Кінжал з крыламі
Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы
Выдавец: Полымя
Памер: 253с.
Мінск 1994
заціснутых пальцаў мадам Л’Эспанэ. Што вы пра іх скажаце?
— Дзюпэн,— ускрыкнуў я, збіты з панталыку,— гэта больш чым дзіўныя валасы — яны не належаць чалавеку!
— А я гэтага і не сцвярджаю,— запярэчыў Дзюпэн.— Але перш чым прыйсці да пэўнай высновы, зірніце на гэты малюнак. Я дакладна ўзнавіў тое, што ў сведчаннях вызначаецца як «кровападцёкі і сляды пазногцяў» на шыі ў мадэмуазель Л’Эспанэ, а ў заключэнні спадароў Дзюма і Эцьена фігуруе як «шэраг сіне-барвовых плям, відавочна сляды пальцаў».
Малюнак, як вы можаце меркаваць — мой сябар паклаў перад сабою на стол аркуш паперы,— сведчыць пра моцную і ўчэпістую хватку. Гэтыя пальцы трымалі намёртва. Кожны з іх захаваў, верагодна, да апошняга ўздыху ахвяры, тую пачварную сілу, з якой уядаўся ў жывое цела. А зараз паспрабуйце накласці пальцы абедзвюх рук на намаляваныя тут адбіткі.
Марныя намаганні! Mae пальцы не супадалі з адбіткамі.
— He, пачакайце, зробім усё як след,— спыніў мяне Дзюпэн.— Аркуш ляжыць на плоскай паверхні, а чалавечая шыя цыліндрычнай формы. Вось палена такога дыяметра, як шыя. Абгарніце яго малюнкам і паспрабуйце яшчэ раз.
Я паслухаўся, але зрабілася не лягчэй, а яшчэ цяжэй.
— Падобна на тое,— сказаў я нарэшце,— што гэта сляды не чалавечых рук.
— А зараз,— сказаў Дзюпэн,— прачытайце вось гэты абзац у Кюўе'. Гэта — падрабязнае анатамічнае і агульнае апісанне гіганцкага арангутана з Ост-Індскіх астравоў. Яму ўласцівыя высокі рост, надзвычайныя сіла і спрыт, неўтаймоўная злосць і дзівосная здольнасць да пераймання.
— Апісанне пальцаў,— сказаў я, калі скончыў чытаць,— дакладна супадае з тым, што на вашым малюнку. Цяпер я разумею, што толькі апісаны тут арангутан мог пакінуць гэтыя адбіткі. Іржава-бурая поўсць пацвярджае падабенства. Але як вытлумачыць усе абставіны катастрофы? Сведкі чулі два галасы, і адзін з іх бясспрэчна належаў французу.
1 Кюўе Жорж (1769—1832) —французскі вучоны, вядомы даследава ннямі ў галіне параўнальнай анатоміі, палеанталогіі і сістэматыкі жывел.
— I вам, канечне, запомніўся выгук, які ледзь не ўсе яны прыпісваюць французу: «mon Dieu!» Адзін са сведак, кандзіцер Мантані, удала вытлумачыў гэты выгук як выказванне пратэсту ці незадаволенасці. На тых двух словах і грунтуецца мая надзея адгадаць загадку. Нейкі француз быў сведкам забойства. Магчыма і нават верагодна, што ён і не вінаваты ў лютай расправе. Малпа, відаць, уцякла ад яго. Француз, хутчэй за ўсё, высачыў яе на месцы злачынства. Але спыніць тое, што адбылося, яму было не пад сілу. Малпа і цяпер на волі. Я не буду расказваць пра свае здагадкі. Меркаванні, на якіх яны грунтуюцца, настолькі легкаважныя, што не пераконваюць нават мяне, а тым болей не пераканаюць іншых. Але калі наш француз, як я здагадваюся, не мае дачынення да забойства, дык мая аб’ява напэўна прывядзе яго сюды. Па дарозе дадому я здаў яе ў рэдакцыю газеты «Le Monde», якая прадстаўляе інтарэсы нашага суднаходства і вельмі папулярная сярод маракоў.
Дзюпэн падаў мне газету, і я прачытаў:
«ЗЛОЎЛЕНЫ ў Булонскім лесе на досвітку (тае раніцы, калі адбылося забойства) гіганцкі буры арангутан, з тых, што вядуцца на востраве Барнеа. Аддамо гаспадару (паводле чутак, матросу з мальтыйскага судна), калі той засведчыць свае правы і аплаціць выдаткі, звязаныя з лоўляй і ўтрыманнем жывёлы. Звяртацца на адрас: дом №... па вуліцы... у Сен-Жарменскім прадмесці, спытацца на чацвёртым паверсе».
— А як вы даведаліся,— спытаўся я,— што чалавек гэты — матрос з мальтыйскага судна?
— А я гэтага напэўна не ведаю,— зноў запярэчыў Дзюпэн.— Але зірніце на гэтую зашмальцаваную стужку. Яна нагадвае тыя, якімі матросы завязваюць свае валасы ў коскі. Такім вузлом мог завязаць яе толькі марак, хутчэй за ўсё, мальтыец. Я знайшоў гэтую стужку пад маланкаадводам. Наўрад ці яна належала адной з забітых жанчын. Але нават калі я памыляюся і стужка засталася не ад мальтыйскага марака, небяды, што я спаслаўся на гэта ў аб’яве. Калі я памыліўся, матрос падумае, што хтосьці ўвёў мяне ў зман, і не надасць гэтаму асаблівай увагі. А калі я маю рацыю — гэта козыр у мяне ў руках. Француз, канечне, добра падумае, перш чым пайсці па аб’яве. Вось як ён стане разважаць: «Я невінаваты. Чалавек я бедны, і арангутан для мяне — цэлы скарб. Навошта губляць яго з-зд марнай падазронасці?
Вось ён, побач, трэба толькі працягнуць руку. Яго злавілі ў Булонскім лесе, далёка ад месца забойства. Нікому і ў голаў не прыйдзе, што такія жахі мог нарабіць дзікі звер. Паліцыі аніколі не здагадацца, як гэта здарылася. Нават калі малпу і высачылі — хай паспрабуюць давесці, што я нешта ведаю. А хоць бы і ведаў, я невінаваты. Галоўнае, што пра мяне ўжо нехта ведае. У аб’яве мяне так і называюць — «гаспадаром» гэтага стварэння. Хто ведае, што гэтаму чалавеку яшчэ пра мяне расказалі. Калі я не прыйду па сваю ўласнасць, якая вельмі каштоўная, на малпу можа ўпасці падазрэнне. А мне зусім не хочацца, каб западозрылі мяне або гэтую шэльму. Лепш пайду па аб’явс, забяру арангутана і схаваю, покуль усё канчаткова не забудзецца».
На сходах пачуліся крокі.
— Трымайце пісталеты напагатове,— папярэдзіў мяне Дзюпэн.— Толькі не паказвайце і не страляйце, чакайце сігналу.
Парадны ўваход быў адчынены. Наведвальнік нават не пазваніў і пачаў падымацца па прыступках. Аднак ён, мабыць, завагаўся, крыху пастаяў на месцы і пачаў спускацца. Дзюпэн кінуўся да дзвярэй, але мы зноў пачулі, што незнаёмец падымаецца. Больш ён не спрабаваў павярнуцца. Мы чулі, як ён рашуча тупаў па сходах, а потым пагрукаўся ў дзверы.
— Заходзьце,— ветліва адгукнуўся Дзюпэн.
Зайшоў мужчына, па ўсім было відаць, матрос. Высокі, мажны, з такім выглядам, быццам і чорт яму не брат, хоць, увогуле, даволі прыемны дзяцюк. Зухаватыя бакенбарды і вусы больш чым напалову прыхоўвалі ягоны загарэлы твар. Ён трымаў у руцэ важкую доўбню, відаць, адзіную ягоную зброю. Матрос нязграбна пакланіўся і пажадаў нам добрага вечара. Гаварыў ён па-французску чыста, хіба што з лёгкім няўшальскім акцэнтам. Па ўсім было відаць, што ён карэнны парыжанін.
— Сядайце, дружа,— прывітаў яго Дзюпэн.— Вы, канечне, па арангутана? Тады вам можна пазайздросціць. Выдатны экземпляр і, мабыць, каштоўны. Колькі яму гадоў, як вы думаеце? >
Матрос уздыхнуў так, быццам у яго гара звалілася з плячэй.
— Напэўна не ведаю,— адказаў ён нахабным тонам.— Годзікі чатыры ці пяць—не болей. А ён тут, у доме?
— Ды не, у нас памяшкання для яго не знайшлося. Мы здалі яго на рамізніцкі двор, што на вуліцы Дзюбур, непадалёк адсюль. Прыходзьце па яго заўтра. Вам, канечне, няцяжка будзе засведчыць свае правы?
— За гэтым затрымкі не будзе, масье.
— Нават шкада расстацца з ім,— прадаўжаў Дзюпэн.
— He думайце, масье, што ваш клопат марны,— запэўніў яго матрос.— У мяне таксама ёсць сумленне. Я ахвотна заплачу вам за турботы, па магчымасці, канечне. Мы дамовімся.
— Вельмі прыстойна з вашага боку,— сказаў мой сябар.— Зараз падумаю, колькі з вас узяць. Хаця не трэба мне грошай. Раскажыце лепей усё, што ведаеце пра забойствы на вуліцы Морг.
Апошнія словы Дзюпэн сказаў ціха і вельмі спакойна. Гэтаксама спакойна падышоў да дзвярэй, зачыніў іх і апусціў ключ у кішэнь. Потым выцягнуў пісталет, без шуму і хвалявання паклаў яго на стол.
Твар у матроса пачырванеў, падалося, што ён змагаўся з удушшам. Інстынктыўна ён ускочыў і схапіўся за доўбню, але адразу паваліўся на крэсла, задрыжаў і збялеў як палатно. Матрос не вымавіў ні слова, і я ад усяе душы пашкадаваў яго.
— Дарма вы палохаецеся, дружа,— ласкава звярнуўся да яго Дзюпэн.— Мы не зробім вам нічога кепскага, паверце. Даю вам слова француза і прыстойнага чалавека, што ў нас самыя лепшыя намеры. Я добра ведаю, што вы невінаваты ў жахах на вуліцы Морг. Аднак і вы, спадзяюся, не станеце сцвярджаць, што зусім не маеце да іх дачынення. Як бачыце, я ўжо шмат ведаю з крыніцы, пра якую вы і не падазраяце. Карацей, вы не зрабілі нічога такога, у чым маглі б сябе папракнуць або за што вас можна было б прыцягнуць да адказнасці. Вы нават не паквапіліся на чужыя грошы, хоць гэта магло б сысці вам з рук. Вам няма чаго хаваць, і ў вас няма падстаў хавацца. Аднак сумленне абавязвае сказаць усё, што вы ведаеце пра гэтую справу. Арыштаваны невінаваты чалавек, яго падазраюць у забойстве, а сапраўднага віноўніка ведаеце вы.
Дзюпэнавы словы падзейнічалі: матрос авалодаў сабою, і куды падзелася ягонае нахабства!
— Што будзе, тое будзе,— сказаў ён,— раскажу вам усё, што ведаю. Хай дапаможа мне Бог! Вы, канечне, не 32
паверыце, я быў бы дурнем, калі спадзяваўся б, што вы мне паверыце. Але ўсё адно, маёй віны тут няма. I хай мяне пакараюць, але я раскажу ўсё, як на споведзі.
Аповяд ягоны зводзіўся да наступнага. Нядаўна яму давялося пабываць на астравах Індыйскага архіпелага. 3 кампаніяй маракоў ён высадзіўся на Барнеа і выправіўся на вясёлую пагулянку ў глыб вострава. Яму з сябрам пашчасціла злавіць арангутана. Але той сябар неўзабаве памёр, і адзіным гаспадаром малпы аказаўся наш матрос. Чаго ён толькі не нацярпеўся на зваротным шляху з-за лютага нораву малпы! Нарэшце прывёз яе ў Парыж і пасадзіў пад замок, бо апасаўся надакучлівай цікаўнасці суседзяў, а таксама чакаў, пакуль у арангутана зажыве нага, якую той застраміў яшчэ на параходзе. Матрос разлічваў выгадна прадаць яго.
Нядаўна ён вярнуўся дадому з гулянкі (гэта было тае ночы, а дакладней, тае раніцы, калі адбылося забойства) і заспеў арангутана ў сябе ў спачывальні. Аказалася, што палоннік зламаў загарадку ў каморы. Малпа ўзброілася брытваю, намылілася, села перад люстэркам і збіралася пагаліцца, як гаспадар, за якім яна заўсёды назірала праз замочную шчыліну. Матрос спачатку разгубіўся, бо зразумеў, як люты драпежнік можа абысціся з небяспечнай зброяй, што была ў ягоных руках. Але ён ужо звыкся спраўляцца са сваім вязнем і нават самыя шалёныя ўспышкі ягонай злосці ўтаймоўваў бізуном. Цяпер ён таксама схапіўся за бізун. Тады арангутан кінуўся да дзвярэй, потым уніз па сходах, дзе было, на няшчасце, адчынена акно, а там і на вуліцу.
Француз з жахам пабег следам за ім. Малпа не кідала брытву, час ад часу спынялася, крывіла морды свайму гаспадару, падпускала яго зусім блізка, а потым зноў уцякала. Доўга ён гнаўся за ёю. Было каля трох гадзін раніцы, і на вуліцах стаяла спасцярожлівая цішыня. У завулку за вуліцай Морг уцякачка згледзела святло, што мігцела на чацвёртым паверсе, у спачывальні ў мадам Л’Эспанэ. Малпа ўскараскалася навсрх па маланкаадводзе, схапілася за адчыненую насцеж аканіцу і з яе дапамогаю апынулася на ложку. На ўвесь гэты акрабатычны нумар ёй не спатрэбілася і мінуты. Калі малпа апынулася ў пакоі, дык зноў штурханула аканіцу.