Казкі
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
— Гэта мой пляменнік, — прыязна сказаў прыезджы брамніку, кладучы яму ў руку некалькі
срэбных манет. — Мой пляменнік, і ён пакуль што дрэнна ведае нямецкую мову. Ен толькі што вылаяўся на сваім дыялекце на тое, што нас затрымліваюць.
— А, калі гэта ваш пляменнік, — адказаў брамнік, — тады яму можна ўязджаць і без пашпарту. Ён жа, напэўпа, будзе жыць у вас?
— Безумоўна, — сказаў прыезджы, — і, магчыма прабудзе доўга.
У брамніка больш не было ніякіх пытанняў, і прыезджы пан і яго пляменнік заехалі ў гарадок. Бургамістр і ўвесь горад былі, між іншым, не вельмі задаволеныя брамнікам. Яму варта было б запомніць хоць некалькі словаў з адказу пляменніка. Тады лёгка можна было б вызначыць, з якой зямлі з’явіліся тут ён і яго дзядзька. Але брамнік запэўніў, што мова была не французская і не італьянская, па вымаўленні ж, здаецца, ангельская, і калі ён не памыляецца, малады пан прамовіў «God dam!» Вось так брамнік неяк выкруціўся сам і праславіў юнака, бо цяпер уся гаворка ў гарадку была толькі пра маладога англічаніна.
Але і малады англічанін не паказваўся на людзях — ні на кегельбане, ні ў шынку. Затое ён ствараў праблемы іншым чынам... А вось як: часта здаралася так, што са звычайна ціхага дома прыезджага чуліся жудасныя крыкі і шум, так што народ тоўпіўся перад домам, гледзячы на вокны. Там можна было ўбачыць маладога англічаніна, апранутага ў чырвоны фрак і зялёныя іптаны, з ускудлачанымі валасамі і жудаснай грымасай, які неверагодна хутка прабягаў каля вокнаў ту-
ды-сюды па ўсіх пакоях. Стары пан ганяўся за ім у чырвоным халаце з бізуном у руцэ, махаў ім, часта прамахваўся, але часцяком, здавалася натоўпу, бізун усё-такі наганяў юнака, і да людзей даляталі пужліва-жаласныя ўскрыкі і хвосткія ўдары бізуна. Такое жорсткае стаўленне да невядомага маладога чалавека так балюча закранула жанчын гарадка, што яны нарэшце прымусілі бургамістра ўмяшацца ў гэтую справу. Ён напісаў прыезджаму пану запіску, у якоіі у даволі рэзкіх выразах вінаваціў яго ў недапушчальным абыходжанні з пляменнікам і пагражаў яму, што калі такія сцэны паўторацца, ён возьме маладога чалавека пад сваю апеку.
Але якім жа вялікім было здзіўленне бургамістра, калі да яго ўпершыню за дзесяць гадоў прыезджы заявіўся сам! Стары пан патлумачыў свае паводзіны асаблівым даручэннем бацькоў хлапца, якія аддалі яму яго на выхаванне. Паводле словаў пана, гэта ўвогуле разумны, прыстойны хлапец, але яму вельмі цяжка даецца мова. Ён жа хоча навучыць свайго плямешйка бегла размаўляць панямецку, каб той адчуваў сябе вольна і быў потым прыняты ў грамадстве, ды мова даецца таму з такой цяжкасцю, што часта без добрай лупцоўкі бізуном ніяк не абысціся.
Бургамістр такім тлумачэннем застаўся цалкам задаволены, параіў старому ведаць меру, а вечарам у шынку апавёў, што рэдка сустракаў такога дасведчанага, прыстойнага чалавека, як гэты прыезджы:
— Шкада толькі, — дадаў ён, — што ён так мала бывае на публіцы. Але я думаю, што калі
яго пляменнік крышку загаворыць па-нямецку, ён будзе ў мяне болып частым госцем.
I гэты адзіны выпадак цалкам змяніў погляды гарадка. Прыезджага пачалі ўважаць за прыстойнага мужчыну, прагна жадалі больш блізкага знаёмства з ім і лічылі абсалютна нармальным, што тады-сяды ў гэтым пустэльным доме ўсчынаўся страшэнны крык. «Ён дае свайму плямешйку ўрок нямецкай мовы», — гаварылі грунвізэльцы і больш не запыняліся каля дома.
Недзе праз тры месяцы ўрокі нямецкай мовы, мусіць, скончыліся, і стары прасунуўся наперад яшчэ на адзін крок. У гарадку жыў нямоглы стары француз, які вучыў тутэйшую моладзь танцам. Яго запрасіў да сябе прыезджы і сказаў, што хоча навучыць свайго пляменніка танцаваць. Ён сцвярджаў, што пляменнік вельмі здольны, але што да танцаў, то крыху наравісты; ён, праўда, ужо вучыўся танцам у іншага настаўніка і авалодаў такімі турамі, што выступаць з імі на людзях нават неяк няёмка. Пляменнік жа лічыць сябе менавіта з гэтай прычыны выдатным танцорам, хаця яго танцы не маюць нічога агульнага з вальсам ці галопам і нават зусім не падобныя да экасэза ці франсэза. Ён, між іншым, паабяцаў плаціць адзін талер за гадзіну, і танцмайстар з радасцю згадзіўся вучыць наравістага выхаванца.
У час гэтых урокаў, як пад сакрэтам сцвярджаў француз, здараліся дзівосы, якіх свет не бачыў. Пляменнік, даволі высокі, гонкі, але з караткаватымі нагамі малады чалавек, выходзіў у чырвоным фраку, прыгожа паголены ды пастрыжаны,
у шырокіх зялёных штанах і глянцавых пальчатках. Ён размаўляў мала і з іншаземным акцэнтам, спачатку быў даволі паслухмяны і прыстойны. Але затым ён пачынаў скакаць з дзікімі грымасамі на твары, рабіў самыя смелыя антраша, ды так, што танцмайстар аж траціў мову і здольнасць бачыць. Калі ж ён спрабаваў ушчуваць вучня, той сцягваў з ног шыкоўныя балеткі, шпурляў імі, цэлячыся ў галаву французу, і гойсаў па пакоі на карачках. Пачуўшы такі шум, стары пан раптам выбягаў у чорным шлафроку і каўпаку з залацістай паперы на галаве са свайго пакоя і пачынаў бязлітасна лупцаваць пляменніка бізуном па спіне. Тады пляменнік жудасна ўзвываў, ускокваў на сталы і высокія камоды, нават на аконныя карнізы, і штосьці гаварыў на невядомай дзіўнай мове. Але стары не даваў яму паслаблення, хапаў за нагу, сцягваў уніз, дубасіў як след і з дапамогай спражкі заціскаў яму шчыльней хустку на шыі, пасля чаго той рабіўся зноў прыстойным і паслухмяным, а ўрок танцаў праходзіў далей без перашкод.
Калі ж танцмайстар давёў свайго навучэнца да таго ўзроўню, калі на ўроку можна было ўжо выкарыстоўваць музыку, пляменніка як падмянілі. Нанялі гарадскога музыку, які мусіў сядзець на стале залы ў пустэлыіым доме. Танцмайстар тады павінны быў граць ролю дамы, для чаго стары пан адзяваў яго ў шаўковую спадніцу і ахінаў усходнеіндыйскім шалем. Пляменнік запрашаў яго на танец, і яны пачыналі вальсаваць, але гэта быў нястомны, нібы апантаны танцор: ён не выпускаў танцмайстра са сваіх доўгіх рук. Той мог стагнаць
і крычаць, але ўсё роўна мусіў танчыць, накуль не валіўся зняможаны альбо пакуль у музыкі не дранцвела рука ад ігры на скрыпцы. Старога танцмайстра гэтыя ўрокі ледзь не даводзілі да магілы, але талер, які выплачваўся яму кожны раз, добрае віно, якім частаваў стары, рабілі сваю справу, і ён зноў і зноў прыходзіў, нават калі напярэдадні цвёрда вырашаў не ступаць больш на парог таго пустэльнага дома.
Насельнікі ж Грунвізэля, у адрозненне ад француза, глядзелі на справу зусім інакш. Яны лічылі, што ў маладога чалавека ёсць схільнасць да грамадскага жыцця, таму жанчыны гарадка радаваліся — улічваючы вялікі недахоп мужчынскага полу, — што да наступнай зімы яны прыдбаюць спрытнага танцора.
Аднойчы раніцай служанкі, што вярталіся з рыпка, паведамілі сваім гаспадарам пра дзіўнае здарэнне. Перад пустэльным домам быццам бы стаяла шыкоўная карэта са шкла, запрэжаная цудоўнымі коньмі, а служка ў багатай ліўрэі трымаў дзверкі. Тут адчыніліся дзверы пустэльнага дома, і з іх выйшлі два цудоўна апранутыя паны: адзін з іх быў стары прыезджы, а другі — мусіць, малады пан, які з такой цяжкасцю вывучаў нямецкую мову і так шалёна танчыў. Абодва селі ў карэту, слуга ўскочыў на запяткі, і карэта — уявіце сабе! — скіравалася проста да дома бургамістра.
Калі жанчыны пачулі такое, яны паспешліва знялі з сябе фартухі і не зусім чыстыя чэпчыкі і анрануліся ў святочнае. «Няма ніякага сумне-
ву, — гаварылі яны сваім блізкім, калі ўсе заняліся прыборкай гасцёўні, што звычайна служыла для розных патрэб, — няма ніякага сумневу, што прыезджы выведзе свайго пляменніка ў свет. Стары дурань за дзесяць гадоў не дадумаўся нагой ступіць у наш дом, але даруем яму гэта дзеля пляменніка, пэўна ж, вельмі чароўнага маладога чалавека».
Так яны гаварылі і наказвалі сваім сынам і дочкам не горбіцца і вымаўляць словы лепш, чым звычайна.
I разумныя жанчыны гарадка не памыліліся, бо стары пан з пляменнікам па чарзе аб’язджалі сем’і, каб здабыць іх ласку.
Усе былі проста зачараваныя абодвума прыезджымі і шкадавалі, што раней не мелі шчасця пазпаёміцца з імі. Стары пан паказаў сябе годным, вельмі разважлівым чалавекам, які, праўда, што б ні гаварыў, лёгка пасміхаўся, так што не было ўпэўненасці, сур’ёзна ён гаворыць ці не. Але яго размовы пра надвор’е, пра мясцовасць, пра летнія забавы ў склепе пад гарой былі такія разумныя і прадуманыя, што ўсе былі ў захапленні.
А пляменнік! Ён зачараваў усіх, ён паланіў усе сэрцы! Праўда, што да выгляду, то яго твар нельга было назваць прыгожым: яго піжняя частка, асабліва сківіца, надта ўжо выпірала ўперад, а скура была вельмі рудая, ён часам курчыў усялякія дзіўныя грымасы, заплюшчваў вочы і выскаляў зубы, але ўвогуле рысы яго твару ўсе палічылі надзвычай цікавымі. Яго рухомая спрытная фігура не ведала сабе роўных. Адзенне, праўда, крышку
неахайна звісала з яго тулава, але ўсё яму цудоўна пасавала. Ён вельмі жыва рухаўся па пакоі і валіўся то на канапу, то ў крэсла, выцягваючы іюгі перад сабой. Але тое, што ў іншага маладога чалавека палічылі б за грубасць і непрыстойнасць, у пляменніка ішло за геніяльнасць.
— Ён жа англічанін, — было чуваць то тут, то там, — яны ўсе такія. Англічанін можа разлегчыся на канапе і заснуць у той час, калі дзесяць дамаў шукаюць месца сесці. На англічаніна за такое нельга крыўдзіцца.
Са старым панам, сваім дзядзькам, ён быў вельмі паслухмяны, а калі пачынаў на карачках скакаць па пакоі, ці, як яму падабалася, усаджвацца на крэсла з нагамі, то дастаткова было аднаго гюзірку, каб заклікаць яго да парадку. Ды і як было крыўдзіцца на яго, калі дзядзька ў кожным доме гаварыў гаспадыні: «Мой пляменнік яшчэ крыху неабчасаны і неадукаваны, але я ўскладаю вялікія надзеі на грамадства, яно яго вынравіць і адукуе, і я рэкамендую яго вам ад шчырага сэрца».
Такім чынам пляменнік быў уведзены ў свет, а ўвесь Грунвізэль толькі і гаварыў у той і ў наступныя дні пра гэтую падзею. Але стары пан на тым не спыніўся — здавалася, ён цалкам змяніў свой склад думак і лад жыцця. Папаўдні ён пайшоў з пляменнікам у шынок пад гарой, дзе паважаныя паны Грунвізэля пілі піва і забаўляліся гульнёй у кеглі. Там пляменнік выявіў сябе спрытным гульцом: ён ніколі не выбіваў менш за пяць-шэсць. Час ад часу, праўда, на яго находзіла штосьці дзіўнае: раптам ні з таго ні з сяго ён з шарам у ру-