Кінжал з крыламі
Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы
Выдавец: Полымя
Памер: 253с.
Мінск 1994
— Ведаю,— сказаў Эркюль Пуаро.
— I яшчэ: невыносна бачыць, як марнатраўна раскідваюцца грошы. I сэр Джозэф, які, бывае, расказвае, як удала ён зарабіў у Сіці — часам такое, што здаецца мне (вядома, у мяне кабецін розум і я не цямлю ў фінансах) проста несумленным. Разумееце, містэр Пуаро, гэта
ўсё — гэта ўсё вывела мяне з сябе, і я адчула, што ўзяць у гэтых людзей трошкі грошай, якім іх не будзе бракаваць (ды і здабытыя яны былі без асаблівых далікацтваў) — па сутнасці, наогул ніякае не злачынства.
— Сучасны Робін Гуд! — заўважыў Пуаро.— Скажыце мне, міс Карнэбі, ці калі-небудзь вы ажыццявілі пагрозы, якімі страшылі ў сваіх лістах?
— Пагрозы?
— Ці вы калі-небудзь былі змушаны нявечыць жывёлін тым акрэсленым вамі чынам?
Міс Карнэбі ўтаропілася ў яго з жахам.
— Барані Божа, я ніколі не падумала б рабіць такое! Гэта быў усяго толькі... усяго толькі мастацкі прыём.
— Высокамастацкі. Ён дзейнічаў.
— Дзіва што, я і не сумнявалася. Бо ведаю, як бы сама чулася, калі б укралі Аўгустуса, і, вядома, прымушала тых жанчын нічога не казаць іхнім мужам да пары да часу. План спрацоўваў выдатна кожнага разу. У дзевяці выпадках з дзесяці кампаньёнцы ўручалі канверт з грашыма, каб яна занесла на пошту. Мы звычайна трымалі яго над парай, адкрывалі, даставалі банкноты і клалі замест іх паперу. Раз ці два гаспадыня заносіла ліст на пошту сама. Тады, вядома, кампаньёнка мусіла ісці ў атэль і браць ліст з паліцы. Але і гэта было зусім проста.
— А як ход з нянькай? Заўсёды — нянька?
— Гм, вось у чым справа, містэр Пуаро. Вядома, што старыя дзеўкі да ачмурэласці любяць дзяцей. Таму здавалася цалкам натуральна, што яны, замілаваныя дзіцем, нічога не заўважалі.
Уздыхнуўшы, Эркюль Пуаро сказаў:
— Ваша веданне псіхалогіі — выдатнае, арганізатарскі бок справы — на пяць з плюсам, і, апрача таго, вы вельмі здольная актрыса. Вашае выкананне надоечы, калі я гутарыў з лэдзі Хогін, было беззаганнае. Ніколі не думайце пра сябе з пагардай, міс Карнэбі. Хоць вы, як кажуць, жанчына без прафесіі, але з вашым розумам і смеласцю ўсё як след.
— Аднак я была выкрыта, містэр Пуаро,— заўважыла міс Карнэбі са слабай усмешкай.
— Толькі мною. Гэта было непазбежна. Пад час размовы з місіс Самуэльсон я зразумеў, што выкраданне Шан Чанга — частка цэлай серыі. Я ўжо ведаў, што вам некалі пакінулі кітайскага мопса і ў вас ёсць нямоглая сястра. Мне заставалася толькі папрасіць майго неацэн-
нага слугу пашукаць у пэўным радыусе маленькую кватэру з хворай жанчынай, што мае кітайскага мопса, і сястру, якая наведвае яе раз на тыдзеньу свой выхадны. Гэта не складала цяжкасці.
Эмі Карнэбі выпрасталася і сказала:
— Вы былі вельмі добрыя. Таму я спадзяюся на вашу ласку. Я ведаю, што не магу пазбегнуць пакарання за мой учынак і напэўна апынуся ў турме. Але калі б вы, містэр Пуаро, неяк трохі прыглушылі агалоску, публічнасць. Такую балючую для Эмілі і для колькіх людзей, што ведалі нас даўнейшымі часамі. Мабыць, я не змагла б пайсці ў турму пад несапраўдным іменем? Ці прасіць пра гэта вельмі нядобра?
— Думаю, што ў маіх сілах зрабіць больш,— адказаў Эркюль Пуаро.— Але перш за ўсё дамовімся: вымаганне павінна быць спынена. Больш ніякіх сабак, што бясследна знікаюць. 3 гэтым скончана!
— Вядома, вядома!
— I грошы, якія вы, міс Карнэбі, выцягнулі з лэдзі Хогін, павінны быць вернутыя.
Эмі Карнэбі перасекла пакой, адчыніла шуфляду бюро і вярнулася з пачкам банкнотаў, які яна ўручыла Пуаро.
— Я збіралася ўнесці іх сёння ў агульны фонд хаўрусу.
Узяўшы і пералічыўшы грошы, Пуаро ўстаў.
— Мяркую, мне, можа, удасца пераканаць сэра Джорджа, каб ён не ўзбуджаў судовай справы.
— О, містэр Пуаро!
Эмі Карнэбі сціснула рукі. Эмілі ўсклікнула ад радасці. Аўгустус забрахаў і завіляў хвастом.
— Што ж тычыцца, mon ami1, цябе,— сказаў Пуаро, звяртаючыся да яго,— ёсць адна рэч, якую я хацеў бы, каб ты мне ўзычыў. Твая мантыя нябачнасці, вось што мне трэба. Ва ўсіх выпадках ніхто ні на момант не падазраваў, што тут быў ублытаны другі сабака. Аўгустус меў ільвіную шкуру нябачнасці.
— Вядома, містэр Пуаро, паводле падання, кітайскія мопсы некалі былі львамі, і сэрцы ў іх па-ранейшаму — ільвіныя.
— Мяркую, Аўгустус і ёсць сабака, пакінуты вам лэдзі Хартынгфілд? Той, пра якога кажуць, што здох?
' Мой сябра (франц.).
Вам ніколі не было боязна за яго, як ён вяртаўся дадому адзін, а навакол транспарт?
— О, не, містэр Пуаро, Аўгустус выдатна разбіраецца ў дарожным руху. Я надзвычай пільна трэніравала яго. Ён нават добра асвойтаўся на вуліцы з аднабаковым рухам.
— У такім выпадку,— сказаў Эркюль Пуаро,— інтэлектуальна ён вышэйшы за болыпую частку людзей.
8
Сэр Джозэф прыняў Эркюля Пуаро ў сваім кабінеце.
— Ну што, містэр Пуаро? — спытаўся ён.— Пайшла на карысць ваша хвальба?
— Спачатку дазвольце мне задаць вам пытанне,— сказаў, усеўшыся, Пуаро.— Я ведаю, хто злачынца, і, мяркую, цалкам рэальна, што змагу прадаставіць дастаткова доказаў, каб асудзіць гэтую асобу. Але ў такім выпадку я сумняваюся, што вы калі-небудзь вернеце грошы.
— He вярну назад мае грошы?
Сэр Джозэф пабарвавеў.
— Але я не паліцэйскі,— працягваў Эркюль Пуаро.— Я дзейнічаю ў гэтай справе выключна ў вашых інтарэсах. Думаю, я мог бы займець для вас тыя грошы, як кажуць, у цэласці і захаванасці, калі б справа наогул не ўзбуджалася.
— Што? — сказаў сэр Джозэф.— Тут трэба крыху падумаць.
— Вырашаць толькі вам. Строга кажучы, думаю, вам належыць звярнуцца ў суд у інтарэсах грамадства. Большасць людзей сказалі б так.
— He дзіва, што сказалі б,— з рэзкасцю вымавіў сэр Джозэф.— Бо гэта не іхнія грошы ляснулі б. Калі ёсць нешта ненавіснае мне, дык гэта — быць абдураным. Яшчэ ніхто не абжуліў мяне і даў дзёру.
— Дык як, вырашылі?
Сэр Джозэф стукнуў кулаком па стале.
— Я выбіраю манеты! Ніхто не павінен сказаць, што з мяне вытраслі дзве сотні фунтаў.
Эркюль Пуаро ўстаў, скіраваўся да пісьмовага стала, выпісаў чэк на дзвесце фунтаў і ўручыў гаспадару кабінета.
— Так, ліха на мяне,— вымавіў сэр Джозэф слабым
голасам.— Хто, каб яго чорт узяў, гэты суб’ект?
Пуаро адмоўна пакруціў галавой.
— Калі вы бераце грошы, то не трэба задаваць ніякіх пытанняў.
Сэр Джозэф склаў чэк і паклаў яго ў кішэню.
— Шкада. Але грошы галоўнае. I колькі я вінен вам, містэр Пуаро?
— Мой ганарар не будзе высокі. Гэта была, як я казаў, вельмі нязначная справа.
Пасля невялікай паўзы Пуаро дадаў:
— Зараз амаль усе мае справы датычаць забойстваў...
Сам Джозэф злёгку ўздрыгануўся.
— Напэўна, цікавыя справы?
— Часамі. Дзіўная рэч, вы нагадалі мне адну з маіх ранніх спраў у Бельгіі, шмат гадоў назад — галоўны герой быў надзвычай падобны да вас. Багаты фабрыкант мыла, які атруціў жонку, каб стаць свабодным ды ажаніцца са сваёй сакратаркай... Так... падабенства проста нязвыклае...
Слабы гук павіс на губах сэра Джозэфа — яны набылі дзіўны сіні колер. Чырвань зусім сышла з яго шчок. Вылупіўшы вочы, ён утаропіўся ў Пуаро. Потым трохі асунуўся ў крэсле.
Пасля дрыготкай рукой пакорпаўся ў кішэні, выцягнуў чэк і парваў на кавалачкі.
— Раз — і няма, бачылі? Дзвесце фунтаў будзе ваш ганарар.
— О, не, сэр Джозэф, мой ганарар не быў бы гэткі вялікі.
— Усё нармальна. Грошы ў вас.
— Я пашлю іх тым, хто заслугоўвае дапамогі.
— Пасылайце любому д’яблу, якому хочаце.
Нахіліўшыся да яго, Пуаро сказаў:
— Мяркую, не трэба нагадваць, сэр Джозэф, што ў вашым становішчы вам варта быць надзвычай асцярожным.
— He турбуйцеся,— ледзь чутна адказаў сэр Джозэф.— Я буду памятаць пра асцярожнасць.
Эркюль Пуаро пакінуў дом. Сыходзячы па прыступках, ён падумаў: «Дык я меў рацыю».
9
Лэдзі Хогін сказала мужу:
— Дзіўна, гэты танізуючы напой мае зусім інакшы смак. У ім няма той гаркоты. Цікава, чаму?
— Аптэкар,— буркнуў сэр Джозэф.— Недакладныя хлопцы. Гатуюць мікстуры кожны раз па-рознаму.
— Мабыць, і сапраўды так,— з сумненнем сказала лэдзі Хогін.
— Ну, вядома. А што ж яшчэ можа быць?
— Ці той дэтэктыў да чаго-небудзь дакапаўся наконт Шан Чанга?
— Але. Ён сапраўды вярнуў мне мае грошы.
— Хто гэта быў?
— He сказаў. Вельмі скрытны тып — Эркюль Пуаро. Але не варта тлуміць сабе галаву.
— Які смешны чалавечак, ці не праўда?
Сэр Джозэф злёгку ўздрыгнуў і кінуў позірк убок, як быццам адчуваў за сваім правым плячом нябачную прысутнасць Эркюля Пуаро. Яму здалося, што будзе адчуваць яе там заўсёды.
— Ён страшэнна разумны, малы д’ябал,— сказаў ён і падумаў: «Гары яна гарам, тая Грэта! Я не збіраюся падстаўляць сваю шыю дзеля аніякай праклятай плацінавай бландзінкі».
ю
— О!
Эмі Карнэбі з недаверам разглядала чэк на дзвесце фунтаў. Потым усклікнула:
— Эмілі! Эмілі! Слухай!
«Дарагая міс Карнэбі, дазвольце мне ўнесці ўклад у ваш варты павагі фонд, перш чым ён будзе канчаткова ліквідаваны. 3 усёй шчырасцю — Эркюль Пуаро».
— Эмі,— вымавіла Эмілі Карнэбі,— табе неверагодна пашанцавала. Падумай, дзе ты зараз магла б апынуцца.
— У Вэмвуд Скрабс або ў Холаўвэй'? — прамармытала Эмі Карнэбі.— Але цяпер з усім тым скончана, ці не так, Аўгустус? Больш ніякіх шпацыраў у парк з мамай ці з мамчынымі сябрамі і з маленькімі нажніцамі.
Нейкая мройная туга з’явілася ў ейных вачах. Яна ўздыхнула. «Дарагі Аўгустус! Як шкада. Ён такі разумны... Яго можна навучыць чаму заўгодяа...»
1 Лонданскія турмы.
СЭМЮЭЛ ДЭШЫЛ ХЭМЕТ
ЛШУЧКА ДЛЯ МУХ
Гэта быў тыповы выпадак — дачка на бацькоўскім утрыманні. Ужо колькі пакаленняў Гэмбльтоны былі багатай і вядомай у Нью-Йорку сям’ёй. Ва ўсёй гісторыі Гэмбльтонаў не было нічога такога, што магло б растлумачыць выпадак са Сью, наймалодшай з роду. 3 дзяцінства яна мела нейкае адхіленне ў характары, якое правакавала Сью адмаўляць прыстойнасць і ставіцца прыхільна да ўсяго брутальнага. Ва ўзросце дваццаці аднаго года, у 1926 годзе, яна свядома аддавала перавагу Дзесятай Алеі перад Пятай, ліхвярам перад банкірамі.
Гэмбльтоны спрабавалі пераканаць Сью распачаць пачцівае жыццё, але спазніліся — яна зрабілася паўналетняй. Сью нарэшце сказала ім, каб адчапіліся, і сышла з дому. Яе бацька, маёр Вальда Гэмбльтон, згубіў надзею яе ўратаваць, але не хацеў мець непатрэбны клопат. Нават звярнуўся да нью-йоркскага Кантынентальнага Дэтэктыўнага Агенцтва і папрасіў трымаць яе навідавоку.