• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    ён азірнуўся, я ўбачыў спалатнелы твар, перакошаны ад злосці, і пераканаўся, што гэта сапраўды той чалавек, якога я бачыў на фотаздымку.
    Але не на палонніка скіраваў усю сваю ўвагу Холмс. Ён самым пільным чынам даследаваў тое, што наш палоннік вынес з дома. Гэта быў ушчэнт раструшчаны бюст Напалеона, такі самы, які мы бачылі сёння раніцою. Холмс па чарзе разглядаў пад святлом кожны кавалак, але ўсе яны нічым не адрозніваліся ад любых іншых асколкаў гіпсу. Ледзь паспеў ён скончыць сваё даследаванне, як дзверы расчыніліся і перад намі апынуўся гаспадар дома — дабрадушны таўстун у штанах і ў кашулі.
    — Містэр Джазая Браўн, калі не памыляюся? — сказаў Холмс.
    — Гэта я, сэр. А вы, канечне, містэр Шэрлак Холмс? Пасыльны прынёс мне вашу запіску, і я зрабіў усё так, як вы мне параілі. Мы зачынілі ўсе дзверы і чакалі, што будзе. Вельмі рады, што вы схапілі нягодніка. Прашу вас у дом, джэнтльмены, выпіць на дарогу.
    Аднак Лестрэйду карцела як мага хутчэй даставіць палонніка ў надзейнае сховішча, і праз некалькі мінут наш кэб ужо вёз нас у Лондан. Палоннік не вымавіў аніводнага слова і адно толькі злосна зіркаў на нас з-пад шапкі кучаравых валасоў.
    У паліцэйскім участку яго старанна абшукалі, але не знайшлі нічога, акрамя некалькіх шылінгаў і доўгага кінжала, на тронках якога можна было разгледзець сляды крыві.
    ' — Усё добра,— сказаў Лестрэйд, калі развітваўся з намі.— Хіл ведае ўсіх гэтых італьянцаў і адразу вызначыць, хто ён такі. Убачыце, мая тэорыя цалкам пацвердзіцца. Але я вельмі ўдзячны вам, містэр Холмс, за тое, што вы з такім майстэрствам падстроілі злачынцу пастку. Я дагэтуль не зусім разумею, як гэта прыйшло вам у голаў.
    — Баюся, што ў такі позні час не варта займацца тлумачэннямі,— сказаў Холмс.— Акрамя таго, некаторых падрабязнасцей мы яшчэ не выявілі, а гэтая справа — адна з тых, якія неабходна даводзіць да канца. Калі вы зойдзеце да мяне заўтра ў шэсць, я давяду вам, што нават цяпер мы не зусім разумеем сапраўднага значэння гэтай своеасаблівай справы.
    Наступным вечарам Лестрэйд паведаміў нам усё, што ўдалося дазнацца пра асобу арыштаванага. Прозвішча
    ягонага ніхто не ведае, а клічуць яго Бепа. Гэта самы адчайны шалапут ва ўсёй італьянскай калоніі. Калісьці ён быў таленавітым скульптарам, але потым пайшоў па крывой сцяжыне і двойчы сядзеў у турме: адзін раз — за дробны крадзеж, а другі — за тое, што параніў свайго земляка. Па-англійску ён гаворыць выдатна. Дагэтуль не выяўлена, навошта ён знішчаў бюсты, а сам ён упарта адмаўляецца адказваць на пытанні пра гэта. Аднак паліцыі ўдалося выявіць, што арыштаваны ўмее рабіць бюсты і што ён вырабляў іх, калі працаваў у майстэрні «Гельдэра і кампаніі».
    Усе гэтыя звесткі, большую частку з якіх мы ўжо ведалі, Холмс выслухаў з ветлівай увагаю, але я добра ведаў яго, а таму заўважыў, што думкі ў яго занятыя нечым іншым. Скрозь маску, якую Холмс надзеў на сябе, я выразна ўбачыў, што ён чагосьці чакае і аб чымсьці турбуецца. Нарэшце ён ускочыў з крэсла, і вочы ў яго заблішчалі — пачуўся званок у дзверы. Праз мінуту мы пачулі крокі, і ў пакой зайшоў пажылы чалавек, у якога былі чырвоны твар і сівыя бакенбарды. У правай руцэ ён трымаў старамодны куфэрак, які і паставіў на стол.
    — Mary я бачыць містэра Шэрлака Холмса?
    Мой сябра пакланіўся, і на ягоным твары з’явілася ўсмешка.
    — Містэр Сэндфард з Рэдзінга, калі не памыляюся? — спытаўся ён.
    — Так, сэр. Здаецца, я крыху прыпазніўся, але расклад цягнікоў складзены так няўдала... Вы пісалі мне пра бюст, які ў мяне ёсць...
    — Абсалютна дакладна.
    — Я прыхапіў з сабою ваш ліст. Вы пішаце: «Я хацеў бы набыць злепак з бюста Напалеона, створанага скульптарам Дэвінам, і гатовы заплаціць дзесяць фунтаў за экземпляр, які належыць вам». Гэта праўда?
    — Праўда.
    — Ваш ліст мяне вельмі здзівіў, бо я не мог даўмецца, як вы даведаліся, што ў мяне ёсць гэты бюст.
    — Усё тлумачыцца вельмі проста. Містэр Хардзінг, гаспадар гандлёвага дома «Браты Хардзінг», сказаў мне, што прадаў вам апошнюю копію з гэтага бюста, а таксама паведаміў мне ваш адрас.
    — Разумею. А ён сказаў вам, колькі я заплаціў яму за гэты бюст?
    — He, не сказаў.
    — Я чалавек сумленны, хаця і не надта багаты. Я заплаціў за гэты бюст толькі пятнаццаць шылінгаў і хачу, каб вы ведалі пра гэта перш, чым я атрымаю ад вас дзесяць фунтаў.
    — Гэтыя словы сведчаць пра вашу добрасумленнасць, містэр Сэндфард. Але я сам назваў гэтую цану і не намерваюся ад яе адмаўляцца.
    — 3 вашага боку гэта вельмі высакародна, містэр Холмс. Па вашай просьбе я прывёз бюст з сабою. Вось ён.
    Містэр Сэндфард адчыніў свой куфэрак, і мы нарэшце ўбачылі ў сябе на стале ў непашкоджаным стане той бюст, які дагэтуль даводзілася нам бачыць адно толькі патрушчаным.
    Холмс выцягнуў з кішэні аркуш паперы і паклаў на стол дзесяціфунтовы крэдытны білет.
    — Містэр Сэндфард, падпішыце, калі ласка, гэтую паперу ў прысутнасці містэра Лестрэйда і містэра Уотсана. У ёй гаворыцца, што вы саступаеце мне ўсе правы, што вынікаюць з валодання гэтым бюстам. Як бачыце, я — чалавек абачлівы, Ніколі нельга ведаць наперад, як пазней складуцца абставіны... Дзякуй вам, містэр Сэндфард. Вось вашыя грошы. Жадаю вам усяго найлепшага.
    Калі наведвальнік пайшоў, Шэрлак Холмс зноў здзівіў нас. Пачаў ён з таго, што дастаў з камода чысты белы абрус і засцяліў ім стол. Потым ён паставіў толькі што набыты бюст на сярэдзіну стала, падняў сваю паляўнічую плётку і цяжкой ручкаю рэзнуў Напалеону па макаўцы. Бюст разваліўся на кавалкі, і Холмс самым пільным чынам агледзеў кожны з іх. Нарэшце ён з пераможным воклічам падаў нам кавалак, у якім было нешта круглае, цёмнае, падобнае да разынкі, запечанай у пудзінгу.
    — Джэнтльмены! — ускрыкнуў ён.— Дазвольце паказаць вам знакамітую чорную пярліну Борджыяў1.
    Некалькі хвілін мы з Лестэйдам маўчалі, а потым, ахопленыя раптоўным парывам, пачалі апладзіраваць, як апладзіруюць у тэатры, калі драма атрымала ўдалую развязку. Бледныя Холмсавы шчокі паружавелі, і ён пакланіўся нам, як кланяецца драматург, якога выклікалі на сцэну глядацкімі воплескамі.
    ' Борджыя— багаты і старажытны род, які адыгрываў значную ролю ў італьянскай гісторыі.
    — Джэнтльмены,— сказаў ён,— гэта самая знакамітая пярліна на ўсім свеце, і, на шчасце, шляхам бясконцых роздумаў мне ўдалося прасачыць яе лёс ад спальні графа Калоны ў атэлі «Дакр», дзе яна знікла, да сярэдзіны апошняга з шасці бюстаў Напалеона, адлітых у майстэрні «Гельдэра і кампаніі», што ў Стэпні.
    Вы, канечне, помніце, Лестрэйд, як сенсацыйна знік гэты каштоўны камень і як лонданская паліцыя марна намагалася знайсці яго. Паліцыя звярталася па дапамогу нават да мяне, але і я не мог даць рады. Падазравалі італьянку, пакаёўку графіні. Усе ведалі, што ў яе ёсць у Лондане брат, але ніякіх сувязей паміж імі выявіць не змаглі. Пакаёўку клікалі Лукрэцыя Венучы, і я не сумняваюся, што П’етра, якога забілі двое сутак таму, быў яе братам. Я прагледзеў старыя газеты і выявіў, што пярліна знікла за два дні да арышту Бепа. А Бепа арыштавалі ў майстэрні «Гельдэра і кампаніі» якраз тады, калі рабілі гэтыя бюсты.
    Цяпер вы зразумелі, як развіваліся падзеі? Пярліна была ў Бепа. Магчыма, ён украў яе ў П’етра, магчыма, ён сам быў П’етравым хаўруснікам, а магчыма, ён быў пасрэднікам паміж П’етра і ягонай сястрою. Для нас, па сутнасці, не істотна, якое з гэтых меркаванняў слушнае. Істотна для нас тое, што пярліна была ў яго якраз у той момант, калі за ім пагналася паліцыя.
    Бепа забег у майстэрню, у якой працаваў. Ён ведаў, што ў яго ёсць адно толькі некалькі мінут на тое, каб схаваць надзвычай каштоўнуіо здабычу, якую абавязкова знойдуць, калі яго пачнуць абшукваць. Шэсць гіпсавых бюстаў Напалеона сохлі ў калідоры. Адзін з іх быў зусім яшчэ мяккі. Бепа імгненна зрабіў адтуліну ў вільготным гіпсе, схаваў туды пярліну і некалькімі мазкамі надаў бюсту першапачатковы выгляд. Гэта была выдатная схованка — знайсці ў ёй пярліну немагчыма. Але Бепа прысудзілі да года турэмнага зняволення, а бюсты прадалі тым часам у розныя канцы Лондана. Ён не мог ведаць, у якім з іх прыхаваны ягоны скарб. Бепа мог знайсці пярліну, толькі калі разбіваў бы бюсты па чарзе.
    Аднак ён не губляў надзеі. Бепа шукаў натхнёна і паслядоўна. Праз стрыечнага брата, што працаваў у Гельдэра, ён даведаўся, якім фірмам прадалі гэтыя бюсты. Яму пашчасціла ўладкавацца на працу да Морза Хэдсана, і ён высачыў тры бюсты. Але ў іх пярліны не было. 3 дапамогаю сваіх сваякоў ён даведаўся, каму
    прадалі астатнія бюсты. Першы з іх быў у Харкера. Але тут Бепа высачыў ягоны саўдзельнік, які лічыў яго вінаватым у тым, што пярліна знікла, і паміж імі адбылася бойка.
    — Калі П’етра быў ягоным хаўруснікам, дык навошта ён цягаў у кішэні ягоную фатаграфію? — спытаўся я.
    — Каб можна было распытваць пра яго ў старонніх — гэта найбольш верагоднае меркаванне. Карацей, я быў перакананы, што пасля забойства Бепа не толькі не спыніць, а, наадварот, прыспешыць свае пошукі. Ён пастараецца выперадзіць паліцыю, бо апасаецца, каб яна не пранюхала пра ягоную таямніцу. Канечне, я не мог сцвярджаць, што ён не знайшоў пярліну ў бюсце, які належаў Харкеру. Я нават не ведаў напэўна, што гэта менавіта пярліна, але я разумеў, што Бепа нешта шукае, бо раструшчваў ён бюсты толькі ў тых месцах, дзе было святло. Харкераў бюст быў адзін з трох, і, відавочна, шансы размеркаваліся іменна так, як я казаў вам: адзін шанс супраць і два — за. Заставалася два бюсты, і было зразумела, што ён пачне з таго, які знаходзіцца ў Лондане. Я папярэдзіў жыхароў дома, каб пазбегнуць другой трагедыі, і мы дасягнулі бліскучых вынікаў. На той час я ўжо ведаў, што палюем мы на пярліну Борджыяў: імя забітага звязала ўсе факты ў адзін вузел. Заставаўся толькі адзін бюст — той, што знаходзіўся ў Рэдзінгу,— і пярліна магла быць толькі ў ім. Я набыў гэты бюст пры вас. А вось і пярліна.
    Некалькі імгненняў мы маўчалі.
    — Я не раз пераконваўся, што вы надзвычай таленавіты чалавек, містэр Холмс,— сказаў Лестрэйд,— але такога бліскучага майстэрства пры расследаванні мне яшчэ не даводзілася бачыць.
    — Дзякуй! — адказаў Холмс.— Вялікі дзякуй!
    ЖОЎТЫ ТВАР
    Аднаго дня ранняй вясною Шэрлак Холмс саступіў маім настойлівым просьбам і пайшоў са мною ў парк шпацыраваць. Першая, ледзь прыкметная зеляніна прабівалася на вязавых галінах, а клейкія каштанавыя пупышкі выпростваліся ў пяціканцовыя лісты. Цэлыя дзве гадзіны мы блукалі па парку і не вымавілі пры гэтым аніводнага слова, як і належыць двум людзям, што добра ведаюць адзін аднаго. Калі мы вярнуліся на Бейкер-стрыт, было амаль пяць гадзін.