Кінжал з крыламі
Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы
Выдавец: Полымя
Памер: 253с.
Мінск 1994
Паркера ўзялі пад варту. Калі мы пайшлі, Пуаро страсянуў галавою.
— Гэта трэба зрабіць,— сказаў ён сам сабе.— Так, гэта неабходна зрабіць. Я больш не буду адкладваць.
Ён зайшоў на пошту, напісаў цыдулку, якую даслаў са спецыяльным пасыльным. Каму ён яе пісаў, я не бачыў. Потым мы пайшлі ў шынок, дзе правялі той памятны ўік-энд.
Пуаро быў неспакойны, увесь час глядзеў у акно.
— Я чакаю наведвальніка,— растлумачыў ён.— He можа таго быць, проста неверагодна, каб я памыліўся. А, вось і яна!
У пакой увайшла міс Клег. Яна нервавалася. Цяжка дыхала, нібыта да гэтага бегла. У яе вачах адбіваўся страх, калі яна глядзела на Пуаро.
— Сядайце, мадэмуазель,— мякка сказаў ён.— Я меў рацыю, ці не так?
У адказ яна загаласіла.
— Чаму вы зрабілі гэта? — спытаўся Пуаро.— Нашто?
— Я так любіла яго. Я была ягонаю нянькаю, калі ён быў зусім маленькі. Будзьце міласэрнымі да мяне!
— Я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, але вы разумееце, я не магу дазволіць, каб на шыбеніцу павялі невінаватага — нават калі ён і мярзотнік.
Яна ўстала і ціха сказала:
— Напэўна, урэшце, я і сама не вытрымала б. Рабіце ўсё неабходнае.
Яна спешна выйшла з пакоя.
— Яна застрэліла Протраў? — спытаўся я, заспеты знянацку.
Пуаро ўсміхнуўся і пахітаў галавою.
— Ён застрэліўся сам. Памятаеце — насоўка ў правым рукаве? Гэта даводзіць, што ён быў ляўшун. Баючыся выкрыцця пасля спрэчкі з містэрам Паркерам, ён застрэліўся. Раніцай міс Клег, як звычайна, прыйшла ў кабінет і знайшла яго нежывога. А як толькі што было сказана, яна ведала яго з дзяцінства і мела злосць на Паркераў: яны ж давялі да смерці. Міс Клег лічыла іх забойцамі і разумела, што зможа прымусіць іх пакутаваць за тую смерць, што яны выклікалі. Толькі яна ведала, што Протраў быў ляўшун. Яна пераклала пісталет яму ў правую руку, зачыніла акно, падкінула паламаную запінку, якую знайшла ў ніжніх пакоях, і замкнула дзверы, а ключ выкінула.
— Пуаро, вы проста цуды робіце,— сказаў я.— I ўсё гэта па адным маленькім «ключы» — насоўцы.
— I цыгарэтным дыме. Калі б акно зачынілі адразу пасля таго, як усе цыгарэты былі выкураны, то ў пакоі не было б чым дыхаць. Паветра ж там заставалася свежым, і я здагадаўся, што акно зачынілі толькі раніцай. Гэта дало мне цікавы спажытак для разваг. Я не мог знайсці ніводнае прычыны, па якой забойцу спатрэбілася б зачыняць акно. Для яго было лепш пакінуць адчыненым. Падаць, што забойца ўцёк праз акно,— гэта ў тым выпадку, калі б тэорыя самазабойства не прайшла. Сведчанні валацугі ўзмацнілі мае падазрэнні: ён не мог бы чуць размовы, каб акно было зачынена.
— Цудоўна! — з пачуццём сказаў я.— А цяпер кубак гарбаты?
— Сказана сапраўдным англічанінам,— уздыхнуў Пуаро.— Ці знайду я тут кілішак лікёру?
НЯШЧАСНЫ ВЫПАДАК
У < | ж кажу вам — гэта тая самая жанчына — у гэгым няма сумнення!» — капітан Хайдак угледзеўся ў твар свайго сябра і ўздыхнуў. Яму хацелася, каб Эванс не выглядаў так упэўнена і ўзнёсла. За час працы на моры стары капітан навучыўся ўнікаць усяго, што не было цікавым. Ягоны сябар Эванс, калісьці інспектар Крымінальнага бюро Расследаванняў, меў іншую жыццёвую філасофію. «Дзейнічаць па атрыманых звестках»,— раней было ягоным дэвізам, і ён удасканаліў яго да такой ступені, што заўсёды знаходзіў сваю ўласную інфармацыю. Інспектар Эванс быў франтаваты афіцэр і насіў фетравы капялюш з шырокімі палямі, ён толькі-толькі атрымаў званне, якое цяпер насіў. Нават сёння, калі ён вярнуўся на вёску пасля таго, як пакінуў службу і пасяліўся ў невялікім катэджы, што было марай усяго жыцця, прафесійныя звычкі ўсё яшчэ даваліся ў знакі.
«Не забывайце гэты твар,— самазадаволена паўтарыў ён некалькі разоў.— Місіс Антані — так, гэта місіс Антані, зразумела. Калі вы сказалі місіс Мэраўдзін — я пазнаў яе адразу».
Капітан Хайдак цяжка варухнуўся. Мэраўдзіны былі яго найбліжэйшыя суседзі, як і сам Эванс, і гэтае параўнанне місіс Мэраўдзін з гераіняй гучнай справы зняважыла яго.
— Гэта было даўно,— ціха сказаў ён.
— Дзесяць гадоў,— трапна, як заўсёды, падказаў Эванс,— дзевяць гадоў і тры месяцы. Вы памятаеце?
— Цьмяна.
— Калі стала вядома, што Антані ўжываў мыш'як,— нагадаў Эванс,— таму яны і вызвалілі яе.
— Добра, чаму б і не?
— Няма ніякіх зачэпак. Толькі маючы доказы, яны
© Пераклад з англійскай Сяргея Гуля.
маглі б вынесці прысуд. Гэта будзе правільна.
— Добра,— сказаў Хайдак.— Але я не разумею, нашто нам гэтым цікавіцца? — капітан сцепануў плячыма.
— А хто цікавіцца?
— Мне здалося, што ты.
— Hi ў якім разе.
— Тады ўсё,— падсумаваў капітан,— калі місіс Мэраўдзін аднойчы ў сваім жыцці не пашанцавала і яна была асуджана за злачынства, а потым вызвалена...
— Звычайна вызваленне не лічаць няўдачай,— уставіў Эванс.
— Ты ведаеш, што я меў на ўвазе,— сказаў Хайдак. Потым злосна дадаў: — Калі бедная жанчына прайшла праз гэтае пакутлівае выпрабаванне, не нашая справа абмяркоўваць, так?
Эванс нічога не адказаў.
— Да таго ж, Эванс, яна была невінаватая! Ты толькі што сам сказаў гэта.
— Я не казаў, што яна невінаватая. Я толькі сказаў, што яе вызвалілі.
— Гэта адно і тое ж.
— He заўсёды.
Капітан Хайдак пачаў выбіваць сваю люльку аб крэсла, на якім сядзеў, знерухомеў і насцярожыўся.
— Ты так мяркуеш? Лічыш яе вінаватай?
— Я не казаў гэтага. Я сказаў толькі — не ведаю. Антані меў звычку ўжываць мыш’як. Жонка давала яго яму. Аднойчы памылкова ён прыняў больш, чым трэба. Гэтую памылку зрабіў ён або яго жонка. Ніхто не адкажа, і прысяжныя вызвалілі яе, бо не было пэўнасці. Усё правільна, і я не шукаю тут памылкі. Усё, што я хачу, я хачу ведаць.
Капітан Хайдак заняўся сваёй люлькай.
— Добра,— сказаў ён,— гэта ўжо не нашая справа.
— Я не ўпэўнены ў гэтым.
— Але безумоўна...
— Паслухай мяне. Гэты чалавек, Мэраўдзін, у сваёй лабараторыі марнаваў час на розныя доследы. Ты памятаеш?
— Так. Ён штосьці згадваў пра доследы Марша з мыш’яком, калі ў крымінальным вышуку вызначаюць малыя дозы гэтай атруты. Скажы, ты павінен ведаць усё пра гэта, гэта па тваёй лініі,— і Хайдак не казаў бы гэтага, калі б падумаў хвіліну...
— Ты маеш на ўвазе, што ён не сказаў бы так, каб ведаў усё. Яны ажаніліся шэсць гадоў таму, так ты казаў? Іду ў заклад, на што жадаеш,— ён не ведаў, што ягоная жонка і ёсць славутая місіс Антані.
— I ён, вядома, ніколі б не даведаўся пра гэта ад мяне,— сказаў капітан Хайдак.
Эванс нават не звярнуў увагі на ягоныя словы.
— Вы перапынілі мяне. Пасля доследаў Марша Мэраўдзін нагрэў субстанцыю ў прабірцы. Металічны асадак ён распусціў у вадзе і потым асадзіў яго зноў, дадаў нітрат срэбра.
Хайдак пільна паглядзеў на свайго сябра.
— Добра, што вынікае з гэтага?
— Толькі тое, што мне таксама даводзілася рабіць доследы — доследы, каб выявіць забойства. Мы падсумоўваем факты, узважаем іх, аналізуем рэшту, а вы ўзялі ў разлік прадузятасць, недакладнасць доказаў. Але існуе іншы дослед, каб выявіць забойства — дослед, які даволі дакладны, але і небяспечны. Забойца рэдка здавальняецца адным злачынствам. Ён учыніць і іншае, калі вы яму дасцё час і не будзеце ні ў чым падазраваць. Вы злавілі чалавека — забіў ён сваю жонку ці не? Магчыма, абставіны не супраць яго. Зірніце ў яго мінулае — калі вы ўбачыце, што ён меў ужо некалькі жонак і што яны ўсе памерлі, скажам так, даволі дзіўна,— тады вы зразумееце ўсё. Я кажу не юрыдычнай мовай, як бачыце, я кажу пра маральную ўпэўненасць. Вы можаце пасунуцца далей і знайсці доказы.
Ну і?
— Я набліжаюся да сутнасці. Усё будзе мець сэнс, калі ёсць мінулае і туды можна зазірнуць. Але ўявіце, што вы злавілі забойцу пасля яго, або яе першага злачынства. Тады гэты дослед не дапаможа вам. Але зняволенага вызваляюць — і ён пачынае жыццё пад іншым прозвішчам. Ці не паўторыць ён злачынства?
— Жудасная думка.
— Так, вы не маеце падстаў думаць, што місіс Мэраўдзін вінаватая. Экс-інспектар на момант спыніўся. Потым дадаў:
— Я паведаміў вам, што мы зазірнулі ў яе мінулае, але не знайшлі нічога. Толькі гэта не ўсё. Быў айчым. У васемнаццацігадовым узросце яна закахалася ў аднаго маладога чалавека, а айчым прыклаў усе намаганні, каб разлучыць іх. Яна з айчымам пайшла на шпацыр уздоўж
вельмі небяспечнай часткі ўцёса. Здарыўся няшчасны выпадак — айчым падышоў занадта блізка да краю — край абваліўся. Айчым загінуў.
— Вы не думаеце...
— Гэта быў няшчасны выпадак. Выпадак! Перадазіроўка мыш’яку з Антані таксама няшчасны выпадак. Яе ніколі не судзілі б, каб не даведаліся, што там быў яшчэ адзін чалавек, які знік, між іншым. Я кажу вам, Хайдак, што тычыцца гэтай жанчыны, мяне хвалюе іншае — няшчасны выпадак,
Стары капітан сцепануў плячыма.
— Добра, але я не ведаю, як вы збіраецеся выкарыстаць гэта.
— Ніяк,— сумна адказаў Эванс.
— Я добра адпачну і без цябе,— сказаў Хайдак.— Нічога добрага не вьіходзіла з таго, што хтосьці лез у чужыя справы.
Але гэтую параду экс-інспектар не прыняў. Ён быў чалавекам цярплівым, але рашучым. Эванс правёў свайго сябра, потым прайшоўся па вёсцы, пракручваў у думках магчымыя варыянты. Ён завітаў на пошту, каб купіць марак, і там раптоўна сутыкнуўся з аб’ектам сваіх думак, Джорджам Мэраўдзінам. Прафесар хіміі быў маленькі, летуценны чалавек, лагодны і добры па характару, і звычайна вельмі рассеяны. Мэраўдзін пазнаў інспектара і прывітаўся, але ад сутыкнення з Эвансам ён выпусціў лісты, якія ўпалі на паддогу. Эванс, больш рухавы, чым астатнія, першым падняў іх і аддаў уладальніку разам з выбачэннямі.
Знянацку ён зірнуў на зваротны адрас, і падазрэнні абудзіліся зноў. Гэта была назва адной вельмі вядомай страхавой кампаніі.
Інстынктыўна з’явілася думка.
Спагадлівы Джордж Мэраўдзін наўрад ці зразумеў, як гэта адбылося, што ён разам з былым інспектарам пайшоў па вёсцы, і яшчэ менш ён разумеў, як сталася так, што гутарылі яны наконт страхавання жыцця.
Эванс ніколі не меў цяжкасцей у дасягненні задуманага. Мэраўдзін добраахвотна паведаміў аб тым, што толькі-толькі застрахаваў сваё жыццё на карысць жонкі, і спытаў у інспектара, што той думае наконт гэтага.
— Я зрабіў некалькі даволі няўдалых капіталаўкладанняў,— усклікнуў ён,— у выніку мой прыбытак паменшыўся. Калі б са мною што-небудзь здарылася, то мая
жонка засталася б у незайздросным становішчы. Але страхоўка ўсё прывядзе да ладу.