Кінжал з крыламі
Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы
Выдавец: Полымя
Памер: 253с.
Мінск 1994
1 Ж у рд э н — герой з камедыі французскага драматурга Мальера (1622—1673) «Мешчанін у дваранах» (пастаўлена ў 1670).
2 Каб лепей чуць музыку (франц.).
3Відок Эжэн-Франсуа (1775—1857) —знакаміты французскі сышчык, у мінулым злодзей і авантурыст.
маньвае думку. Занадта засяроджаны, настойлівы і ўпарты погляд можа і Венеру сагнаць з нябёсаў.
А што датычыць забойства, дык ці не распачаць нам самастойнае следства? Расследаванне нас пацешыць (я падумаў, што «пацешыць» не тое слова, але прамаўчаў). Акрамя таго, Ле Бон калісьці аказаў мне паслугу, за якую я і сёння пачуваюся вінным. Паліцэйскі прэфект Г.— мой даўні знаёмы. Ен не адмовіць нам паглядзець на ўсё сваімі вачыма.
Дазвол мы атрымалі і пайшлі на вуліцу Морг. Гэта адна з ціхіх, непрыкметных вулак, што злучаюць вуліцы Рышалье1 і Сен-Рок. Мы жылі на другім канцы горада і толькі гадзіны ў тры дабраліся да месца. Дом адразу ж кінуўся нам у вочы: яшчэ шмат разявак стаяла на процілеглым тратуары дый пазірала на зачыненыя аканіцы. Гэта быў звычайны парыжскі асабняк. Збоку да яго прыляпілася шкляная вартоўня з пад’ёмным аконцам. Мы прейшлі далей па вуліцы, павярнулі ў завулак, потым зноў павярнулі і выйшлі ў двор. Дзюпэн так уважліва разглядаў сядзібу і суседнія дамы, што я адно толькі дзівіўся, бо не знаходзіў анічога, вартага ўвагі.
Мы вярнуліся да галоўнага ўвахода і пазванілі. Нашыя вярыцельныя граматы падзейнічалі, і дзяжурны паліцэйскі прапусціў нас. Мы падняліся сходнямі ў спачывальню. Тут, як і належыць, усё засталося некранутым, па-ранейшаму панаваў хаос. Я ўбачыў карціну, апісаную ў «Gazette des Tribunaux», і не болей за тое. Аднак Дзюпэн агледзеў усё вельмі старанна, у тым ліку і трупы. Мы абьпшгі іншыя пакоі, спусціліся ў двор, і ўсё гэта пад пільным позіркам дзяжурнага. Агляд зацягнуўся да вечара, але ўрэшце мы развіталіся з жандарам. На зваротным шляху Дзюпэн наведаўся яшчэ ў рэдакцыю адной ранішняй газеты.
Я ўжо расказваў пра дзівацтвы майго сябра і пра тое, як je les menageais2,— належны англійскі выраз не прыходзіць мне ў голаў. Ен быў відавочна не ў гуморы, каб абмяркоўваць забойствы адразу, і загаварыў пра іх толькі назаўтра апоўдні. Ен пачаў без прадмоў і збянтэжыў мяне пытаннем: ці не заўважыў я чаго-небудзь асаблівага ў той карціне звярынай лютасці?
1 Рышалье Арман Жан дзю Плесі (1585—1642) — кардзінал з 1622 года. У 1624 годзе ён узначаліў каралеўскі савет і фактычна кіраваў Францыяй.
2 Я ім патураў (франц.).
«Асаблівага» ён сказаў такім тонам, што я мімаволі здрыгануўся.
— He, нічога асаблівага,— адказаў я,— у параўнанні з тым, што мы прачыталі ў газетах.
— Баюся, што ў газетах няма самага галоўнага,— запярэчыў Дзюпэн.— Няма таго невыказнага жаху, якім павявае ад гэтага здарэння. Мне думаецца, што загадку абвясцілі невырашальнай якраз на той падставе, якая дапамагае рашэнню. Я маю на ўвазе тое пачварнае, што пераходзіць усе межы, што бачыцца тут ва ўсім. Паліцэйскіх бянтэжыць відавочная нематыванасць не столькі самога забойства, колькі ягонай жорсткасці. Акрамя таго, яны аніяк не могуць справіцца з такою нібыта невытлумачальнаю супярэчнасцю. Сведкі чулі галасы, якія спрачаліся, а між тым наверсе, акрамя забітай мадэмуазель Л’Эспанэ, нікога не аказалася. Але і ўцячы забойцы таксама не маглі — іншага выхада няма, сведкі абавязкова заўважылі б іх, калі падымаліся.
Неваказны хаос панаваў у спачывальні. Труп, які хтосьці запіхнуў у комін, ды яшчэ дагары нагамі, фантастычныя катаванні старой — гэтых абставін разам з іншымі, якія я не буду пералічваць, аказалася дастаткова, каб збіць з панталыку нашы ўлады. Яны зрабілі грубую, даволі распаўсюджаную памылку: паблыталі незвычайнае з невытлумачальным. Але менавіта адхіленні ад эталона звычайнага і асвятляюць дарогу розуму ў пошуках ісціны. У нашым расследаванні трэба пытацца не «што здарылася?», а «што здарылася такога, чаго не бывала ніколі?». I праўда, хіба лёгкасць, з якой я прыходжу — ужо прыйшоў, калі хочаце,— да рашэння гэтай загадкі, не прама прапарцыянальная тым цяжкасцям, якія ўзнікаюць перад паліцыяй?
Я глядзеў на Дзюпэна ў нямым здранцвенні.
— Я чакаю,— сказаў ён і зірнуў на дзверы,— чакаю чалавека, які не быў непасрэдным віноўнікам гэтых жахаў, аднак у пэўнай ступені садзейнічаў таму, што здарылася. У самай жахлівай частцы злачынстваў ён, мабыць, не вінаваты. Спадзяюся, што маю рацыю, бо на гэтым меркаванні грунтуецца маё рашэнне ўсёй задачы. Я чакаю гэтага чалавека сюды, да нас, літаральна штохвіліны. Зразумела, ён можа і не прыйсці, але, хутчэй за ўсё, прыйдзе. I тады трэба будзе затрымаць яго. Вось пісталеты. Калі спатрэбіцца, мы зможам пусціць іх у ход.
Я механічна ўзяў пісталеты, але амаль не ўсведамляў,
што раблю, не верыў вушам сваім. А Дзюпэн працягваў свой маналог. Я казаў ужо пра ўласцівую яму адлучанасць. Ён звяртаўся да мяне не голасна, але штосьці ў ягоных інтанацыях гучала так, нібыта ён гаварыў з некім на вялікай адлегласці. Ягоны няўцямны позірк утаропіўся ў сценку.
— Як сведчаць,— казаў Дзюпэн,— галасы, якія спрачаліся і былі чутныя на сходах, не належалі забітым. Значыць, адхіляецца версія, што мадам Л’Эспанэ забіла сваю дачку, а потым пазбавіла сябе жыцця. Я кажу пра гэта адно толькі, каб паказаць свой метад: у мадам Л’Эспанэ не хапіла б сілы засунуць доччын труп у комін. А тыя катаванні, якія перанесла яна сама, выключаюць самазабойства. Адсюль вынікае, што забойствы здзейсніў хтосьці старонні, і галасы, якія спрачаліся, належалі гэтаму трэцяму боку. А зараз звернемся не да ўсіх сведчанняў, што датычаць галасоў, а толькі да пэўнай асаблівасці. Скажыце, вас нічога не здзівіла?
— Усе сведкі,— сказаў я,— згодныя з тым, што хрыплы голас належаў французу. А наконт вісклівага або прарэзлівага, як хтосьці выказаўся, думкі разышліся.
— Вы кажаце пра сведчанні ўвогуле,— запярэчыў Дзюпэн,— а не пра іх вызначалыіую асаблівасць. Вы не заўважылі самага характэрнага. А трэба было заўважыць. Сведкі, як вы слушна зазначылі, аднадушныя наконт хрыплага голасу. А што датычыць вісклівага голасу, дык асаблівасць, якая здзівіла мяне, заключаецца не ў тым, што меркаванні падзяліліся, а ў тым, што італьянец, англічанін, іспанец, галандзец і француз характарызуюць ягоны голас як голас іншаземца. Па інтанацыях вісклівага голасу ніхто не пазнаў свайго суайчынніка. Заўважце, кожны адсылае не да нацыі, мовай якой валодае, а якраз наадварот. Французу чуецца іспанская мова, ён нават вылучыў бы паасобныя словы, калі ведаў бы па-іспанску. Для галандца гэта быў француз, а між тым, як пазначана ў пратаколе, «сведка па-французску не гаворыць, дапытваецца праз перакладчыка». Для англічаніна гэта гучала, як нямецкая мова, хаця ён ані слова не ведае па-нямецку. Іспанец упэўнены, што гэта быў англічанін, але мяркуе толькі па інтанацыях, англійская мова яму зусім чужая. Італьянцу блюзніцца расейская мова, праўда, ён ніколі не меў справы з рускімі. Больш за тое, другі француз, у адрозненне ад першага, упэўнены, што гаварыў італьянец. He валодаючы італьян-
скаю моваю, ён, як і іспанец, спасылаецца на інтанацыю. I праўда, дзіўна павінна была гучаць мова, якая выклікала такія разнастайныя меркаванні, мова, у гуках якой ніводзін з прадстаўнікоў пяці буйныў еўрапейскіх краін не пачуў нічога блізкага, роднага яму. Вы скажаце, што гэта мог быць азіят або афрыканец. Аднак выхадцы з Азіі або з Афрыкі не частыя госці ў Парыжы. Я не адмаўляю такой магчымасці, але хачу звярнуць вашу ўвагу на тры абставіны.
Аднаму са сведак голас падаўся «хутчэй рэзкім, чым вісклівым». Двое іншых характарызуюць ягонае вымаўленне як паспешлівае і няроўнае. I нікому з іх не ўдалося разабраць аніводнага выразнага слова ці хаця б гуку.
•— He ведаю,— прадаўжаў Дзюпэн,— як уплываюць на вас мае словы, аднак асмелюся сцвярджаць, што ўжо з заўваг пра хрыплы і віскатлівы галасы вынікаюць пэўныя высновы. А за высновамі мільгане і здагадка, якая вызначае далейшае расследаванне нашай таямніцы. Калі я сказаў «пэўныя высновы», дык выказаўся не зусім дакладна. Я хацеў сказаць, што гэтыя высновы бясспрэчныя і што яны непазбежна вядуць да маёй здагадкі, пра якую я покуль што прамаўчу. Прашу толькі запомніць, што яна вельмі пераканаўчая і падштурхнула мяне ў пэўным накірунку, падказала мэту маіх пошукаў у спачывальні.
Перанясемся туды. Што мы пачнем шукаць перш за ўсё? Канечне, выхад, якім карыстаўся забойца, калі ўцякаў. Мы з вамі, дзякуй Богу, у цуды не верым. He злыя духі расправіліся з мадам і мадэмуазель Л’Эспанэ! Злачынцы — істоты з матэрыяльнага свету, і, калі ўцякалі, яны падпарадкоўваліся ягоным законам. Але як? Тут, на шчасце, патрабуюцца самыя простыя развагі, якія павінны прывесці нас да пэўнага адказу. Разгледзьма ўсе выхады, якія там ёсць. Зразумела, што калі людзі падымаліся па сходах, забойцы былі ў спачывальні ў старой або, у крайнім выпадку, у суседнім пакоі. Гэта значыць, што і выхад трэба шукаць у гэтых двух пакоях. Паліцэйскія добрасумленна агледзелі падлогу, сценкі і столь. Ніводныя спатайныя дзверы не маглі б унікнуць іхняга позірку. Але я не спадзяваўся на іх і ўсё пераправерыў сам. Дзверы з пакояў у калідор былі зачынены з сярэдзіны. А што коміны? У ніжняй частцы футаў на восем — дзесяць яны звычайнае шырыні, але вышэй настолькі звужаюцца, што ў іх не пралезе і котка. Значыць, гэтыя
шляхі ўцёкаў адхіляюцца. Застаюцца вокны. Але і вокны ў пакоі на вуліцу лічыць не будзем: у іх натоўп заўважыў бы ўцекачоў. Значыць, яны збеглі праз вокны ў спачывалыгі. А калі мы прыйшлі да такой лагічнай высновы, дык не павінны казаць, што гэта немагчыма. Наадварот, мы, як разумныя людзі, пастараемся давесці, што «немагчымасць» тут не відавочная, а ўяўная.
У спачывальні двое акон. Адно з іх нічым не застаўленае і відно зверху данізу. Другое закрыта знізу білам грувасткага ложка. Першае акно замацавана з сярэдзіны. Усе высілкі падняць яго аказаліся марнымі. Злева ў аконнай раме ёсць адтуліна, а ў ёй глыбока, ледзьве не па самую плешку, сядзіць вялікі цвік. Калі паліцэйскія агледзелі другое акно, дык знайшлі ў раме такі самы цвік. I гэтае акно таксама не паддалося, калі паспрабавалі адчыніць яго. Такія абставіны пераканалі паліцэйскіх, што злачынцы не маглі ўцячы гэтым шляхам. Паліцэйскія не палічылі за патрэбнае павыцягваць цвікі і паадчыняць вокны.