Кінжал з крыламі
Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы
Выдавец: Полымя
Памер: 253с.
Мінск 1994
Тут трэба сказаць, што Флорэнс не была фінансавым геніем: з даходу ў 300 фунтаў толькі на страхоўкі яна выдаткоўвала 225.
Цяжка ўявіць іх кароткае жыццё ў шлюбе: сталая жанчына трыццаці пяці гадоў і хлопец-паўідыёт самнасам у гэтым вялізным доме, дзе за імі наглядала адна толькі пакаёўка.
За чатыры наступныя месяцы здарылася толькі адно, вартае згадкі. Пэрсі захварэў на запаленне лёгкіх, і Флорэнс наглядала за ім. Раптам лекар, без усялякае на тое прычыны, адмовіўся лячыць пацыента дома і сказаў, што, калі той не будзе пераведзены ў шпіталь, могуць узнікнуць непрыемнасці.
1 Харлі Стрыт — вуліца ў Лондане, дзе працуюць самыя знакамітыя прыватныя лекары.
Мы не ведаем, што ўбачыў доктар. Мы можам быць упэўненыя, што ён не мог анічога даказаць, іначай зрабіў бы гэта. Але ён мог падазраваць, што Флорэнс спрыяе хваробе.
Праз два тыдні Пэрсі зноў быў дома, а яшчэ праз тыдзень ад хваробы і следу не засталося. Тады Флорэнс сказала яму, што яны згалелі і не могуць трымаць пакаёўку, якую яна неўзабаве і звольніла.
Пэрсі не пярэчыў: ён яшчэ не ведаў, што цяпер уся хатняя праца будзе на ім. Флорэнс гатавала ежу, а Пэрсі рабіў усё астатняе. Флорэнс, як выявілася, была вельмі ахайнаю. Яна патрабавала, каб увесь дом літаральна блішчаў.
Шэсць тыдняў ён працаваў, як раб. У яго слабую галаву не прыходзіла думка, што пакаёўка ніколі ўсяго гэтага не рабіла. Калі ён амаль страціў сілы, Флорэнс прапанавала яму наступны план:
— Пэрсі, гэтыя мініяцюры застрахаваныя на 400 фунтаў. Калі б нас абрабавалі, дык мы атрымалі б гэтыя грошы, нанялі б пакаўёку і табе не трэба было б працаваць.
— Хацеў бы я, каб нас абрабавалі.
— Ага, зразумела. Ты хочаш сказаць, што мы можам зрабіць выгляд, што нас абрабавалі. Мы зробім усё самі — кінем мініяцюры ў раку і атрымаем грошы.
— Цудоўна, Флорэнс. Давай зробім гэта сёння.
— He, не сёння, але хутка. Гэта трэба зрабіць вельмі акуратна. Калі ты хочаш, каб я дапамагла табе ажыццявіць тваю ідэю, Пэрсі, абяцай, што зробіш усё так, як я скажу.
Неўзабаве ўвечары Флорэнс прывяла да берага каля іхняга дома лодку. Там яе чакаў Пэрсі з мініяцюрамі. Яна ўзяла торбу, а ён пайшоў дадому, думаючы, што яна ўтопіць торбу, як гэта было ў іх плане.
На самай справе Флорэнс перавезла мініяцюры на другі бераг і кінула торбу на поплаў: быццам рабаўнікі згубілі яе, калі ўцякалі. Яна, бачыце, не хацела страціць неацэнныя мініяцюры, каб атрымаць за іх усяго 400 фунтаў.
Яна была ў мужавых ботах, каб пакінуць мужчынскія сляды. Калі вярнулася дадому, перш за ўсё памыла іх.
Дзверы сейфа, дзе ляжалі мініяцюры, былі пакінутыя расчыненымі, а Пэрсі з Флорэнс пайшлі ў спачывальню і леглі ў ложак. Пасля Флорэнс патэлефанавала ў пастарунак у Рычмандзе. 1П0
— Паліцыя? — закрычала яна.— О, у нас унізе рабаўнікіі Хвіліначку! Я дам слухаўку мужу.
— Я лічу, што там рабаўнікі,— Пэрсі старанна вымаўляў словы, якім яна навучыла яго.— Я іду ўніз. У мяне ёсць пісталет, але прыязджайце хутчэй.
Потым Пэрсі апрануў халат, узяў спартыўны пісталет, які быў загадзя набіты, і пайшоў уніз.
— Пачакай мяне,— сказала яму Флорэнс.
Як толькі ён выйшаў, яна надзела пальчаткі, выцягнула з-пад ложка стары куфар і выняла дубальтоўку, зусім не тую, што яна купіла для Пэрсі і якая вісела ў шафе. Потым пайшла ўніз.
Пэрсі чакаў яе ў гасцёўні. У адной руцэ свечка, у другой — пісталет.
— Давай!
Пэрсі, як яны і дамовіліся, стрэліў у сцяну каля сейфа (быццам бы страляў у рабаўніка, але не трапіў).
Як толькі ён зрабіў гэта, Флорэнс узняла дубальтоўку і знесла яму паўгалавы.
Яна выняла гільзы, кінула стрэльбу на падлогу і пабегла ў спачывальню. Зачыніла дзверы, выняла ключ і паклала яго ў кішэню да гільз. Гэта быў дублікат. Арыгінал ляжаў у кішэні ў халаце нябожчыка.
Потым яна патэлефанавала ў пастарунак і істэрычным голасам закрычала, што чула ўнізе стрэлы і што вельмі баіцца. Выйсці яна не магла, таму што муж зачыніў яе для яе бяспекі. I ці не маглі б яны паспяшацца.
Калі прыехала паліцыя, яе адчынілі ключом, які знайшлі ў кішэні ў нябожчыка. Тады яны яшчэ не ведалі, што ён застрахаваў сябе на яе карысць. А калі пра гэта даведаліся, Флорэнс паспела пазбавіцца дубліката ключа і гільз.
Супраць Флорэнс паліцыя нічога не мела. Яна ўсё зрабіла так, каб на яе не падаў нават цень падазрэння. Кожная новая версія вяла паліцыю да рабавання. Сейф не ламалі, а адчынілі ключом. Як ключ трапіў да рабаўнікоў? Даследаванне паказала, што за тры тыдні да таго дня Пэрсі згубіў свае ключы. Потым іх знайшлі і праз страхавую кампанію даслалі ім, але за той час злачынцы маглі зрабіць злепкі.
Найбольш цэнным доказам была дубальтоўка. Па ёй можна было лёгка знайсці забойцу, прынамсі спачатку гэта так здавалася.
Стрэльба была старая і вельмі каштоўная. На ёй было
пазначана імя знакамітага лонданскага збройніка. На прыкладзе была ўвагнутасць, што нагадвала дзюбу папугая, а на цаўі літары P.O.
Збройнік пасведчыў, што прадаў яе аднаму землеўладальніку, а той, як выявіла паліцыя, падарыў свайму паляўнічаму. Потым стрэльбу прадалі фермеру па прозвішчу Одлум, які праз год прадаў яе нейкаму чужынцу. На гэтым ланцужок абрываўся, і стрэльба знікала. Гэта было дваццаць гадоў таму.
Ці купіў яе чалавек, які трымаў увесь гэты час, пакуль не зрабіўся рабаўніком? Але стрэльба — гэта не тое, чым карыстаюцца звычайныя зладзеі. Больш за гэта: забойца ведаў, што стрэльба да яго не прывядзе, а вось гільзы могуць, таму і пазбавіўся іх. Але гэта таксама нікуды не прывяло.
Паліцыя зрабіла ўсё магчымае. Апісанне стрэльбы было змешчана ў газетах, але дарэмна.
* * *
Флорэнс атрымала страхоўку і прадала дом. Такім чынам, пасля свайго кароткага шлюбу яна пабагацела на 20 000 фунтаў.
Жыла яна ў гатэлі ў Кэнзінгтане і, каб бавіць час, адкрыла невялічкі страхавы офіс у Сіці'. Бізнес звёў яе з даволі багатым маклерам, які жыў у тым самым гатэлі. Ён даволі моцна супраціўляўся чарам Флорэнс: праз год пра іх усё яшчэ гаварылі як пра сяброў, і не болей.
Невядома, ці выйшла б яна за яго. Калі яны паехалі ў Хэроўгейт, яны яшчэ не былі ў шлюбе. А там па яе прыйшла паліцыя і арыштавала за забойства мужа два гады таму.
He віна Флорэнс, што яна не прадумала такой магчымасці; праз дваццаць месяцаў пасля забойства містэр Джон Уодэрспун, амерыканскі грамадзянін, які адпачываў у сяброў у Севенлоакс, зрабіўся ахвяраю рабаўнікоў.
Містэр Уодэрспун, абараняючы маёмасць сяброў, атрымаў моцны ўдар па галаве. ён выжыў, але толькі праз чатыры месяцы дактары дазволілі яму паехаць у Лондан і даць сведчанні.
Недарэчна, канечне, пытацца ў чалавека, ці можа ён пазнаць ломік, якім яго вытнулі па галаве. Містэр Уодэр-
1 С і ц і — дзелавы раён у Лондане.
спун нават і не ведаў, што гэта быў ломік: яму падалося, што гэта была кувалда. I хаця ён не дапамог следству, да яго ставіліся вельмі ветліва. Калі ж ён папрасіў дазволу паглядзець на лрылады забойстваў з іншых спраў, ён яго атрымаў.
— Але гэта дзіўна. Здаецца, канстэбль, я ўжо бачыў гэтую дубальтоўку. Увагнутасць на прыкладзе, гэтую «дзюбу», зрабіў мул, калі мой сябар выпусціў стрэльбу на зямлю. Паглядзіце на цаўё, там вы знойдзеце літары P.O. Калі гэта не сакрэт, што робіць тут гэтая стрэльба?
У нас няма дакладнай стэнаграмы, але гаворка ішла прыблізна так:
— Вы ведаеце ўладалыііка гэтай стрэльбы, містэр Уодэрспун?
— Канечне! Гэта быў мой сябар, Ральф Хорнбек з Мілтана. Ён купіў стрэльбу, калі ездзіў у Брытанію. Вельмі ганарыўся ёю, небарака.
— Вы часам не ведаеце...
— Даруйце, канстэбль, але гэта сумная гісторыя. Ён застрэліўся з гэтай стрэльбы. Як гавораць, з’еў абедзве рулі. Казалі, што ён зрабіў гэта з-за жонкі, але, на мой погляд, у яе быў толькі адзін недахоп: яна была на дваццаць гадоў маладзейшая за мужа. Але яе не любілі ў нас. Таму пасля яго смерці яна не засталася ў горадзе. Атрымала 20 000 долараў страхоўкі і паехала.
— Ці падазравалі жонку?
— He. Гэта было чыстае самазабойства. Ён зачыніў яе ў спачывальні. Яна пачула стрэл і патэлефанавала шэрыфу. Той адчыніў яе ключом, што быў у кішэні ў нябожчыка.
— А ці не маглі б вы пазнаць гэтую жанчыну, містэр У одэрспун?
— Можа, змагу, хаця столькі гадоў мінула. Пачакайце, на бялку яе левага вока было шмат каляровых кро-
пачак.
АГАТА КРЫСЦІ
ЗАГАДКА МАРКЕТ-БЭЙСІНГ
Няма нічога лепшага за вёску. Ці не так? — спытаўся інспектар Джэп і ўцягнуў носам паветра.
Пуаро і я ад усяго сэрца падтрымалі ягоны сентыменталізм. Правесці ўік-энд у маленькім гарадку МаркетБэйсінг было ідэяй інспектара Скотленд-Ярда. Па-за службай Джэп быў заўзяты батанік, і калі расказваў пра кветкі, прыводзіў неверагодна доўгія лацінскія назвы (толькі вымаўляў ён іх вельмі дзіўна).
— Лепей за ўсё, што нас ніхто не ведае і мы нікога не ведаем,— растлумачыў Джэп.
Але, як высветлілася, гэта было не зусім так. Мясцовы канстэбль быў пераведзены сюды з вёскі, дзе калісьці раней справа аб атручэнні мыш’яком звяла яго з інспектарам. Аднак тое, што яго, славутага чалавека, пазналі адразу, толькі падняло настрой Джэпа.
У нядзелю раніцай мы сядзелі за сняданкам у холе вясковага гатэля. Ззяла сонца, бружмель глядзеў у акно, і настрой у нас быў цудоўны. Надзвычайная вяндліна з яешняю, кава не вельмі добрая, але затое гарачая.
— Вось гэта і ёсць жыццё,— сказаў Джэп.— Калі я выйду ў адстаўку, куплю дамок у вёсцы. Як мага далей ад злачынстваў, як тут.
— Le crime il est partout1,— заўважыў Пуаро, адкусіў ад акуратнага кавалка хлеба і паглядзеў на вераб’я, што нахабна сеў на падаконне.
— Божа,— сказаў Джэп і адкінуўся на спінку крэсла,— мяркую, што яшчэ адно яйка не зашкодзіць, дый кавалачак-другі вяндліны таксама. А вы, капітан?
— 3 задавальненнем,— адказаў я.— А вы, Пуаро?
Злачынствв ёсць паўсюль (франц.) © Пераклад з аіглійскай Алены Кудраўцавай.
Пуаро паківаў галавою.
— Нельга набіваць страўнік, іначай мозг не будзе працаваць,— сказаў ён.
— А я рызыкну,— засмяяўся Джэп.— Страўнік у мяне расце разам са мной. Між іншым, Пуаро, вы таксама таўсцееце. Міс, дзве яешні з вяндлінай.
Тут у дзвярах узнікла вялізная постаць — канстэбль Полард.
— Прабачце, інспектар, джэнтльмены, але мне неабходна вашая парада.
— Я ў адпачынку,— паспешліва сказаў Джэп.— Ніякай працы. А што здарылася?