• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    Мы з Холмсам з найвялікшай цікаўнасцю слухалі містэра Гранта Манро. Ён казаў сутаргава, адрывіста, як надзвычай узбуджаны чалавек. Мой сябра задумаўся, падпёр рукою падбароддзе і пэўны час сядзеў моўчкі.
    — Скажыце,— вымавіў ён нарэшце,— вы ўпэўнены, што бачылі ў акне мужчынскі твар?
    — Я бачыў яго здалёк і нічога не магу сказаць напэўна.
    — I ўсё-такі ён непрыемна ўразіў вас?
    — Мне падалося, што ён быў ненатуральнага колеру, а ягоныя рысы — надзіва нерухомыя. Але калі я набліжаўся, твар адразу ж знікаў.
    — Калі ваша жонка папрасіла ў вас сто фунтаў?
    — Амаль два месяцы таму.
    — Ці бачылі вы калі-небудзь фатаграфію яе першага мужа?
    — He. Неўзабаве пасля ягонай смерці ў Атланце быў вялікі пажар, і ўсе іхнія сямейныя паперы згарэлі.
    — Аднак у яе ёсць пасведчанне пра ягоную смерць. Вы сказалі, што бачылі яго.
    — Яна атрымала дублікат пасля пажару.
    — Вы ніколі не сустракалі каго-небудзь, хто ведаў яе ў Амерыцы?
    — He.
    — Ці казала яна калі-небудзь, што збіраецца зноў пабываць там?
    — He.
    — Ці атрымлівала яна адтуль лісты?
    — He, наколькі я ведаю.
    — Дзякую вам. Я хацеў бы крыху падумаць над гэтай справаю. Калі катэдж пакінулі назаўсёды, гэта ўскладніць становішча. Але, думаецца мне, больш верагодна, што жыхароў папярэдзілі, што вы прыйшлі, і яны сышлі перад тым, як вы там з’явіліся. У такім разе, яны,
    магчыма, вернуцца, і нам будзе лёгка ўсё выявіць. Дазвольце мне параіць вам паехаць у Норберы і пасачыць за вокнамі ў катэджы. Калі ў вас будуць падставы думаць, што ў ім жывуць, не ўрывайцеся туды, а пашліце нам тэлеграму. Праз гадзіну мы будзем у вас і хутка пра ўсё дазнаемся.
    — А калі катэдж пусты?
    — Тады я прыеду заўтра, і мы ўсё абмяркуем разам з вамі. Да пабачэння, і, перш за ўсё, не падайце духам. Пакуль што ў вас няма да гэтага рэальных падстаў...
    — Я баюся, што гэта несамавітая гісторыя, Уотсан,— сказаў мой сябра пасля таго, як правёў містэра Гранта Манро да дзвярэй.— Што вы пра гэта думаеце?
    — Мне здаецца, што гэта даволі брудная справа,— адказаў я.
    — Так. Гэта іпантаж, або я памыляюся.
    — А хто шантажуе?
    — Хутчэй за ўсё — чалавек, які жыве ў адзіным камфартабельным пакоі і трымае на каміне фатаграфію гэтай жанчыны. Шчыра кажучы, Уотсан, мяне чамусьці вельмі заінтрыгаваў жоўты твар каля акна, і я нізашто не хацеў бы абмінуць гэтую справу.
    — У вас ёсць гіпотэза?
    — Пакуль што толькі папярэдняя. Але я здзіўлюся, калі яна не пацвердзіцца. У катэджы — першы муж гэтай жанчыны.
    — Чаму вы так думаеце?
    — А чаго ёй так баяцца, што яе другі муж можа туды зайсці? Па-мойму, справа палягае на тым, што гэтая жанчына выйшла замуж у Амерыцы, але потым узненавідзела мужа — уявім сабе, што ён захварэў на праказу або стаў ідыётам. Яна, урэшце, уцякае ад яго, вяртаецца ў Англію, змяняе імя і пачынае жыццё, як яна думае, нанава. Яна выйшла замуж тры гады таму і лічыла сваё становішча абсалютна надзейным. А мужу яна паказала пасведчанне пра смерць нейкага чалавека, прозвішчам якога назвалася. Але вось месца, дзе яна жыве, выявіў яе першы муж або якая-небудзь бессаромная кабета, што прычапілася да хворага. Яны напісалі жонцы і пагражалі прыехаць і выкрыць яе. Яна просіць сто фунтаў, каб адкупіцца ад іх. Але яны ўсё роўна прыязджаюць, і калі муж выпадкова кажа ёй, што ў катэджы з’явіліся новыя жыхары, яна здагадваецца, што гэта яе шантажысты. Яна чакае, пакуль муж засне, бяжыць туды і стараецца
    3 Кінжал з крыламі
    65
    пераканаць іх, каб яе не чапалі. Яна нічога не дамагаецца, а таму наступнае раніцы зноў ідзе да іх, а калі выходзіць з катэджа, сустракае мужа. Яна абяцае мужу больш не хадзіць туды, але праз два дні з надзеяй пазбавіцца сваіх жахлівых суседзяў робіць новую спробу дамовіцца з імі. Пры гэтым яна аддае ім сваю фатаграфію, якую, відаць, ад яе запатрабавалі. Падчас размовы прыбегла пакаёўка і сказала, што гаспадар вярнуўся дадому. Тады жонка, якая баялася, што ён памкнецца проста ў катэдж, паспешліва вывела жыхароў праз чорны ход, хутчэй за ўсё, у суседні яловы лясок. Такім чынам, наш кліент убачыў, што дом апусцеў. Але я вельмі здзіўлюся, калі сёння ўвечары падчас праверкі выявіцца, што дом усё яшчэ пусты... Што вы думаеце пра маю гіпотэзу?
    — Па-мойму, гэта толькі здагадка.
    — Але яна тлумачыць усё. Калі з’явяцца новыя факты, якія нельга будзе вытлумачыць, дык у нас хопіць часу перагледзець маю гіпотэзу. Мы ўсё роўна нічога не можам рабіць, пакуль наш сябра не падасць весткі з Норберы.
    Нам не давялося доўга чакаць. Тэлеграма прыйшла адразу ж пасля чаю:
    «Катэдж заняты. Зноў бачыў твар у акне. Сустрэну 7-гадзінным».
    Грант Манро чакаў нас на платформе, і пры святле станцыйных ліхтароў мы ўбачылі, што ён вельмі бледны і ўвесь дрыжыць ад хвалявання.
    — Яны яшчэ там, містэр Холмс,— сказаў ён і паклаў руку на рукаў майму сябру.— Я бачыў святло ў катэджы, калі праходзіў паўз яго. Трэба канчаць з гэтым раз і назаўсёды.
    — Які ў вас план? — спытаўся Холмс, пакуль мы спускаліся па абсаджанай дрэвамі цёмнай дарозе.
    — Я хачу патрапіць туды хаця б і сілаю ды паглядзець на свае вочы, хто жыве ў катэджы. Прашу вас абодвух быць маімі сведкамі.
    — Вы цвёрда вырашылі? He зважаючы на ўсе перакананні вашай жонкі, што вам лепш было б не раскрываць гэтае таямніцы?
    — Так, я вырашыў.
    — Добра. Я думаю, маеце рацыю. Любая праўда лепш за няпэўнасць і сумненні. Таму варта зараз жа пайсці туды. Канечне, мы парушаем закон, але, я думаю, справа вымагае гэтага.
    Ноч была вельмі цёмная. Калі мы павярнулі з дароп на вузкую сцяжынку з глыбокімі каляінамі з абодвух бакоў, зацерушыўся дробны дождж. Містэр Грант Манро нецярпліва імкнуўся наперад, і мы ледзь паспявалі за ім.
    — Вунь там агні майго дома,— паказаў ён на агеньчыкі, што мігцелі па-за дрэвамі.— А тут катэдж, і я зайду ў яго.
    Неўзабаве мы апынуліся каля катэджа. Дзверы былі прачыненыя — па чорнай зямлі слізгацела паласа жоўтага святла. Адно акно на верхнім паверсе было ярка асветлена. Мы ўбачылі цёмную пляму, што сунулася па фіранцы.
    — Гэтае стварэнне — там! — ускрыкнуў Грант Манро.— Вы бачыце самі, што там нехта ёсць! Зараз — за мною, мы пра ўсё даведаемся.
    Мы наблізіліся да дзвярэй, як раптам з цемры выйшла жанчына. Я не мог разгледзець яе твару, але ўбачыў, што яна ўмольна падняла рукі, асветленыя промнем святла.
    — Прашу вас, Джэк, не трэба! — закрычала яна.— Я адчувала, што вы прыйдзеце. Супакойцеся, прашу вас! Паверце мне зноў, і вы ніколі не пашкадуеце.
    — Занадта доўга я давяраў вам, Эфі,— адказаў ён сурова.— Пусціце мяне, я павінен прайсці. Вось мае сябры. Яны прыйшлі дапамагчы мне...
    Ён адштурхнуў яе ўбок, і мы рушылі следам за ім. Калі ён адчыніў дзверы, насустрач выйшла старая кабета. Яна паспрабавала заступіць яму дарогу, але Грант Манро адштурхнуў і яе, а праз мінуту мы падняліся сходамі. Грант Манро забег наверх, у асветлены пакой. Мы ішлі следам.
    Гэта быў вялікі, добра абстаўлены пакой. Дзве свечкі гарэлі на стале, дзве — на каміне. На покуці, схіліўшыся над столікам, нехта сядзеў спінаю да нас, мабыць, маленькая дзяўчынка. Яна была ў чырвонай сукеначцы і ў доўгіх белых пальчатках. Калі яна рэзка павярнулася да нас, я ўскрыкнуў ад здзіўлення і ад жаху. Твар у яе быў змярцвелы, рысы — пазбаўленыя ўсялякага выразу.
    Праз імгненне таямніца раскрылася. Холмс засмяяўся і правёў рукою за вухам у дзіцяці. Маска зляцела, і перад намі аказалася маленькае, чорнае як вугаль негрыцянё. Дзяўчынку развесялілі нашы здзіўленыя твары. Яна весела ўсміхнулася, і ў яе заблішчалі белыя зубы. Я таксама засмяяўся, спачуваючы яе радаеці, але
    Грант Манро здранцвеў, прыціснуў руку да грудзей і не зводзіў з яе вачэй.
    — Божа мой! — ускрыкнуў ён.— Што ўсё гэта азначае?
    — Я скажу вам, што гэта мае значыць,— годна і рашуча сказала жанчына, калі зайшла ў пакой.— Вы прымушаеце мяне расказаць вам усё супраць маёй волі. Давядзецца нам абодвум пагадзіцца на гэтым. Дык вось, мой муж памёр у Атланце, а дзіця выжыла.
    — Ваша дзіця?
    Замест адказу яна зняла з шыі буйны срэбны медальён.
    — Вы ніколі не бачылі яго адчыненым?
    — Я думаў, што ён не адчыняецца.
    Яна націснула на спружынку, і медальён адчыніўся. Усярэдзіне быў партрэт чалавека з надзіва прыгожым і разумным тварам, што меў несумненныя прыкметы афрыканскага паходжання.
    — Вось ён, Джон Хібран з Атланты,— сказала жанчына.— Чалавека, больш высакароднага за яго, ніколі не было на зямлі. Я пасварылася са сваімі сваякамі, каб выйсці за яго замуж, і пакуль ён быў жывы, ніколі не пашкадавала пра гэта. Як бачыце, наша адзінае дзіця больш падобнае да людзей ягонага племені. Як гэта часта бывае ў падобных шлюбах, маленькая Люсі цямнейшая за свайго бацьку. Аднак, цёмная або светлая, гэта мая родная дачка, мая любіміца.
    Дзяўчынка пры гэтых словах падбегла і прытулілася да маці.
    — Я пакінула яе ў Амерыцы,— працягвала тая,— толькі таму, што ў яе было слабое здароўе і перамена клімату магла ёй пашкодзіць. Я даручыла клапаціцца пра яе аддадзенай нам шатландцы, якая некалі служыла ў нас. Ніколі, ні на адну мінуту я не думала адмовіцца ад дачкі. Калі я сустрэлася з вамі, Джэк, і пакахала вас, я пабаялася сказаць вам пра сваё дзіця. Даруй мне, Божа! Але я баялася страціць вас, і мне не ставала смеласці расказаць пра ўсё. Давялося выбіраць паміж вамі і дачкою.
    Няня мне пра ўсё пісала, і я ведала, што дзяўчынка паспраўнела. Нарэшце мне нястрымна захацелася ўбачыць сваё дзіця, і немагчыма было пераадолець гэтае жаданне. Я разумела, як гэта небяспечна, але ўсё-такі наважылася хаця б на некалькі тыдняў прывезці дзяў-
    чынку сюды. Я паслала сто фунтаў няні і напісала ёй пра гэты катэдж, каб яна пасялілася тут проста як суседка і нічым не выкрывала нашых адносін. У сваіх перасцярогах я зайшла так далёка, што загадала няні днём не выпускаць дзяўчынку з дома і закрываць ёй тварык і ручкі, каб нават тыя, хто выпадкова ўбачыць яе ў акне, не гыяткарылі б з суседзямі, што тут жыве негрыцянё. Лепш бы я не была такой асцярожнаю! Гэта было б разумней, але я ледзь не звар’яцела ад страху, што вы пра ўсё даведаецеся.
    Гэта вы першы сказалі мне, што катэдж заняты. Мне трэба было дачакацца раніцы, але я не магла спаць. Нарэшце я выслізнула, але вы заўважылі, што я выходзіла, і гэта было пачаткам усіх маіх няшчасцяў. На наступны дзень вы маглі адкрыць маю таямніцу, але вы высакародна адмовіліся. А праз тры дні няня з дзяўчынкаю ледзь паспелі выбегчы праз чорны ход, калі вы ўварваліся ў катэдж... Ну вось, цяпер вы ведаеце ўсё, і я пытаюся ў вас, што будзе з намі — з маім дзіцем і са мною?