• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    Між тым, Хорн Фішар азадачыў прысутных сваім тонам і паводзінамі. Ён пагутарыў з палкоўнікам пра вайсковыя справы, пра розныя навінкі ў тэхніцы і прадэманстраваў дзівосныя веды і ў тонкасцях вайсковай дысцыпліны, і ў электратэхніцы. Ён пагутарыў са святаром
    і выявіў надзвычайную дасведчанасць у рэлігійных пытаннях і гістарычных падзеях, звязаных з рэлігіяй. Ён пагутарыў з чалавекам, што назваўся магам, і не толькі здзівіў, але і шакіраваў усіх сваімі ведамі самых рэдкіх відаў усходняга акультызму1 і духабачання. Больш за тое — апошняй сфераю расследавання ён, відавочна, захапіўся найболей, бо ўсяляк падахвочваў мага і падрыхтаваўся ісці следам за ім куды заўгодна.
    — 3 чаго вы мяркуеце пачаць? — спытаўся ён у мага з падкрэсленай ветлівасцю, якая надзвычай раззлавала палкоўніка.
    — 3 адметнай сілы, з таго, што паспрабую стварыць пэўныя ўмовы для ўздзеяння гэтай сілы,— адказаў маг, быццам бы і не чуў угнеўленых заўваг палкоўніка пра тое, што да яго самога трэба было б ужыць сілу.— У вас на Захадзе яе прынята называць «жывёльным магнетызмам». Але яна — непараўнальна большая. Для пачатку трэба знайсці вельмі ўразлівага чалавека. Ён будзе для гэтай сілы як бы мостам, яе сродкам сувязі. Сіла ўплывае на яго звонку — ён нібыта ў электрашоку — і абуджае ў ім найвышэйшыя пачуцці, расплюшчвае вока разуму.
    — Я вельмі ўразлівы,— сказаў Фішар ці то прастадушна, ці то кпліва.— Чаму б вам не расплюшчыць вока разуму ўва мне? Мой сябра, што прысутнічае тут, Гаральд Марч, можа пацвердзіць, што я часам нават бачу ў цемры.
    — Усе бачаць толькі ў цемры,— сказаў маг.
    Цяжкія вячэрнія аблокі згусціліся над драўляным домікам. У акенцы былі відны іх краі, падобныя да пурпуровых рагоў і хвастоў, нібыта дзесьці побач блукалі драпежныя пачвары. Але чырвань хутка цьмянела, рабілася попельна-шэраю. Надыходзіла ноч.
    — He запальвайце святла,— спакойна і ўпэўнена вымавіў маг, калі заўважыў, што нехта пацягнуўся да выключальніка.— Я ж вам казаў, што ўсё адбываецца толькі ў цемры.
    Якім чынам гэтая недарэчная сцэна магла адбыцца менавіта ў кабінеце ў палкоўніка Морыса, назаўсёды засталося загадкаю для ўсіх яе ўдзельнікаў, у тым ліку і для палкоўніка. Узгадвалі яе, нібыта жахлівы, непаду-
    Акультызм — містычныя вучэнні, якія сцвярджаюць, што ў прыродзе існуюць звышнатуральныя сілы, з якімі людзі нібыта могуць уступаць у зносгны пры дапамозе магічных дзеянняў і заклінанняў.
    ладны ім сон. Можа, і праўда, на ўсіх падзейнічаў магнетызм, якім валодаў дзіўны незнаёмец. Прынамсі, аднаго з прысутных ён загіпнатызаваў. Хорн Фішар паваліўся на крэсла і ляжаў у ім, утаропіўшыся ў пустату, а маг гіпнатызаваў яго — узмахваў рукамі, нібыта чорнымі крыламі. Палкоўнік закурыў цыгару. Ягоны ваяўнічы запал згас, і ён успрымаў тое, што адбывалася, як чарговы выбрык высакародных дзівакоў. Суцяшаўся палкоўнік і тым, што паспеў паслаць па паліцыю, якая мусіць перапыніць увесь гэты маскарад.
    — Бачу, бачу пустыя кішэні,— казаў тым часам Хорн Фішар.— Бачу шмат кішэняў, але ўсе яны пустыя. He, пачакайце... я бачу адну не пустую кішэню.
    У цішыні пачуўся слабы шолах, і маг спытаўся: — Ці можаце вы ўбачыць, што ў гэтай кішэні?
    — Mary,— прагучаў адказ.— Там два бліскучыя прадметы. Па-мойму, яны стальныя, адзін — пагнуты або скрыўлены...
    — Ці карысталіся ім, каб перамясціць рэліквію са склепа?
    — Карысталіся.
    Наступіла новая паўза, а потым першы голас зноў спытаўся:
    — А ці не бачыце вы самой рэліквіі?
    — Я бачу на падлозе штосьці бліскучае, падобнае на цень або прывід манеты. Гэтае штосьці вунь там, у куце, за сталом.
    Усе моўчкі азірнуліся і здранцвелі ад здзіўлення. У куце, па-за сталом, на драўлянай маснічыне ледзь бачна свяцілася срэбная плямка. Гэта была адзіная плямка святла ў пакоі — палкоўнікава цыгара згасла.
    — Яно паказвае Шлях,— сказаў тым часам загіпнатызаваны,— Духі паказваюць Шлях да пакаяння і заклікаюць злодзея вярнуць украдзенае... Больш я нічога не бачу...— Голас паступова патануў у глыбокай цішыні.
    Яе парушыла звяканне металу аб дрэва. Нешта закруцілася і пляснулася — нібыта на падлогу кінулі паўпенсавую манету.
    — Запаліце святло! — ускрыкнуў Хорн Фішар даволі гучна і нават весела, калі ўскочыў з крэсла з нязвыклай яму жвавасцю.— Мне трэба ісці, але ўсё-такі хацелася б зірнуць на яе... Я ж дзеля гэтага і прыйшоў.
    Запалілі святло, і ён убачыў тое, што хацеў: манета святога Паўла ляжала на падлозе каля ягоных ног.
    * * *
    — ...А што тычыцца той штучкі,— тлумачыў Фішар, які запрасіў Марча і Твіфарда на абед прыблізна праз месяц,— дык мне проста захацелася згуляць з гэтым магам у ягоную гульню.
    — Я думаў, што вы захацелі злавіць яго ў ягоную пастку,— сказаў Твіфард.— Я дагэтуль нічога не разумею. Але, прызнаюся, ён з самага пачатку не спадабаўся мне. Я не хачу сказаць, што ён злодзей у вульгарным сэнсе слова. Паліцэйскія звычайна мяркуюць, што грошы крадуць дзеля саміх грошай, але гэтую манету можна было ўкрасці з рэлігійнай маніі. Манаху-ўцекачу, які зрабіўся вольным містыкам, яна магла спатрэбіцца на якую-небудзь найвышэйшую мэту.
    — He,— адказаў Фішар.— Манах — не злодзей. Прынамсі, манеты ён не браў. I нават у безумоўнай хлусні яго не абвінаваціш, бо ў адным ён цалкам мае рацыю.
    — Але ў чым іменна? — спытаўся Марч.
    — Ён сказаў, што ва ўсім вінаваты магнетызм. Так яно і было. Манету ўкралі з дапамогаю звычайнага магніта,— сказаў Фішар, а калі ўбачыў на тварах у субяседнікаў невыказнае здзіўленне, дадаў: — Гэта быў магніт вашага пляменніка, містэр Твіфард.
    — Выбачайце,— запярэчыў Марч.— Калі з гэтым пагадзіцца, дык вынікае, што злодзей — школьнік!
    — Вядома,— задумліва вымавіў Фішар.— Толькі які школьнік?..
    — Што вы хочаце гэтым сказаць?!
    — Душа школьніка — цікавая рэч,— працягваў Фішар.— Яна можа шмат чаго перажыць, акрамя таго, каб лазіць у дымаход. Чалавек можа пасівець у бітвах, а душа ў яго застанецца тая самая — хлапечая. Чалавек можа вярнуцца ўслаўленым з Індыі, а ў яго — душа школьніка, і яна толькі чакае выпадку, каб выявіць сябе. Гэта ў шмат разоў мацней, калі школьнік яшчэ і скептык: скепсіс часцей за ўсё — зацятае блазенства. Вось вы сказалі, што гэта можна было зрабіць з-за рэлігійнай маніі. А вы чулі калі-небудзь пра антырэлігійную манію? Паверце, яна ёсць і лютуе больш за ўсё сярод тых, хто любіць выкрываць індыйскіх факіраў.
    — Няўжо вы думаеце,— сказаў Твіфард,— што рэліквію ўкраў палкоўнік Морыс?!
    — Толькі ён мог выкарыстаць магніт,— адказаў Хорн Фішар.— Ваш пляменнік пакінуў яму шмат карысных рэчаў: скрутак вяроўкі, сцізорык з калаўротам... Дарэчы, з гэтай дзіркай на падлозе я трохі схітраваў. Там проста былі плямы святла, што блішчалі, як новенькі шылінг1.
    Твіфард падскочыў на крэсле.
    — Тады чаму,— крыкнуў ён не сваім голасам,— чаму вы сказалі... што там сталь?
    — Я сказаў, што бачу два кавалкі сталі,— адказаў Фішар.— Пагнуты кавалак — магніт вашага пляменніка. Другі кавалачак — манета.
    — Але яна срэбная! — ускрыкнуў святар.
    — На жаль,— растлумачыў Фішар,— яна толькі пакрыта тонкім слоем срэбра.
    Запанавала гнятлівае маўчанне, якое нарэшце парушыў Гаральд Марч:
    — Дзе ж, у такім разе, сапраўдная рэліквія?
    — Там, дзе і была апошнія пяць гадоў,— адказаў Хорн Фішар.— У Небрасцы2, у звар’яцелага амерыканскага мільянера Вэндама.
    Гаральд Марч панура ўтаропіўся ў абрус, а неўзабаве сказаў:
    — Здаецца, я пачынаю разумець. Усё было так. Палкоўнік Морыс прасвідраваў дзірку ў столі і вывудзіў манету магнітам, што навязаў на вяроўку. На такія штучкі здольныя толькі вар’яты, але я здагадваюся, чаму ён звар’яцеў: нялёгка вартаваць падробку, калі сам пра яе здагадваешся, а давесці ніяк не можаш. Нарэшце з’явіўся выпадак пераканацца ў гэтым. I ён надумаўся, як і ў мінулыя часы, паджартаваць з мага. Цяпер я шмат што зразумеў. He ведаю толькі, як наогул замест рэліквіі тут з’явілася падробка?
    Фішар не варухнуўся і доўга глядзеў на Марча скрозь паўзаплюшчаныя павекі.
    — Былі прадугледжаны ўсе сродкі перасцярогі,— нарэшце вымавіў ён.— Герцаг сам прынёс рэліквію і сам яе зачыніў...
    Твіфард пасля чарговае паўзы прамармытаў:
    — Я вас не разумею. Гэта нейкая лухта... Вы не можаце сказаць, каб мы ўсё зразумелі?
    ’ Шылінг — англійская манета, роўная ’/яо фунта стэрлінгаў.
    2 Небраска — адзін са штатаў у Амерыцы.
    — Ну, што ж,— уздыхнуў Фішар.— Самае істотнае, што справа — брудная. Пра гэта ведаюць усе, хто хоць крыху звязаны з ёю. Але не нам іх судзіць. Закахаешся ў якую-небудзь заморскую прынцэсу, легкадумную і надзьмутую, як лялька,— і прапаў. На гэты раз герцаг прапаў надоўга і сур’ёзна. Трэба быць сапраўдным дурнем, каб марнаваць тысячы на такіх жанчын. У рэшце рэшт, гэта перарасло ў непрыхаваны шантаж. Але стары асёл, да ягонага гонару, не стаў выкачваць грошы з падаткаплацельшчыкаў. Выручыў яго амерыканец. Вось і ўсё...
    — Дзякуй Богу, што мой пляменнік не мае да гэтага ніякага дачынення,— з палёгкаю вымавіў прападобны Томас Твіфард.— I калі вышэйшы свет такі, я спадзяюся, што ён ніколі не будзе мець да яго дачынення...
    * * *
    Самерс Малодшы і праўда не меў дачынення ні да гэтай гісторыі, ні да якой іншай. 3 коміна, па якім ён выбраўся на волю, хлопчык убачыў омнібус, маркі і колеру якога не ведаў, як бачыць натураліст невядомую птушку або кветку. Хлопчык кінуўся за ім і ўплыў на гэтым чароўным караблі.
    РЭЙМАНД ТОРНТАН ЧАНДЛЕР
    Я БУДУ ЧАКАЦЬ
    Апершай ночы Карл, начны парцье, выключыў апошнія тры лямпы ў галоўным холе гатэля Уіндэрмір. Блакітны дыван прыцьміўся, а сцены амаль зніклі. У фатэлі селі цені. Па кутках хаваліся ўспаміны, падобныя на павуцінне.
    Тоні Рэсек пазяхнуў. Ён схіліў галаву і слухаў ціхую музыку, што неслася з радыёпакоя праз арку на другім баку хола. Ён насупіўся. Радыёпакой належаў яму. Там нікога не павінна былб быць.
    Лёгкая ўсмешка з’явілася на яго вуснах. Ён сядзеў расслаблена: невысокі, бледны, пухлявы мужчына сярэдняга ўзросту з доўгімі чуллівымі пальцамі, якія трымалі ласіны зуб на ланцужку ад гадзінніка; гэта былі спрытныя пальцы мастака, пальцы з акуратнымі пазногцямі і тонкімі фалангамі, на канцах яны былі трошкі пляскатыя. Прыгожыя пальцы. Тоні Рэсек пашараваў іх. У яго глыбокіх шэрых вачах панаваў мір.