Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
He, яны набываюць яе ў нас за паўцаны, а потым прадаюць галандцам за значна большыя грошы. Давайце прадамо ў Кёльне самыя малыя бэлькі, а з астатнім таварам паплывем далей, у Галандыю, і ўжо там зробім усё з сапраўднай выгадай. Што атрымаем звыш звычайнай цаны, зможам забраць сабе.
Так сказаў падступны Міхель, і ўсе плытагоны пагадзіліся з ягонай прапановай. Адны — таму што ім хацелася паглядзець на Галандыю, іншыя — дзеля грошай. Яны паплылі далей па Рэйне, Міхель кіраваў гілытом і хутка прывёў яго ў Ротэрдам. Там за іхны груз прапапавалі ў чатыры разы больш, чым у Кёльне, а асабліва шмат грошай галандцы аддалі за агромністыя бэлькі Міхеля. Калі шварцвальдцы пабачылі столькі манетаў, яны ледзь не страцілі розум ад радасці. Міхель падзяліў здабычу: адна чвэрць ад прыбытку — гаспадару, усё астатняе плытнікам. Цяпер людзі Міхеля сядзелі па корчмах і тавернах з матросамі і іншай басотай, прапівалі і прайгравалі заробленае ў косці і карты. 3 таго часу Галандыя стала для шварцвальдскіх хлопцаў чымсьці падобным да раю, а Галандзец Міхель, як яго сталі называць, — іхным каралём. Гандляры лесам доўгі час пічога не ведалі пра тое, як насамрэч адбываецца продаж іхнага тавару, і ў Шварцвальд непрыкметна прыйшлі з Галандыі няправедныя грошы, брыдкая лаянка, кепскія звычкі, п’янства і азартныя гульні.
Галандца Міхеля, праўда, ніхто з таго часу не бачыў, але ён не памёр. Вось ужо сто гадоў ён шуміць і балюе ў лесе, і кажуць, што ён шмат каму з тае пары дапамог стаць багатым — але ж не
проста так, а ў абмен на тое, што чалавек аддае яму сваю душу. Болып я нічога не магу расказаць, але цалкам магчыма, што ён і дагэтуль ходзіць па тым гушчары, дзе нельга секчы дрэвы, вышукваючы самыя прыгожыя і высокія яліны і валячы іх. Мой бацька некалі сам бачыў, як Міхель знайшоў такую, у чатыры абхопы, і зламаў яе лёгка, бы гэта быў трыснёг. У чые плыты ідуць потым гэтыя дрэвы, я не ведаю. Але ж калі б я быў галандскім каралём — я б загадаў сустракаць Міхеля карцеччу: бо кожнаму караблю, пабудаванаму з купленай у Міхеля драўніны, наканавана пайсці на дно. Вось мяркуйце самі: мы шмат чуем пра тое, як тонуць караблі. Ну як жа можа вялікі, бы царква, карабель, без дай прычыны пайсці на дно разам з усёй камандай і грузам? А вінаватыя тут бэлькі Міхеля, якія, варта ім апынуцца на вялікай вадзе, выскокваюць, і карабель дае непапраўную цечу. Такая вось існуе легенда пра Галандца Міхеля, і гэта чыстая праўда, што ўсё зло ў Шварцвальдзе прыйшло ад яго. О, ён любога можа зрабіць багатым, але я не хацеў бы ад яго дапамогі! He хацеў бы я ўлезці ў шкуру Тоўстага Эцэхіля і Бамбізы Шлюркера, ды і Караля Танцораў таксама!
Пакуль стары апавядаў гэтую гісторыю, бура сціхла. Жанчыны запалілі лямпы і выйшлі, мужчыны далі Петэру Мунку, які збіраўся начаваць на лаўцы, набіты лісцем мех, каб ён мог падкласці яго сабе пад галаву як падушку, пажадалі яму добрай ночы і таксама разышліся па пакоях.
Ніколі яшчэ ў Петэра не было такіх цяжкіх сноў, як у тую ноч. Яму сніўся вялізны, змрочны
Галандзец Міхель, які падае яму праз акно набіты грашыма кашалёк, і залатыя манеты ў ім звінелі так соладка... Потым ён пабачыў Шклянога Чалавечка, які сядзеў на вялізнай зялёнай бутэльцы, і Петэр выразна чуў той самы, ужо знаёмы яму смех, які даносіўся тады, у гушчары, з-за яліны. I раптам аднекуль збоку акурат у самае вуха Петэра грымнула грубая песня:
Слаўны горад Ротэрдам! Да халеры грошай там!..
Тады ён зноўку пачуў у правым вуху вершык гіра ўладара незлічоных скарбаў у яловым лесе, і ціхі, ласкавы голас зашаптаў яму: «Дурань ты, дурань, Петэр-вугляр, не можаш знайсці такой простай рыфмы на слова «гадоў»! Ты ж нарадзіўся ў нядзелю, а дванаццатай! Рыфмуй жа, Петэр, рыфмуй!»
Ён крактаў, ён стагнаў у сне, ёп намагаўся знайсці гэтую рыфму, але ж ніколі ў жыцці яму не даводзілася займацца такой справай, таму ўсё было марна. Калі ён прачнуўся на самым досвітку, сон падаўся яму дзіўным. Ён сеў за стол, скрыжаваў рукі і пачаў думаць пра тое нашэптванпе, якое ўсё яшчэ стаяла ў ягоных вушах. «Рыфмуй, дурань, рыфмуй!» — казаў ён самому сабе і шчоўкаў пальцам па ілбе, аднак ніводная рыфма так і не з’явілася. Ён усё яшчэ сядзеў пры стале і шукаў рыфму, калі вуліцай міма дома прайшлі тры хлопцы і адзін з іх блазнавата праспяваў:
Каб заслужыць тваю любоў, Я зорку з неба Дастаць гатоў,
Каб заслужыць тваю любоў, Я ў гэты край прыйшо-о-оў!
Як бліскавіца, нешта пранеслася ў галаве беднага вугляра. Ён падхапіўся, выбег з дома і кінуўся ўслед за хлопцамі. На жаль, ён не загюмніў словы гэтай дурнаватай песні. Петэр падскочыў да спевака і грубавата схапіў яго за руку.
— Пачакай, прыяцель, — сказаў Петэр. — Spa61 мне ласку, праспявай яшчэ раз тое, што я толькі што чуў.
— А табе што з гэтага, хлопча? — адказаў шварцвальдзец. — Я спяваю што хачу, і адпусці маю руку, a то...
— He, ты мусіш мне праспяваць! — крыкнуў Петэр, раззлаваўшыся, і схапіў спевака яшчэ мацней. Але двое другіх не сталі доўга думаць, а накінуліся на Петэра з кулакамі і збілі яго на горкі яблык, так што ён паваліўся на калені.
— Вось цяпер ты атрымаў сваё, — сказалі яны смеючыся. — 1 запомгй, хлопча: ніколі не стой на дарозе ў такіх, як мы.
— Я запомню гэта, — адказаў з уздыхам Петэр, — але ўжо зараз будзьце так ласкавыя, праспявайце мне тое, што я прасіў.
Хлопцы зноў пачалі кпіць з яго і здзекавацца, але той, які спяваў, усё ж з ухмылкай паўтарыў Петэру словы. Смеючыся і гарланячы, кампанія рушыла далей.
— Прыйшоў! Цябе пабачыць я прыйшоў! — радасна прамовіў Петэр, спрабуючы прывесці сябе ў нармалыіы выгляд. Цяпер яму ўсё стала ясна. — Ну, Шкляны Чалавечак, мы з табой яшчэ пагаворым!
Ён вярнуўся да гаспадароў, забраў капялюш і кій, развітаўся з усімі і зноў рушыў у лес. Ён ішоў паволыіа і намагаўся прыгадаць увесь вершык: усё складвалася цяпер проста цудоўна, і Петэр ажно падскочыў ад радасці. Ён ужо амаль дайшоў да таго самага запаветнага гушчару, яліны рабіліся ўсё вышэйшыя, лес абступаў Петэра ўсё шчыльней. Нечакана з-за ялін выйшаў агромністага росту чалавек у адзенні плытніка, на плячы ў яго была бэлька, доўгая, бы карабельная мачта. У Петэра Мунка падкасіліся калені, калі ён пабачыў, што чалавек паволі надыходзіць да яго. «Гэта не хто іншы, як Галандзец Міхель», — падумаў ён. Жахлівая постаць моўчкі абышла вакол яго, і Петэр спалохана касавурыўся на асілка. Той быў на галаву вышэйшы за самага высокага чалавека, якога даводзілася бачыць Петэру, яго твар быў не тое каб малады, але і не стары, і ўвесь у зморшчынах і складках. На Галандцу Міхелю была палатняная куртка і агромністыя боты, нацягнутыя на скураныя порткі, — тыя самыя, пра якія расказваў учора стары.
— Петэр Мунк, што ты робіш тут, у гушчары? — спытаў нарэшце гаспадар лесу нізкім грозным голасам.
— Добрага вам дня, зямляча, — сказаў Петэр Мунк, намагаючыся не выглядаць занадта напало-
ханым, але гіры гэтым увесь дрыжэў. — Я вяртаюся праз лес дамоў.
— Петэр Мунк, — прамовіў Міхель і кінуў востры, страшны позірк на вугляра. —Дарога да твайго дому не ідзе праз гэты ельнік.
— Уласна, так, — сказаў Петэр. — Але сёння спёка, і я падумаў, што ісці праз ельнік будзе прыемней.
— Ты хлусіш мне, вугляр Мунк! — прагрымеў Міхель. — Ты хочаш, відаць, каб я выцяў цябе гэтай бэлькай! Думаеш, я не ведаю, што ты марыш пабачыць гэтага курдупеля! — дадаў ён ужо мякчэй. — Ну ідзі, ідзі, гэта было поўнае глупства з твайго боку, добра, што ты не ведаў вершыка, ён сквапны, гэты курдупель, і дае чалавеку няшмат, а каму дае, той жыве нявесела. ІІетэр, ты бедны дурань, і гэта мяне засмучае. Такі бадзёры, файны хлопец, толькі пачынаеш жыць — і вымушаны паліць вогнішчы, каб прадаваць вугаль! Тым часам як іншыя вытрасаюць з рукавоў талеры і дукаты, ты не можаш паставіць і пары пятакоў! Гэта ўбогае жыццё.
— Гэта нраўда, — сказаў Петэр. — Убогае.
— Ну, мне гэта не даспадобы, — працягваў жудасны Міхель. — Я ўжо дапамог некаторым хлопцам вырвацца з нядолі, так што ты не першы, каму я падаю руку. Скажы, колькі сотняў талераў табе трэба для пачатку?
Галандзец патрос манетамі ў сваіх безразмерных кішэнях, і іхны звон гучаў гэтаксама, як сёння ўначы ў Петэравым сне. Але сэрца Петэра загрукала спалохана і балюча ад гэтых словаў, яму зрабілася блага: Галандзец Міхель не выглядаў
на чалавека, які можа даць камусьці грошай проста так, з чыстага спачування, не запатрабаваўшы чагосьці наўзамен. Яму прыгадаліся загадкавыя словы старога пра багатых людзей, і, агіанаваны няясным страхам і трывогай, ён усклікнуў:
— Вялікі дзякуй, спадару! Але я не хачу мець з вамі ніякіх справаў, мне шмат пра вас расказвалі!
I пабег адтуль што было моцы. Але Галандзец ішоў побач з ім, робячы велізарныя крокі, і, цяжка дыхаючы, казаў пагрозліва:
— Ты яшчэ верпешся, Петэр, ты прыйдзеш да мяне, гэта напісана на тваім ілбе, у тваіх вачах, ты нікуды не падзенешся. He бяжы так хутка, тут ужо мяжа маіх уладанняў.
Але калі Петэр пачуў гэта і пабачыў недалёка раўчук, ён пабег яшчэ шпарчэй, так што і Міхель быў вымушаны паскорыць хаду, асыпаючы Петэра пагрозамі і пракляццямі. Тут вугляр заўважыў перад сабой раўчук і пераскочыў праз яго. Міхель кінуў у хлопца сваю бэльку, ды тая нібыта трапіла ў нябачны мур, раскалолася ў паветры, і доўгі яе абломак упаў да ног Петэра.
Трыюмфальна ён падняў яго, каб кінуць у Міхеля, які застаўся на тым баку, але бэлька ў ягонай руцэ ўмомант зварухнулася і ператварылася ў змяю, якая, высунуўшы джала і пабліскваючы вачыма, абвілася вакол цела Петэра. Яму ўдалося яе скінуць, аднак яна павісла на ягонай руцэ, пагойдваючыся, і яе галава набліжалася да твару Петэра. I тут нечакана і невядома адкуль з’явіўся глушэц, які схапіў галаву змяі ў дзюбу, адарваў яе і ўзняўся ў паветра. Галандзец Міхель, які назіраў
за ўсім з таго боку раўчука, злосна залямантаваў, калі пабачыў, як мёртвая змяя падае долу.
Дрыжучы, знясілены Петэр пайшоў далей. Сцежка рабілася ўсё вузейшай, лес наўкола — дзічэйшым, і неўзабаве хлопец выйшаў да агромністае яліны. Зноў, як і ўчора, ён нізка пакланіўся нябачнаму Шкляному Чалавечку і звярнуўся да яго:
Вялікіх скарбаў уладар, Табе належыць ўвесь гушчар, Жывеш тут тысячу гадоў, Цябе пабачыць я прыйшоў.