• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    Высокі гаспадар-бландзін прыняў нас ветліва і даў вычарпальныя адказы на ўсе Холмсавы пытанні. Запісы ў ягоных кнігах сведчылі, што з Дэвінаўскага мармуровага бюста Напалеона было адфармавана шмат копій, аднак тыя тры бюсты, якія каля года таму ён паслаў Морзу Хэдсану, складалі палову асобнай партыі з шасці штук. Яшчэ тры бюсты з гэтай партыі былі прададзены «Братам Хардзінг» у Кенсінгтоне. He, бюсты гэтай шасцёркі нічым не адрозніваліся ад астатніх. He, ён не ведае, з якой прычыны хто-небудзь можа надумацца знішчаць гэтыя бюсты, падобная думка здаецца яму проста смешнай. Аптовая цана гэтых бюстаў — шэсць шылінгаў, але ў розніцу за іх можна ўзяць дванаццаць і нават болей. Бюсты гэтыя робяцца так: адліваюць два гіпсавыя злепкі з дзвюх палавін, а потым злучаюць абодва профілі разам. Гэтую працу звычайна выконваюць рабочыя-італьянцы ў гэтым самым пакоі. Калі бюст гатовы, яго ставяць на стол у калідоры, каб ён высах, а потым адносяць на склад. Больш ён нічога не можа нам расказаць.
    Але тут Холмс паказаў гаспадару фатаграфічны здымак, і здымак гэты страшэнна ўразіў гаспадара. Ягоны твар запалымнеў ад гневу, бровы навіслі над блакітнымі тэўтонскімі вачыма.
    — Ах, нягоднік! — закрычаў ён.— Канечне, я яго добра ведаю. Маю майстэрню ўсе паважаюць, і за ўвесь час, пакуль яна існуе, тут толькі аднаго разу была паліцыя — вось з-за гэтага суб’екта! Было гэта больш за год таму. Ён ударыў на вуліцы другога італьянца нажом, а потым уцякаў ад паліцыі і забег у нашу майстэрню. Тут яго і арыштавалі. Клікалі яго Бепа, а прозвішча я не ведаю. Гэта было мне справядлівым пакараннем за тое, што ўзяў на прайу чалавека, у якога такі твар. Хаця, трэба прызнаць, ён быў добрым работнікам, адным з лепшых.
    — Як яго пакаралі?
    — Той, каго ён параніў, застаўся жывы, а таму яго прысудзілі толькі да года турмы. He сумняваюся, што ён ужо выйшаў на волю, але прыйсці сюды наўрад ці наважыцца. У мяне працуе ягоны стрыечны брат. Відаць, ён можа сказаць вам, дзе Бепа.
    — He, не,— закрычаў Холмс,— не кажыце ягонаму брату ніводнага слова... прашу вас, ніводнага слова! Справа гэтая надзвычай сур’ёзная. Чым больш я займаюся ёю, тым больш сур’ёзнай яна мне ўяўляецца. У вашай гандлёвай кнізе пазначана, што вы прадалі гэтыя бюсты трэцяга чэрвеня мінулага года. А ці не можаце вы сказаць, якога чысла арыштавалі Бепа?
    — Я магу вызначыць гэта, праўда, не зусім дакладна, па плацёжнай ведамасці,— адказаў гаспадар, а потым пакорпаўся ў сваіх паперах і дадаў: — Так, апошняе жалаванне яму выплацілі дваццатага мая.
    — Дзякуй вам,— сказаў Холмс.— He буду больш адбіраць у вас час і злоўжываць вашым цярпеннем.
    На развітанне мы яшчэ раз папрасілі ў яго нікому не казаць пра нашу размову, выйшлі з майстэрні і вярнуліся на захад.
    Было за поўдзень, калі нарэшце нам удалося спехам паснедаць у адным рэстаране. Каля ўвахода ў рэстаран прадаваліся газеты, а на асобным плакаце, што паведамляў пра апошнія навіны, буйнымі літарамі было надрукавна: «Злачынства ў Кенсінгтоне. Вар’ят-забойца». Мы зазірнулі ў газету і пераканаліся, што містэру Хорасу Харкеру ўсё-такі ўдалося надрукаваць свой артыкул. У дзвюх калонках сенсацыйна і квяціста апісваліся падзеі, што адбыліся ў ягоным доме. Холмс разгарнуў газету на стале, еў і чытаў адначасова. Разы са два ён фыркнуў.
    — Усё як мае быць, Уотсан,— сказаў ён.— Вось паслухайце: «Прыемна ўсведамляць, што не можа быць двух розных пунктаў гледжання на гэтую падзею, бо і містэр Лестрэйд, адзін з самых вопытных паліцэйскіх агентаў, і містэр Шэрлак Холмс, шырока вядомы кансультант і эксперт, сышліся на тым, што ланцужок мудрагелістых здарэнняў, якія скончыліся так трагічна, сведчаць пра вар’яцтва, а не пра злачынства. Выкладзеныя факты нельга вытлумачыць нічым іншым, акрамя як душэўнай хваробай». Друк, Уотсан,— гэта сапраўдны скарб, калі ўмець ім карыстацца. А зараз, калі вы паспелі
    паесці, мы вернемся ў Кенсінгтон і паслухаем, што раскажа нам гаспадар «Братоў Хардзінг».
    Заснавальнік гэтага вялікага гандлёвага дома быў спрытным і вёрткім, вельмі рухавым і жвавым, кемлівым і гаваркім.
    — Зразумела, сэр, я ўжо ўсё ведаю з вячэрніх газет. Містэр Хорас Харкер — наш сталы пакупнік. Мы прадалі яму гэты бюст некалькі месяцаў таму. Тры такія бюсты мы атрымалі ад «Гельдэра і кампаніі» ў Стэпні. Мы іх ужо прадалі. Каму? Зараз я зазірну ў сваю гандлёвую кнігу і адкажу вам. Вось тут усё запісана. Адзін бюст — містэру Харкеру, другі — містэру Джазаю Браўну, што жыве ў Чызіку, на Лабурнум-вэлі, у Лабурнум-лодж, а трэці — містэру Сэндфарду, што жыве ў Рэдзінгу, на Лаўэр-Г роў-род.
    Покуль містэр Хардзінг пералічваў, Холмс штосьці занатоўваў, і выгляд у яго быў надзвычай задаволены. Аднак ён нічога не растлумачыў мне і адно толькі сказаў, што нам трэба спяшацца, бо нас чакае Лестрэйд. I праўда, калі мы прыехалі на Бэйкер-стрыт, сышчык ужо чакаў нас — нецярпліва хадзіў па пакоі. Па ягоным выглядзе можна было здагадацца, што дзень не прайшоў для яго марна.
    — Як справы, містэр Холмс? — спытаўся ён.
    — Нам давялося папрацаваць як след, і папрацавалі мы недарма,— адказаў мой сябар.— Мы наведалі абодвух гандляроў і гаспадара майстэрні. Я прасачыў лёс кожнага бюста ад самага пачатку.
    — Лёс кожнага бюста! — ускрыкнуў Лестрэйд.— Хай сабе і так, містэр Холмс, я не збіраюся з вамі спрачацца. Але мне здаецца, што за дзень я дасягнуў болей, чым вы. Я вызначыў асобу забітага!
    — Ды што вы кажаце!
    — Я вызначыў і прычыну злачынства.
    — Выдатна!
    — На шыі ў забітага быў каталіцкі крыжык. Акрамя таго, смуглае адценне ягонай скуры мімаволі вядзе да думкі, што ён нарадзіўся на поўдні. А ў нас ёсць спецыяліст па італьянскіх кварталах, інспектар Хіл, які адразу пазнаў яго. Гэта быў П’етра Вянучы, неапалітанец, адзін з самых небяспечных галаварэзаў у Лондане. Як бачыце, усё пачынае высвятляцца. Хутчэй за ўсё, забіў яго таксама італьянец. П’етра высочваў яго і насіў у кішэні фатаграфію, каб не зарэзаць памылкова Karo-
    небудзь іншага. Ён высачыў свайго ворага, убачыў, як той зайшоў у дом, дачакаўся, пакуль той выйшаў, накінуўся на яго, але ў бойцы атрымаў смяротную рану... Што вы пра гэта думаеце, містэр Шэрлак Холмс?
    — Цудоўна, Лестрэйд, проста цудоўна! — усклікнуў Холмс і паціснуў руку Лестрэйду.— Толькі як вы растлумачыце, што знішчаюцца бюсты?
    — Зноў бюсты! Вы ніяк не можаце выкінуць іх з галавы. У рэшце рэшт, гісторыя з гэтымі бюстамі — дробязь. Дробнае зладзейства, за якое можна прысудзіць не больш як шэсць месяцаў турмы. А вось забойства — сапраўдная справа, і, як бачыце, я ўжо трымаю ў сваіх руках усе ніткі.
    — Што вы збіраецеся рабіць далей?
    — Пайду разам з Хілам у італьянскі квартал, знайду чалавека, што на гэтым фотаздымку, і арыштую яго па абвінавачванні ў забойстве. Хочаце пайсці з намі?
    — Ды не, дзякую. Мне думаецца, што можна дасягнуць поспеху значна прасцей. He магу, праўда, дакляраваць, бо гэта залежыць... Карацей, гэта залежыць ад адной абставіны, што па-за нашай уладаю. Два шансы за поспех і адзін супраць. Таму я ўпэўнены, што, калі вы пойдзеце са мною сёння ноччу, мы арыштуем яго.
    — У італьянскім квартале?
    — He. Па-мойму, куды надзейней шукаць яго ў Чызіку. Калі вы, Лестрэйд, сёння ноччу паедзеце са мною ў Чызік, я абяцаю вам пайсці заўтра ў італьянскі квартал. Паверце, адтэрміноўка не прынясе аніякай шкоды... А зараз трэба крыху паспаць, бо выходзіць раней адзінаццаці няма сэнсу, а вярнуцца нам удасца, хутчэй за ўсё, толькі раніцою. Паабедайце з намі, Лестрэйд, і кладзіцеся на гэтую канапу. А вы, Уотсан, патэлефануйце — трэба выклікаць пасылыюга і тэрмінова адправіць ліст.
    Холмс цэлы вечар корпаўся над стосамі старых газет, якімі быў завалены адзін з нашых катухоў. Нарэшце ён выйшаў адтуль. Вочы ў яго пераможна ззялі, але ён нічога не сказаў нам пра вынікі сваіх пошукаў. Я ўжо настолькі вывучыў метады майго сябра, што нават калі не разумеў ягонай задумы цалкам, здагадваўся, якім чынам ён разлічвае захапіць злачынцу. Гэты дзіўны злачынца паспрабуе цяпер знішчыць два астатнія бюсты, а адзін з іх знаходзіцца, як я запомніў, у Чызіку. Несумненна, што мэта нашага начнога паходу — захапіць яго на месцы злачынства. Я не мог не захапляцца вынаходлівасцю
    майго сябра, які знарок паведаміў у вячэрняй газеце абсалютна лжывыя здагадкі, каб пераканаць злачынцу, што той можа дзейнічаць без усялякай рызыкі. I я не здзівіўся, калі Холмс параіў мне захапіць з сабою рэвальвер. А сам ён узяў з сабою сваю ўлюбёную зброю — паляўнічую плётку, у ручку якой быў заліты свінец.
    У адзінаццаць гадзін каля нашых дзвярэй спыніўся экіпаж. Па Хамерсміцкім мосце мы пераехалі на процілеглы бераг Тэмзы. Тут фурману загадалі пачакаць. Мы пайшлі пехатою і неўзабаве выйшлі на пустэльную дарогу, паабапал якой стаялі зграбныя домікі. Вакол кожнага доміка быў маленькі сад. Пры святле вулічнага ліхтара на браме аднаго з іх мы прачыталі надпіс: «Віла Лабурнум»... Гаспадары, відаць, ужо спалі, бо ўвесь дом быў пагружаны ў цемру. Адно толькі круглае акенца над уваходнымі дзвярыма цьмяна свяцілася і кідала пляму святла на садовую сцяжынку. Мы ўвайшлі праз браму і стаіліся ў густым цені драўлянага плота, што аддзяляў садзік ад дарогі.
    Прынамсі, чаканне наша было нядоўгім і скончылася самым нечаканым і дзіўным чынам. Раптоўна садовая брама расчынілася; і гнуткая цёмная постаць, спрытная і рухавая, як малпа, памчала па садовай сцяжынцы. Мы бачылі, як яна мільганула ў промні святла, што падаў з акенца, і знікла ў чорным цені. Запанавала доўгая цішыня — мы стаялі, стаіўшы дыханне. Нарэшце слабы трэск дапяў нашых вушэй — гэта расчынілася акно. Потым зноў усталявалася цішыня. Злачынца блукаў па доме: мы раптам убачылі, як у пакоі ўспыхнула святло ягонага кішэннага ліхтарыка. Таго, што ён шукаў, там, мабыць, не было, таму што праз мінуту святло перамясцілася ў іншы пакой.
    — Хадзем да адчыненага акна. Схопім яго, калі ён выскачыць,— прашаптаў Лестрэйд.
    Але злачынца выскачыў з акна раней, чым мы паспелі скрануцца з месца. Ён трымаў у руках штосьці белае і спыніўся ў промні святла. Па-зладзейску азірнуўся, але цішыня пустэльнай вуліцы супакоіла яго. Ён павярнуўся да нас спінаю, апусціў сваю ношу на зямлю, і праз імгненне мы пачулі гук моцнага ўдару, а пасля — ціхае пастукванне і патрэскванне. Злодзей так паглыбіўся ў свой занятак, што не пачуў, як мы падкраліся да яго. Холмс, як тыгр, скочыў яму на спіну, а мы з Лестрэйдам схапілі злачынцу за рукі і надзелі на яго наручнікі. Калі