Казкі
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
Сябры, якіх лёс так дзіўна звёў разам, абняліся на развітанне.
— Але як мне называць цябе? Як клічуць майго госця, які вечна будзе жыць у маіх успамінах? — спытаў грэк.
Чужак паглядзеў на яго доўгім позіркам, яшчэ раз паціснуў руку і прамовіў:
— Мяне называюць гаспадаром пустэльні, я разбойнік Арбазан.
Пераклаў Ігар Крэбс
3 ААЬМАНАХА КАЗАК НА 1827 ГОД ЛАЯ СЫНОЎ I ДАЧОК ЗНАТНЫХ САСАОЎЯЎ
ААЕКСАНДРЫМСКІ
ШЭЙХ
I ЯГО НЯВОАЬНІКІ
Александрыйскі шэйх Алі Бану быў дзіўны чалавек. Калі ён раніцой праходзіў па вуліцах горада — у турбане з найкаштоўнейшага кашміру, у святочнай вопратцы з багатым поясам цаной у пяцьдзясят вярблюдаў, калі павольна ступаў паважнымі крокамі, пахмурна зморшчыўшы лоб, насупіўшы бровы, з засмучанымі вачыма, кожныя пяць крокаў задумліва пагладжваючы сваю доўгую чорную бараду, калі ішоў у мячэць, каб, як патрабаваў ягоны сан, расказваць вернікам пра Каран, людзі на вуліцы спыняліся, глядзелі яму ўслед і казалі адно аднаму:
— Вось ідзе важны, самавіты чалавек, і ён заможны, багаты ўладар.
А нехта дадаваў:
— Вельмі багаты. Гэта ён мае палац у стамбульскай гавані? Гэта ў яго маёнткі, і палі, і тысячы галоваў быдла, і шматлікія рабы?
— Так, — казаў трэці, — а мне расказваў татарын, якога прыслаў яму днямі са Стамбула сам султан, няхай блаславіць яго Прарок, што нашага шэйха вельмі паважаюць рэйс-эфендзі1, капіджыпаша2 — усе, нават сам султан.
1 Рэйс-эфепдзі — (ад араб. reis, rees — галава, і тур. efendi — тытул дзяржаўнага чыноўніка і навукоўца') — адказпы за замежпую палітыку краіны, міпістр замежных справаў.
2 Капіджы-паша — пачалыіік аховы сераля (перс.).
— Так, — усклікаў чацверты, — дарога яго блаславёная, ён багаты, знатны ўладар, але... але вы ведаеце, што я маю гіа ўвазе!
— Так-так, — мармыталі астатнія, — гэта праўда, доля яго цяжкая, і мы не хацелі б памяняцца з ім месцамі. Ён багаты, знатны ўладар, але, але...
У Алі Бану быў цудоўны дом у найпрыгажэйшым месцы Александрыі, з шырокай тэрасай, абнесенай мармуровай агароджай і зацененай пальмамі. Там ён часта сядзеў вечарамі і курыў кальян. На пачцівай адлегласці дванаццаць багата апранутых нявольнікаў нецярпліва чакалі ягонага знаку: адзін трымаў бетэль1, другі — парасон, трэці — залатыя пасудзіны са смачным шарбетам, чацверты — махала з паўлінавага гіер’я, каб адганяць мух ад гаспадара. А музыкі стаялі з лютнямі і духавымі інструментамі, каб па першым слове ўладара пацешыць яго музыкай, а самы вучоны слуга трымаў некалькі скруткаў, каб чытаць яму.
Але дарэмна чакалі яны ягонага знаку: ён не патрабаваў ні музыкі, ні спеваў, не жадаў слухаць вершы ці мудрыя выслоўі старадаўніх паэтаў, яму не хацелася піць шарбет ці жаваць бетэль. Нават той, што быў з махалам, рабіў сваю працу дарэмна, бо гаспадар зусім не звяртаў увагі на мух, якія з гудзеннем раіліся вакол яго. Падарожныя часта спыняліся, дзівячыся прыгажосці дома, багата апранутым нявольнікам і ўтульнасці, якая панавала навокал. Але, зірнуўшы на шэйха, які панура
1 Бетэль — тапізавалыіая жавалыіая сумесь з лісця аднаймеішай расліны.
АЛЕКСАНЛРЫЙСКІ ШЭЙХ I ЯГО НЯВОЛЬНІКІ | 173 й змрочна сядзеў пад пальмамі і не бачыў нічога, акрамя блакітнаватых воблачкаў ад кальяна, яны хіталі галовамі і казалі:
— Сапраўды, багаты чалавек — бедны чалавек. Ён мае шмат, але ён бяднейшы за таго, хто не мае нічога, бо Прарок не даў яму розуму, каб радавацца свайму багаццю.
Так казалі людзі, смяяліся з яго ды ішлі далей.
Аднаго вечару шэйх, як заўсёды, сядзеў перад дзвярыма свайго дома, аточаны ўсім бляскам гэтага свету, і сумна курыў кальян. А непадалёк стаялі некалькі маладзёнаў, назіралі за ім і смяяліся.
— Дальбог, — сказаў адзін, — гэты чалавек, шэйх Алі Бану, не мае розуму. Калі б у мяне былі ягоныя скарбы, я скарыстаў бы іх інакш. Кожны дзень бавіў бы я ў раскошы і радасці, мае сябры елі б у вялікіх пакоях гэтага дома, весялосць і смех напаўнялі б яго панылыя залы.
— Так, — адказаў іншы. — Гэта было б някепска, але шматлікія сябры змарнуюць дабро, нават калі яно такое ж вялікае, як у султана, няхай блаславіць яго Прарок. Вось калі б я сядзеў тут вечарам пад пальмамі ў такім прыгожым месцы, я б загадаў рабам граць і спяваць, прыйшлі б мае танцоўшчыкі, якія б танцавалі, і скакалі, і паказвалі розныя цудоўныя штукі. А я б важна курыў кальян, піў смачны шарбет і цешыўся з усяго гэтага, як валадар Багдада.
— Шэйх, як кажуць, — прамовіў трэці маладзён, які быў пісарам, — адукаваны чалавек, надзелены вялікім розумам. Сапраўды, ягоныя разважанні пра Каран сведчаць пра абазнанасць у паэзіі і му-
дрых творах, але ці вядзе ён жыццё разумнага чалавека? Вунь стаіць раб з ахапкам скруткаў, і я б аддаў сваю святочную вопратку за дазвол прачытаць хаця б адзін з іх, бо гэта сапраўдныя рэдкасці. А што ён? Ён сядзіць, курыць і не зважае на кпігі. На кнігі! Калі б я быў шэйхам Алі Бапу, слуга чытаў бы мне, пакуль у яго не перахагііла б дыханне ці пакуль не настала б ноч. Але нават тады ём мусіў бы мне чытаць, пакуль я не засну.
— Ха! Вы добра ведаеце, як зрабіць жыццё салодкім, — рассмяяўся чацверты. — Есці і піць, спяваць ды танчыць, чытаць выслоўі ды слухаць вершы мізэрных паэтаў! He, я зрабіў бы іначай. У яго ёсць найцудоўнейшыя коні і вярблюды і безліч грошай. Я б на ягоным месцы выправіўся ў вандроўку да краю свету, нават да маскавітаў, нават да франкаў. Ніводная дарога не здалася б мне задоўгай, каб пабачыць хараство свету. Я зрабіў бы так, калі б быў чалавекам, што сядзіць там.
— Маладосць — гэта прыўкрасны час, поўны радасці, — сказаў стары несамавіты чалавек, які стаяў побач і чуў іх размову, — але дазволыде мне сказаць, што маладосць яшчэ і неразумная, яна тут і там менціць языком, не ўсведамляючы, што робіць.
— Гэй, стары, што вы хочаце гэтым сказаць? — здзіўлена спыталі маладыя людзі. — Гэта вы пра нас? Якая вам справа да таго, што мы асуджаем жыццё шэйха?
— Калі нехта штосьці ведае лепш за іншага, то няхай выправіць ягоную памылку, як таго жадае Прарок, — адказаў стары. — Шэйх і праўда
АЛЕКСАНЛРЫ ЙСКІ ШЭЙХ I ЯГО НЯВОЛЬНІКІ | 175 адораны багаццем і мае ўсё, чаго пажадае сэрца, але ў яго ёсць прычына быць змрочным і сумным. Ці вы думаеце, што ён заўсёды быў такі? He, я бачыў яго пятнаццаць гадоў таму: тады ён быў бадзёры і жвавы, як газель, жыў весела і радаваўся жыццю. Тады ў яго быў сын, уцеха ягоных дзён, прыўкрасны і адукаваны, і той, хто бачыў яго і чуў, мусіў зайздросціць шэйху менавіта праз гэты скарб, бо хлопчык ужо ў дзесяць гадоў быў такі вучоны, якім іншы не бывае і ў васямнаццаць.
— I ён памёр? Бедны шэйх! — усклікнуў малады пісар.
— Для шэйха было б суцяшэннем даведацца, што сын адышоў у жытло Прарока, дзе ён пачуваўся б лепш, чым тут, у Александрыі. Але зазнаў ён нашмат горшае. Гэта здарылася, калі франкі, нібыта галодныя ваўкі, уварваліся ў нашую краіну і распачалі супраць нас вайну. Захапіўшы Александрыю, яны ішлі ўсё далей і далей і вялі вайну супраць мамелюкоў. Шэйх быў разумны чалавек і ўмеў з імі ладзіць, але, магчыма, праз тое, што яны прагнулі ягонага багацця, ці таму, што ён дапамагаў сваім братам па веры (дакладна я не ведаю), яны прыйшлі у ягопы дом і абвінавацілі яго, што ён таемна падтрымлівае мамелюкоў зброяй, коньмі і ежай. Ён мог колькі заўгодна даводзіць сваю невінаватасць, але гэта не дапамагло, таму што франкі — грубы і бязлітасны народ, калі справа даходзіць да вымагання грошай. Таму яны ўзялі ягонага юнага сына, якога звалі Кайрамам, закладнікам у свой лагер. Шэйх прапанаваў ім шмат грошай за сына, але яны яго не адпускалі
і змушалі падвысіць выкуп. Тут ад іх пашы — ці хто ён там быў — прыйшоў загад грузіцца на караблі. Ніхто ў Александрыі пра гэта не ведаў, і яны нечакана выйшлі ў адкрытае мора, а маленькага Кайрама, сына Алі Бану, відаць, пацягнулі за сабой, таму што ніхто болып пра яго ніколі пе чуў.
— О, бедны чалавек! Як яго пакараў Алах! — у адзін голас усклікнулі маладыя людзі і са спачуваннем паглядзелі на шэйха, які ў журбе і самоце сядзеў пад пальмамі ў раскошы.
— Ягоная жонка, якую ён вельмі кахаў, памерла ад тугі па сыне. Шэйх жа купіў карабель, аснасціў яго і пераканаў франкскага лекара, які жыве ўнізе каля калодзежа, выправіцца ў Франкістан, каб адшукаць страчанага сына. Яны ўзышлі на карабель, доўга плылі па моры і нарэшце прыбылі ў краіну тых гяураў1, тых няверных, што былі ў Александрыі. Але там, кажуць, якраз адбывалася нешта жахлівае. Яны забілі свайго султана, а пашы, багацеі ды бяднота секлі адно аднаму галовы, і ў краіне не было ніякага парадку. Дарэмна шукалі яны ў кожным горадзе маленькага Кайрама — ніхто пра яго не чуў, і франкскі лекар урэшце параіў шэйху вярнуцца на карабель, каб самім не пазбавіцца галоваў.
Яны вярнуліся назад, і з таго часу шэйх так і жыве, смуткуючы па сыне, — і ён мае права на гэты сум. Хіба не павінны ён думаць, калі есць і п’е: «Магчыма, мой бедны Кайрам цяпер галадае і смагне?»
1 Гяур — пагардлівая мяпушка тых, хто пе спавядае іслам (тур., перс.).
А калі ён збіраецца апрануцца ў багатыя шалі і святочнае ўбранне, як гэта належыць ягонаму сану і становішчу, хіба не павінны ён думаць: «Магчыма, яму няма чым прыкрыць сваю галізну»? I хіба не думае ён, аточаны сваімі рабамі — спевакамі і танцоўшчыкамі: «Магчыма, мой бедны сын вымушаны цяпер скакаць і граць перад сваім франкскім гаспадаром, ледзь той пажадае»? Але найболып смуткуе шэйх, калі думае, што ўдалечыні ад краіны сваіх бацькоў, сярод няверных, што насміхаюцца з яго, маленькі Кайрам адмовіцца ад бацькоўскай веры, і бацька не зможа абняць сына ў райскіх садах.
Ён таму такі ласкавы з нявольнікамі і дае вялікія грошы на бедных, што думае, быццам Алах узнагародзіць яго за гэта і кране сэрца франкскага гаспадара, каб той лагодней абыходзіўся з ягопым сынам. Акрамя таго, штогод, у дзень расстання з сынам, шэйх вызваляе дванаццаць нявольнікаў.
— Гэта я таксама чуў, — адказаў пісар, — усе прыгожа пра гэта апавядаюць, але ягонага сына ніхто не згадвае. Затое гавораць, што шэйх — дзіўны чалавек і надзвычай ласы да аповедаў. Кажуць, ён кожны год праводзіць спаборніцтвы сярод сваіх рабоў і вызваляе таго, хто раскажа найлепшую гісторыю.
— He верце пагалосцы, — прамовіў стары. — Усё так, як я кажу, я ведаю гэта дакладна. Магчыма, ён і ў гэты цяжкі дзень захоча забавіцца і загадае расказваць гісторыі, але вызваляе рабоў ён дзеля свайго сына. Аднак вечарэе і робіцца прахалодна, мне трэба ісці далей. Салам алейкум, мір