Кінжал з крыламі
Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы
Выдавец: Полымя
Памер: 253с.
Мінск 1994
КІНЖАЛ 3 КРЫЛАМІ
ДЭТЭКТЫЎНЫЯ НАВЕЛЫ
КІНЖАЛ
3 КРЫЛАМІ
ДЭТЭКТЫЎНЫЯ НАВЕЛЫ
Мінск «Юнацтва» 1994
ББК 84(0)—4 К 41
УДК 820
Для старэйшага школьнага ўзросту
Укладанне Уладзіміра Сіўчыкава
Пераклады з англійскай, нямецкай і французскай моў
Мастак У. А. Малахаў
Сборнлк детектнвных новелл такнх всемнрно нзвестных авторов, как Эдгар По, Артур Конан Дойл, Агата Крнстн, Жорж Скменон н другмх, дает возможность познакоммться с лучшнмн промзведеннямн этого жанра за последнме полтора столетпя.
8200000000—073
К 101—04
М 307(03)—94
ISBN 5-7880-0925-1
ВАфармлеяве. У. А. Малахаў, 1994
Укладанне. У. М. Сіўчыкаў, 1994
ЭДГАР АЛАН ПО
ЗАБОЙСТВЫ НА ВУЛІЦЫ МОРГ
Якую песню спявалі сірэны або якое імя прыкяў Ахіл, калі хаваўся сярод жанчын,— наколькі ўжо, здаецца, мудрагелістыя пытанні, аднак пэўная здагадка і тут магчымая.
Сэр Томас Браўн1
Так званыя аналітычныя здольнасці нашага розуму самі сабою маладаступныя для аналізу. Мы мяркуем пра іх адно толькі па выніках. Вядома, што чалавеку, вельмі здольнаму ў гэтым сэнсе, дар аналізу служыць крыніцаю надзвычайнае асалоды. Як атлет радуецца сваёй сіле ды спрытнасці і знаходзіць задавальненне ў практыкаваннях, якія прымушаюць ягоныя цягліцы працаваць, так і аналітык ганарыцца сваёю здольнасцю разблытаць любую галаваломку. Любы, нават нескладаны занятак, які выкрасае іскры з ягонага таленту, прыносіць яму задавальненне. Ён вельмі любіць загадкі, рэбусы, крыптаграмы і выяўляе ў іх рашэнні праніклівасць, якая ўяўляецца пасрэднасці ледзь не звышнатуральнаю. Ягоныя высновы, якія спараджаюцца сутнасцю і душою метаду, нярэдка здаюцца недасведчаным проста цудамі ініуіцыі.
Гэтая здольнасць разважаць вельмі выйграе ад заняткаў матэматыкаю, і найперш тым найвышэйшым яе раздзелам, які беспадстаўна і адно толькі дзякуючы зваротнаму характару дзеянняў завецца аналізам, так сказаць аналізам par excellence2. Між тым разлічваць,
1 Томас Браўн (1605—1682) — англійскі доктар і пісьменнік. 2 Пераважна (фран.).
@ Пераклад з англійскай Яўгена Масарноўскага і Уладзімфа Сіўчыкава.
лічыць — не значыць аналізаваць. Шахматыст, напрыклад, разлічвае, аднак зусім не аналізуе. А з гэтага вынікае, што ўяўленне пра шахматы як пра гульню, надзвычай карысную для розуму, грунтуецца на суцэльным непаразуменні. 3 тае нагоды, што перад вамі, чытач, не трактат, а толькі некалькі выпадковых меркаванняў, якія павінны паслужыць прадмоваю да майго не зусім звычайнага аповяду, то я карыстаюся выпадкам, каб заявіць, што сціплая гульня ў шашкі вымагае куды большай здольнасці разважаць і дае розуму больш складаных і карысных задач, чым уяўная вытанчанасць шахмат. У шахматах, дзе фігуры нераўнацэнныя і ім нададзены самыя разнастайныя і мудрагелістыя хады, складанасць (як гэта нярэдка бывае) памылкова прымаецца за глыбіню. Між тым тут усё вырашае ўвага. Варта толькі ёй аслабець, і вы дапускаеце хібу, якая прывядзе да пралікаў або паражэння. А паколькі шахматныя хады не толькі разнастайныя, але і шматзначныя, то шансы на памылку адпаведна павялічваюцца, і, такім чынам, у дзевяці выпадках з дзесяці выйграе не больш здольны, а больш засяроджаны ігрок. Усё іначай у шашках, дзе дапускаецца толькі адзін ход, толькі з нязначнымі варыянтамі. Тут шансаў на недагляд куды меней, увага не адыгрывае асаблівай ролі і поспех залежыць галоўным чынам ад праніклівасці іграка. Уявім сабе партыю ў шашкі, дзе засталіся толькі чатыры дамкі, і, значыць, ні пра які недагляд гутаркі весціся не можа. Верагодна, тут (пры роўнай сіле ігракоў) перамога залежыць ад удалага ходу, ад нечаканага і дасціпнага рашэння. 3-за адсутнасці іншых магчымасцей аналітык стараецца пранікнуць у думкі саперніка, паставіць сябе на ягонае месца і нярэдка з аднаго погляду заўважае тую адзіную і часам да недарэчнасці простую камбінацыю, якая можа справакаваць яго на пралік або штурхнуць на памылку.
Віст даўно вядомы як цудоўная школа для майстэрства разліку. Вядома таксама, што многія выдатныя розумы мелі, здавалася б, невытлумачальную слабасць да віста і грэбавалі шахматамі як марным заняткам. I праўда, аніякая іншая гульня не вымагае такой здольнасці да аналізу. Лепшы ў свеце шахматыст — шахматыст і толькі, у той час калі майстэрская гўльня ў віст звязана са здольнасцю дабівацца перамогі і ў тых больш істотных галінах чалавечай дзейнасці, дзе розум спаборнічае з розумам. Калі я кажу «майстэрская гульня», дык
маю на ўвазе тую ступень дасканаласці, пры якой ігрок валодае ўсімі сродкамі, што прыводзяць да законнай перамогі. Гэтыя сродкі не толькі шматлікія, але і разнастайныя і часта вымагаюць такіх ведаў чалавечай душы, якія недасяжныя для ігракоў сярэдніх здольнасцей. Той, хто ўважліва назірае, добра памятае, і, значыць, кожны, хто засяроджана гуляе ў шахматы, можа разлічваць на поспех у вісце, бо дапаможнік Хойла1 (заснаваны на простай механіцы гульні) агульназразумелы і агульнадаступны. Паводле распаўсюджанага меркавання, для таго каб добра гуляць у віст, дастаткова «прытрымлівацца літары» і мець добрую памяць. Аднак мастацтва аналітыка выяўляецца якраз у тым, што не прадугледжана дапаможнікам. Якіх ён толькі не робіць для сябе высноў і назіранняў! Ягоныя партнёры, можа стацца, таксама. Аднак перавага ў гэтай узаемнай разведцы залежыць не столькі ад слушных высноў, колькі ад якасці назірання. Важна, канечне, ведаць, на што звяртаць увагу. Але наш ігрок нічым сябе не абмяжоўвае. I хаця ягоная непасрэдная справа — гульня, ён не грэбуе і самымі аддаленымі падказкамі. Ён вывучае твар партнёра і параўноўвае яго з тварамі іншых партнёраў; заўважае, як сусед трымае карты, і нярэдка адгадвае козыр за козырам і анёр за анёрам па позірках, якія той на іх кідае. Ён сочыць пры гульні за мімікаю партнёраў і робіць безліч высноў, бярэ пад увагу ўсе адценні ўпэўненасці, здзіўлення, радасці або прыкрасці, што адбіваюцца ў іх на фізіяноміях. Па тым, як чалавек згроб бітку са стала, ён мяркуе пра тое, ці пойдзе следам другая. Па тым, як карта выкінута, здагадваецца, што сапернік хітруе і што ход зроблены для блізіру. Незнарок або супраць волі вымаўленае слова, карта, што выпадкова ўпала або адкрылася, і тое, як яе хаваюць — апасліва ці спакойна, падлік бітак і іх размяшчэнне, разгубленасць, ваганне, нецярплівасць або боязь — нічога не выпадае з-пад увагі нібыта інтуітыўнага ўспрыняцца аналітыка. 3 двух-трох хадоў ён уяўляе сабе, што ў каго на руках, і гуляе так упэўнена, нібыта ўсе сапернікі раскрылі свае карты.
Здольнасць да аналізу не варта блытаць са звычайнай вынаходлівасцю, бо аналітык заўсёды вынаходлівы, а вы-
1 Хойл Эдманд (1672—1762) —аўтар кнігі «Кароткі трактат пра гульню ў віст».
находлівы чалавек нярэдка аказваецца няздатным да аналізу. Здольнасць прыдумваць і камбінаваць, у якой звычайна выяўляецца вынаходлівасць і якой фрэнолагі' (абсалютна дарэмна, па-мойму) адводзяць асаблівы орган, бо лічаць гэтую здольнасць пярвічнай, нярэдка назіраецца і ў тых, чый разумовы ўзровень ва ўсім астатнім мяжуе з крэцінізмам,— гэта не раз адзначалася пісьменнікамі, якія апісваюць побыт і норавы. Паміж розумам вынаходлівым і аналітычным існуе куды большая розніца, чым паміж фантазіяй і ўяўленнем, аднак гэта розніца таго самага парадку. I праўда, няцяжка заўважыць, што людзі вынаходлівыя — вялікія фантазёры і што чалавек з багатым уяўленнем заўсёды схільны да аналізу.
Далейшы мой аповяд паслужыць чытачу свайго роду ілюстрацыяй да выказаных меркаванняў.
Вясну і частку лета 18... года я пражыў у Парыжы, дзе пазнаёміўся з масье С.-Агюстам Дзюпэнам. Яшчэ амаль што юнак, нашчадак высакароднага і нават праслаўленага роду, ён зведаў нястачы і нягоды дый апынуўся ў абставінах настолькі безнадзейных, што страціў усю сваю прыродную энергію. Ён нічога больш не дабіваўся ў жыцці і нават не думаў пра тое, каб вярнуць былое багацце. Паблажлівасць крэдытораў захавала Дзюпэну частку бацькоўскай спадчыны. Ён жыў на працэнты ад яе, прытрымліваўся строгай эканоміі, задавольваўся самым неабходным і быў абыякавы да спакус жыцця. Адзіная раскоша, якую ён сабе дазваляў — кнігі,— цалкам даступная ў Парыжы.
Упершыню мы сустрэліся ў бібліятэцы на Манмартры. Абодва мы па шчаслівай выпадковасці шукалі адну кнігу, рэдкае і адметнае выданне, а таму, натуральна, разгаварыліся. Пасля гэтага мы не раз сустракаліся. Я зацікавіўся Дзюпэнавай сямейнай гісторыяй, і ён расказаў мне яе са шчырасцю, уласцівай кожнаму французу, які распавядае пра самога сябе. Уразіла мяне надзвычайная начытанасць Дзюпэна, а галоўнае — я не мог не захапляцца палкай утрапёнасцю і трапяткой свежасцю ягонага ўяўлення.
Я жыў тады ў Парыжы абсалютна пэўнымі інтарэсамі і адчуваў, што сяброўства з гэтым чалавекам было б для мяне неацэнным скарбам, а таму неўзабаве сказаў яму
1 Фрэнолаг — спецыяліст па фрэналогіі, вучэнні аб сувязі псіхалагічкых асаблівасцей чалавека з формай ягонага чэрапа.
пра гэта. Праз колькі дзён мы вырашылі на час майго знаходжання ў Парыжы пасяліцца разам. Справы мае ішлі крыху лепей, чым Дзюпэнавы, і дабіўшыся ягонай згоды, я наняў і абставіў у духу прыемнай для нас абодвух рамантычнай меланхоліі дом. Гэты дом мудрагелістай архітэктуры вельмі пацярпеў ад часу. Знаходзіўся ён у ціхім кутку Сен-Жарменскага прадмесця, а былыя гаспадары пакінулі яго з-за нейкіх прымхлівых паданняў, у сутнасць якіх мы не сталі паглыбляцца.
Калі б чуткі пра жыццё, якое мы вялі ў гэтым прыстанішчы, распаўсюдзіліся, нас палічылі б за вар’ятаў, хоць і бяскрыўдных. Наша адасобленасць была поўнаю, мы анікога не хацелі бачыць. Я не даваў сябрам свайго новага адраса, а Дзюпэн даўно перапыніў адносіны з Парыжам, і Парыж не згадваў пра яго. Мы жылі адно толькі ў сабе і дзеля сябе.
Адной з фантазій майго сябра — бо як яшчэ назваць гэта? — была закаханасць у ноч, у яе надзвычайнае зачараванне. Я пакорліва прыняў гэтае bizarrerie', як прымаў і іншыя. Цемнатварае божышча раз-пораз пакідала нас, і, каб не пазбавіцца яго, мы звярталіся да падробкі: пры першым святле раніцы прычынялі цяжкія аканіцы старога дома і запальвалі дзве-тры газніцы, што курэлі духмянасцю і лілі цьмянае, прывіднае святло. Пры ягоным бляклым ззянні мы аддаваліся марам, чыталі, пісалі, гутарылі, покуль бой гадзінніка не абвяшчаў нам пра надыход сапраўднае цемры. Тады мы поплеч выходзілі на вуліцу, працягвалі дзённую гутарку або бязмэтна блукалі да глыбокае ночы ды знаходзілі ў мігатлівых агнях і ценях вялікага горада той невычэрпны спажытак для разумовых захапленняў, якія дорыць нам ціхае сузіранне.