Казкі  Вільгельм Гаўф

Казкі

Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
80.16 МБ
весялосць захавалася і назаўтра, і яны цешыліся разнастайнымі гульнямі. Аднак пасля вячэры ўсе запатрабавалі ад пятага купца, Алі Сізаха, сплаціць доўг нароўні з астатнімі і расказаць сваю гісторыю. Ен жа паведаміў, што яго жыццё занадта беднае на яркія падзеі, каб дзяліцца ўласнымі ўспамінамі, таму ёгі хоча расказаць нешта іншае, а іменна казку пра песапраўднага прынца.
Пераклаў Аляксей Жбанаў
НЕСАПРАУДНЫ
ПРЫНЦ
Жыў некалі сціплы краўчык па імені Лабакан, які вывучаў рамяство ў вопытнага майстра з Александрыі. Нельга сказаць, што Лабакан быў няспрытны з іголкай: наадварот, ён мог выконваць сапраўды тонкую працу. Таксама было б несправядліва папракаць яго лянотаю, і ўсё ж не зусім гладка ў яго ішло навучанне, хоць ён, бывала, мог шыць гадзіпамі без нерапынку, так што іголка распальвалася ў руцэ і нітка пачынала курыцца, і тады праца ў яго ладзілася лепш чым у каго. Іншым разам — і так здаралася, на жаль, часцей — ён сядзеў, заглыбіўшыся ў думкі і нерухома ўтаропіўшыся перад сабой. Пры гэтым у ягоным твары і ва ўсім выглядзе было нешта такое незвычайпае, што майстар і іншыя падмайстры казалі пра яго не інакш як: «У Лабакана зноў шляхетны твар».
У пятпіцу ж, калі іншыя людзі спакойна вярталіся дахаты пасля малітвы і зноў браліся за працу, Лабакан выходзіў з мячэці ў прыгожай вопратцы, на якую ён ашчадзіў вялікімі намаганнямі, ды паволыіа й ганарліва крочыў плошчамі і вуліцамі горада. А калі нехта з ягоных таварышаў звяртаўся да яго «Мір табе» ці «Як маешся, Лабакан?», ён міласціва махаў рукой, а надаралася, і высакародна ківаў галавой. Калі ж майстар жартаўліва казаў яму: «3 цябе выйшаў бы сапраўдны прыпц, Лабакан», — ён цешыўся і адказваў: «Вы гэта таксама заўважылі?» ці «Я ўжо даўно так думаю».
Так паводзіў сябе сціплы краўчык ужо доўгі час, аднак майстар цярпеў ягогіае дзівацтва, бо ў астатнім той быў добры чалавек і ўмелы работнік. I вось аднойчы Селім, брат султана, які якраз праязджаў праз Александрыю, паслаў майстру святочную вопратку, каб нешта ў ёй выправіць, а майстар даў яе Лабакану, бо той рабіў найтанчэйшую працу. Калі ўвечары майстар і вучні разышліся адпачыць ад дзёпнага клопату, неадольнае жаданпе прымусіла Лабакана вярнуцца ў майстэрню, дзе вісела вопратка султанавага брата. Ён доўгі час задуменма стаяў перад ёй, любуючыся то бляскам вышыўкі, то пералівістымі фарбамі аксаміту ды шоўку. Ён нічога не мог з сабой зрабіць, яму трэба было яе надзець. I, бач ты, яна так яму пасавала, нібыта была пашытая на яго.
— Ці ж горшы я прынц за іншых? — пытаўся ён, расхаджваючы па пакоі. — Ці не казаў мне сам майстар, што я нарадзіўся прынцам?
Разам з вопраткай падмайстар, здавалася, прымераў каралеўскі лад думак: ён не мог ні пра што разважаць, а толькі ўяўляў, што ён невядомы каралеўскі сын. У такой якасці ён вырашыў пагіадарожнічаць па свеце і пакінуць мясціны, дзе людзі былі настолькі неразумныя, што пад абалонкай піжэйшага саслоўя не заўважалі ягонай відавочнай высакароднасці. Яму здавалася, што раскошную вопратку яму спаслала добрая фея, і ён асцярогся пагрэбаваць такім дарагім падарункам. Узяўшы з сабой невялікія грошы, Лабакан пад покрывам начной цемры выйшаў за браму Александрыі.
Усюды на сваім шляху новы прынц выклікаў здзіўленне, таму што раскошная вопратка і паважны велічны выгляд зусім не пасавалі пешаму. Калі ў яго пыталіся пра гэта, ён з таямнічым выразам на твары звычайна адказваў, што ў яго на тое ёсць асабістыя прычыны. Калі ж ён заўважыў, што ягонае пешае падарожніцтва выклікае насмешкі, то за певялікія грошы набыў старога скакуна, чые спакойны нораў і рахманасць ніколі не ставілі яго ў няёмкае становішча і дазвалялі паказваць сябе дасведчаным вершнікам, што зусім не адпавядала рэчаіснасці.
Аднойчы, калі ён крок за крокам цягнуўся па вуліцы на Мурве (так ён назваў свайго скакуна), да яго далучыўся коннік і папрасіў дазволу ехаць у ягоным таварыстве, таму што дарога ў размове нашмат карацейшая. Коннік быў жыццярадасны малады чалавек, прыгожы з твару і прыемны ў абыходжанні. У хуткім часе ён завёў з Лабаканам гутарку пра «адкуль» і «куды», і высветлілася, што ён таксама, як і краўчык, пайшоў у свет без асаблівага плану. Ен паведаміў, што яго клічуць Амарам, ён пляменнік Эльфі-бэя, няшчаснага пашы Каіра, і падарожнічае, каб выканаць даручэнпе, якое даў яму дзядзька на смяротным ложы. Лабакан не стаў гэтак жа шчыра апавядаць пра свае абставіны. Ён толькі даў зразумець, што мае высокае паходжанне і падарожнічае дзеля асалоды.
Абодва маладыя спадары знаходзілі прыемнасць ва ўзаемным таварыстве і працягвалі падарожжа. На другі дзень іх сумеснай вандроўкі Лабакан спытаў спадарожніка наконт даручэнняў, якія
той мусіць выканаць, і са здзіўленнем даведаўся наступнае: Эльфі-бэй, паша Каіра, з ранняга дзяцінства выхоўваў Амара, які ніколі не ведаў сваіх бацькоў. Пасля нападу ворагаў і трох няўдалых бітваў Эльфі-бэй, смяротна паранены, вымушаны быў уцякаць, і тады ён адкрыў свайму выхаванцу, што той не ягоны пляменнік, а сын аднаго магутнага ўладара, які праз страх перад прадказаннем звездара адаслаў маладога прынца, даўшы клятву ўбачыцца з сынам толькі ў ягоны дваццаць другі дзень нараджэння. Эльфі-бэй не пазваў імя бацькі, але самым рашучым чынам загадаў Амару на пяты дзень наступнага месяца Рамадана, калі юнаку споўніцца дваццаць два гады, прыбыць да зпакамітага слупа Эль-Зэруя за няць дзённых пераходаў на ўсход ад Александрыі. Людзям, што будуць стаяць каля слупа, ён мусіць уручыць кінжал, які Эльфі-бэй яму даў, і сказаць: «Вось я, той, каго вы шукаеце!» Калі тыя адкажуць: «Няхай будзе шанаваны Прарок, што збярог цябе», — ёп павінны пайсці за імі, і яны прывядуць яго да бацькі.
Краўчыка гэтая гісторыя вельмі ўразіла. 3 Ta­ro часу ён з зайздрасцю назіраў за Амарам, раззлаваны тым, што лёс падараваў некаму, хто і так лічыўся пляменнікам магутнага пашы, гонар быць сынам валадара. А ён, які меў усё, што неабходна прынцу, быў здзекліва ўзнагароджаны цёмным паходжаннем і звычайным жыццём. Ен параўпоўваў сябе і прынца і мусіў прызнаць, што ў таго вельмі прывабны твар, прыгожыя жывыя вочы, рашуча скрыўлены нос, шляхетпыя паводзіпы. Карацей
кажучы, яму былі ўласцівыя шматлікія вопкавыя вартасці, здольныя заваяваць сімпатыю кожнага. Але чым больш перавагаў ён знаходзіў у сваім спадарожніку, тым болып пераконваўся, што ён, Лабакан, будзе яшчэ больш жаданым для высакароднага бацькі, чым сапраўдны прынц.
Такія думкі пераследавалі краўчыка ўвесь дзень, з імі ён заснуў на наступным начлезе. Калі ж раніцай прачнуўся і паглядзеў на Амара, які спакойна спаў і мроіў у cue сваё непазбежнае шчасце, то вырашыў хітрасцю ці гвалтам дамагчыся Ta­ro, у чым яму адмовіў непрыхільны лёс. Кінжал, распазнавальны знак прынца, што вяртаецца дадому, высоўваўся з-за пояса Амара. Лабакан ціха выцягнуў яго, каб ударыць у грудзі ўладалыйка, але думка пра забойства жахнула міралюбпага краўчыка. А таму ён гіроста схаваў кінжал, зацугляў хуткага капя прынца, і перш чым Амар прачнуўся і зразумеў, што ўсе падзеі страчаныя, яго вераломны спадарожнік праехаў шмат міляў.
Калі Лабакан абрабаваў прынца, быў якраз першы дзень святога месяца Рамадана, і ў краўчыка заставалася яшчэ чатыры дні, каб дабрацца да добра вядомага яму слупа Эль-Зэруя. Нягледзячы на тое, што мясцовасць, дзе знаходзіўся слуп, была адсюль за два дзёнтіыя пераходы, ён спяшаўся, баючыся, што сапраўдны прынц яго нагоніць.
У канцы другога дня Лабакан заўважыў слуп Эль-Зэруя. Той стаяў на невялікім узгорку ў шырокай даліне і быў відаць ужо дзве ці тры гадзіны. Сэрца Лабакана забілася мацней. Хаця ў апошнія два дні ў краўчыка было дастаткова часу, каб абду-
маць ролю, якую яму давядзецца граць, нячыстае сумленне зрабіла яго трошкі палахлівым. Аднак думка, што ён нарадзіўся прынцам, падбадзёрвала, і ён, супакоены, ішоў да сваёй мэты.
Мясцовасць вакол слупа Эль-Зэруя была пенаселеная і пустэлыіая, і новы прынц трапіў бы ў цяжкае становішча, калі б загадзя не паклапаціўся пра харчаванне. Уладкаваўшыся з канём пад пальмамі, ён чакаў свайго лёсу.
У сярэдзіпе наступнага дня ён убачыў вялікую чараду з коней і вярблюдаў, якая праз даліну набліжалася да слупа. Чарада спынілася каля падножжа ўзгорка, на якім стаяў слуп, і там паўсталі прыгожыя шатры. Усё гэта выглядала як падарожжа багатага пашы ці шэйха. Лабакан здагадваўся, што ўсе гэтыя людзі з’явіліся сюды дзеля яго, і ўжо сёння ахвотна паказаў бы ім іх будучага ўладара. Але ёп стрымаў жаданне адразу ж прадставіцца прынцам, бо, каб яго самыя смелыя жаданні здзейсніліся, трэба было дачакацца наступнага дня.
Ранішняе сонца абудзіла найшчаслівейшага краўца ў найважнейшае імгненне жыцця, якое ператворыць яго, нічога не вартага невядомага смяротнага, у сына высакароднага бацькі. Калі ён цугляў каня, каб пад’ехаць да слупа, яму, напэўна, прыйшла ў галаву думка, што ягоны намер несправядлівы: ён успомніў пра боль падманутага ў найлепшых спадзяваннях сына ўладара. Але жэрабя было кінутае: ён не мог выправіць тое, што адбылося, да таго ж сябелюбства нашэптвала, што ён выглядае дастаткова прыстойна, каб пра-
панаваць сябе наймагутнейшаму валадару ў якасці сына. Падбадзёраны такімі думкамі, ён сеў на свайго скакуна, набраўся мужнасці, каб пусціць яго ўпэўненым галопам, і меней чым праз чвэрць гадзіны дасягнуў падножжа ўзгорка. Ён злез з Ka­na і прывязаў яго да куста, якіх там расло шмат, выцягнуў кінжал Амара і падняўся на ўзгорак. Каля слупа стаялі шэсць чалавек вакол высокага і велічнага старога. Раскошны каптан з залатой тканіны, белы кашаміравы шаль, белы турбан, упрыгожаны бліскучымі каштоўнымі камянямі, выдавалі ў ім чалавека багатага і годнага.
Лабакан падняўся да яго, глыбока пакланіўся і, аддаючы кінжал, прамовіў:
— Вось я, той, каго вы шукаеце!
— Няхай шануецца Прарок, што збярог цябе! — адказаў стары са слязьмі радасці на вачах. — Абдымі свайго старога бацьку, мой улюбёны сын Амар!
Добры па натуры, кравец быў вельмі ўзрушаны гэтымі ўрачыстымі словамі і з радасцю і сорамам кінуўся ў абдымкі старога ўладара.
Але толькі імгненне ёп мог бестурботпа цешыцца сваім новым становішчам. Як толькі Лабакан вызваліўся з абдымкаў высакародпага старога, ён заўважыў вершніка, які спяшаўся на пагорак. Вершнік і ягоны скакун уяўлялі дзіўнае відовішча: стомлены конь, здавалася, упарта не хацеў ісці наперад, спатыкаўся, цягнуўся ці то крокам, ці то рыссю, а вершнік рукамі і нагамі яго падганяў. Лабакан хутка гіазнаў свайго каня Мурву і сапраўднага прынца Амара, але злы дух хлуспі ўжо пасяліўся