Кінжал з крыламі
Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы
Выдавец: Полымя
Памер: 253с.
Мінск 1994
Матрос не ведаў, радавацца яму ці гараваць. Нарэшце ён займеў шанц вярнуць уцякачку — яна патрапіла ў пастку, бо вяртацца магла толькі па маланкаадводзе, дзе
2 Кінжая з крылемі
33
было лёгка злавіць яе. Але як бы яна не натварыла чагонебудзь у доме! Апошняе меркаванне пераважыла і прымусіла матроса лезці следа.м за ягонай гадаванкаю. Ускараскацца па маланкаадводзе яму было няцяжка, але калі ён параўняўся з акном, якое было злева, дык мусіў спыніцца. Адзінае, што мог зрабіць матрос, дык гэта дацягнуцца да аканіцы і зазірнуць у акно. Ад жаху ён ледзь не зваліўся долу. У гэтае імгненне і пачуліся немыя крыкі, якія спалохалі жыхароў вуліцы Морг.
Мадам Л’Эспанэ з дачкою, абедзве ў начных кашулях, разбіралі паперы пасярод пакоя. Куфэрак быў адчынены, тое, што ў ім хавалі, ляжала поруч на падлозе. Жаігчыны, відавочна, сядзелі спінамі да акна і не адразу заўважылі начнога госця, калі меркаваць па тым, што паміж ягоным з’яўленнем і крыкамі мінуў пэўны час. Яны, мабыць, падумалі, што аканіцаю грукнуў вецер.
Калі матрос зазірнуў у пакой, гіганцкі арангутан трымаў мадам Л’Эспанэ за валасы і, пераймаючы цырульніка, памахваў брытвай у яе перад самым носам. Дачка нерухома, у глыбокай непрытомнасці ляжала на падлозе. Крыкі і супраціўленне старой каштавалі ёй выдраных валасоў. Яны змянілі, можа, і міралюбныя напачатку арангутанавы намеры, абудзілі ў ім шаленства. Моцным узмахам мускулістай рукі ён ледзь не знёс ёй галаву. Калі драпежнік убачыў кроў, то зусі.м ашалеў. Вочы ў яго ўспыхнулі, запалалі, як вуголле. Ён заскрыгатаў зубамі, накінуўся на дзяўчыну, учаперыўся ёй у горла жахлівымі кіпцямі і сціскаў, покуль тая не сканала. Раптам малпа ўбачыла па-над білам ложка спалатнелы ад жаху твар гаспадара. Раз’юшанасць звера, які не забыўся на бізун, імгненна змянілася на страх. Арангутан адчуў сябе вінаватым, спалохаўся пакарання і, напэўна, захацеў прыхаваць сляды сваіх крывавых гульняў. Ён стаў панічна кідацца па спачывальні, ламаць мэблю, скідваць з ложка падушку і коўдру. Нарэшце ён схапіў труп дачкі і запіхнуў яго ў ко.мін, а цела старой выкінуў праз акно.
Калі малпа са сваею знявечанай ношаю паказалася ў акне, матрос зніякавеў і не столькі спусціўся, колькі з’ехаў долу па маланкаадводзе. Ён спалохаўся крывавай бойні, адклаў клопат пра свайго гадаванца да лепшых часоў і кінуўся бегчы дамоў. Спалоханыя воклічы ашаломленага француза, злоснае мармытанне раз’юшанай малпы і былі тымі галасамі, якія пачулі людзі, што падымаліся сходамі.
Вось, бадай што, і ўсё. Арангутан уцёк са спачывальні па маланкаадводзе яшчэ да таго, як зламалі дзверы. Мабыць, ён і апусціў за сабою акно.
Праз нейкі час матрос злавіў арангутана і за вялікія грошы прадаў яго ў Батанічны сад. Ле Бона вызвалілі адразу, як толькі мы з Дзюпэнам прыйшлі да прэфекта і пра ўсё яму расказалі, прычым Дзюпэн не ўстрымаўся ад сякіх-такіх каментарыяў. Пры ўсёй прыхільнасці да майго сябра наш чынуша не хаваў свайго расчаравання з-за такога камуфлету. Ён нават адпусціў на наш адрас дзве-тры шпількі наконт таго, што някепска было б кожнаму займацца сваёю справаю.
— Хай пабурчыць,— сказаў мне потым Дзюпэн.— Трэба ж чалавеку адвесці душу. Хай сабе пацешыцца. А мне досыць і таго, што я пабіў праціўніка на ягонай тэрыторыі. Дарэчы, дарма наш прэфект здзіўляецца, што адгадка яму не далася. Ён занадта хітры, каб глядзець у корань. Уся ягоная прамудрасць — суцэльнае верхаглядства. У яе адна толькі галава, буз тулава, як малююць і лепяць багіню Лаверну1, або, у лепшым выпадку, галава і плечы, як у траскі. Але што ні кажы, а ён хлопец зух. Асабліва мяне прыводзіць у замілаванне тая спрытнасць ашуканца, з дапамогаю якой ён займеў рэпутацыю вялікага разумніка. Я маю на ўвазе ягоную манеру «de nier се qui est, et d’expliquer ce qui n’est pas2».
1 Лаверна — старажытнарымская багіня прыбытку, апякунка зладзеяў і махляроў.
2 «Адмаляць тое, што ёсць, і разважаць пра тое, чаго няма» (цытата з рамана «Юлія, або Новая Элаіза» французскага філосафа і пісьменніка Жана Жака Русо (1712—1778).
АРТУР КОНАН ДОЙЛ
ШЭСЦЬ НАПАЛЕОНАЎ
Містэр Лейстрэйд, сышчык са Скотленд-Ярда1, вечарамі нярэдка заходзіў да нас. Шэрлак Холмс з прыемнасцю сустракаў яго. Лестрэйд прыносіў разнастайныя паліцэйскія навіны, а Холмс, удзячны за іх, ахвотна слухаў падрабязныя аповяды пра тыя справы, што даручалі сышчыку, і нібыта між іншым даваў яму парады, якія чэрпаў са скарбніцы свайго багатага вопыту і глыбокіх ведаў.
Але гэтым всчарам Лестрэйд казаў толькі пра надвор’е і пра газетныя навіны. Потым ён раптоўна замоўкнуў і пачаў задумліва здзьмухваць попел са сваёй цыгары. Холмс уважліва паглядзеў на яго і спытаўся:
— У вас ёсць да мяне якая-небудзь цікавая справа?
— Ды не, містэр Холмс, нічога цікавага!
— У такім разе я слухаю вас.
Лестрэйд засмяяўся:
— Ад вас нічога не схаваеш, містэр Холмс. У мяне і праўда ёсць на прыкмеце адзін выпадак, але настолькі нязначны, што я не хацеў вас непакоіць. Між тым, драбяза драбязою, аднак гэта даволі дзіўная драбяза, а я ведаю, што вас вабіць усё незвычайнае. Хаця, шчыра кажучы, гэтая справа хутчэй за ўсё павінна займаць доктара Уотсана, а не нас з вамі.
— Хвароба?
— Вар’яцтва. I да таго ж даволі дзіўнае вар’яцтва. Цяжка ўявіць сабе нашага сучасніка, які настолькі нснавідзіць Напалеона Першага, што знішчае кожнае ягонае адлюстраванне, якое трапляецца яму на вочы.
Холмс вальней уладкаваўся ў крэсле і сказаў: — Гэта мяне мала цікавіць.
— Вось-вось, і я гэтаксама казаў. Хаця, калі чалавек
1 Скотленд-Ярд — галоўнае паліцэйскае ўпраўленне ў Англіі.
© Пераклад з англійскай Яўгена Масарноўскага і Уладэіміра Сіўчыкава.
гэты здзяйсняе крадзеж з узломам і калі адлюстраванні Напалеона, што ён знішчае, належаць не яму, а іншым людзям, ён з доктаравых рук трапляе зноў-такі да нас.
Холмс наструніўся і ўскрыкнуў:
— Крадзеж з узломам! Гэта ўжо куды цікавей! Раскажыце мне ўсё да апошняй дробязі.
Лейстрэйд выцягнуў службовы нататнік і пагартаў яго.
— Пра першы выпадак нам паведамілі чатыры дні таму,— сказаў ён.— Гэта было ў краме Морза Хэдсана, які гандлюе карцінамі і статуямі на Кенінгтон-род. Прыказчык на мінуту выйшаў з крамы і раптам пачуў нейкі трэск. Ён паспяшаўся назад і ўбачыў, што гіпсавы злепак бюста Напалеона, які стаяў на прылаўку поруч з іншымі творамі мастацтва, ляжыць на падлозе, раструшчаны ўшчэнт. Прыказчык выскачыў на вуліцу, але хаця многія прахожыя казалі, што бачылі чалавека, які выбег з крамы, дагнаць яго не ўдалося. Можна было б падумаць, што гэта адзін з выпадкаў бессэнсоўнага хуліганства, якія здараюцца час ад часу... Пра гэта так і сказалі канстэблю'. Гіпсавы бюст каштаваў усяго некалькі шылінгаў, і ўся гэтая справа падалася такою дробязнаю, што не варта было распачынаць следства.
Наступны выпадак быў больш сур’ёзны і не менш дзіўны. Ён адбыўся сёння ўначы. На Кенінгтон-род, усяго праз некалькі соцень крокаў ад крамы Морза Хэдсана, жыве вядомы медык, доктар Барнікот, у якога шырокая практыка на паўднёвым беразе Тэмзы. Доктар Барнікот шчыры прыхільнік Напалеона. Увесь ягоны дом поўніцца кнігамі, карцінамі і рэліквіямі французскага імператара. Нядаўна ён набыў у Морза Хэдсана дзве аднолькавыя копіі са знакамітага бюста Напалеона, які стварыў французскі скульптар Дэвін. Адну з гэтых копій ён паставіў у сябе ў кватэры на Кенінгтон-род, а другую — на камін у хірургічнай на Лаўэр-Брыкстан-род. Сёння раніцай, калі доктар Барнікот вярнуўся дадому, ён убачыў, што ноччу ягоны дом абрабавалі, але пры гэтым не ўкралі нічога, акрамя гіпсавага бюста, што стаяў у перадпакоі. Злодзей вынес бюст з дома і разбіў аб садовую агароджу. Раніцою каля агароджы знайшлі грудок асколкаў.
Холмс пацёр рукі.
1 Канстэбль — ніжэйшы паліцэйскі чын у Вялікабрытаніі і ў ЗША.
— Выпадак і праўда незвычайны! — сказаў ён.
— Я быў упэўнены, што ён вам спадабаецца. Але я яшчэ не скончыў. А дванаццатай доктар Барнікот прыехаў да сябе ў хірургічную, і ўявіце сабе ягонае здзіўленне, калі ён убачыў, што акно ў хірургічнай адчынена, а па падлозе раскіданы рэшткі ад другога бюста. Мы даследавалі абодва выпадкі, але нам не ўдалося выявіць, хто ён, гэты злачынца... Вось, містэр Холмс, усе факты.
— Факты арыгінальныя і нават мудрагелістыя,— сказаў Холмс.— Мне хацелася б ведаць, ці былі бюсты, разбітыя ў доктара Барнікота, дакладнымі копіямі бюста, раструшчанага ў краме Морза Хэдсана?
— Іх адлівалі ў адной форме.
— Значыць, нельга сцвярджаць, што чалавек, які раструшчыў бюст, дзейнічаў пад уплывам нянавісці да Напалеона. Калі прыняць пад увагу, што ў Лондане знаходзіцца некалькі тысяч бюстаў — выяў вялікага імператара,— цяжка паверыць, што невядомы фанатык абсалютна выпадкова пачаў сваю дзейнасць са знішчэння трох копій з аднаго бюста.
— Гэта прыходзіла ў голаў і мне,— сказаў Лестрэйд.— А што вы пра гэта думаеце, доктар Уотсан?
— Вар’яцтвы на якім-небудзь адным пункце могуць быць надзвычай разнастайнымі,— адказаў я.— Есць такая з’ява, якую сучасныя псіхолагі называюць «неадчэпная ідэя». Ідэя гэтая можа быць абсалютна дробязнаю, а чалавек, падуладны ёй, можа быць здаровы ва ўсіх іншых адносінах. Уявім сабе, што гэты маньяк занадта багата чытаў пра Напалеона або, скажам, даведаўся пра якую-небудзь крыўду, нанесеную яго продкам пад час напалеонаўскіх войнаў. У яго склалася «неадчэпная ідэя», і пад яе ўплывам ён зрабіўся здольным на самыя фантастычныя выбрыкі.
— Ваша тэорыя нам не падыходзіць, мой мілы Уотсан,— сказаў Холмс і пахітаў галавою,— бо аніякая «навязлівая ідэя» не змагла б падказаць вашаму цікаваму маньяку, дзе знаходзяцца гэтыя бюсты.
— А як растлумачыце гэта вы?
— Я і не спрабую растлумачыць гэта. Я адно толькі бачу, што ў эксцэнтрычных учынках гэтага джэнтльмена ёсць пэўная сістэма.
Далейшыя падзеі адбыліся хутчэй і былі больш трагічнымі, чым мы ўяўлялі сабе. Наступнае раніцы, калі 38
я апранаўся ў сваёй спачывальні, Холмс пагрукаўся да мяне ў дзверы і зайшоў з тэлеграмаю ў руцэ. Ён прачытаў яе ўголас:
«Тэрмінова прыязджайце ў Кенсінгтон, Піт-стрыт, 131. Лестрэйд».
— Што гэта значыць? — спытаўся я.
— He ведаю. Гэта можа значыць усё, што заўгодна. Але здаецца мне, што гэта працяг гісторыі з бюстамі. Калі я не памыляюся, з гэтага вынікае, што наш сябарманьяк перанёс сваю дзейнасць у другую частку Лондана... Кава на стале, Уотсан, а кэб стаіць каля дзвярэй.