Казкі
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
Ён падышоў да яе на рынку і папрасіў спакойна выслухаць яго. Ён напомніў ёй пра дзень, у які пайшоў са старой, згадаў асобныя падзеі свайго дзяцінства, потым расказаў, як сем гадоў служыў вавёркай у феі і як тая яго ператварыла ў карліка
за тое, што ён ганьбіў яе тады, пры першай сустрэчы. Шаўчыха не ведала, што ёй і думаць. Усё, што ён расказваў пра сваё дзяцінства, супадала, але калі ён сказаў, што сем гадоў прабыў вавёркай, яна запярэчыла: «Гэта немагчыма, бо феяў не бывае». Калі яна пазірала на яго, у яе з’яўлялася агіда да брыдкага карліка, і яна не магла паверыць, што гэта яе сын. Нарэшце яна палічыла за лепшае пагаварыць з мужам. Яна сабрала ўсе свае кошыкі і сказала Якабу ісці з ёй. I вось яны прыйшлі да будкі шаўца.
— Ты паглядзі, — сказала яна мужу, — гэты чалавек сцвярджае, што ён наш страчаны Якаб. Ен мне расказаў, як яго скралі сем гадоў таму і як ён быў зачараваны феяй.
— Вось як! — злосна перабіў яе шавец. — Ен табе так наплёў? Пачакай жа, ты, прайдзісвет! Я яму ўсё расказаў яшчэ гадзіну таму, а цяпер ёп ідзе да цябе і дурыць! Ты быў зачараваны, сыночак? Пачакай жа, я цябе адчарую!
3 гэтымі словамі ён узяў нарэзаны пук рамянёў, падскочыў да малога і пачаў лупцаваць яго па гарбатай спіне і доўгіх руках, так, што той закрычаў ад болю і ўцёк з плачам.
У тым горадзе, як і ўсюды, мала ёсць месцаў, дзе паспачуваюць і падтрымаюць няшчаснага, які да таго ж нечым выклікае смех. Вось чаму так атрымалася, што няшчасны карлік увесь дзень не еў, не піў, а вечарам вымушаны быў выбраць сабе для начлегу цвінтар, хоць той і быў мулкі і халодны.
Калі ж наступнай раніцай яго разбудзілі першыя промні сонца, ён пачаў сур’ёзна думаць, як жа
жыць далей, калі бацька і маці адштурхнулі яго. Гонар не дазваляў служыць шыльдай цырульніка, ён не хацеў наймацца ў якасці блазна, каб людзі за грошы дзівіліся з яго. Што ж было рабіць? Тут ён раптам прыпомніў, што, калі быў вавёркай, дамогся вялікіх поспехаў у кулінарыі. I з’явілася ў яго — і небеспадстаўна — перакананне, што ён можа ўцерці нос любому кухару. Якаб вырашыў выкарыстаць сваё ўменне.
Як толькі вуліцы ажывіліся і канчаткова наступіў ранак, ён зайшоў найперш у царкву і памаліўся там. Затым выправіўся ў дарогу. Герцаг, уладар краю, быў вядомы гуляка і ласун, які любіў багаты стол і вышукваў сабе кухараў у розных краінах свету. Да яго палаца і падаўся малы.
Калі Якаб падышоў да варотаў, брамнікі спыталі, чаго ён хоча. Ён запатрабаваў сустрэчы з галоўным кухарам. Яны засмяяліся і павялі яго праз пярэднія двары, і ўсюды, дзе ён з’яўляўся, слугі спынялі свой занятак, разглядалі яго, гучна смяяліся і далучаліся да астатніх, так што паступова ўверх па лесвіцы палаца рухалася незвычайнае шэсце служак розных відаў. Конюхі кідалі свае скрабніцы, пасылыіыя бегалі колькі было сілы, рассцілальнікі дываноў забываліся выбіваць дываны, усе тоўпіліся і збягаліся, утварыўся натоўп, быццам вораг стаяў перад варотамі. Крык «Карлік, карлік! Вы бачылі карліка?» стаяў у паветры.
Тут у дзвярах з’явіўся наглядчык палаца са злосным тварам, з жудасным бізуном у руцэ.
— Святы Божа! Чаго вы тут узнялі вэрхал, сабакі? Ці вы не ведаеце, што пан яшчэ спіць?
Ён замахаў плёткай і ўдарыў па спінах некаторых конюхаў і вартаўнікоў.
— О, пане! — усклікнулі яны, — паглядзіце, мы прывялі карліка, карліка, якога вы яшчэ ў жыцці не бачылі.
Наглядчык палаца з цяжкасцю стрымаўся, каб не зарагатаць, калі ўбачыў малога: баяўся смехам пашкодзіць сваёй годнасці. Таму ён бізуном прагнаў усіх, завёў Якаба ў дом і спытаўся, чаго той хоча. Калі ж пачуў, што той хоча трапіць да кухара, то адказаў:
— Ты памыляешся, сынок! Ты хочаш трапіць да мяне, наглядчыка дома. Хочаш быць асабістым карлікам у герцага, так?
— He, пане! — адказаў карлік. — Я выдатны кухар і маю досвед у прыгатаванні ўсялякіх рэдкіх страваў. Адвядзіце мяне, калі ласка, да галоўнага кухара, магчыма, яму спатрэбіцца маё ўмельства.
— Як пажадаеш, хлопча. Між іншым, ты ўсё ж неабачлівы Дзяцюк. Ты хочаш на кухню? У якасці прыдворнага карліка ў цябе не было б ніякай працы, а ежы і пітва — хоць заліся і прыгожае адзенне. Што ж, паглядзім. Тваё кухарскае ўмельства, пэўна ж, не таго ўзроўню, каб быць асабістым кухарам уладара, а кухціка ты перарос.
3 гэтымі словамі наглядчык узяў яго за руку і завёў у пакоі галоўнага кухара.
— Літасцівы пан, — загаварыў карлік і пакланіўся так нізка, што носам аж дакрануўся да дывана на падлозе, — ці не патрэбны вам умелы
кухар?
Галоўны кухар агледзеў яго з галавы да пог, зарагатаў і ўскрыкнуў:
— Што? Ты — кухар? Ты думаеш, што нашыя пліты такія нізкія, што ты можаш паглядзець на адну з іх, калі станеш на дыбачкі і як след выцягнеш галаву з плячэй? О, мілы маляўка! Той, хто паслаў цябе наймацца кухарам, проста пакпіў з цябе.
Так сказаў галоўны кухар і весела засмяяўся, а з ім засмяяліся наглядчык палаца і ўсе слугі, што былі ў пакоі.
Але карлік не даў збіць сябе з панталыку.
— He пашкадуйце яйка ці двух, крышку сіропу і віна, мукі і прыправы. У вас жа ўсяго гэтага хапае, — прамовіў ён. — Дайце мне прыгатаваць найсмачнейшую страву, выдзеліце мне патрэбнае, яна будзе прыгатаваная на вашых вачах, і тады вы скажаце: ён сапраўдны кухар.
Так гаварыў малы, і было дзіўна бачыць, як палалі пры гэтым яго маленькія вочкі, як выгінаўся туды-сюды яго доўгі нос і як тонкія пальчыкі рухаліся ў такт гаворцы.
— Добра! — усклікнуў майстра-кулінар і ўзяў пад руку наглядчыка палаца, — добра, няхай сабе — дзеля смеху. Хадзем на кухню.
Яны мінулі некалькі залаў і калідораў і нарэшце прыйшлі на кухшо. Гэта было вялікае прасторнае памяшканне, цудоўна абстаўленае. У дваццаці плітах увесь час гарэла полымя: чыстая вада, якая адначасова служыла садком для рыб, цякла пасярод іх, у шафах з мармуру і шыкоўнай драўніны былі выстаўленыя запасы, якія мусілі быць заўсёды пад
рукой, a злева i справа месцілася дзесяць залаў, у якіх утрымліваліся ўсе ласункі, якія толькі былі напрыдуманыя ў заходніх і ўсходніх землях для ўлагоджання апетыту. Кухцікі рознага прызначэння бегалі, бразгалі і ўпраўляліся з саганамі і патэлыіямі, відэльцамі і апалонікамі. Але калі галоўны кухар увайшоў, яны ўсе спыніліся як укапаныя, і толькі было чуваць, як патрэсквае агонь і шуміць ручаёк.
— Што сёння замовіў уладар на сняданак? — спытаў майстра адказнага за сняданкі старога кухара.
—Ён зрабіў ласку замовіць дацкі суп і чырвоныя гамбургскія клёцкі, пане.
— Добра, — адказаў кухар. — Ты чуў, чаго жадае ўладар? Ты возьмешся прыгатаваць гэтыя найскладанейшыя стравы? 3 клёцкамі табе ніяк не справіцца, гэта сакрэт.
— Няма нічога лягчэйшага, — адказаў, здзівіўшы ўсіх, карлік, бо ён такія стравы часта гатаваў, калі быў вавёркай. — Дайце мне для супу такія-сякія травы, тыя-гэтыя прыправы, сала дзіка, карэнні і яйкі. А для клёцак, — прамовіў ён цішэй, каб пачуць маглі толькі майстар кухні і адказны за сняданкі, — для клёцак мне патрэбнае рознае мяса, крышку віна, качыны тлушч, імбір і адна траўка, якая называецца «радасць жывата».
— Клянуся святым Бенедыктам! У якога чараўніка ты вучыўся? — крыкнуў кухар у здзіўленні. — Усё да кропелькі ты пералічыў, а траўка «радасць жывата» нам самім невядомая — пэўна, з ёй будзе яшчэ смачней. О, цуда-кухар!
— Вось ніколі б не падумаў, — сказаў галоўны кухар. — Але няхай зробіць на спробу. Дайце яму ўсё, што ён патрабуе, посуд і астатняе, і няхай прыгатуе сняданак.
Так і зрабілі і наладзілі ўсё на пліце. Але выявілася, што карлік да пліты ледзь дастае носам. Таму паставілі побач пару крэслаў, на іх паклалі мармуровую пліту і запрасілі малога цудатворца паказаць сваё ўмельства. Шырокім колам яго абступілі кухары, кухаркі, кухцікі, слугі і іншы народ, назіралі і здзіўляліся, як спрытна ў яго атрымліваецца ўсё, як чыста і прыгожа ён гатуе. Калі ён скончыў справу, то загадаў паставіць гаршчкі на агонь і кіпяціць да таго часу, пакуль ён не скажа. Потым пачаў лічыць: «адзін», «два», «тры» і гэтак далей, а калі далічыў да пяцісот, то крыкнуў: «Стоп!» Гаршчкі знялі, і малы запрасіў кухара пакаштаваць.
Прыдворны кухар загадаў кухціку падаць яму залатую лыжку, абмыў яе ў ручаі і перадаў галоўнаму кухару: той з урачыстай мінай падышоў да пліты, зачарпнуў стравы, пакаштаваў, заплюшчыў вочы, цмокнуў ад задавальнення языком, а потым сказаў:
— Цудоўна! Клянуся жыццём герцага, цудоўна! Ці не пакаштуеце вы лыжачку, наглядчык палаца?
Той пакланіўся, узяў лыжку, паспрабаваў і быў не ў сабе ад захаплення і радасці.
— Хвала вашаму ўмельству, шаноўны адказны за сняданкі, вы дасведчаны кухар, але так цудоўна вы яшчэ ніколі не гатавалі ні супу, ні гамбургскіх клёцак!
Kyxap таксама пакаштаваў, потым пачціва паціснуў руку карліку і сказаў:
— Хлопчык! Ты сапраўдны майстра-ўмелец, так, траўка «радасць жывата» надае ўсяму сваю прынаднасць.
У гэты час у кухню прыйшоў камердынер герцага і паведаміў, што ўладар патрабуе падаць сняданак. Стравы тут жа былі раскладзеныя на срэбны посуд і адасланыя герцагу. Галоўны кухар забраў малога ў свой пакой і пачаў размаўляць з ім. Аднак яны не нрабылі там і палову часу, які патрэбны, каб прачытаць «Ойча наш», як з’явіўся пасыльны і паклікаў галоўнага кухара да ўладара. Той хутка апрануўся ў святочнае адзенне і пайшоў за пасыльным.
Герцаг меў вельмі задаволены выгляд. Усё, што было на срэбных талерках, ёп з’еў, і калі да яго прыйшоў галоўны кухар, якраз выціраў бараду.
— Паслухай, майстра-кухар, — сказаў ён, — я і раней быў заўсёды вельмі задаволены тваімі ўмельцамі, але скажы мне, хто сёння гатаваў мне сняданак? Такога вытанчанага смаку яшчэ не было з часу, як я сяджу на троне маіх бацькоў. Скажы мне, як зваць таго кухара, каб мы паслалі яму ў падарунак некалькі дукатаў.
— Васпане! Гэта дзіўная гісторыя, — адказаў галоўны кухар і расказаў, як да яго сёння раніцай прывялі карліка, які абавязкова хацеў стаць кухарам і як гэта ўсё атрымалася. Герцаг здзівіўся неймаверна, загадаў паклікаць карліка і распытаў яго, хто ён такі і адкуль з’явіўся. Праўда, у беднага Якаба не хапіла сілы сказаць, што ён зача-
раваны і раней служыў у вобразе вавёркі. Але ён і не зманіў, расказаўшы, што застаўся без бацькі і маці, а гатаваць навучыўся ў адной старой. Герцаг больш не распытваў, а падзівіўся з незвычайнага выгляду свайго новага кухара.