Казкі
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2015
— Гэтага доказу таксама недастаткова, — вымавіў султан, — але, дзякуй Алаху, я ведаю сродак высветліць, падманулі мяпе ці не.
Ён загадаў прывесці самага хуткага каня, ускочыў на яго і паскакаў у лес, які пачынаўся недалёка ад горада. Там, згодна са старым падапнем, жыла добрая фея па імені Адальзаіда, якая ўжо шмат разоў дапамагала ўладарам ягонага роду ў цяжкую гадзіну. Туды паспяшаўся султан.
Пасярод лесу была паляна, абкружаная высокімі кедрамі. Там, паводле падання, жыла фея, і мала хто са смяротных прыходзіў туды, таму што са старых часоў страх перад гэтым месцам перадаваўся ад бацькі да сына.
Па прыездзе султан сышоў з каня, прывязаў яго да дрэва, выйшаў на сярэдзіну паляны і выкрыкнуў гучным голасам:
— Калі гэта праўда, што ты добрымі парадамі дапамагала маім продкам у цяжкія часы, дык не пагрэбуй просьбай іхнага нашчадка ў справе, дзеля якой чалавечы розум занадта слабы!
Ледзь паспеў ён вымавіць апошнія словы, як адзін з кедраў раскрыўся, і з яго выйшла жанчына ў чадры, захутаная ў доўгі белы строй.
— Я ведаю, чаму ты прыйшоў да мяне, султан Сауд, тваё жадаіше справядлівае, таму я дапамагу табе. Вазьмі дзве гэтыя шкатулкі і дай на выбар кожнаму з тых, што хочуць быць тваім сынам! Я ведаю, што сапраўдны прынц не памыліцца.
Так сказала жанчына з-пад чадры і падала султану дзве маленькія шкатулкі са слановай косці, багата аздобленыя золатам і жэмчугам. На вечках, якія Сауд дарэмна спрабаваў адчыніць, дыяментамі былі выкладзеныя надпісы.
На зваротным шляху султап так і гэтак прыкідваў, што ж можа быць у шкатулках, якія ён ніякімі намаганнямі не мог адчыніць. Надпісы справы таксама не прасвятлялі. На адной было пазначана «Гонар і слава», па другой — «Шчасце і багацце». Султан падумаў, што нават для яго гэта быў бы цяжкі выбар, бо абодва надпісы былі аднолькава прывабнымі і прыцягальнымі.
Вярнуўшыся ў палац, ён паклікаў жонку і расказаў ёй пра параду феі. Жанчыну ахапіла радасная надзея, іпто той, хто пасяліўся ў яе сэр-
цы, выбера шкатулку, якая засведчыць ягонае каралеўскае паходжанне.
Да трона прынеслі два сталы, на іх султан паставіў абедзве шкатулкі, узышоў на трон і даў аднаму з рабоў знак адкрыць браму. Праз яе ў залу бліскучым натоўпам рушылі нашы і эміры краіны, якіх склікаў султан. Яны паселі на раскладзеныя ўздоўж сценаў раскошныя падушкі.
Як толькі япы расселіся, уладар падаў другі знак, і прывялі Лабакана. Ганарыстымі крокамі ён прайшоў праз залу, паў ніцма перад тронам і прамовіў:
— Што загадае мой бацька і гаспадар?
Султан узняўся з тропа і сказаў:
— Сын мой! Узніклі сумненні ў справядлівасці твайго гірава называцца прынцам. Адна з гэтых шкатулак змяшчае пацверджанпе твайго паходжання. Выбірай! Я веру, што ты зробіш правілыіы выбар.
Лабакан падняўся і падышоў да шкатулак, доўга ўзважваў, якую лепш выбраць, і ўрэшце сказаў:
— Шаноўны бацька! Што можа быць вышэйшым за шчасце называцца тваім сынам, што высакароднейшае за багацце тваёй літасці? Я абіраю шкатулку з надпісам «Шчасце і багацце».
— Пазней мы даведаемся, ці правільны выбар ты зрабіў, а пакуль што садзіся на падушку побач з пашой Медыны, — сказаў султан і кіўнуў рабу.
Прывялі Амара. Ягоны позірк быў змрочны, выраз твару сумны, а выгляд выклікаў агульнае спачуванне прысутных. Ён паў ніцма перад тронам і спытаў пра волю султана.
Султан растлумачыў, што ён можа выбраць адну са шкатулак. Амар устаў, падыпюў да стала, уважліва прачытаў абодва надпісы і прамовіў:
— Апошнія дні давялі мне, якое ненадзейнае шчасце, якое недаўгавечнае багацце. Таксама яны навучылі мяне таму, што ў грудзях мужнага жыве непарушны здабытак — гонар, і яшчэ таму, што зіхоткая зорка славы не згасае разам са шчасцем. I няхай я страчу карону, жэрабя кінутае — гонар і слава, я выбіраю вас!
Ён паклаў руку на абраную шкатулку, але султан загадаў яму спыніцца. Ён падаў знак Лабакану, каб той падышоў да свайго стала і таксама палажыў руку на шкатулку.
Тады султан загадаў прынесці чашу вады са святога калодзежа Земзем у Мецы, памыў рукі для малітвы, павярнуўся тварам на ўсход, паў ніцма і пачаў маліцца: «Бог маіх бацькоў, які стагоддзямі захоўваў ііаш род чыстым і негіарыўным, не дазволь нявартаму зняславіць імя Абасідаў1, абарані майго сапраўднага сына ў гэтым выпрабаванні!»
Султан узняўся і вярнуўся на трон, прысутныя знерухомелі ў чаканні, не наважваючыся нават дыхаць. У такой цішыні ў зале незаўважаным ііе прабегла б нават мышаня, бо ўсе засяродзіліся на шкатулках і стаілі дыханне. У задніх шэрагах павыцягвалі шыі, каб убачыць усё з-за тых, хто стаяў наперадзе. Нарэшце султан сказаў:
— Адчыніце шкатулкі.
1 Абасіды — другая дыпастыя арабскіх каліфаў (750-1258).
I тыя адчыніліся самі, хаця да гэтага не паддаваліся нават сіле.
У шкатулцы, якую выбраў Амар, на аксамітнай падушачцы ляжалі маленькія залатыя карона і скіпетр. У шкатулцы Лабакана — вялікая іголка і кавалак ніткі! Султан загадаў абодвум паднесці шкатулкі. Ён узяў з падушачкі маленькую карону і са здзіўленнем назіраў, як яна пачала расці ў ягонай руцэ, пакуль не павялічылася да памеру сапраўднай. Ён усклаў карону на галаву Амара, які стаў перад ім на калені, пацалаваў сына ў лоб і загадаў сесці па правую руку. Да Лабакана ж ёп звярнуўся з наступнымі словамі:
— Ёсць старая прыказка: не сунь носа не ў сваё проса. Падобна да таго, што табе давядзецца застацца са сваёй іголкай. I хаця ты не заслужыў маёй літасці, я захаваю табе тваё нікчэмнае жыццё, таму што за цябе папрасіў нехта, каму я сёння не магу ні ў чым адмовіць. Але я дам табе добрую параду: паспяшайся пакінуць маю краіну!
Зняслаўлены, знішчаны краўчык не здолеў нічога адказаць, а толькі кінуўся ў ногі прынцу, і слёзы паліліся з ягоных вачэй:
— Ці можаце вы мне прабачыць, прынц? — спытаў ёгі.
— Вернасцю сябрам, велікадушнасцю да ворагаў ганарацца Абасіды, — адказаў прынц, падымаючы яго з падлогі, — ідзі з мірам!
— О! Ты мой сапраўдны сын! — усхвалявана ўсклікнуў стары султан і прыпаў да грудзей сына, а эміры, пашы і ўсе знатныя людзі краіны паўскоквалі з месцаў і закрычалі:
— Няхай жыве новы сын валадара!
Пад гукі агулыіага лікавання Лабакан са шкатулкай пад пахай выслізнуў з залы.
Ен спусціўся ў стайню султана, зацугляў Мурву і паехаў да брамы, у бок Александрыі. Ягонае жыццё ў якасці прынца падавалася яму сном, і толькі раскошная шкатулка, багата аздобленая жэмчугам і дыяментамі, падказвала яму, што гэта быў не сон.
Па вяртанні ў Алексапдрыю ён пад’ехаў да дома старога майстра, спешыўся, прывязаў свайго каняжку да дзвярэй і ўвайшоў у майстэрпю. Майстар яго адразу не пазнаў і лісліва спытаў, чым яму дапамагчы. Але калі ён прыгледзеўся да госця, то ўбачыў Лабакана і паклікаў вучняў і падмайстраў, а яны накінуліся на беднага госця, пе гатовага да такога прыёму. Яны штурхалі і білі яго прасам і аршынам, калолі іголкамі, шчыкалі вострымі нажніцамі, пакуль ён, ледзь жывы, не паваліўся на кучу старой адзежы.
Калі ён там ляжаў, майстар выгаворваў яму за скрадзеную вопратку. Дарма Лабакап запэўніваў, што ён вярнуўся толькі дзеля таго, каб усё аплаціць, дарма прапаноўваў пакрыць страты у трайным памеры. Майстар разам з вучнямі ізноў напалі на яго, грунтоўна збілі і выкінулі за дзверы. Знясілены і змардаваны, ём залез на Мурву і паехаў у караван-сарай. Там ён прытуліў сваю стомленую пабітую галаву і надоўга задумаўся гіра зямныя пакуты, пра непрызнаныя заслугі і пра нікчэмнасць ды недаўгавечнасць усіх дабротаў. Засынаючы, ён вырашыў адмовіцца ад усяго вялікага і стаць добрасумленным грамадзянінам.
На наступгіы дзень ён не раскаяўся ў гэтым рашэнні: выглядала на тое, што цяжкія рукі майстра і ягоных вучняў выбілі з яго ўсю ганарыстасць.
Ён прадаў ювеліру шкатулку за вялікія грошы, набыў дом і адкрыў кравецкую майстэрню. Усё абсталяваўшы і павесіўшы перад акном шыльду з надпісам «Лабакан, кравец», ён сеў і пачаў знойдзенымі ў шкатулцы іголкай і ніткай цыраваць каптан, які яму так бязлітасна разадраў майстар. Тут яго нехта паклікаў, а калі ён вярнуўся і хацеў прадоўжыць працу, якое незвычайнае відовішча адкрылася яму! Іголка працягвала рупліва шыць, хаця ёю ніхто не кіраваў. Яна рабіла такія дробныя, тонкія шыўкі, якія не атрымліваліся ў Лабакана нават у час натхнення!
Сапраўды, нават самы нязначны падарунак добрай феі вельмі карысны і мае вялікую каштоўнасць. Падарунак быў цэнны яшчэ наступным: кавалак ніткі піколі не заканчваўся, як бы старанна ні працавала іголка.
У Лабакапа з’явілася шмат замоўцаў, і неўзабаве ён стаў найзнакаміцейшым краўцом. Ён кроіў вопратку, рабіў іголкай першы шывок — і тая імгненна працягвала працу і працавала без перапыпку, пакуль вопратка не была гатовая. Хутка ўвесь горад пачаў рабіць заказы ў майстра Лабакана, таму што ён працаваў добра і незвычайна танна. I толькі адно не давала спакою людзям Александрыі, а менавіта тое, што ён працаваў без падмайстраў і за зачыненымі дзвярыма.
Так ён атрымаў паабяцаныя шкатулкай шчасце і багацце. Яны суправаджалі Лабакана ў жыцці,
хай сабе і былі даволі сціплыя. I калі ён чуў пра славу юнага прынца Амара, імя якога пе сыходзіла з вуснаў, калі чуў, што гэты смяльчак — улюбёнец і гонар народа і жах для ворагаў, былы прынц думаў: «Усё ж добра, што я застаўся краўцом, бо гонар і слава — гэта вельмі небяспечна». Так жыў Лабакан у міры з самім сабой і шанаваны сваімі суграмадзянамі, і калі іголка яшчэ не страціла сваёй сілы, яна дагэтуль працягвае шыць вечнай ніткай добрай феі Адальзаіды.
3 узыходам сонца караван пусціўся ў дарогу і дасягнуў Біркет-эль-Гада, ці Калодзежа пілігрымаў, ад якога заставалася ўсяго тры гадзіны язды да Каіра. Каравап ужо чакалі, і хутка купцы з прыемнасцю ўбачылі сяброў з Каіра, якія выйшлі ім насустрач. Яны ўвайшлі ў горад праз браму Бебель Фальх: па вярташй з Меккі гэта лічылася шчаслівай прыкметай, бо праз яе праходзіў Прарок.
На рынку чатыры турэцкія купцы развіталіся з чужаком і грэцкім купцом Цалёйкасам і пайшлі з сябрамі дадому. Цалёйкас жа паказаў чужаку добры караван-сарай і запрасіў на абед. Чужак пагадзіўся і паабяцаў прыйсці, як толькі зменіць вопратку.
Грэк падрыхтаваў усё неабходнае, каб добра пачаставаць чужака, якога ён палюбіў падчас падарожжа. Калі ежа і піццё былі належна расстаўлепыя, ёп усеўся чакаць госця.