Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
нешта такое... ці не будзеце вы ласкавы толькі крыху паслабіць яму завязаную на шыі хустку або, калі і гэта не дапаможа, зусім зняць яе? Тады вы пабачыце, якім паслухмяным і выхаваным ён зробіцца.
Бургамістр падзякаваў хвораму за давер і паабяцаў, калі з’явіцца такая патрэба, зрабіць усё так, як той сказаў.
Канцэртная зала была паўнюткая: сюды набіўся ўвесь Грунвізэль разам з наваколлем. Усе паляўнічыя, святары, чыноўны люд, сяляне і астатнія насельнікі, калі нават дабірацца давялося гадзіны тры, сабраліся тут з усімі сямейнікамі, каб падзяліць з грунвізэльцамі рэдкую асалоду. Гарадскія музыкі паказалі сябе выдатнымі майстрамі. За імі выступіў бургамістр на віялапчэлі ў суправаджэнні флейты, на якой граў аптэкар. Пасля арганіст праспяваў басовую арыю, атрымаўшы бурпыя воплескі. Доктар таксама не быў абдзелены апладысментамі пасля ігры на фагоце.
Першае аддзяленне канцэрта скончылася, і ўсе з нецярплівасцю чакалі другога, у якім малады прыезджы з дачкой бургамістра мусілі праспяваць дуэтам. Пляменнік з’явіўся ў шыкоўным касцюме і ўжо даўно забраў увагу прысутных. Ён без лішніх словаў разваліўся ў фатэлі, зарэзерваваным для графіні з суседняга маёнтка, выцягнуў ногі перад сабой, разглядаў усіх праз жудасную падзорную трубу, якой ён карыстаўся, хаця быў у акулярах, і забаўляўся з вялізным сабакам, якога прывёў нягледзячы на забарону.
З’явілася графіня, для якой прызначаўся мяккі фатэль, але пляменнік і вухам не павёў,
каб вызваліць ёй месца: наадварот, усеўся яшчэ ўтульней, і ніхто не адважыўся сказаць яму пітонебудзь. Паважаная дама мусіла сесці на простае саламянае крэсла ў асяродку астатніх жанчын гарадка і, канечне ж, раззлавалася.
Падчас цудоўнай ігры бургамістра, падчас выдатнай басавай арыі арганіста і нават калі доктар імправізаваў на фагоце, пляменнік загадваў свайму сабаку прынесці кінутую насоўку ці гучна балбатаў са сваімі суседзямі, так што ўсе, хто яго не ведаў, вельмі здзіўляліся незвычайным паводзінам маладога пана. Таму не дзіва, што ўсе прагна чакалі, як ён будзе выконваць дуэт.
Пачалося другое аддзяленне; гарадскія музыкі сыгралі штосьці кароткае, і вось бургамістр падыходзіць з дачкой да маладога чалавека, падае яму ноты і кажа: «Мсье, ці не зробіце вы ласку праспяваць дуэт?»
Малады чалавек засмяяўся, выскаліў зубы, падскочыў і ў суправаджэнні іх дваіх падышоў да пюпітра. Публіка стаіла дыханне, чакаючы. Арганіст адбіў такт і зрабіў пляменніку знак пачынаць. Пляменнік прыгледзеўся праз вялізпыя акуляры да нотаў і выдаў жудасныя агідныя гукі. Арганіст закрычаў яму: «На два тоны ніжэй, спявайце «до»!»
Але замест таго каб спяваць «до», пляменнік сцягнуў з ног абутак і шпурнуў ім у галаву арганіста, так што з яе пудра пасыпалася. Убачыўшы гэта, бургамістр падумаў: «Ага! Цяпер ён выяўляе сваю прыроду», падскочыў да яго, схапіў за шыю і паслабіў хустку.
Але ад гэтага малады чалавек здурнеў яшчэ болып. Цяпер ён загаварыў не па-нямецку, а на нейкай дзіўнай мове, якой ніхто не разумеў, і заскакаў як ашалелы.
Такая непрыемнасць прывяла бургамістра ў адчай, таму ён вырашыў зусім зняць хустку з маладога чалавека, з якім, мусіць, здарылася штосьці надзвычайнае. Але як толькі ён зрабіў гэта, то адразу аслупянеў ад жаху. На шыі маладога чалавека замест чалавечай скуры была рудая поўсць, яго скачкі і выбрыкі зрабіліся яшчэ больш высокімі і дзіўнымі, ён учапіўся глянцавымі пальчаткамі сабе ў валасы, сарваў іх, і — о цуд! — гэтыя прыгожыя валасы аказаліся парыком, які ён шпурнуў у твар бургамістру. Яго галава была ў такой жа рудой поўсці.
Ён як ашалелы скакаў праз сталы і лаўкі, пераварочваў пюпітры, таптаў скрыпкі і кларнеты. «Лавіце яго, лавіце! — як без памяці крычаў бургамістр. — Ён вар’ят, хапайце яго!»
Але гэта было нялёгка, бо пляменнік зняў пальчаткі, і на руках аказаліся вялікія пазногці, якімі ён упіваўся ў твары людзей і жудасна драпаў іх. Нарэшце нейкаму мужнаму паляўнічаму ўдалося адолець яго: ён закруціў яму доўгія рукі за спіну, так што той мог толькі дрыгаць нагамі, рагатаць і крычаць.
Людзі атачылі іх і разглядалі дзіўнага юнака, які цяпер быў зусім не падобны да чалавека. Нейкі вучоны пан, які жыў непадалёк і меў вялікую калекцыю прыродпых з’яваў і мноства ўсялякіх жывёльпых чучалаў, уважліва разгледзеў яго і ўсклікнуў у вялікім здзіўленні:
— Божа мой, шаноўныя паны і пані, як вы маглі прыняць гэтую жывёліну ў высокае грамадства? Гэта ж малпа, Homo Troglodytes Linnaei, даю на месцы за яе шэсць талераў, навошта яна вам? Я аблуплю яе і зраблю чучала для свайго кабінета!
Хто апіша здзіўленне грунвізэльцаў, калі япы пачулі такое! «Што? Малпа, арангутан у нашым грамадстве? Малады прыезджы — звычайная малпа?» — крычалі яны і глядзелі адно на аднаго, трацячы розум ад здзіўлення. Як можна было такое ўявіць? Яны не верылі сваім вушам, мужчыны болын уважліва абследавалі жывёліну, але, як ні круці, гэта была самая натуралыіая малпа.
— Ды як жа такое магчыма? — усклікнула жонка бургамістра. — Ці ж не ён мне часта чытаў свае вершы? Ці ж не ён, як звычайны чалавек, палуднаваў у мяне?
— Як? — гарачылася жонка доктара. — Няўжо? Ці ж не ён у мяне часта піў каву, вёў з маім мужам вучоныя размовы і паліў тытунь?
— Няўжо? Як так магло стацца?! — крычалі мужчыны. — Ці ж не ён гуляў у склепе ў кеглі і спрачаўся пра палітыку нароўні з намі?
— Як жа так? — скардзіліся ўсе. — Ці не ён танчыў наперадзе ўсіх на нашых балях? Малпа! Гэта ж цуд, гэта чараўніцтва!
— Так, гэта чараўніцтва і д’ябальскія штучкі, — гаварыў бургамістр, паказваючы нашыйную хустку пляменніка-малпы. — Глядзіце! У гэтай хустцы — усе чары, якія рабілі яго добрапрыстойным у нашых вачах. Тут ёсць шырокая стужка з эластычнага пергаменту, распісаная ўсялякімі дзівоснымі
знакамі. Мне нават здаецца, што гэта лаціна. Хтонебудзь можа прачытаць?
Пастар, адукаваны чалавек, які часта прайграваў малпе ў шахматы, падышоў бліжэй, добра разгледзеў пергамент і сказаў:
— Нічога асаблівага! Тут толькі лацінскія літары, а напісана вось што:
ДУРЭЕ. МАЛПА. АЖНО. СМЕХ. БЯРЭ.
КАЛЕ ЯНА. САЛОДКАЕ. ЖАРЭ.
— Так-так, гэта д’ябальскі падман, свайго роду чараўніцтва, — працягваў ён, — і за гэта трэба ўзорна пакараць.
Бургамістр трымаўся такой самай думкі і адразу ж скіраваўся да прыезджага, які, напэўна, быў чараўніком, а шэсць паліцэйскіх неслі малпу, бо чужынцу належала тут жа зладзіць допыт.
Яны падышлі ў атачэнні шматлікага натоўпу да пустэльнага дома — кожнаму ж хацелася пабачыць, што будзе далей. Пастукалі ў дзверы, пазванілі ў званочак, але дарма — ніхто не паказваўся. Тады бургамістр загадаў узламаць дзверы і накіраваўся ў пакоі прыезджага. Але там таксама нічога і нікога пе было, акрамя старых хатніх рэчаў. Прыезджы знік. Толькі на яго пісьмовым стале ляжаў вялікі запячатаны канверт, адрасаваны бургамістру, які тут жа і разарваў яго. I прачытаў:
Mae дарагія грунвізэльцы!
Калі вы гэта прачытаеце, мяне ўжо ў горадзе не будзе. Вы, пэўна, ужо даведаліся, якога
роду і племені мой пляменнік. Прыміце ж мой жарт, які я дазволіў сабе ў дачыненні да вас як добры ўрок: ніколі не зацягвайце незнаёмца, які хоча жыць сам па сабе, у сваю кампанію. Я адчуваю сябе вышэйшым за тое, каб падзяляць з вамі вашую балбатню, вашыя дрэнныя звычкі і вашае жалю вартае гснаванне. Таму я выхаваў арангутана, якога вы так ветліва прынялі за майго пляменніка. Бывайце і па магчымасці скарыстайце гэты ўрок.
Грунвізэльцам было вельмі сорамна перад усім краем. Адзіным суцяшэннем было тое, што гэтаму дапамагалі звышнатуральныя сілы. Але болып за ўсё было сорамна грунвізэльскім маладым людзям — за тое, што яны пераймалі дрэнныя звычкі і норавы малпы. Яны больш не гайдаліся на крэсле, не абапіраліся локцямі на стол, маўчалі, калі ў іх не пыталіся, знялі недарэчныя акуляры, паводзілі сябе ветліва і прыстойна, як і раней, і калі хто-небудзь зноў выяўляў дрэнныя, вартыя смеху звычкі, то грунвізэльцы казалі: «Во якая малпа».
А малпа, якая так доўга грала ролю маладога пана, была перададзеная вучонаму ў яго калекцыю прыродных з’яваў. Той дазваляе ёй хадзіць па двары, корміць яе і паказвае як рэдкасць кожнаму прыезджаму. Там яе можна ўбачыць і сёння.
Пераклаў Уладзімір Папковіч
ПСТОРЫЯ
АЛЬМАНСОРА
О гаспадару! Людзі да мяне расказвалі дзівосныя гісторыі, якія чулі ў чужых краінах, я ж мушу з сорамам прызнацца, што не ведаю нічога вартага вашай увагі. Аднак калі гэта вас не знудзіць, я апавяду вам пра незвычайны лёс аднаго з маіх сяброў.
На караблі алжырскіх піратаў, з якога вы літасціва мяне вызвалілі, быў юнак майго ўзросту, які, як мне здавалася, нарадзіўся не дзеля нявольніцкай вопраткі. Астатнія няшчасныя на караблі былі людзьмі грубымі, жыць побач з імі было непрыемна, мовы іншых я не разумеў, таму кожную вольную хвіліну, калі яна надаралася, праводзіў з тым юнаком. Ён называў сябе Альмансорам, і вымаўленне выдавала ў ім егіпцяніна. Мы бавіліся прыемнымі размовамі і аднойчы вырашылі расказаць адзін аднаму свае гісторыі. Як высветлілася, гісторыя майго сябра яшчэ неверагоднейшая за маю.
Бацька Альмансора быў высакародным чалавекам і жыў у егіпецкім горадзе, якога мой спадарожнік не назваў. Дні дзяцінства Альмансор пражыў у радасці і шчасці, акружаны ўсім бляскам і ўсімі прыемнасцямі, што ёсць у свеце. Пестуном ён, аднак, не быў і адукацыю атрымаў рана: бацька, чалавек мудры, прывучаў сына да дабрадзейнасці і запрасіў яму ў настаўнікі знакамітага вучонага, які даў юнаку ўсё, што мусіць ведаць малады чала-
век. Альмансору было каля дзесяці, калі ў краіну з-за мора прыйшлі франкі і пачалі супраць ягонага народа вайну.
Бацька хлопчыка, напэўна, чымсьці франкам не дагадзіў, бо аднаго дня, калі ён збіраўся на ранішнюю малітву, яны прыйшлі да яго і запатрабавалі ягоную жонку ў залог адданасці франкскаму народу, а калі той адмовіўся, гвалтам забралі да сябе ў лагер ягонага сына.
На гэтых словах шэйх раптам закрыў твар, і ў зале незадаволена загаманілі.
— Як, — крычалі сябры шэйха, — як насмеліўся гэты юнак так безразважна развярэджваць раны Алі Бану замест таго, каб загойваць іх? Як можа ён распальваць ягоны боль замест таго, каб суцішваць?
Наглядчык рабоў таксама разгневаўся на бессаромнага юнака і загадаў яму маўчаць.