Казкі
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
Мы даволі часта так забаўляліся, і да свайго сораму мушу прызнацца, што я рабіў гэта горай за ўсіх, бо часцяком тузаў яго за каптанок, а аднаго разу ўвогуле наступіў яму ззаду на вялізныя пантофлі, так што ён паваліўся. Спярша гэта падалося мне страшэнна смешным, але смех адразу знік, калі я пабачыў, як Маленькі Мук клыпае да дома майго бацькі. Ён напраўду зайшоў усярэдзіну і пэўны час заставаўся там. Я схаваўся за дзвярыма і ўгледзеў, як Мук зпоўку выйшаў на двор
у суправаджэнні майго бацькі, што пачціва трымаў старога за руку і развітваўся з ім паклонамі. Мне было ніякавата, таму я доўга яшчэ заставаўся ў сваім сховішчы. Урэшце голад, якога я баяўся больш за кухталі, змусіў мяне выйсці, і вось я ўжо стаяў перад бацькам, пакорліва схіліўшы галаву.
— Я чуў, ты лаяўся на добрага Мука? — сказаў той вельмі сур’ёзна. — Я хачу расказаць табе ягоную гісторыю, і тады ты дакладна ніколі болып не будзеш з яго кпіць! Але перад тым і пасля ты атрымаеш тое, што зазвычай.
«Тое, што зазвычай» — гэта, між іншым, дваццаць пяць удараў, якія бацька адлічваў аж занадта правільна. Тады ён узяў свой доўгі цыбук, адкруціў бурштынавы муштук і апрацоўваў мяне так балюча, як ніколі раней. Налічыўшы роўна дваццаць пяць, ён загадаў мне слухаць уважліва і расказаў пра Маленькага Мука.
Бацька Маленькага Мука (які, дарэчы, зваўся Мукра) быў бедны, але шаноўны чалавек тут, у Нікеі. Ён жыў, бадай, гэтак жа адасоблена, як цяпер ягоны сын, якога ён, відаць, не трываў, бо саромеўся яго недаросласці, таму той рос недасведчаны. Маленькі Мук нават у свае шаснаццаць паводзіўся як вясёлы дзіцёнак, і ягоны бацька, чалавек сур’ёзны, заўжды наракаў, што той, хоць мусіў даўно вырасці з кароткіх штонікаў, такі дурыла і недарэка.
Аднаго дня стары здзейсніў нейкі нядобры ўчынак, ад якога і памёр, пакінуўшы Маленькага Мука ў беднасці ды няведанні. Суворыя сваякі, якім памерлы быў вінны больш, чым мог
заплаціць, прагналі няшчаснага малога з дому і параілі яму ісці ў шырокі свет і шукаць там сваёй долі. Маленькі Мук адказаў, што ўжо гатовы да падарожжа, і папрасіў толькі аддаць яму строй ягонага бацькі — на гэта ён атрымаў дазвол. Бацька Мука быў высокі, мажны мужчына, таму вопратка ягопая зусім не пасавала малому. Але той хутка даў рады. Ён абрэзаў усё, што было задоўгае, і нацягнуў на сябе апранахі. Пры гэтым, відаць, забыўся, што мусіў бы яшчэ й завузіць бацькавы рэчы. Так з’явіўся той дзіўнаваты строй, у якім яго можна пабачыць і сёння: вялікі турбан, шырокі пас, прасторныя нагавіцы і блакітны каптанок — усё гэта ён успадкаваў ад бацькі і носіць з таго часу. Доўгі бацькаў кінжал з дамаскай сталі ён заткнуў за рэмень, схапіў кавеньку і рушыў да гарадской брамы.
Радасна вандраваў ён цэлы дзень, бо якраз жа і пакінуў дом, каб шукаць сваё шчасце. Заўважыўшы на зямлі асколак, які блішчэў на сонцы, ён упэўнена паклаў яго ў кішэнь, перакананы, што той неўзабаве ператворыцца ў найпякнейшы дыямент. Прыкмеціўшы на даляглядзе палымяны купал мячэці альбо мігценне азёрнага люстэрка, ён, поўны радасці, спяшаўся туды, бо думаў, што трапіў у чароўны край. Але што такое! Зманлівыя карцінкі знікалі пры яго набліжэнні, а адчуванне стомы і буркатанне пустога страўніка надта хутка нагадвалі, што ён усё яшчэ ў краіне смяротных. Так бадзяўся ён два дні ў голадзе і нястачы і ўрэшце адчаяўся знайсці сваё шчасце. Плады палёў былі яго адзінай ежай, цвёрдая глеба — начным пры-
тулкам. На золку трэцяга дня ён убачыў з нейкага пагорка вялікі горад. Ярка гарэлі паўмесяцы на ягоных вежах, стракатыя сцягі луналі на дахах і нібыта клікалі Мука да сябе. Сцішана стаяў ён, агаломшаны, і аглядаў места і наваколле. «Так, там Маленькі Мук знойдзе сваю долю! — сказаў ён сам сабе і, нягледзячы на стому, падскочыў над зямлёй: — Там альбо нідзе!» Ён сабраў усе свае сілы і рушыў у кірунку горада. Але хоць мэта і здавалася вельмі блізкай, ён змог дасягнуць яе толькі апоўдні, бо маленькія ногі амаль зусім адмаўляліся слухацца, і ён часта мусіў садзіцца ў цені пальмы, каб трохі адпачыць. Нарэшце Маленькі Мук дайшоў да гарадской брамы. Паправіўшы каптанок і прыгажэй навязаўшы турбан, ён расправіў пас і трохі пакрывіў доўгі кінжал, тады сцёр пыл з пантофляў, узяў кавеньку і мужна крочыў праз браму.
Ён прайшоў ужо некалькімі вуліцамі, але нідзе не адчыніліся дзверы і ніхто не паклікаў яго так, як ён гэта сабе ўяўляў: «Маленькі Мук, заходзь, падсілкуйся, наталі смагу і дай сваім ножачкам адпачынак!»
Мук якраз ізноў прагна глядзеў знізу на вялікі прыгожы дом, як раптам прачынілася акно, з яго вызірнула старая жанчына і амаль заспявала:
Дамоў, дамоў!
Навараны плоў, Абед згатаваны, Шаноўныя панны! Суседзі й суседкі, Хутчэй у адведкі!
Дзверы дома адчыніліся, і Мук пабачыў шмат сабак і катоў, што рушылі ўнутр. Ён на некалькі імгненняў замёр, сумняваючыся, ці можа таксама скарыстацца з запрашэння. Урэшце набраўся смеласці і зайшоў у дом. Перад ім крочылі дзве маладзенькія коткі, і ён вырашыў кіравацца за імі, бо яны, пэўна, ведалі кухню лепей за яго.
Падняўшыся па сходах, ён спаткаў старую жанчыну, якая толькі што вызірала з акна. Яна кінула на яго непрыветны позірк і спыталася, што яму тут трэба.
— Ну, ты ж запрашала ўсіх на сваю кашу, — адказаў Маленькі Мук, — я вельмі галодны, таму і прыйшоў.
Старая зарагатала і сказала:
— I адкуль жа ты такі, хлопец-дзівак? Цэлы горад ведае, што я гатую ні для кога іншага, акрамя маіх дарагіх коцікаў, а час ад часу, як бачыш, запрашаю суседскіх скласці ім кампанію.
Маленькі Мук расказаў старой, як цяжка давялося яму пасля смерці бацькі, і папрасіў дазволіць яму сёння падсілкавацца разам з катамі. Жанчына, якой, відаць, спадабаўся шчыры расказ малога, згадзілася лічыць яго сваім госцем і дала ўволю наесціся і напіцца. Калі ж той насыціўся і падмацаваўся, яна доўга глядзела на яго і ўрэшце прамовіла:
— Што ж, Маленькі Мук, заставайся мне служыць! Табе не давядзецца шмат напружвацца, затое будзеш мець усё неабходнае.
Мук, якому прыйшлася да смаку каціная Kama, згадзіўся і так пачаў прыслугоўваць спадарыні
Ахаўджы. Праца ў яго была лёгкая, але незвычайная. Рэч у тым, што гэтая спадарыня мела двух катоў і чатырох котак. Вось ім Маленькі Мук мусіў штораніцы расчэсваць поўсць і націраць выкшталцонымі мазямі. Калі ж гаспадыня выходзіла, яму належала сачыць за катамі падчас харчавання, падкладаць ежу, а ўночы класці іх на шаўковыя падушкі і ахутваць размаітымі шаўковымі коўдрамі.
У доме жыло яшчэ некалькі малых сабачак, якіх таксама належала даглядаць, але з імі было не так шмат клопату ў параўнанні з катамі, да якіх спадарыня Ахаўджы ставілася бы да ўласных дзяцей. Трэба сказаць, што жыццё Маленькага Мука і тут цякло не менш самотна, чым некалі ў хаце бацькі, бо апрача гаспадыні ён бачыў толькі катоў і сабак. Пэўны час Мук пачуваўся вельмі добра, ён заўжды меў што кінуць на зуб і няшмат працы, а старая пані выглядала цалкам задаволенай ім. Аднак свавольства катоў штодня ўзрастала. Варта было старой сысці, як яны пачыналі ўтрапёна гойсаць па пакоях, раскідваючы ўсё навокал і б’ючы раз-пораз прыгожы посуд, што трапляўся ім па дарозе. Пачуўшы ж крокі гаспадыні на лесвіцы, яны скручваліся на падушках і прывітальна памахвалі ёй насустрач хвастамі з такім выглядам, нібыта нічога й не здарылася. Спадарыня Ахаўджы, заўважыўшы разгром у сваіх пакоях, раз’юшвалася і спаганяла злосць на Муку. Ён мог як заўгодна даводзіць сваю бязвіннасць, але яна ўсё роўна давярала ўлюбёным катам з іх бяскрыўдным выглядам больш, чым іхнаму прыслужніку.
Маленькі Мук надта засмучаўся, што і тут, падобна, не знайшоў свайго шчасця, і вырашыў пайсці ад спадарыні Ахаўджы. Але ён ужо быў навучаны першай вандроўкай, як кепска жыць без грошай, таму пастанавіў неяк атрымаць заўжды абяцаны гаспадыняй, ды так ніколі і не сгілачаны ёю заробак. У доме спадарыні Ахаўджы быў пакойчык, які заўсёды быў замкнёны і куды Мук ніколі не зазіраў. Між тым ён часта чуў, як там тупала старая, і яму надта хацелася даведацца, што ж яна можа там хаваць. Падчас разваг пра грошы на дарогу яму прыйшло ў галаву, што ў пакойчыку захоўваюцца каштоўнасці гаспадыні, але дзверы заўжды былі трывала замкнутыя, і ён аніяк не мог зірнуць на тыя скарбы.
Аднаго ранку, калі спадарыня Ахаўджы выйшла, адзін з сабачкаў, да якога старая заўжды ставілася непрыязна і які адчуваў вялікую прыхільнасць да Маленькага Мука праз мноства дробных ласкаў з яго боку, патузаў таго за шырокую штаніну і даў зразумець, каб ён неадкладна ішоў следам. Мук, які ахвотна гуляўся з сабакамі, напраўду рушыў за ім — і вось жа нечаканка! Сабачка прывёў яго ў спальню спадарыні Ахаўджы да маленькіх дзверцаў, якіх Мук ніколі раней не заўважаў. Дзверцы былі прачыненыя. Сабачка праслізнуў у шчыліну, хлопец за ім, і як жа радасна ён быў агаломшаны, калі ўбачыў, што стаіць у тым самым пакоі, які даўно ўжо быў мэтай яго жаданняў. Маленькі Мук хутка агледзеўся ў пошуках грошай, але нічога не знайшоў. Толькі старая адзежа і посуд дзіўнай формы грувасціл'іся паўсюль. Адна
з тых пасудзін забірала асаблівую ўвагу. Яна была з крышталю і пакрытая прыгожымі разьбянымі фігуркамі. Мук узняў яе і пакруціў у руках. Але вось жа бяда! Ён не прыкмеціў накрыўкі, якая была адно злёгку насунутая на кубак. Накрыўка ўпала і разбілася на тысячу аскепкаў.
Доўга стаяў Маленькі Мук, скамянеўшы ад страху. Цяпер яго лёс канчаткова вырашыўся, цяпер ён мусіў уцякаць, бо старая напэўна паб’е яго да смерці. I ён пастанавіў выправіцца ў дарогу, толькі хацеў напаследак зірнуць навокал, ці не прыдасца ў вандроўцы нешта з пажыткаў спадарыні Ахаўджы. У вочы яму кінулася пара вялізных пантофляў. Яны, што праўда, былі непрыгожыя, але яго ўласны абутак дакладна ўжо больш не вытрымаў бы доўгага падарожжа. Да таго ж вабіў іх памер: калі яны будуць у яго на нагах, людзі ўрэшце пабачаць, што ён даўно вырас з дзіцячых боцікаў! Мук імгненна скінуў свае тэпцікі і заскочыў у вялікія пантофлі. Тут ён заўважыў дарожны кіёчак з прыгожай разной булавешкай у выглядзе ільва, які, падалося, марна стаяў у кутку. Захапіўшы кіёк, Маленькі Мук кінуўся да выхаду, паспяшаўся ў свой пакой, нацягнуў каптанок, начапіў на галаву бацькаў турбан, заткнуў кінжал за рэмень і з усіх ног пабег прэч з дома і горада. За гарадской брамай ён працягваў бегчы ад страху перад старой, пакуль зусім не выбіўся з сіл. Так хутка ён не бегаў ніколі ў жыцці, яму нават здавалася, што ён не зможа спыніцца, бо нябачная небяспека нібы падштурхоўвала яго. Урэшце Мук заўважыў, што пантофлі відавочна маюць нейкі сакрэт, бо яны самі ляцелі наперад і цягнулі яго