрасіла гусь. — Вазьмі з сабой жменю гэтай траўкі, пойдзем у твой пакой, забярэм грошы і ўсё, што ты маеш, а потым паспытаеш.
Яны вярнуліся ў яго каморку, і ад напружанага чакання было чутна, як калоціцца яго сэрца. Калі Якаб завязаў у клунак пяцьдзясят ці шэсцьдзесят дукатаў, якія ён назапасіў, адзенне і абутак, то сказаў:
— 3 Боскай дапамогай я вызвалюся ад гэтай навалы!
Ён уторкнуў нос глыбока ў траву і ўдыхнуў яе водар.
Тут усё яго цела выцягнулася і зарыпела, ён адчуў, як галава быццам адрываецца ад плячэй, зірнуў збоку на свой нос і ўбачыў, як той усё меншае і меншае, спіна і грудзі пачалі выроўнівацца, а ногі падаўжэлі.
Гусь у здзіўленні назірала за ўсім гэтым.
— Ах, які ты гонкі! Які прыгожы! — усклікнула яна. — Дзякаваць Богу, у табе не засталося нічога ад твайго былога выгляду!
Якаб вельмі ўзрадаваўся, падняў рукі і пачаў маліцца. Але ў радасці ён не забыў, чым абавязаны Мімі. Хаця сэрца і прасіла яго ісці да бацькоў, удзячнасць перасіліла гэтае жаданне, і ён сказаў:
— Каму ж іншаму, як не табе, я мушу дзякаваць, што вернуты сабе самому? Без цябе я ніколі не знайшоў бы гэтай травы і навек заставаўся б у тым абліччы альбо нават загінуў бы ад сякеры ката. Я хачу табе аддзячыць. Я правяду цябе да
твайго бацькі. Ён такі магутны чараўнік, што лёгка адчаруе цябе.
Гусь залілася слязьмі і прыняла яго прапанову. Якаб, нікім не пазнаны, разам з гускай пакінуў палац і выправіўся ў дарогу да ўзбярэжжа, радзімы Мімі.
Яны шчасліва здзейснілі сваё падарожжа, Ветэрбок адчараваў сваю дачку і шчодра ўзнагародзіў Якаба. Калі ён вярнуўся ў свой родны горад, яго бацькі ў прыгожым юнаку з радасцю пазналі свайго страчанага сына. 3 падарункаў, якія ён атрымаў ад Ветэрбока, ён купіў сабе лаўку і зрабіўся багатым і шчаслівым.
Пасля знікнення Якаба з герцагавага палаца там узняўся вялікі пярэпалах. Калі на наступны дзень герцаг хацеў выканаць сваю клятву і загадаць адсекчы галаву карліку за тое, што той не знайшоў травы, выявілася, што малы знік. Князь жа сцвярджаў, што герцаг таемна дапамог яму ўцячы, каб не страціць свайго найлепшага кухара, і абвінавачваў яго ў вераломнасці. 3 гэтай прычыны паміж двума князямі ўспыхнула вялікая вайна, якая ў гісторыі стала добра вядомая як «травяная вайна». Адбылося некалькі бітваў, але нарэшце быў заключаны мір, які называюць «паштэтным мірам», таму што на ўрачыстасці прымірэння кухарам князя быў прыгатаваны «Сюзерэн», кароль паштэтаў, які сваім смакам вельмі дагадзіў пану герцагу.
Пераклаў Уладзімір Папковіч
МАЛАДЫ
АНГАІЧАНІН
У паўднёвай частцы Германіі знаходзіцца гарадок Грунвізэль, звычайны, як і ўсе: у цэнтры — маленькая рыначная плошча з фантанам, збоку — маленькая старая ратуша, вакол рынка — дом міравога суддзі і самых паважаных купцоў, а на некалькіх вузкіх вулачках жывуць астатнія насельнікі. Усе ведаюць адно аднаго, кожнаму вядома, што дзе адбываецца, а калі ў пастара, бургамістра ці доктара на стале з’явіцца дадатковая страва, то ўжо ў полудзень пагалоска пойдзе па ўсім горадзе. Пад вечар жанчыны выправяцца адна да адной з візітамі, як гэта тут называецца, абмяркуюць за кубачкам моцнай кавы і салодкім пірагом гэтае здарэнне, робячы выснову, што пастар, магчыма, удзельнічаў у латарэі і выйграў не па-хрысціянску вялікую суму, што бургамістра «падмазалі», а доктар атрымаў ад аптэкара некалькі залатых за выпіску даволі дарагіх рэцэптаў.
Для такога ўпарадкаванага гарадка, як Грунвізэль, відаць, непрыемнай нечаканасцю стаў прыезд чалавека, пра якога не ведалі, адкуль ён, што яму тут трэба і з чаго ён жыве. Хаця бургамістр і праверыў яго пашпарт і за кавай у сям’і доктара выказаў думку, што хоць пашпарт правільна завізаваны ад Берліна да Грунвізэля, усё ж тут штосьці не тое, бо мужчына выглядае неяк падазрона. Бургамістр карыстаўся ў горадзе самым вялікім аўтарытэтам, і не дзіва, што з гэтага ча-
су на прыезджага глядзелі з падазронасцю. А яго жыццёвыя звычкі не давалі грунвізэльцам прычыны пазбавіцца гэтай думкі.
Прыезджы за некалькі залатых арандаваў cade цэлы дом, які дагэтуль пуставаў, прывёз туды цэлую падводу дзіўных рэчаў, напрыклад, печаў, плітаў, вялікіх тыгляў і шмат іпшага, і з таго часу жыў самотна. Ён нават гатаваў сам, і ніводная душа не заходзіла ў яго дом, акрамя грунвізэльскага старога, які забяспечваў яго хлебам, мясам і гароднінай. Але і ён не ступаў далей за перадпакой. Там чужынец забіраў купленае.
Ён не хадзіў папаўдні, як іншыя мужчыны, на кегельбан, не заглядаў вечарам у шынок, каб, як іншыя, пагутарыць, дымячы люлькай, пра газетныя навіны. Дарма яго запрашалі па чарзе бургамістр, доктар і пастар на абед альбо каву, ён заўсёды выбачаўся, што не можа. Таму адны лічылі яго варятам, другія — габрэем, а трэція ўпарта і ўпэўнена сцвярджалі, што ён чараўнік ці нячысцік.
Але аднойчы ў горад прыехалі людзі з экзатычнымі звярамі. Гэта быў звычайны бадзяжны люд з вярблюдам, які ўмее кланяцца, мядзведзем, які танцуе, некалькімі сабакамі і малпамі, якія ў чалавечым адзенні маюць даволі камічны выгляд і вырабляюць усялякія штукі. Такія людзі звычайна ездзяць па горадзе, спыняюцца на скрыжаваннях, ствараюць з дапамоган маленькага барабана і трубы несусветны шум, удзельнікі трупы танцуюць і скачуць і такім чынам атрымліваюць з тутэйшых жыхароў грошы. Але трупа, якая гэтым разам прыбыла ў Грунвізэль, адрознівалася ад
іншых тым, што мела жудаснага арангутана амаль чалавечага росту, які хадзіў на дзвюх нагах і ўмеў вырабляць усялякія штукі.
Камедыянты з сабакамі і малпамі падышлі і да дома прыезджага. Як толькі пачуліся гукі барабана і трубы, ён з’явіўся, незадаволена пазіраючы спачатку ў цёмныя, памутнелыя ад старасці вокны. Але неўзабаве зрабіўся больш прыязным, на ўсеагульнае здзіўленне, паказаўся ў акне і сардэчна засмяяўся з выбрыкаў арангутана. Ён нават даў за гэтую забаву так шмат залатых, што ўвесь горад загаварыў пра тое.
Наступнай раніцай трупа са звярамі рушыла далей. Вярблюда нагрузілі кашамі, у якіх утульна сядзелі сабакі і малпы, а пагоншчык і арангутан ішлі за вярблюдам. Але не прайшло і некалькі гадзін пасля іх выезду за вароты, як той прыезджы пан заспяшаўся на пошту, на вялікае здзіўленне паштмайстра, запатрабаваў карэту і свежых коней і выехаў у тыя ж вароты і па той самай дарозе, якой выправіліся звяры. Увесь гарадок быў незадаволены, што не даведаўся, куды чужак падаўся.
Ужо была ноч, калі чужынец зноў з’явіўся перад варотамі. Але ў карэце сядзела яшчэ адна асоба — у капелюшы, які закрываў твар, а шаўковая хустка была завязаная на рот і вушы. Брамнік палічыў за свой абавязак звярнуцца да другога незнаёмца і папрасіць пашпарт, але той адказаў вельмі груба, прамармытаўшы штосьці на незразумелай мове.