Кінжал з крыламі
Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы
Выдавец: Полымя
Памер: 253с.
Мінск 1994
— Яна не пярэчыла? — нядбайна пацікавіўся Эванс.— Некаторыя жанчыны так робяць. Забабоны, прымхі.
— Так, Маргарэт вельмі практычная,— сказаў Мэраўдзін з усмешкай,— ніякіх забабонаў, яна сама прапанавала.
Эванс даведаўся, што хацеў. Ягоныя вусны скрывіліся ў злавеснай усмешцы. Калісьці і містэр Антані застрахаваў жыццё на карысць сваёй жонкі, за некалькі тыдняў да смерці.
Эванс прызвычаіўся спадзявацца на інтуіцыю і быў упэўнены ў слушнасці сваёй загадкі, але, як паводзіць сябе, яшчэ не вырашыў. Ён хацеў не арыштаваць забойцу на месцы злачынства, але папярэдзіць злачынства, а гэта болып складаная задача.
Цэлы дзень ён абдумваў гэта. Пасля абеду былы інспектар пайшоў на Свята Першацвету, якое ладзіў мясцовы сквайр, згуляў у латарэю, адгадаў вагу парасяці, пазмагаўся ў кеглі, але ягоны твар выказваў поўную абыякавасць да ўсяго. Ён нават пакінуў палову кроны ■ ў Зары-варажбіткі і пасмяяўся з самаго сябе, бо прыгадаў, як сам змагаўся з такімі ж варажбіткамі, калі працаваў інспектарам.
Эванс не звярнуў увагі на яе меладычны, грудны голас, але апошнія словы зацікавілі яго.
— ...Неўзабаве — гэта дакладна — будзеце занятыя наконт жыцця і смерці. Жыцця і смерці аднаго чалавека.
. — Гэй, што гэта азначае? — спытаўся экс-інспектар.
— Вам давядзецца вырашаць. Але вы мусіце быць вельмі пільныя — вельмі, вельмі пільныя. Калі зробіце памылку — няхай сабе нават маленькую памылку...
— I што?
Зара схамянулася. Інспектар Эванс разумеў, што ўсё гэта лухта, але ўсё адно быў крыху ўсхваляваны.
— Я папярэдзіла вас. Вы не маеце права на памылку. Інакш — я дакладна бачу вынік — смерць.
Дзіўна! Смерць. Здзіўляе тая лёгкасць, з якой яна гаворыць пра гэта.
— Калі я зраблю памылку, вынікам будзе смерць. Так?
— Так.
— У такім выпадку,— Эванс устаў і падаў Зары палову кроны,— я мушу не рабіць памылак, так?
Ён сказаў гэта абыякава, але, калі выйшаў на плошчу, на ягоным твары была рашучасць. Лёгка сказаць, але цяжка зрабіць. Хіба яна мела рацыю? Жыццё. Чалавечае жыццё залежала ад яго.
He было нікога, хто б дапамог. Ён убачыў постаць Хайдака здалёк. I ад яго ніякае дапамогі. «Пакінь усё як ёсць»,— такім быў дэвіз Хайдака, але ён не падыходзіў цяпер.
Эванс убачыў, як ягоны сябар павітаўся з нейкай жанчынай. Яна ішла ў бок інспектара, і ён пазнаў місіс Мэраўдзін. Імпульсіўна Эванс заступіў ёй дарогу.
Місіс Мэраўдзін была даволі прыгожай жанчынай. Шырокія і спакойныя бровы, вочы цудоўныя — карыя, заўсёды ціхмяныя. Яна была падобная да італьянскай мадонны, асабліва калі дзяліла свае валасы праборам пасярэдзіне і заплятала іх. Голас глыбокі і нібыта сонны.
Яна ўсміхнулася Эвансу задаволена і міла.
— Я думаў, што гэта вы, місіс Антані. Выбачайце, місіс Мэраўдзін.
Ён знарок памыліўся і глядзеў на яе так, нібыта зрабіў гэта ненаўмысна. Ён заўважыў, як пашырыліся яе вочы, пачуў кароткі ўздых. Рашуча зірнула на яго.
— Я шукаю свайго мужа,— спакойна сказала яна,— вы бачылі яго?
— Ён пайшоў туды, калі я апошні раз бачыў яго.
Яны ішлі поруч, размаўлялі прыязна і ціха. Інспектар адчуў, што ўсё больш захапляецца ёй. Якая жанчына! Як валодае сабою! Якая раўнавага! Чароўная жанчына і вельмі небяспечная. Ён быў упэўнены — вельмі небяспечная.
Ён усё яшчэ адчуваў сябе няёмка, хаця і быў задаволены першымі захадамі. Ён падказаў, што ведае яе. Яна будзе трымацца пільна. Яна не асмеліцца зрабіць штонебудзь недазволенае. Усё замыкалася на містэры Мэраўдзіне. Каб ён змог папярэдзіць яго...
Яны знайшлі яе мужа, калі той разглядаў кітайскую ляльку, якую выйграў у латарэю. Жонка прапанавала пайсці дамоў, і ён адразу згадзіўся. Місіс Мэраўдзін звярнулася да інспектара:
— He жадаеце завітаць да нас на кубачак гарбаты, містэр Эванс?
Яму здалося, што ў яе голасе прагучала нотка выкліку.
— Дзякуй, місіс Мэраўдзін. Мне будзе вельмі прыемна.
Яны ішлі і размаўлялі пра заўсёдныя, але прыемныя справы. Ззяла сонца, дзьмуў лёгкі веснавы ветрык, усё навокал было прыгожым і дзіўным.
Іхнія думкі, як прызналася місіс Мэраўдзін, калі яны прыйшлі у прыгожы, старасвецкі катэдж, былі далёка ад Свята Першацвету. Яна пайшла да сябе, каб зняць капялюш. Вярнулася і сказала, што згатуе гарбату. 3 паліцы над камінам яна ўзяла тры невялікія піалы са сподачкамі.
— У нас ёсць крыху адмысловай кітайскай гарбаты,— сказала яна,— мы заўсёды п’ём яе па-кітайску — з піял, а не з кубкаў.
Раптам яна спынілася, паглядзела ў адну з піял і змяніла на іншую.
— Джордж, ты зноў браў чыстыя піялы,— сказала яна.
— Даруй, дарагая,— вінавата адказаў прафесар,— але яны такія зручныя для доследаў. Той посуд, што я замовіў, яшчэ не прывезлі.
— Калі-небудзь ты атруціш нас усіх,— сказала ягоная жонка з усмешкай.— Мэры знаходзіць іх у тваёй лабараторыі і прыносіць назад. He рупіцца, каб памыць іх. Мые толькі тады, калі там ёсць нешта прыкметнае. Надоечы ты выкарыстоўваў адну з гэтых піял пад цыяністы калій. Джордж, гэта вельмі небяспечна.
Мэраўдзін выглядаў крыху раздражнёным.
— Гэта не справа Мэры хадзіць у лабараторыю. Ёй нельга кранаць там нічога.
— Але мы часам пакідаем там і звычайныя кубкі, калі п’ём гарбату. Адкуль ёй ведаць? Будзь разважны, дарагі.
Прафесар пайшоў у лабараторыю, а місіс Мэраўдзін з усмешкай заліла кіпенем імбрычак і згасіла полымя.
Эванс сумеўся. Раптам здагадка прыйшла да яго. Па нейкай прычыне місіс Мэраўдзін адкрыла свой план. Гэта і быў бы няшчасны выпадак? Але ці не казала яна пра ўсё гэта на тое, каб падрыхтаваць сабе загадзя алібі? Калі б аднойчы няшчасны выпадак адбыўся, ён быў бы вымушаны сведчыць на яе карысць. Як неасцярожна з яе боку.
Раптам ён затрымаў дыханне. Яна наліла гарбату ў тры піялы. Адну паставіла перад ім, другую — перад
сабой, а трэцюю — на маленькі столік каля каміна, дзе яе муж звычайна сядзеў у крэсле. I калі яна ставіла апошнюю піялу, дзіўная ўсмешка з’явілася на яе вуснах.
Ён ведаў!
Чароўная жанчына — небяспечная жанчына. Ніякага чакання — ніякай падрыхтоўкі. У гэты поўдзень — у гэты самы поўдзень! — і ён у якасці сведкі. Ад яе нахабства яму заняло дыханне.
Зразумела, усё было зразумела. Ён не зможа давесці нічога. Яна ўзяла на ўзбраенне элемент нечаканасці — проста таму, што гэта было вельмі хутка. Жанчына, імклівая ў думках і ў дзеяннях.
Ён глыбока ўздыхнуў і нахіліўся трохі наперад.
— Місіс Мэраўдзін, я — чалавек дзівацкіх капрызаў. Калі ласка патурыце аднаму з іх.
Яна пільна паглядзела на яго, але без падазронасці.
Ён падняўся, узяў піялу, што стаяла перад ёй, і змяніў на тую, што была на століку каля каміна.
— Я хачу ўбачыць, як вы вып’еце гэта.
Іх вочы сустрэліся. У яе былі цвёрдыя, рашучыя. Колер павольна знікаў з яе твару.
Яна працягнула руку, узяла піялу. Эванс затрымаў дыханне.
Ён зрабіў памылку.
Яна паднесла піялу да сваіх вуснаў — у апошні момант нахілілася ўперад, выліла ўсё ў імбрычак, дзе была запарка. Потым села на месца і паглядзела на інспектара з выклікам.
Эванс перавёў дух і таксама сеў.
— Добра? — запытала місіс Мэраўдзін.
Яе голас змяніўся, меў здзеклівае адценне.
Эванс адказаў ёй цвяроза і ціха:
— Вы вельмі разумная жанчына, місіс Мэраўдзін. Я думаю, што вы разумееце мяне. Паўторнае спробы быць не павінна. Вы ведаеце, пра што я кажу.
Яе голас быў роўны, з яго немагчыма было зрабіць выснову.
— Я ведаю, што вы маеце на ўвазе,— адказала яна.
Эванс здаволена кіўнуў. Яна разумная жанчына і не мае жадання трапіць на шыбеніцу.
— За ваша доўгае жыццё і жыццё вашага мужа! — сказаў ён і ўзняў свой кубак да вуснаў.
Раптам ягоны твар змяніўся. Жудасны боль — ён паспрабаваў падняцца, ускрыкнуць — яго цела нібы 128
змярцвела — яго твар стаў пурпуровы. Ён перакуліўся разам з крэслам — ягоныя канечнасці ўздрыгвалі ў канвульсіях.
Місіс Мэраўдзін нахілілася, каб паглядзець на яго. Лёгкая ўсмешка прабегла па яе вуснах. Яна казала яму — казала мякка і пяшчотна:
— Вы зрабілі памылку, містэр Эванс. Вы думалі, што я збіралася забіць Джорджа. Як неразумна з вашага боку, вельмі неразумна.
Яна яшчэ хвіліну сядзела і глядзела на нежывога інспектара, які быў трэцім, хто спрабаваў перабегчы ёй дарогу і аддзяліць ад чалавека, якога яна кахала.
Яна зноў усміхнулася. Цяпер, больш чым калі-небудзь, яна была падобна да мадонны. Потым місіс Мэраўдзін гучна паклікала:
— Джордж, Джордж! Хутчэй сюды. Я баюся, што адбыўся самы жудасны няшчасны выпадак. Бедны містэр Эванс...
5 Кінжал з крыламі
НЯМЕЙСКІ ЛЕЎ
1
Ці ёсць што цікавае сёння раніцай, міс Леман?—спытаўся ён, калі зайшоў у пакой наступным ранкам.
Ён даваў веры міс Леман. Гэта была кабета без фантазіі, але з моцным інстынктам. Што б ні згадала яна як вартае ўвагі, было сапраўды вартае ўвагі. Прыроджаная сакратарка.
— Нічога асаблівага, месье Пуаро. Ёсць толькі адзін ліст, які, я палічыла, мог бы вас зацікавіць. Я паклала яго наверсе стоса.
— I што ж гэта? — Ён з цікавасцю ступіў наперад.
— Ліст ад чалавека, які хоча, каб вы расследавалі знікненне кітайскага мопса ягонай жонкі.
Пуаро прыпыніўся на момант. Ён з глыбокім папрокам зірнуў на міс Леман. Яна не заўважыла гэтага і пачала друкаваць. Яна друкавала з хуткасцю і дакладнасцю скарастрэльнага танка.
Пуаро быў абураны; абураны і засмучаны. Міс Леман, дасканалая міс Леман, падвяла яго. Кітайскі мопс. Кітайскі мопс! I гэта пасля таго, як сёння ўначы прыснілася яму, што ён пакідаў Букінгэмскі палац, дзе яму абвясцілі персанальную падзяку! Камердынер увайшоў да яго са звыклым ранішнім шакаладам.
Словы дрыжалі на вуснах Пуаро — вострыя, з’едлівыя. Ён не вымавіў іх, бо зацятая хуткасць, з якой друкавала міс Леман, не дазволіла б ёй нічога пачуць.
Грэбліва буркнуўшы, ён узяў самы верхні ліст са стосіка на краі стала.
Але, гэта было якраз так, як міс Леман сказала. Гарадскі адрас, кароткае дзелавое не дужа ветлівае па-
© Пераклад з англійскай Паўла Марціновіча.
трабаванне. Прадмет — выкраданне кітайскага мопса. Гэткі з пукатымі вачыма распешчаны ўлюбёнец багатай жанчыны. Скрывіўшы губу, Эркюль Пуаро чытаў ліст.
Нічога нязвыклага. Нічога нетыповага... Зрэшты... Так, так, наконт адной маленькай дэталі міс Леман мела рацыю. Адна маленькая дэталь сапраўды трохі нязвыклая.
Эркюль Пуаро прысеў да стала. Ён чытаў ліст павольна і ўважліва. Гэта была не тая справа, якой ён жадаў бы займацца, не тая справа, якую ён сабе зычыў. Ані ў якім разе не значная справа — надзіва нязначная. Яна не была, як ёй належала б,— вось корань яго нялюбасці да яе — адным з подзвігаў Геракла.