Казкі
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
У праходзе, які вёў да ягонага пакоя, пачуліся паволыіыя цяжкія крокі. Ён узняўся, каб гасцінна сустрэць і павітаць госця на парозе, але адхіснуўся
ў жаху, як толькі адчыніў дзверы. He было ніякай памылкі: насустрач яму ішоў той самы чалавек у чырвоным плашчы, гэта была тая ж высокая ўладарная постаць: маска, з-пад якой блішчэлі цёмныя вочы, і чырвоны плашч з залатой вышыўкай былі вельмі добра вядомыя яму з найстрашнейшых часоў ягонага жыцця.
Супярэчлівыя пачуцці перапоўнілі грудзі Цалёйкаса. Ён даўно прымірыўся з гэтым вобразам са сваіх успамінаў і ўсё прабачыў, і ўсё ж гэтая постаць наноў развярэдзіла раны. Усе тыя гадзіны страху смерці, той сум, той яд, што атруціў кветку ягонага жыцця, у адно імгненне сталі перад яго вачыма.
— Што табе патрэбна, жахлівы чалавеча? — выгукнуў грэк, пакуль здапь усё яшчэ нерухома стаяла на парозе. — Знікні, каб я цябе не пракляў!
— Цалёйкас! — вымавіў знаёмы голас пад маскай. — Цалёйкас, так ты прымаеш гасцей?
Ён зняў маску і адкінуў плашч: гэта быў чужак, Селім Барух.
Цалёйкас усё ніяк не мог супакоіцца і жахаўся чужака, таму што пазнаў у ім незнаёмца з Понтэ Вэк’ё, але стары звычай гасціннасці перамог, і гаспадар моўчкі даў чужаку знак сесці за стол.
— Я здагадваюся, пра што ты думаеш, — пачаў чужак, — у тваіх вачах чытаецца пытанне. Я мог бы маўчаць і ніколі не паказвацца табе, але мушу ўсё расказаць і таму наважыўся з’явіцца перад табой у сваім былым абліччы, нягледзячы на тое, што ты можаш мяне праклясці. Аднойчы ты сказаў, што знайшоў суцяшэнне ў веры сваіх
дзядоў, якая вучыць нас любіць ворагаў пашых, а да таго ж твой вораг можа быць сапраўды больш няшчасны, чым ты. Павер, што гэта так, мой сябра, і выслухай маё апраўданне!
Я мушу пачаць здалёк, каб ты мог мяне зразумець. Я нарадзіўся ў Александрыі ў хрысціянскай сям’і. Мой бацька, малодшы сын аднаго старадаўняга вядомага франкскага роду, быў консулам сваёй краіны ў Александрыі. 3 дзесяці гадоў я выхоўваўся ў Франкістане ў адпаго з братоў маёй маці і пакінуў радзіму толькі праз некалькі гадоў пасля пачатку рэвалюцыі, каб разам з дзядзькам, які больш пе пачуваўся бяспечна ў краіпе сваіх продкаў, адшукаць прытулак у маіх бацькоў за морам. 3 надзеяй знайсці ў бацькоўскім доме спакой і мір, якіх нас пазбавіў паўсталы франкскі народ, мы прыбылі на месца. Але, на жаль, у доме майго бацькі не ўсё было ў парадку. Буры неспакойнага часу яшчэ не дабраліся сюды, і тым болып нечаканым было няшчасце, якое пракралася ў самае сэрца маёй сям’і. Мой брат, поўны надзеяў малады чалавек, першы сакратар майго бацькі, нядаўна ажаніўся з юнай дзяўчынай, дачкой аднаго фларэнтыйскага двараніна, які жыў у суседстве з намі. За два дні да нашага прыезду яна раптоўна знікла, і ні нашая сям’я, ні яе бацька не змаглі напасці хоць на які след. Урэшце вырашылі, што падчас прагулкі яна зайшла занадта далёка і трапіла ў рукі рабаўнікоў. Але ў параўнанні з праўдай, якую мы хутка даведаліся, гэтая думка падалася амаль суцяшальнай. Здрадніца села на карабель з маладым неапалітанцам, з якім пазнаёмілася ў доме
бацькі. Мой брат, надзвычай абураны такім учынкам, зрабіў усё магчымае, каб пакараць вінаватую. Але дарэмна: ягоныя спробы былі заўважапыя ў Неапалі і Фларэнцыі і толькі павялічылі нашае гора. Фларэнтыйскі дваранін вярнуўся на радзіму нібыта з памерам абараняць правы майго брата, у сапраўднасці ж — каб загубіць нас. Ен спыніў пошукі, распачатыя маім братам, і выкарыстаў увесь свой уплыў, каб мае бацька і брат выклікалі падазрэнне ва ўрад, былі ганебна затрыманыя, перапраўленыя ў Франкістан і забітыя сякерай Kara. Мая бедная маці страціла розум, праз дзесяць доўгіх месяцаў смерць вызваліла яе з гэтага жудаснага стапу. Апрытомнела яна толькі ў апошнія дні. Так я застаўся на свеце зусім самотны, і толькі адна думка займала мяне, толькі адна думка дазваляла забыцца на жалобу: гэта было магутнае полымя, якое распаліла ўва мне маці ў сваю апошнюю гадзіну.
Тады, як я ўжо казаў, свядомасць вярнулася да яе. Яна загадала паклікаць мяне і спакойна гаварыла пра наш лёс і сваю смерць. Але потым загадала ўсім выйсці з пакоя, з урачыстым тварам прыўзнялася на сваёй убогай пасцелі і сказала, што я атрымаю яе блаславенне, калі паклянуся выканаць яе волю. Узрушаны словамі маці, я даў клятву зрабіць тое, што яна мне скажа. Яна пракляла фларэнтыйца і ягоную дачку, а мне, пагражаючы жудасным пакараннем, загадала адпомсціць за нашую няшчасную сям’ю. Яна памерла на маіх руках. Думка пра помсту ўжо даўно драмала ў маёй душы, цяпер жа зноў прачнулася. Я сабраў рэшткі
бацькоўскай спадчыны і пакляўся зрабіць усё дзеля помсты ці памерці.
Неўзабаве я быў у Фларэнцыі, дзе жыў так таемна, як гэта было магчыма. Здзейсніць намер мне нерашкаджала высокае становішча маіх ворагаў. Стары фларэнтыец стаў губернатарам і таму мог загубіць мяне пры найменшым падазрэнні. На дапамогу мне прыйшоў выпадак. Аднаго вечару я сустрэў на вуліцы чалавека ў зпаёмай ліўрэі. Па няўпэўненай хадзе, панурым поглядзе і «Santo Sacramento»' ды «Maledetto diavolo»2, што прамаўляліся напаўголасу, я пазнаў слугу фларэнтыйца, старога П’етра, якога ведаў яшчэ з Александрыі. He было сумневу, што ён злуецца на свайго гаспадара, і я вырашыў скарыстацца ягоным настроем. Ён быў вельмі здзіўлены, убачыўшы мяне тут, і паскардзіўся на гаспадара, які, зрабіўшыся губернатарам, стаў зусім невыносным. Маё золата, падмацаванае ягонай злосцю, хутка перацягнула яго на мой бок. Галоўная перашкода была знішчаная: я знайіпоў чалавека, які Ў любы час адчыніць мне дзверы ў дом ворага, і неўзабаве ў мяне з’явіўся план помсты. Жыццё старога фларэнтыйца ў параўпанні з гібеллю майго роду каштавала няшмат. Ёп павінны быў перажыць смерць самага блізкага чалавека, якім была Б’янка, ягоная дачка. Усё ж гэта яна так агідна зграшыла перад маім братам, гэта яна была сапраўднай прычынай нашага няшчасця. Маё прагнае помсты сэрца амаль з палёгкай успрыняло вестку пра тое,
1 Святое прычасце (іт.).
2 Чорт пабяры (іт.).
што Б янка тым часам вырашыла пабрацца шлюбам другі раз. Справа была вырашаная, яна мусіла памерці! Але сам я жахаўся такога, дый П’етра не быў здатны на забойства, таму мы паўсюль расшуквалі чалавека, які мог бы выканаць задуманае. Я не спадзяваўся завербаваць кагосьці сярод фларэнтыйцаў, бо ніхто не наважыўся б учыніць нешта такое супраць губернатара. Але П’етра прыйшоў да галавы план, які я потым здзейсніў. Тады ж ён прапанаваў цябе як найболып прыдатнага дзеля гэтай сгіравы, бо ты чужаземец і доктар. Як разгортваліся падзеі, ты ведаеш. Аднак праз тваю асцярожнасць і сумленнасць справа ледзь не правалілася, адсюль гісторыя з плашчом.
П’етра адкрыў нам брамку да палаца губернатара, і калі б мы ў жаху не выбеглі, спалоханыя відовішчам, якое адкрылася нам праз дзвярны праём, ён вывеў бы нас такім жа таемным чынам. Пераследаваны страхам і раскаяннем, я прабег больш за дзвесце крокаў, пакуль не ўпаў на прыступкі нейкай царквы. Толькі там я прыйшоў у сябе, і мая першая думка была пра твой жудасны лёс, калі цяое заспеюць у доме. Я пракраўся да палаца, але не было і следу ні П’етра, ні цябе. Брамка была адчыненая, таму я мог прынамсі спадзявацца, што ты скарыстаўся магчымасцю ўцячы.
Аднак як толькі пачаўся дзень, праз страх быць раскрытым і непазбежнае раскаянне я падаўся за сцены Фларэнцыі і паспяшаўся ў Рым. Уяві сабе маё ўзрушэнне, калі праз некалькі дзён усюды расказвалі гэтую гісторыю, дадаючы, што забойцу, ірэцкага доктара, схапілі. У жудаснай трывозе я
вярнуўся ў Фяарэнцыю. Такая помста мне і раней здавалася празмернай, цяпер жа я яе праклінаў, бо тваё жыццё было б занадта дарагой цаной за яе. Я прыехаў у той самы дзень, калі ты страціў руку. Мне лепш прамаўчаць пра пачуцці, якія мяне ахапілі, калі ты ўзышоў на эшафот і гераічна перанёс пакуту. Менавіта тады, калі я ўбачыў струмені тваёй крыві, я вырашыў падсаладзіць рэшту тваіх дзён. Што адбылося далей, ты ведаеш. Мне засталося толькі патлумачыць, чаму я пусціўся з табой у гэтае падарожжа.
Невыносным цяжарам легла на мяне думка пра тое, што ты мне не дараваў, таму я вырашыў пражыць побач з табой шмат дзён і ўрэшце расказаць аб тым, што я табе ўчыніў.
Грэк моўчкі выслухаў свайго госця. Ен лагодна паглядзеў на яго і, калі тон скончыў расказ, падаў яму правую руку.
— Я здагадваўся, што ты няшчаснейшы за мяне, бо той бесчалавечны ўчынак, як цёмная хмара, будзе вечна азмрочваць твае дні. Я дарую табе ад усяго сэрца. Але дазволь мне яшчэ адно пытанне: як трапіў ты ў пустэльню ў такім абліччы? Чым ты заняўся пасля таго, як набыў мне дом у Канстанцінопалі?
— Я вярнуўся ў Александрыю, — адказаў той. — У маіх грудзях віравала нянавісць да людзей, пякучая нянавісць, асабліва да тых народаў, якія называюць адукаванымі. Павер, сярод мусульманаў я пачуваўся лепш! He паспеў я прабыць у Александрыі некалькі месяцаў, як мае суайчыннікі ўварваліся туды.
Я бачыў у іх толькі катаў майго бацькі і брата, таму сабраў сярод знаёмых некалькі маладых аднадумцаў і далучыўся да мужных мамелюкоў, якія часта наганялі жах на франкскую армію. Калі кампанія скончылася, я вырашыў не вяртацца да мірных рамёстваў. Разам з невялікай колькасцю падобных да мяне сяброў я жыў няпэўным бадзяжным жыццём, прысвечаным барацьбе і паляванню. Я рады быць сярод гэтых людзей, якія шануюць мяне, нібы князя, бо мае азіяты, няхай і не такія адукаваныя, як вашыя еўрапейцы, усё ж далёкія ад зайздрасці і паклёпніцтва, ад сябелюбства і пыхлівасці.
Цалёйкас падзякаваў чужаку за адказ і прызнаўся, што лічыць больш слушным, каб чалавек ягонага становішча і адукацыі жыў і працаваў у еўрапейскіх краінах. Ён узяў госця за руку і прапанаваў паехаць з ім і да канца сваіх дзён жыць у яго.
Той расчулена паглядзеў на Цалёйкаса.
— Цяпер я ведаю, — сказаў ён, — што ты мне цалкам прабачыў, што ты любіш мяне. Прымі за гэта маю самую шчырую ўдзячнасць!
Ен ускочыў з месца і выцягнуўся на ўвесь рост перад грэкам, які амаль спалохаўся ваяўнічага выгляду, цёмных бліскучых вачэй, глыбокага голасу госця.
— Прапанова цудоўная, — працягнуў той, — каго іншага яна спакусіла б, але я не магу ёй скарыстацца. Конь ужо зацугляпы, слугі зачакаліся, бывай, Цалёйкас!