• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    А я не абмежаваўся павярхоўным аглядам: мне належала давесці, што, паўтаруся, «немагчымасць» тут не відавочная, а ўяўная. Я разважаў апастэрыёры'. Забойцы несумненна ўцяклі праз адно з гэтых акон. Але тады яны нс змаглі б замацаваць раму з сярэдзіны. I тым не меней вокны аказаліся шчыльна зачыненымі. Гэта ціснула на паліцэйскіх і перапыніла іхнія пошукі ў слушным накірунку. Так, вокны былі зачыненыя. Значыць, яны зачыняліся аўтаматычна. Такое рашэнне напрошвалася само сабою. Я падышоў да вольнага акна, з цяжкасцю выцягнуў цвік і паспрабаваў падняць раму. Як я і думаў, яна не паддалася, і я пераканаўся, што недэе ёсць спатайная спружына. А гэтае пацвярджэнне маёй здагадкі даводзіла слушнасць майго зыходнага меркавання, хаця справа з цвікамі і выглядала загадкава. Я агледзеў раму яшчэ раз і знайшоў прыхаваную спружыну. Я задаволіўся сваёй знаходкаю і не стаў падымаць раму.
    Я зноў уставіў цвік у адтуліну. Чалавек, калі вылезе праз акно, можа звонку апусціць раму, і затвор сам зашчоўкнецца, але цвік не стане на месца. Значыць, забойцы ўцякалі праз другое акно. Але калі, як і трэба было чакаць, затворы ў вокнах аднолькавыя, дык розніца пашнна была быць у цвіках або, па меншай меры, у тым,
    1	Апастэрыёры— на падставе вопыту, вопытных дадзеных.
    як яны мацуюцца. Я перагнуўся праз біла ложка і старанна агледзеў раму, потым прасунуў руку і націснуў на спружыну, ва ўсіх адносінах падобную да сваёй суседкі. Пасля я заняўся цвіком. Гэта быў такі самы мацак і таксама заходзіў у адтуліну ледзь не па самую плешку.
    Вы, канечне, думаеце, што я збянтэжыўся. Тады вы кепска ўяўляеце сабе індуктыўны метад мышлення! Калі скарыстаць спартыўную лексіку, я біў па мячы без промаху. У ланпужку маіх разваг не было аніводнага няўдалага звяна. Я прасачыў усё да астатняга пункта, і гэтым пунктам быў цвік. Я ўжо казаў, што ён быў копіяй свайго сабрата ў суседнім акне. Але што гэта магло азначаць у параўнанні з маёй цвёрдай упэўненасцю ў тым, што менавіта да гэтага пункта і вяла мяне пуцяводная нітка. «Мабыць, цвік не ў парадку»,— падумаў я. I праўда, толькі я дакрануўся да яго, як плешка разам з абломкам шпянька засталася ў мяне ў руцэ. Большая частка цвіка па-ранейшаму сядзела ў адтуліне, дзе ён, мабыць, і зламаўся. Злом быў стары, пра гэта сведчыла ржа. Я заўважыў таксама, што ўдары малатка, якім зламалі цвік, увагналі ў раму краі ягонай плешкі. Калі я акуратна ўставіў абломак на старое месца, стала падобна на тое, што цвік цэлы. Ніякай шчылінкі не было відаць. Я націснуў на спружыну і падняў акно. Разам з рамаю паднялася і плешка. Я апусціў акно, і зноў падалося, што цвік цэлы.
    Карацей, тут загадку я разгадаў: забойца ўцёк праз акно, застаўленае ложкам. Калі рама апусцілася — сама або з нечай дамапогаю,— спружына зашчоўкнулася і замацавала раму. Але паліцэйскія прынялі дзеянне спружыны за дзеянне цвіка і не сталі даследаваць далей.
    Цяпер узнікае пытанне, як злачынца спусціўся ўніз. Тут мяне задаволіла наша прагулка вакол дома. Футах у пяці з паловаю ад акна, пра якое ідзе гаворка, праходзіць маланкаадвод. Дабраода адсюль да акна, а тым болей залезці на яго, немагчыма. Аднак я заўважыў, што аканіцы на чацвёртым паверсе з ліку ferrades, як называюць іх парыжскія цесляры. Яны даўно выйшлі з моды, але іх яшчэ нярэдка можна ўбачыць на старых асабняках дзе-небудзь у Ліёне ці ў Бардо. Такая аканіца нагадвае дзверы — аднастворкавыя, а не двухстворкавыя,— з той, аднак, розніцаю, што ніжняя палова ў ёй скразная, накшталт каваных кратаў, і за яс зручна ўхапіцца рукамі. Аканіцы ў доме ў мадам Л’Эспанэ ў тры з паловаю футы
    ўшыркі. Калі мы ўбачылі іх, яны былі прачыненыя, стаялі да сценкі пад прамым вуглом. Паліцыя, як і я, аглядала дом з тылу. Паліцэйскія бачылі аканіцы ў папярочным разрэзе, а таму не заўважылі іхняй надзвычайнай шырыні, ва ўсялякім выпадку не звярнулі належнай увагі. Упэўненыя, што злачынцы не маглі ўцячы такім шляхам, яны, натуральна, абмежаваліся беглым аглядам акон. А я адразу зразумеў, што калі да канца расчыніць аканіцу над ложкам, яна апынецца не больш як у двух футах ад маланкаадвода. Пры пэўным намаганні, а таксама пры выключнай смеласці і спрыце з маланкаадвода можна перабрацца на акно. Працягнуўшы руку футы на два з паловаю, пры ўмове, што аканіца адчыненая насцеж, злачынца мог ухапіцца за краты. Упёршыся ў сцяну нагамі, ён мог з сілаю адштурхнуцца і зачыніць аканіцу, а калі ўявіць, што акно адчыненае, то апынуцца проста ў пакоі.
    Запомніце: гаворка ідзе пра небывалую спрытнасць, бо толькі з яе дапамогаю можна было выканаць такі рызыкоўны акрабатычны нумар. Я намерваюся давесці вам, што, па-першае, такі скачок магчымы, а па-другое, і гэта галоўнае, хачу, каб вы ўявілі сабе, якая незвычайная, амаль звышнатуральная спрытнасць патрабуецца, каб так скочыць.
    Вы, канечне, скажаце, што ў маіх інтарэсах, як кажуць нашы адвакаты, хутчэй прыхаваць, чым прызнаць у поўнае меры, якая тут патрэбна спрытнасць. Але мая канчатковая мэта — ісціна. А найбліжэйшая мая задача заключаецца ў тым, каб выклікаць у вашай свядомасці такое супастаўленне: з аднаго боку, надзвычайная спрытнасць, з другога — пранізлівы, а паводле іншай версіі — рэзкі голас, адносна нацыянальнай прыналежнасці якога няма аднолькавых меркаванняў. I яшчэ незразумелае лапатанне, у якім нельга было вызначыць ніводнага выразнага складу.
    ІІасля гэтых слоў няпэўная здагадка засвяцілася ў мяне ў галаве. Здавалася, яшчэ адно намаганне, і я перахаплю Дзюпэнаву думку. Так іншым разам напружваеш памяць, намагаешся штосьці ўспомніць, але не можаш. Мой сябар між тым прадаўжаў:
    — Заўважце, з таго, як грабежнік уцёк, я збочыў на тое, як ён патрапіў у спачывальню. Я хачу паказаць вам, што і тое, і другое адбылося ў тым самым месцы аднолькавым чынам. А зараз вернемся да самога пакоя. Што мы
    там убачылі? Са скрынак камоды, дзе і цяпер ляжыць адзенне, шмат што, як нас запэўніваюць, было ўкрадзена. Хіба гэта не абсурд? Мадам Л’Эспанэ і яе дачка жылі як пустэльніцы, нікога ў сябе не прымалі і мала дзе бывалі. Навошта ім, здавалася б, багаты гардэроб? Знойдзеныя сукенкі па сваёй якасці відавочна не горшыя з тых, якія насілі гэтыя дамы. I калі грабежнік спакусіўся на жаночыя сукенкі, дык чаму ён пакінуў якраз лепшыя, чаму, нарэшце, не ўзяў усе? Карацей кажучы, чаму ён дзеля нейкіх ануч адмовіўся ад чатырох тысяч залатых франкаў?!
    Грошай ён не ўзяў. Ледзь не ўсё золата, пра якое сказаў масье Міньё, засталося ў торбачках на падлозе. А таму выкіньце з галавы думку пра пабуджальныя матывы — недарэчную думку, якая ўзнікла ў мазгах паліцэйскіх пад уплывам паказанняў пра дастаўленае дамам золата. Супадзенні, якія ў дзесяць разоў больш незвычайныя, чым дастаўленыя грошы і забойствы іх атрымальніц, якія адбыліся праз тры дні, адбываюцца штодзённа ў нас на вачах, а мы на іх нават не зважаем. Супадзенні — гэта найвялікшая ашука мысліцеляў пэўнага гатунку. Мысліцеляў, якія нават не чулі пра тэорыю верагоднасці, тэорыю, якой найважнейшыя галіны ведаў абавязаныя самымі слаўнымі сваімі адкрыццямі. Зразумела, што калі грошай не далічыліся б, той факт, што іх прынеслі ледзь не напярэдадні забойства, азначаў бы штосьці болыпае, чым простае супадзенне. Небеспадстаўна ўзнікла б пытанне пра пабуджальныя матывы. А ў дадзеным выпадку палічыць грошы за галоўны матыў для забойства азначала б прыйсці да высновы, што злачынца — абсалютны размазня і боўдзіла, бо на грошы, а значыць, і на свой пабуджальны матыў, ён якраз і забыўся.
    А зараз возьмем пад увагу тры абставіны — сваеасаблівы голас, надзвычайную спрытнасць і адсутнасць матываў у выключным па сваёй жорсткасці забойстве — і звернемся да самой карціны злачынства. Вось ахвяра, якую задушылі голымі рукамі, а потым засунулі ў комін дагары нагамі. Звычайныя злачынцы так не забіваюць. I тым болей не хаваюць такім чынам трупы сваіх ахвяр. Уявіце сабе, як запіхвалі ў комін нежывое цела, і вы пагадзіцеся, што ў гэтым ёсць штосьці пачварнае, штосьці несумяшчальнае з нашымі ўяўленнямі пра чалавечыя ўчынкі, нават калі лічыць, што тут арудавалі апошнія
    падонкі. Уявіце таксама, якая сіла патрэбна, каб запіхаць цела ў комін — знізу ўверх, калі толькі некалькі чалавек разам ледзьве здолелі выцягнуць яго адтуль — зверху ўніз...
    I нарэшце ішйыя праявы гэтай жахлівай сілы! На камінных кратах знайшлі космы густых сівых валасоў, вырваных з каранямі. А вы ведаеце, якая патрэбна сіла, каб вырваць адразу хаця б дваццаць — трыццаць валаскоў! А на тых каранях — страшна сказаць! — запякліся крывавыя шматкі мяса, садраныя са скальпа,— выразнае сведчанне таго, якіх высілкаў каштавала выдраць адным махам тысячы валасоў. Горла ў старой было не проста перарэзанае — галава начыста аддзелена ад шыі. А між тым прыладаю для забойства паслужыла звычайная брытва. Я ўжо не кажу пра кровападцёкі на целе ў мадам Л’Эспанэ. Масье Дзюма і ягоны паважаны калега масье Эцьен лічаць, што пабоі нанесены тупой прыладаю, і ў гэтым шаноўныя эскулапы не памыліліся. Тупой прыладаю ў дадзеным выпадку была брукаванка, на якую цела выкінулі з акна, застаўленага ложкам. Гэта відавочна! Аднак паліцэйскія гэта праваронілі, як праваронілі шырыню аканіцы. У іхнія герметычна закаркаваныя мазгі не змагла прасачыцца думка, што вокны ўсё ж адчыняюцца.
    Калі далучыць да гэтага карціну хаатычнага бязладдзя ў спачывальні, застанецца толькі супаставіць незвычайны спрыт, звышчалавечую сілу, лютую крыважэрнасць і беспрычынную жорсткасць, што сягаюць за межы разумення, з голасам і інтанацыямі, якія здаюцца чужымі прадстаўнікам розных нацыянальнасцей, а таксама з моваю, пазбаўленай усялякай выразнасці. Якая напрошваецца выснова? Які вобраз узнікае перад вамі?
    Мяне нібыта абдало варам, калі Дзюпэн задаў гэтае пытанне.
    — Шаленец, які ўчыніў гэтае ліхадзейства,— сказаў я,— апантаны маньяк, што ўцёк з вар’ятні.
    — Някепска,— зазначыў Дзюпэн,— у вашым меркаванні штосьці ёсць. Але выгукі вар’ята, нават у прыпадку неўтаймаванага буянства, не адпавядаюць апісанню своеасаблівага голасу, які чулі тыя, што падымаліся па сходах. У вар’ята, аднак, ёсць нацыянальнасць, а гаворка ягоная, хоць і цьмяная паводле зместу, гучыць разборліва. Акрамя таго, валасы ў вар’ята не падобныя да гэтых, што ў мяне ў руцэ. Я ледзьве вызваліў іх з сутаргава