• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    П'ер Маро, гаспадар тытунёвай крамы, сведчыць, што на працягу чатырох гадоў прадаваў мадам Л’Эспанэ тытунь у невялічкіх пачках. Ён мясцовы і жыве тут стала. Нябожчьіца з дачкою гадоў шэсць таму пасяліліся ў доме, дзе і знайшлі іх забітымі. Да таго часу тут кватараваў ювелір, які здаваў жыльцам верхнія пакоі. Дом належаў мадам Л’Эспанэ. Старая не стала трываць паводзіны кватаранта, які пускаў да сябе жыльцоў, узяла дый пераехала сама на чацвёрты паверх, а здаваць пустыя памяшканні зусім адмовілася. He інакш як здзяцінілася. За ўсе гэтыя гады сведка толькі разоў пяць або шэсць бачыў дачку. Абедзве жанчыны жылі надта замкнёна. Паводле чутак, яны мелі грошы. Меркавалі, што мадам
    займалася варажбою, але ён у гэта не верыць. Hi разу не бачыў, каб хто-небудзь заходзіў у дом, акрамя самой гаспадыні і яе дачкі, калі-нікалі брамніка, зрэдку наведваўся доктар.
    Прыблізна тое ж самае засведчылі і іншыя суседзі. Ніхто не заўважаў, каб да нябожчыц хтосьці заходзіў папросту. Ці былі ў іх калі-небудзь сябры або сваякі, таксама нікому чуць не даводзілася. Аканіцы на фасадзе адчыняліся рэдка, а з двара іх наогул пазабівалі, за выключэннем вялікага пакоя на чацвёртым паверсе. Дом зусім яшчэ ладны, трывалы.
    Ізідор Мюзе, жандар, сведчыць, што па яго прыйшлі каля трох гадзін раніцы. Заспеў ён каля дома натоўп чалавек з дваццаці — трыццаці, які абложваў дзверы. Замок зламаў ён, і не ломам, а штыком. Дзверы падаліся лёгка. Яны двухстворкавыя, ні зверху, ні знізу не зачыняюцца. Крыкі даносіліся ўвесь час, покуль не адчынілі дзверы, але раптам абарваліся. Крычалі (або крычаў), як быццам у смяротным смутку, крыкі былі працяглыя і гучныя, а не адрывістыя і хрыплыя. Наверх сведка падымаўся першым. Калі апынуўся на лесвічнай пляцоўцы, пачуў, як двое голасна і злосна сварацца — адзін глухім, а другі нібыта віскатлівым голасам, і голас нейкі дзіўны. Некаторыя словы ў першага ён разабраў. Гэта быў француз. He, ні ў якім разе не жанчына. Ён разабраў словы «sacre» і «diable»1. Віскатлівым голасам казаў іншаземец. Незразумела, мужчына або жанчына. He зразумееш, што казаў, але хутчэй за ўсё па-іспанску. Сведка расказаў, у якім выглядзе былі пакой і трупы, але не дадаў нічога новага да нашага ўчарашняга паведамлення.
    Анры Дзюваль, сусед, па прафесіі сярэбранік, сведчыць, што зайшоў у дом у ліку першых. У асноўным пацвярджае звесткі Мюзэ. Калі першая група патрапіла ў пад’езд, дык яны адразу зачынілі дзверы, каб спыніць націск натоўпу звонку, бо той павялічваўся, хоць і стаяла глыбокая ноч. Віскатлівы голас, падалося сведку, належаў італьянцу. Упэўнены, што не французу. Па голасе не сказаў бы, што гэта быў неадменна мужчына. Магчыма, што і жанчына. Італьянскай мовы не ведае, слоў не разабраў, аднак упэўнены, што размаўляў італьянец. 3 мадам Л. і яе дачкою быў асабіста знаёмы. He раз
    1 «Пракляцце» і «чорт» (франц.).
    гутарыў з абедзвюма. Упэўнены, што ні адна, ні другая не мела віскатлівага голасу.
    Андзенгеймер, рэстаўратар. Сведка сам захацеў даць паказанні. Па-французску не гаворыць, дапытваецца праз перакладчыка. Нарадзіўся ў Амстэрдаме. Праходзіў каля дома, калі адтуль пачуліся крыкі. Енчылі доўга, некалькі мінут, мінут дзесяць. Крыкі працяглыя, гучныя, хапалі за душу, ад іх стыла кроў. Ён адным з першых зайшоў у дом. Пацвярджае папярэднія паказанні па ўсіх пунктах, акрамя аднаго: упэўнены, што віскатлівы голас належаў мужчыну і прытым французу. He, слоў не разабраў, размаўлялі вельмі голасна і часта-часта, як быццам бы захлыналіся ці то ад абурэння, ці то ад страху. Голас хутчэй рэзкі, чым віскатлівы. He, віскатлівым яго не назавеш. Хрыплы голас увесь час паўтараў «sacre» і «diable», а аднойчы сказаў «mon Dieu»1.
    Жуль Міньё, банкір, фірма «Міньё і сыны», што на вуліцы Дзеларэн. Ён — Міньё-старэйшы. Мадам Л’Эспанэ мела сякі-такі капіталец. Яна адкрыла ў іхняй канторы рахунак вясною, восем гадоў таму. Часта рабіла новыя ўкладанні — невялікімі сумамі. Чэкаў не выпісвала, але ўсяго за тры дні да смерці асабіста зняла з рахунка чатыры тысячы франкаў. Грошы ёй выплацілі золатам, а даставіў іх дадому канторшчык з банка.
    Адольф Ле Бон, канторшчык з фірмы «Міньё і сыны», засведчыў, што ў памянёны дзень, а дванаццатай гадзіне правёў мадам Л’Эспанэ да самага дома, аднёс ёй чатыры тысячы франкаў у дзвюх торбачках. Дзверы адчыніла мадэмуазель Л’Эспанэ. Яна забрала ў яго адну торбачку, а старая — другую. Пасля гэтага ён развітаўся і сышоў. Нікога на вуліцы ён тады не бачыў. Гэтая вуліца ціхая, бязлюдная.
    Вільям Бойрд, кравец, засведчыў, што разам з іншымі патрапіў у дом. Англічанін. Два гады жыве ў Парыжы. Адным з першых падняўся па сходах. Чуў, як двое спрачаліся. Хрыплы голас належаў французу. Некаторыя словы можна было разабраць, але ён усяго не памятае. Выразна чуў «sacre» і «mon Dieu». Словы гэтыя суправаджаліся шумам барацьбы, тупатам і валтузнёю, нібыта біліся некалькі чалавек. Пранізлівы голас гучаў вельмі голасна, куды гучней, чым хрыплы. Упэўнены, што не
    1 Божа мой (франц.).
    англічанін. Хутчэй немец. Можа быць, і жанчына. Сам па-нямецку не гаворыць.
    Чацвёра з вышэйназваных сведкаў на паўторным допыце сказалі, што дзверы спачывальні, дзе знайшлі труп мадэмуазель Л., былі зачыненыя з сярэдзіны. Цішыня стаяла гнятлівая, ні стогну, ні шолаху. Калі дзверы ў спачывальню зламалі, там ужо нікога не было. Вокны ў спачывальні і ў сумежным пакоі, што выходзяць на вуліцу, былі зачыненыя з сярэдзіны, а дзверы паміж імі адно толькі прычыненыя. Дзверы з перадпакоя ў калідор былі зачыненыя. Невялікая камора — вокнамі на вуліцу, у канцы калідора, на тым самым чацвёртым паверсе — не была зачыненая, дзверы прычыненыя. Тут стаялі старыя ложкі, скрыні і іншая старызна. Рэчы павыносілі і старанна агледзелі. Увесь дом абшукалі ад гарышча да сутарэнняў. Коміны агледзеў камінар. У доме чатыры паверхі, калі не лічыць гарышча і мансарды. На дах вядзе люк, але ён пазабіваны цвікамі, і, відаць, ім даўно не карысталіся. Час, які мінуў паміж тым, як сведкі пачулі сварку, і тым, як зламалі ўваходныя дзверы, ацэньваецца па-рознаму: ад трох да пяці мінут. Зламаць дзверы было нялёгка.
    Альфонса Гарсіа, трунар, сказаў, што жыве на вуліцы Морг. Іспанец па нараджэнню. Разам з іншымі пабываў у доме. Угору не падымаўся. У яго слабыя нервы, яму забаронена хвалявацца. Чуў, як двое спрачаліся, хрыплы голас — несумненна француз. Аб чым спрачаліся, не зразумеў. Віскатлівым голасам гаварыў англічанін. Сам ён па-англійску ні слова не ведае, але мяркуе па інтанацыях.
    Альберта Мантані, кандытар, засведчыў, што адным з першых забег наверх. Галасы чуў. Хрыпла гаварыў француз. Што-нішто можна было зразумець. Адзін нечым папракаў другога. Другі казаў часта-часта, але язык нібыта заплятаўся. Падобна, што рускі. У астатнім сведка пацвярджае папярэднія паказанні. Сам ён італьянец. 3 рускімі справы ніколі не меў.
    Некаторыя сведкі на паўторным допыце пацвердзілі, што коміны на чацвёртым паверсе вельмі вузкія, чалавек не здольны пралезці ў іх. Пад словам «камінар» яны разумеюць шчоткі цыліндрычнае формы, якімі чысцяць коміны. У доме няма чорнага хода, па якім злачынцы маглі б уцячы, пакуль уее падымаліся сходамі. Труп мадэмуазель Л. быў так заціснуты ў коміне, што толькі
    агульнымі намаганнямі чатырох або пяці чалавек здолелі яго выцягнуць.
    Поль Дзюма, доктар, сведчыць, што раніцою, на світанку яго паклікалі агледзець трупы забітых. Жанчыны ляжалі на старым сянніку, знятым з ложка ў спачывальні, дзе знайшлі мадэмуазель Л. Цела дачкі ўсё ў сіняках і драпінах. Гэта цалкам вытлумачваецца тым, што яго запхнулі ў цесны комін. Асабліва пацярпела шыя. Каля самага падбароддзя некалькі глыбокіх ран і шэраг сінебарвовых плям, відавочна, сляды пальцаў. Твар спрэс у жахлівых кровападцёках, вочы павылазілі з арбіт. Язык ледзьве не наскрозь пракушаны. Вялікі сіняк на ніжняй частцы жывата паказвае, што тут націскалі каленам. Масье Дзюма мяркуе, што мадэмуазель Л’Эспанэ задушылі,— забойца, магчыма, быў не адзін. Матчына цела страшэнна знявечанае. Косткі правых рукі і нагі паламаныя, а часткова і раструшчаныя. Расшчэплена левая tabia1, гэтаксама і рэбры з левага боку. Усё цела ў жахлівых сіняках і драпінах. Цяжка вызначыць, чым нанесены пашкоджанні. Важкая доўбня або шырокі жалезны брусок, ножка крэсла ды, зрэшты, любая цяжкая прылада ў руках надзвычай моцнага чалавека маглі іх учыніць. Жанчыне было б не пад сілу нанесці гэткія калецтвы. Галава забітай, калі яе ўбачыў доктар, была аддзеленая ад тулава і таксама моцна знявечаная. Горла перарэзана вострым лязом, хутчэй за ўсё брытваю.
    Аляксандр Эцьен, хірург, разам з масье Дзюма быў запрошаны агледзець трупы. Цалкам далучаецца да сведчанняў і высноў масье Дзюма.
    Нічога істотнага болей не ўдалося выявіць, хаця к дазнанню былі прыцягнуты і іншыя асобы. У Парыжы не было забойстваў, здзейсненых пры такіх цьмяных і ва ўсіх адносінах загадкавых абставінах. Дый ці забойства гэта? Шматвопытная парыжская паліцыя збітая з панталыку. Няма аніякай пуцяводнай ніткі, аніякага намёку на магчымую разгадку».
    У вечаровым выпуску паведамлялася, што ў квартале Сен-Рок па-ранейшаму надзвычайны пярэпалах, але ні новы вобыск у доме, ні паўторныя допыты сведак не далі аніякіх вынікаў. Дадаткова паведамлялася, што арыштавалі і пасадзілі ў турму Адольфа Ле Бона, хаця ніякіх новых, нават ускосных доказаў не выяўлена.
    1 Бярцовая костка (лац.).
    Па ўсім я бачыў, што Дзюпэн вельмі заінтрыгаваны ходам следства, хаця ён і ўстрымліваўся ад каментарыяў. I толькі калі паведамілі пра арышт Ле Бона, ён захацеў даведацца, што я думаю пра гэтае забойства.
    Я мог адно толькі разам з усім Парыжам аб’явіць яго невырашальнай загадкаю, бо не бачыў аніякай магчымасці натрапіць на след забойцы.
    — А вы не мяркуйце па выніках,— запярэчыў Дзюпэн.— Гэта абсалютная пародыя. Парыжская паліцыя бярэ адно толькі хітрасцю, яе хвалёная прапіклівасць — суцэльная байка. У яе дзеяннях няма сістэмы, калі не лічыць за сістэму звычку хапацца за першае, што падкажа момант. Яны крычаць пра свае мерапрыемствы, але гэтыя мерапрыемствы так часта б’юць міма цэлі, што мімаволі згадваеш Журдэна', які патрабаваў падаць яму цёплы халат, pour mieux entendre la musique2. Калі яны раз-пораз і дасягаюць нечага, дык выключна дбайнасцю і працаю. А там, дзе гэтых якасцей бракуе, іхнія планы церпяць крах. У Відока3, напрыклад, была здагадка і настойлівасць пры поўным няўменні сістэматычна мысліць. Гарачлівасць ягоных пошукаў падводзіла яго, і ён нярэдка трапляў у бязвыхадныя сітуацыі. Ён так блізка падносіў прадмет да вачэй, што гэта скажала перспектыву. Хай сабе ён і бачыў тое ці іншае з гранічнай яснасцю, затое цэлае ад яго выслізгвала. У глыбакадумнасці лёгка перамудрагеліць. Ісціна не заўсёды знаходзіцца на дне калодзежа. У надзённых пытаннях яна, па-мойму, хутчэй ляжыць на паверхні. Мы шукаем яе на дне цясніны, а яна чакае нас на горных піках. Каб зразумець падобныя памылкі і іх прычыны, звернемся да нябесных цел. Кіньце на зорку кароткі позірк, паглядзіце на яе краёчкам сятчаткі, больш чуйным да слабых светлавых раздражненняў. Вы ўбачыце свяціла з усёй пэўнасцю і здолееце ацаніць ягонае ззянне, якое робіцца больш цьмяным па меры таго, як вы паварочваецеся, каб паглядзець на яго ва ўпор. У апошнім выпадку на вока патрапіць болей промняў, затое ў першым успрымальнасць куды большая. Празмерная глыбіня адно толькі блытае і зату-