Кінжал з крыламі
Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы
Выдавец: Полымя
Памер: 253с.
Мінск 1994
Гаймі Нітоўнік быў спрытнюгай з Філадэльфіі, які пасля непаразуменняў з хаўруснікамі пераехаў з паўаўтаматычным томпсанам, загорнутым у блакітную крацястую хустку на поўнач, у гэты вялікі горад, Але НыоЙорк не тая тэрыторыя, дзе можна без перашкод карыстацца аўтаматычным карабінам. Гэта не Філадэльфія. Томпсан ляжаў без ужытку ўжо год, а можа, і долей, а Гаймі зарабляў на жыццё пісталетам, паляваў па дробязях у Гарлеме.
Тры ці чатыры месяцы пасля таго, як Сью перайшла жыць да яго, Гаймі пашчасціла наладзіць досыць перспектыўны на яго думку кантакт з шэфам пэўнай групы, якая прыехала ў Нью-Йорк з Чыкага. Аднак хлопцам з Чыкага Гаймі быў без патрэбы — іх прывабіў томпсан. Калі паказаў ім карабін, важную прыладу сваёй працы, © Пераклад з англійскай Ірыны Занеўскай.
яны зрабілі яму колькі дзірак у галаве і зніклі з томпсанам.
Сью Гэмбльтон пахавала Гаймі, правяла некалькі самотных тыдняў, залажыла пярсцёнак, каб было што есці, а потым уладкавалася афіцыянткай у бар, гаспадаром якога быў грэк па прозвішчы Васас.
Адным з наведвальнікаў бара быў Бэйб Мак-Клор, каля ста кілаграмаў моцных шатландска-ірландска-індзейскіх касцей і мускулаў; чарнявы, блакітнавокі, гэты асілак адпачываў пасля пятнаццаці гадоў вакацый, праведзеных у Лівенворце за тое, што наведаў у начы большасць паштовых устаноў паміж Нью-Арлеанам і Ямахай. Пад час адпачынку ён зарабляў сабе грошы на выпіўку па цёмных вуліцах.
Бэйбу падабалася Сью, і Васасу падабалася Сью. Сью падабаўся Бэйб. Але Васасу гэта не падабалася. Зайздрасць прытупіла інстынкт самазахавання грэка. Аднойчы ўвечары ён не адамкнуў дзверы свайго бара менавіта тады, калі Бэйб хацеў увайсці. Бэйб, аднак, увайшоў разам з кавалкам дзвярэй. Васас выцягнуў пісталет, але Сью павісла на ягонай руцэ. Грэк спыніў страляніну толькі тады, калі Бэйб апусціў яму на галаву кавалак дзвярэй з масянджоваю клямкаю.
Ад Васаса Бэйб і Сью пайшлі разам.
Да гэтага моманту нашае нью-йоркскае бюро мела яе навідавоку. Некаторы час пра яе нічога не ведалі. Яе бацька не мог гэтага трываць. Даводзілася папросту пасылаць каго-небудзь раз на тыдзень, каб даведацца, ці жывая, выцягнуць пару слоў у суседзяў і знаёмых, але, зразумела, яна пра гэта не ведала. Дагэтуль усё ішло выдатна, але пасля выпадку ў бары Бэйб і Сью зніклі.
Нашае бюро ператрэсла ўвесь горад, разаслала па ўсіх сваіх аддзелах фотаздымкі, знешнія прыкметы Сью і яе новага сябра. Гэта было ў канцы 1927 года.
Прыкладна праз год нашае агенцтва атрымала з НьюЙорка тэлеграму. Пасля расшыфроўкі мы прачыталі:
«Майор Гэмбльтон атрымаў сёння тэлеграму ад дачкі з Сан-Францыска. Цытую: «Прышлі мне 1000 долараў на адрас: 601 Эдыс Стрыт, кватэра 206. Вярнуся дадому, калі ты не супраць. Прашу, адкажы, ці зможаш прыйсці, вельмі прашу; перадай грошы так ці інакш». Канец цытаты. Гэмбльтон упаўнаважвае неадкладна выплаціць грошы. Пашліце каго-небудзь кампетэнтнага з грашыма, і няхай дамовіцца з ёю пра вяртанне. Калі магчыма,
няхай у дарозе яе суправаджаюць мужчына і жанчына. Гэмбльтон высылае ёй тэлеграму. Інфармуйце неадкладна тэлеграмай».
Стары падаў мне тэлеграму і чэк:
— Сітуацыю ведаеш. Здолееш гэта ўладкаваць.
Я зрабіў выгляд, што з ім згодны, пайшоў у банк, абмяняў чэк на стос банкнотаў розных наміналаў і трамваем паехаў на 601 Эдыс Стрыт. Гэта была цалкам прыстойная камяніца.
На паштовай скрынцы ў холе, пазначанай нумарам 206, было напісана: Дж. М. Уэйлз.
Я націснуў гузік званка з нумарам 206. Калі дзверы адамкнуліся, я ўвайшоў, мінуў ліфт, узняўся па сходах на другі паверх. Кватэра 206 была адразу пры сходах.
Дзверы мне адчыніў высокі танклявы трыццацігадовы мужчына ў элегантным цёмным адзенні. Ён меў вузкія, цёмныя вочы і выцягнуты бледны твар. Гладка зачасаныя валасы кранула сівізна.
— Да пані Гэмбльтон,— сказаў я.
— А па якой справе? — ягоны голас гучаў далікатна, аднак назваць прыемным яго было цяжка.
— Я хачу яе ўбачыць.
Ён злёгку прымружыў вочы і звёў бровы.
— Ці гаворка ідзе...— пачаў і змоўк, выразна паглядзеў на мяне.
Я не адказаў, ён мусіў дагаварыць сваё пытанне.
— ...пра тэлеграму?
— Так.
Ягоны выцягнуты твар палагоднеў:
— Вас прыслаў яе бацька?
— Так.
Ён адышоў набок і шырока расхінуў дзверы.
— Прашу. Дарэчы, за хвіліну дагэтуль пані Гэмбльтон атрымала тэлеграму ад бацькі. Піша, што хто-небудзь мусіць прыйсці.
Мы прайшлі ў сонечны танна мэбляваны вялікі салон.
— Прашу сесці,— сказаў мужчына і прапанаваў мне фатэль.
Я сеў. Мужчына сеў насупраць на абабітай палатном канапе. Я агледзеў пакой. He знайшоў нічога, што зазначала б прысутнасць кабеты.
Мужчына доўгім пальцам пацёр свой доўгі нос, нарэшце асцярожна пацікавіўся:
— Вы прынеслі грошы?
Я сказаў, што буду размаўляць толькі са Сью Гэмбльтон. Ён паглядзеў на палец, якім паціраў нос, потым на мяне і сказаў лагодна:
— Я яе сябра.
— Ах, так? — пракаменціраваў я.
— Так,— паўтарыў ён, лёгка скрывіўся, увабраў свае вузкія губы.— Пытаюся толькі, ці прынеслі вы грошы.
Я маўчаў.
— Справа палягае на тым,— сказаў ён цалкам слушна,— калі вы прынеслі грошы, то яна ведае, што атрымае іх толькі асабіста. Калі ж грошай няма, яна не жадае вас бачыць. Наўрад ці я яе пераканаю змяніць погляды. Прынамсі, для гэтага і пытаюся, ці прынеслі грошы?
— Прынёс.
Ён паглядзеў на мяне пытальна. Я паказаў грошы. ён радасна сарваўся з канапы.
— Зараз прывяду яе,— кінуў цераз плячо і пайшоў да дзвярэй. Калі выходзіў, спытаў: — А вы яе ведаеце? Ці мусіць давесці сваю асобу?
— Так будзе лепш,— сказаў я.
Ён выйшаў, пакінуў дзверы ў перадпакой адчыненымі.
Праз пяць хвілін ён вярнуўся з дробнай бландынкай дваццаці трох год у бледна-зялёнай шаўковай сукенцы. Яна была прыгожаю, калі не зважаць на трошкі адвіслыя куткі вуснаў і апухлыя павекі вакол блакітных вачэй.
Я падняўся.
— Гэта Сью Гэмбльтон,— сказаў мужчына.
Дзяўчына кінула на мяне кароткі позірк і апусціла вочы, яна нервова тузала паскі сваёй торбачкі.
— Ці можаце гэта давесці? — спытаў я.
— Вядома,— сказаў мужчына.— Пакажы яму, Сью.
Яна расшпіліла торбачку, дастала нейкія паперы і падала мне.
— Але ж сядзем,— сказаў мужчына.
Яны селі на канапу, я — у вялікі фатэль і прагледзеў тое, што мне дала дзяўчына. Гэта былі два лісты, адрасаваныя Сью Гэмбльтон, тэлеграма ад бацькі, які прасіў вярнуцца дадому, два рахункі з крамы, вадзіцельскае пасведчанне і крэдытная кніжка на няпоўных дзесяць долараў.
Калі я скончыў праглядаць паперы, ад заклапочанасці ў дзяўчыны не засталося і следу. Абодва глядзелі на мяне 156
спакойна. Я выняў з кішэні фотаздымак, які ўзяў з нашага нью-йоркскага бюро, і параўнаў твар на фотаздымку з тварам дзяўчыны.
— Твае вусны маглі скурчыцца,— сказаў я,— але як твой нос так падаўжэў?
— Калі не падабаецца мой нос,— сказала яна,— ідзі да д’ябла! — Яе твар пачырванеў.
— Я не пра тое. Твой нос першы клас, але гэта не нос Сью. Паглядзі сама.— Я падаў ёй фотаздымак.
Яна паглядзела на картку, потым на мужчыну.
— Але ж ты і круцель,— сказала яму.
Ён глядзеў на мяне прымружанымі, цёмнымі і злёгку бліскучымі вачыма. I, не адводзячы ад мяне позірку, злосна загадаў дзяўчыне:
— Сядзі ціха!
Яна сядзела ціха.'Мужчына таксама сядзеў і глядзеў на мяне. Сядзеў і я, глядзеў на яго. Дзесьці цікаў гадзіннік. Мужчына глядзеў то ў адно, то ў другое маё вока. Дзяўчына ўздыхнула.
— Ну і як? — сказаў ціха мужчына.
— Добра ўквэцгаліся,— сказаў я.
— Што гэта значыць? — спытаў ён абыякава.
— Змова з мэтай вымагання грошай.
Дзяўчына сарвалася з канапы, схапіла мужчыну за плячо і залямантавала:
— Але ж ты і спрытнюга! Нашто ты мяне ўблытаў? Гэта, па-твойму, дзіцячыя гульні, так? Як ляпіць бабкі са жвіру. Паглядзі на сябе. Баішся нават сказаць яму, каб сыходзіў!
Яна стаяла перада мною ўся чырвоная і верашчала на мяне зверху, а я ўсё яшчэ сядзеў у фатэлі.
— Ну, чаго чакаеш? Даць дыхты на развітанне? Мы табе нічога не павінны, ці не так? Мы не атрымалі тваіх грошай! Прэч! Звальвай!
— Спакойна, дзяўчынка,— сказаў я.— Яшчэ штонебудзь папсуеш.
— Божа, Пегі, сціхні, дай іншым шанец,— сказаў нарэшце мужчына.
— Ну, чаго чакаем? — Пегі глядзела на мяне.
— А што? — спытаў я.
Мужчына пачаў хутка гаварыць:
— Нейкі тып, па прозвішчы Кені, расказаў мне пра тую Сью Гэмбльтон і што яе стары з грашыма. Я падумаў, што стары ці адразу прышле грошы, або зусім іх не
дасць. He ўлічыў, што прышле некага. I калі прыйшла гэтая тэлеграма, што высылае некага, трэба было адмовіцца. Але ж гэта была тысяча долараў. He мог не паспрабаваць. Магло і ўдасца. Узяў Пегі, каб выдала сябе за Сью. He ведаў, што ў вас ёсць фотаздымак, думаў, яе вам папросту апісалі. А з таго, што казаў Кені, вынікала, што Пегі цалкам да яе падобна. Учора я нават паслаў два лісты да бацькі Сью і самой Сью па старым адрасе, каб мець нейкія падставы для паштальёна.
— Адрас старога Гэмбльтона табе даў Кені?
— Вядома.
— Даў табе адрас Сью?
— He.
— Адкуль Кені ведае гэтую справу?
— He казаў.
— Дзе ён цяпер?
— He ведаю. Выязджаў на ўсход, там у яго нейкая іншая праца, не мог гэтым займацца сам, даручыў мне.
— Добрае сэрца ў гэтага Кені,— сказаў.— Ведаеш Сью Гэмбльтон?
— He,— сказаў з націскам.— Першы раз пачуў пра яе ад Кені.
— He падабаецца мне той Кені,— сцвердзіў я.— Каб не ён, ваша байка лепш бы выглядала. Раскажы паіншаму.
Павольна пахітаў галавой.
— Інакш — не будзе праўдай.
— Шкада. Змова з мэтай вымагання грошай мяне пакуль што не цікавіць. Хачу знайсці Сью. Можна дамовіцца.
Ён зноў пахітаў галавой, але прыкусіў верхнюю губу і намысліўся.
Дзяўчына стаяла трошкі далей, глядзела то на мяне, то на яго. Было відаць, што яна нас не любіць. Нарэшце сканцэнтравалася на ім, і ў яе вачах зноў з’явілася злосць.
Я падняўся і сказаў:
— Рабі як хочаш, але хутка, упарты, мне давядзецца забраць вас абодвух.
Ён усміхнуўся і таксама падняўся.
Дзяўчына ўлезла паміж намі — тварам да яго:
— Так, так, найлепш маўчаць! Звальваем, ты, ідыёт, або я сама сыду. He маю ахвоты гінуць разам з табою.
— Змоўкні,— сказаў ён пагардліва.
— Сам змоўкні,— крыкнула.
Яна стаяла ўжо за маёй спінай і казала:
— Джо яе ведае. Гэтыя рэчы ён узяў у яе. Яна жыве ў доме Св. Марціна пры О’Фарэл Стрыт, яна і Бэйб МакКлор.