Казкі
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
Спевы і весялосць напоўнілі залу, як у дні радасці і шчасця. Юнак мусіў яшчэ раз, больш падрабязна, расказаць сваю гісторыю, і ўсе ўзнеслі хвалу арабскаму прафесару і імператару, як і ўсім астатнім, хто клапаціўся пра Кайрама. Госці пачалі разыходзіцца толькі ноччу, і кожнага шэйх шчодра абдарыў на памяць пра гэты радасны дзень.
Шэйх прадставіў свайму сыну чатырох маладых людзей і запрасіў іх часта яго наведваць. Было вырашана, што з пісарам юнак будзе чытаць, з мастаком — выбірацца ў невялікія падарожжы, з купцом — спяваць і танчыць, а чацверты будзе ладзіць пры двары забавы. Іх таксама шчодра абдарылі, і яны, шчаслівыя, пакінулі дом шэйха.
— Каму мы павінныя за ўсё гэта дзякаваць? — гаварылі яны паміж сабой. — Каму яшчэ, як не старому? Хто мог такое ўявіць, калі мы стаялі перад гэтым домам і гаманілі пра шэйха?
— А мы ж маглі не прыслухацца да павучанняў старога, — сказаў другі, — ці наогул выставіць яго на смех. На ім была ірваная бедная вопратка — хто б мог падумаць, што гэта мудры Мустафа?
— Дык цудоўна! Хіба не тут мы гучна абмяркоўвалі свае жаданні? — прамовіў пісар. — Адзін з нас хацеў вандраваць, другі — спяваць і танчыць, трэці — бавіць час у добрай кампаніі, а я — чытаць і слухаць гісторыі. Хіба не ўсе нашыя мары здзейсніліся? Я магу чытаць усе кнігі шэйха і набываць любыя, якія захачу.
— А мне дазволена ўпрыгожваць ягоны стол, ладзіць ягоныя найлепшыя забавы і самому ў іх удзельнічаць, — сказаў другі.
— А я ў любы момант, як з’явіцца ў мяне такое жаданне, магу паслухаць спевы і ігру на струнных альбо паглядзець на танец, пайсці да шэйха і папрасіць у яго рабоў.
— А я? — усклікнуў мастак. — Да гэтага дня я быў бедны і не мог нават выйсці з горада, а зараз змагу падарожнічаць куды захачу.
— Так, — прамовілі яны разам, — добра, што мы паслухаліся старога, а інакш хто ведае, што з намі сталася б!
I сказаўшы так, яны шчаслівыя пайшлі дадому.
Пераклаў Ігар Крэбс
3 ААЬМАНАХА КАЗАК НА 1828 ГОД ДАЯ СЫНОЎ 1 ДАЧОК ЗНАТНЫХ САСАОЎЯЎ
ХАЛОДНАЕ СЭРЦА
Той, хто вандруе па Швабіі, абавязкова павінны хаця б на нейкі час наведаць Шварцвальд. He толькі дзеля тамтэйшых высачэзных дрэваў, хаця зусім не паўсюль знойдзеш такое незлічонае мноства велічных ялінаў, але найперш дзеля людзей, якія там жывуць. О, гэта даволі дзіўныя людзі. Нават памерам кожны з іх большы за звычагінага чалавека. Сапраўдны шварцвальдзец высокі, шыракаплечы, мае моцныя рукі і ногі, і наогул можна падумаць, быццам той водар, што ідзе ўранні ад ялінаў, дае ім з маленства валыіейшы ад нашага подых, яснейшыя ад нашых вочы і тую суворую мужнасць, якой бракуе жыхарам далінаў. Ды не толькі паставаю і ростам яны так выразна адрозніваюцца ад тых, хто жыве па-за лесам, але і сваімі звычаямі і выглядам. Прыгажэй за ўсіх апранаюцца жыхары горнага, бадэнскага Шварцвальда. Мужчыны адпускаюць бароды, іхныя чорныя курткі, іхныя велізарныя зборчатыя нагавіцы, іхныя чырвоныя панчохі і востраканечныя капелюшы надаюць абліччу гэтых шварцвальдцаў нешта вельмі нязвычнае, але разам з тым саліднае і поўнае годнасці. Людзі там збольшага гутнікі, але апрача таго робяць цудоўныя гадзіннікі, якімі карыстаецца паўсвету.
На другім баку лесу жыве частка таго самага народу, але там людзі занятыя ўжо іншым, чым гутнікі, таму і звычаі ў іх не такія. Іхная праца
звязаная з лесам, яны валяць дрэвы, абчэсваюць іх і сплаўляюць па Нэкары да Рэйна і далей, ажно да Галандыі — там, на моры, добра ведаюць шварцвальдцаў і іх доўгія плыты. Яны спыняюцца ў кожным горадзе, які ляжыць уніз гіа рацэ, і горда чакаюць, пакуль знойдуцца пакупнікі на іх бярвенне і дошкі. Але свой найлепшы тавар яны прадаюць галандцам, якія потым оудуюць са шварцвальдскага лесу свае знакамітыя караблі. Такім чынам, гэтая частка шварцвальдцаў — людзі, звыклыя да вандроўнага, поўнага нягодаў жыцця. Яны шчаслівыя толькі тады, калі выходзяць на сваіх плытах на рачную плынь; калі ж надыходзіць час вярнуцца на сушу, яны сумуюць. Таму іхная вопратка не такая, як у гутнікаў. Яны носяць камзолы з цёмнага палатна, скураныя штаны на шырокіх зялёных шлейках, і з кішэняў гэтых штаноў заўжды тырчаць, бы ганаровыя знакі іх рамяства, медныя лінейкі. Аднак сапраўднай іх гордасцю ёсць боты, болыпыя за любы абутак на свеце — яны на некалькі сантыметраў вышэйшыя за калена, і гэта дазваляе плытагонам спакойна хадзіць па вадзе і ніколі не намочваць ног.
Яшчэ зусім нядаўна жыхары Шварцвальда верылі ў існаванне лясных зданяў, і толькі найноўшыя часы пазбавілі іх гэтых смешных прымхаў. Але вось што цікава: лясныя здані падзяляліся ў свядомасці насельнікаў лесу гэтаксама, як і ўласна шварцвальдцы. Вядома, што так званы Шкляпы Чалавечак, добры дух ростам з малое дзіця, носіць востраканечны капялюш, зборчатыя нагавіцы, чырвоныя панчохі і куртку. А вось
Гадандзец Міхель, які жыве на тым баку лесу, — гэта высокі шыракаплечы чалавек у адзегші плытагона, і тыя, хто яго бачыў, казалі, піто цялячай скуры, якая пайшла на боты для Галандца Міхеля, хапіла б, каб абуць дзесяцярых. «Ён такі аграмадны, што звычайны чалавек ледзь дастане яму да шыі», — казалі людзі і прысягаліся, што не перабольшваюць.
3 гэтымі ляснымі зданямі і сутыкнуўся адзін малады шварцвальдзец, гісторыю якога я збіраюся расказаць. У Шварцвальдзе жыла ўдава, спадарыпя Барбара Мунк, яе муж быў вугляр. Пасля ягонай смерці жанчына засталася з шаснаццацігадовым сынам, якому было наканавана займацца тым самым, што і бацька.
Звалі юнака Петэр Мунк. Разумны хлопец, ён быў вымушаны мірыцца са сваёй працай — як і ягонаму бацьку, яму даводзілася цяпер сядзець увесь тыдзень ля вугальнай ямы або ездзіць у горад прадаваць свой тавар людзям, якія не вельмі любяць чорных, брудных, задымленых вугляроў. Але затое вугляры маюць досыць часу для роздуму пра сябе і іншых, і калі Петэр Мунк сядзеў каля свайго агшо ў лясной цішы і адзіным, што ён чуў, быў пошум цёмных дрэваў, душу ягоную працінала незразумелая туга, а на вочы наварочваліся слёзы. Нешта гняло яго, нешта раздражняла, ён сам не ведаў, што менавіта. Урэшце ён зразумеў, што яго дратуе — ягонае стаповішча. «Брудны самотны вугляр, — сказаў ён сабе. — Убогае жыццё. Як цудоўна выглядаюць у нядзелю ўвечары гутнікі, і майстры, якія робяць гадзіннікі, і нават музыканты! А калі
прыходзіць Петэр Мунк, чыста вымыты і прычасаны, у парадным бацькавым камзоле са срэбранымі гузікамі, у новых, як з голкі знятых чырвоных панчохах, усе пытаюцца за ягонай спінай: хто гэты ладны прыгожы маладзён? А, ды ніхто, гэта ж усяго толькі вугляр Мунк!»
Плытнікам з таго боку лесу ён таксама зайздросціў. Калі прыходзілі гэтыя асілкі ў багатых куртках, на якіх было добрыя паўцэнтнера срэбра, калі яны, расставіўшы ногі і напусціўшы важнасці на твары, назіралі за танцамі, калі яны, бы сапраўдныя галандцы, раскурвалі свае выкшталцоныя кёльнскія піпкі — у такія моманты Петэру Мунку здавалася, піто перад ім жывы прыклад паспяховага жыцця. I калі гэтыя шчасліўцы, гуляючы ў косці, вымалі са сваіх кішэняў цэлыя жмені талераў і кідалі іх на стол, Петэр адчуваў, што страчвае розум, і ўцякаў у сваю халупу. Бывалі нядзельныя вечары, калі гэтыя плытнікі прайгравалі больш, чым бедны Петэр мог зарабіць за цэлы год. Сярод іх асабліва вылучаліся трое, і Петэр не ведаў, кім з гэтых трох ён захапляецца больш. Адзін быў тоўсты, буйны чалавек з чырвоным тварам, яго лічылі за сталом самым багатым. Звалі яго Тоўсты Эцэхіль. Двойчы на год ён вазіў драўніну ў Амстэрдам, і яму заўжды шэнціла прадаць там свой тавар нашмат даражэй за іншых плытнікаў, так што калі ўсе вярталіся з гэтага падарожжа на сваіх дваіх, то Эцэхіль прыязджаў дамоў хутка і з камфортам. Другі быў самы доўгі і худы чалавек ва ўсім Шварцвальдзе, і ўсе называлі яго Бамбіза Шлюркер. Петэр зайздросціў найперш
яго смеласці — калі Бамбіза Шлюркер садзіўся за стол, ён рассоўваў астатніх і займаў месца за чацвярых, раскладваючы свае тонкія ногі і рукі па лаўцы і стале так, каб яму было зручна, і ніхто не наважваўся яму запярэчыць, бо грошай у Шлюркера было як у чорта. Трэці быў прыгожы малады чалавек, які танчыў лепш за ўсіх у Шварцвальдзе, і таму яго называлі Кароль Танцораў. Калісьці ён не меў нічога, прыслужваў аднаму гандляру лесам і раптам ні стуль ні ссюль шалёна разбагацеў. Адны казалі, ён знайшоў скарб пад елкай, іншыя чулі, што маладзён вылавіў у Рэйне мех золата, калі рыбачыў з плытнікамі, а золата гэтае належала калісьці самім Нібелунгам. Карацей, аднойчы хлопец стаў страшэнна багаты, і цяпер і стары і малады глядзелі на яго як на прынца.
Пра гэтых трох і думаў почасту вугляр lieTap, калі сядзеў каля свайго вогнішча ў лесе. Што праўда, іх шмат хто ненавідзеў: за нечалавечую сквапнасць, за бязлітаснасць да даўжнікоў і бедных, бо шварцвальдцы ўсё ж дабрадушны народ. Але ж вядома, як яно бывае з такім: з аднаго боку, іх ненавідзелі, а з другога — толькі на іх і глядзелі, з павагай і зайздрасцю, бо як яшчэ глядзець на людзей, з якіх талеры сыплюцца, нібы іголкі з яліны.
«Далей так працягвацца не можа, — сказаў аднойчы Петэр самому сабе са смуткам. Было свята, і ўсе пайшлі ў карчму. — Калі мне зараз жа не пашанцуе, я накладу на сябе рукі. Каб жа я быў такі багаты і паважаны, як Тоўсты Эцэхіль, ці такі смелы і ўладны, як Бамбіза Шлюркер, ці такі знакаміты, як Кароль Танцораў, які можа кідаць музыкантам
талеры замест кройцараў! I адкуль толькі ў гэтага хлопца такія грошы?» Ен пачаў перабіраць у галаве спосабы разбагацець, але ніводны яму не быў даспадобы. Нарэшце яму прыгадаліся старыя казкі пра людзей, якія разбагацелі дзякуючы лясным духам, Шкляному Чалавечку і Галандцу Міхелю. Калі бацька яшчэ быў жывы, да іх у хату часта заходзілі іншыя небаракі, і пачыналіся бясконцыя размовы пра багатых людзей, як хто з іх разбагацеў. Часта размаўлялі пра Шклянога Чалавечка. Калі добра падумаць, можна было нават успомніць вершык: таму, хто хацеў пагаварыць з чалавечкам, трэба было прыйсці ў самую непралазную частку лесу і прамовіць:
Вялікіх скарбаў уладар, Табе належыць ўвесь гушчар, Жывеш тут тысячу гадоў...
Але як ні напружваў Петэр памяць, ён ніяк не мог прыгадаць працяг вершыка. Часта ён падумваў пра тое, ці не запытацца ў якога старога, які, мусіць, ведае, што там далей — аднак шторазу яго стрымлівалі сорам і страх сябе выкрыць. Да таго ж, відаць, няшмат людзей ведала гэты вершык цалкам, бо інакш чаму багатых у Шварцвальдзе было так мала і чаму ягоны бацька і такія, як ён, ніколі не спрабавалі шчасця са Шкляным Чалавечкам? Урэшце ён усё ж спытаў у маці, ці не ведае яна працягу, але яна таксама памятала адно першыя радкі. Апрача таго, маці расказала Петэру, што нават калі ведаць усе словы вершыка, Шкляны Чалавечак наўрад ці з’явіцца — ён вядзе гаворку толькі