• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    — Забяры Пэгі на кухню і замкні дзверы,— параіў я Мак-Мэну.— Голі Джо і я шчыра пагаворым.
    Дзяўчына ахвотна выйшла, аднак, калі Мак-Мэн запіраў ужо дзверы, азірнулася і сказала Уэйлзу:
    — Спадзяюся, што разаб’ю табе нос, калі паспрабуеш зманіць зноў.
    Мак-Мэн замкнуў дзверы.
    — Здаецца, што твая сяброўка лічыць, нібыта ты ад мяне нешта хаваеш,— сказаў я.
    Уэйлз гнеўна зірнуў на дзверы.
    — Мне яна патрэбна як пятае кола ў возе,— сказаў са шкадобай.
    Калі ён звяртаўся да мяне, то імкнуўся надаць свайму твару сяброўскі і прыстойны выраз.
    — Чаго вам трэба? Я быў шчыры. Што трэба цяпер?
    — А як ты мяркуеш?
    Прыкусіў губу.
    — Чаму я мушу казаць? — спытаў ён.— Я згодны супрацоўнічаць. Але не ведаю, пра што ідзе гаворка. He сяджу ж я ў вашай галаве.
    — Шкода. Пэўна, табе б там спадабалася.
    Ён паківаў галавою і падышоў да канапы. Сеў цяжка, нахіліўся наперад. Рукі сашчапіў паміж каленяў.
    — Згода,— уздыхнуў.— Пытайцеся. Мне няма куды спяшацца.
    Я падышоў і стаў перад ім, нахіліўся, узяў яго за падбароддзе, нашыя насы ледзь не датыкаліся.
    — Ты зрабіў памылку, Джо, калі паслаў тэлеграму адразу пасля забойства.
    — Ён нежывы? — спытаў адразу, а ягоныя вочы толькі праз імгненне зрабіліся круглымі ад здзіўлення.
    Гэтае пытанне вывела мяне з раўнавагі. 3 цяжкасцю мне ўдалося не наморшчыць лоб, і мой голас быў залішне спакойны, калі пытаўся:
    — Хто нежывы?
    — Хто? Адкуль мне ведаць, хто? Пра каго вы казалі?
    — А каго ты меў на ўвазе? — настойваў я.
    — Адкуль мне ведаць? Ну, добра. Стары Гэмбльтон, бацька Сью.
    — Супадае.— Адпусціў ягонае падбароддзе.
    — Кажаце, яго забілі? — He схіляў галавы.— Як?
    — Ліпучка для мух з мыш’яком.
    — Ліпучка для мух з мыш’яком,— прамовіў у задумлівасці.— Гэта забаўна.
    — Так, вельмі забаўна. Дзе можна набыць такія рэчы?
    — Купіць? He ведаю. He сустракаліся мне з дзяцінства. Ніхто не ўжывае ліпучкі ддя мух у Сан-Францыска. Тут няма мух.
    — Аднак нехта яе ўжыў,— сказаў я.— Супраць Сью.
    — Сью? — імкліва ўскочыў з канапы.
    — Так. Яе забілі ўчора раніцай — ліпучкай для мух 3 мыш’яком.
    — Абаіх? — спытаў з недаверам.
    — Як абаіх?
    — Сью і яе бацьку.
    — Так.
    Апусціў голаў і пацёр руку аб руку.
    — Але ж і ўліп,— сказаў ён паволі.
    — Менавіта,— радасна пацвердзіў я.— Хочаш расказаць пра ўсё?
    — Падумаю.
    Я дазволіў яму падумаць і ўслухаўся ў ціканне гадзінніка. Ад напружанай разумовай працы на яго шэрабелым твары з’явіліся кроплі поту. Нарэшце ён сеў і працёр твар насоўкай.
    — Буду казаць,— прамовіў ён.— Зараз ужо мушу. Сью хацела кінуць Бэйба. Мы збіраліся разам з’ехаць. Яна... Зараз пакажу.
    Ён выняў з кішэні складзены кавалак тоўстай паперы і даў мне. Я прачытаў:
    «Каханы Джо! Далей я гэтага не стрываю. Мусім хутка выехаць. Сёння ўвечары Бэйб зноў мяне пабіў. Калі сапраўды мяне кахаеш, то няхай гэта будзе хутчэй. Сью».
    — Уласна кажучы, я для гэтага і хацеў атрымаць тую тысячу,— прамовіў ён.— Два месяцы не меў грошай, як толькі ўчора прыйшоў той ліст, я мусіў нешта зрабіць, каб забраць Сью ў Бэйба. Яна не згадзілася, каб абрабавалі яе бацьку, таму я павінен быў зрабіць гэта без яе.
    — Калі ты апошні раз яе бачыў?
    — Пазаўчора, у той дзень, калі паслала ліст. Бачыліся пасля палудня, была тут, а ліст напісала ўвечары.
    — Бэйб падазраваў, што вы нешта камбінуеце?
    — Нам здавалася, што не. Урэшце, не ведаю. Увесь час раўнаваў, ці была нагода, ці не.
    — А была?
    — Сью была добрай дзяўчынай,— адказаў Уэйлз, пазіраючы мне проста ў вочы.
    — Але ж яна нежывая.
    Ён не адказаў.
    Зрабілася цёмна. Я падышоў да дзвярэй і шчоўкнуў выключальнікам, увесь час сачыў за Уэйлзам.
    Калі я адсунуў руку ад выключальніка, за акном нешта трэснула. Трэск быў гучны.
    Я паглядзеў у акно.
    На пажарных сходах прысеў на кукішкі нейкі чалавек і пазіраў праз шкло і фіранкі. Ён быў мускулісты, меў цёмную скуру на твары; па гэтым я і пазнаў Бэйба Мак-Клора. Руля яго пісталета кранала шкло. Ён пагрукаў у акно, каб прыцягнуць нашу ўвагу.
    Ён гэтага дасягнуў.
    Я няшмат мог зрабіць. Стаяў і глядзеў на яго. He ведаў, глядзіць ён на мяне ці на Уэйлза. Бачыў яго досыць выразна, але карункавая фіранка змазвала дробязі. Ён жа, відаць, бачыў нас добра, нягледзячы на фіранку, а я, да таго ж, запаліў святло.
    Уэйлз сядзеў нерухома на канапе і ўглядаўся ў МакКлора. Яго твар меў дзіўны, ледзяны і пануры выраз; вочы таксама былі панурыя. Ён не дыхаў.
    Мак-Клор піхнуў руляй у шкло, і яно кавалкамі пасыпалася на падлогу. На жаль, мой голас быў вельмі слабы, каб выцягнуць з кухні Мак-Мэна. Нас падзялялі дзве пары замкнёных дзвярэй.
    Уэйлз паглядзеў на выбітае шкло і прымружыў вочы. Прымружваў іх паволі, патрошачкі, так, нібы засынаў. Яго пануры твар быў павернуты да акна.
    Мак-Клор стрэліў у яго тры разы.
    Кулі адкінулі Уэйлза з канапы ажно пад сцяну. Вочы ў яго вырачыліся, зубы агаліліся, ажно да дзёснаў, язык вываліўся вонкі. Потым голаў яго апаў, і болей ён не варушыўся.
    Мак-Клор знік, я кінуўся да акна. Адсунуў фіранку, і калі адчыняў шыбу, пачуў, як ён прызямліўся.
    У пакой убег Мак-Мэн, за ім дзяўчына.
    — Займіся тут,— кінуў яму, калі выходзіў праз акно.— Яго застрэліў Мак-Клор.
    Кватэра Уэйлза была на другім паверсе, пажарныя сходы скончыліся жалезнай драбінкай, якая пад цяжарам чалавека апускалася да ўзроўню бетоннай паверхні надворка.
    Далей быў толькі адзін пераход. Я пабег ім.
    Спалоханы нізкі мужчына стаяў пасярод двара і глядзеў на мяне.
    Я схапіў яго за плечы
    — Туды пабег моцны мужчына? — крычаў я.— Дзе ён падзеўся?
    Ён хацеў нешта сказаць, але толькі паказаў рукой у кірунку плота перад будоўляй па другі бок вуліцы.
    Я так спяшаўся, што забыўся падзякаваць.
    Я пралез пад плотам: шкада было часу шукацо уваход. Будоўля была вялікая і забруджаная, і нават такі вялікі мужчына, як Мак-Клор, лёгка мог там схавйцца, схіліўшыся да зямлі.
    Пачуўся сабачы брэх, можа, брахаў на каго, хто схаваўся. Я пабег у той бок. Сабака быў на агароджаным плотам надворку, на рагу вузкага праходу, які вёў з будоўлі на вуліцу.
    Я зазірнуў цераз плот, убачыў толькі самотнага тэр’ера, пабег вузкім праходам, а ён застаўся ахоўваць сваю частку плота.
    Давялося схаваць пісталет і бегчы на вуліцу.
    Перад тытунёвай крамай стаяў аўтамабіль. Нейкі паліцыянт размаўляў з хударлявым цёмнаскурым мужчынам, які стаяў у адчыненых дзвярах крамы.
    — Куды пабег такі моцны мужчына, які хвіліну таму выскачыў з гэтага праходу? — спытаў я.
    Паліцыянт маўчаў. Ягоны суразмоўца паказаў галавой уздоўж вуліцы.
    — Туды,— сказаў і вярнуўся да размовы.
    Я кінуў «дзякуй» і пабег па той вуліцы. Каля тэлефонных аўтаматаў для выклікання таксовак стаялі дзве вольныя машыны. Далей трамвайны прыпынак.
    — Дужы мужчына, які быў тут хвіліну таму, узяў таксоўку ці паехаў тым трамваем? — спытаў я ў таксоўшчыкаў, якія стаялі, абапёршыся на капот.
    Адзін з іх, спрытнейшы, сказаў:
    — Ен не браў машыны.
    — Тады я вазьму. Даганіце той трамвай.
    Трамвай тым часам праехаў ужо тры кварталы. Было шмат людзей, і я не бачыў, хто выходзіў на прыпынак. Мы нагналі трамвай, калі ён затрымаўся на вуліцы Маркет.
    — Трымайцеся за трамваем,— папрасіў я шафёра і выскачыў з таксоўкі.
    3 тылу платформы зазірнуў праз шкло ў салон. У трамваі было толькі восем ці дзесяць чалавек.
    — На вуліцы Хайд заходзіў дужы мужчына,— звярнуўся да кандуктара.— Дзе сышоў?
    Кандуктар паглядзеў на срэбны долар, які я круціў у пальцах, і згадаў. што дужы мужчына выйшаў на вуліцы Тэйлар. Срэбны долар змяніў гаспадара.
    Я саскочыў, калі трамвай зварочваў на вуліцу Маркет. Таксоўка спынілася, і шафёр адчыніў дзверцы.
    — На вуліцы Шостую і Міссіён,— сказаў я. 3 вуліцы Тэйлар Мак-Клор мог пайсці куды заўгодна. Трэба было думаць. Супрацьлеглы бок вуліцы Маркет здаўся мне найбольш верагодным.
    Ужо было цёмна. Мы мусілі праехаць аж да Пятай вуліцы, каб выбрацца з вуліцы Маркет, потым да вуліцы Міссіён і з паваротам на Шостую. Па дарозе мы не спаткалі Мак-Клора; на Шостай яго таксама не было.
    — На Дзевятую,— сказаў я шафёру і, калі ехалі, растлумачыў, каго мы шукаем.
    Прыехалі на Дзевятую. Мак-Клора не было. Мусіў яго пралічыць.
    Мак-Клор — узломшчык. Яго шукае ўвесь Сан-Францыска. Інстынкт узломшчыка мог падказаць яму ратавацца на таварным цягніку. Таварная станцыя была паблізу. Мог быць і яшчэ хітрэйшым: затаіцца дзе-небудзь і не ўцякаць. У гэтым выпадку ён, мабыць, не пераходзіў на другі бок вуліцы Маркет. Калі дзесьці схаваўся, то і раніцай можна будзе яго шукаць. Калі ён збіраецца знікнуць, то трэба яго лавіць цяпер альбо ніколі.
    — На Харысан,— сказаў я шафёру.
    Паехалі на вуліцу Харысан, потым на Трэцюю, уверх па Браян на Восьмую, уздоўж Брэнан, зноў на Трэцюю і на Таўсэнд,— але і там не спаткалі Мак-Клора.
    — Цяжкая справа,— сказаў спачувальна таксоўшчык, калі мы спыніліся насупраць пасажырскага вакзала Саўзерн Пэсіфік.
    — Пайду гляну на станцыі,— сказаў я.— А вы таксама будзьце напагатове.
    Калі я пазнаёміў паліцыянта на вакзале з маімі праблемамі, ён падвёў да мяне дэтэктываў, якія таксама пільнавалі Мак-Клора. Іх паслалі сюды, як знайшлі цела Сью Гэмбльтон.
    Смерць Голі Джо Уэйлза была для іх навіною.
    Яшчэ з ганка я пачуў маю таксоўку. Яе клаксон упарта працаваў, але быў хворы на астму, і я яго не пачуў у вакзальным будынку.	-
    Мой пільны шафёр быў узбуджаны.
    — Такі самы, пра якога вы казалі, выйшаў з вуліцы Кінг і ўскочыў у трамвай нумар шаснаццаць.
    — У які бок паехаў?
    — У той,— паказаў на паўднёвы ўсход.
    — За ім,— сказаў я і ўскочыў у аўтамабіль.
    Трамвай знік за паваротам Трэцяй вуліцы, за два кварталы ад нас. Калі ж мы даехалі да рога, быў ужо за чатыры кварталы ад нас і паволі знікаў. На хаду з яго выскачыў нейкі мужчына. Быў высокі, вельмі шырокі
    ў плячах. Ён адразу ж пабег, праскочыў тратуар і знік.
    Мы спыніліся там, дзе ён саскочыў.
    Я расплаціўся з шафёрам і сказаў:
    — Вяртайцеся на Таўсэнд і скажыце тым паліцыянтам на вакзале, што я пайшоў за Мак-Клорам на таварную станцыю Саўзерн Пэсіфік.
    Мне здавалася, што я рухаюся бязгучна паміж двума радамі таварных вагонаў, але не прайшоў яшчэ і шасці метраў, як у вочы бліснуў ліхтарык і гучны голас пераканаўча загадаў:
    — Стой спакойна.
    Я стаў спакойна. Паміж вагонаў з’явіліся нейкія людзі. Адзін з іх назваў маё імя і сказаў: