Кінжал з крыламі
Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы
Выдавец: Полымя
Памер: 253с.
Мінск 1994
— Што ты тут робіш? Згубіў дарогу?
Гэта быў Гары Пэйбл, паліцэйскі дэтэктыў.
Нарэшце я зрабіў уздых.
— Здароў, Гары. Шукаеш Бэйба? — спытаў я.
— Але, праглядаем вагоны.
— Ён тут. Я прыйшоў за ім.
Пэйбл згасіў ліхтарык.
— Паслухай, Гары,— сказаў я.— He жартуй з ім. У яго неблагі пісталет, і ён ужо сёння ўладкаваў аднаго хлопца на той свет.
— Буду мець на ўвазе,— паабяцаў Пэйбл і загадаў аднаму са сваіх людзей папярэдзіць астатніх на другім баку станцыі, што Мак-Клор тут і каб выклікалі дапамогу.
— Пасядзім тут і прытрымаем яго, пакуль не прыйдзе дапамога,— сказаў ён.
Гэта гучала разважна. Усе разышліся пільнаваць Мак-Клора. Адзін раз Пэйбл і я затрымалі нейкага валацугу, які спрабаваў выслізнуць паміж намі на станцыю, другі раз адзін з людзей Пэйбла злавіў спалоханага падлетка. Нешта не спадабалася ім. Потым да прыбыцця паручніка Дафа і некалькіх аўтамабіляў з паліцыянтамі нічога не адбывалася.
Большасць нашых сіл утварыла кардон вакол станцыі. Рэштка з малых груп разышлася па тэрыторыі, праглядалі метр за метрам. Злавілі яшчэ колькі валацуг, якіх не заўважылі раней Пэйбл і яго людзі, але сярод іх не было Мак-Клора.
Мы не натрапілі ні на адзін з яго слядоў, пакуль нехта выпадкова не сутыкнуўся з яшчэ адным валацугам, які 170
хаваўся ў цені вагона. Прыйшоў у сябе толькі праз пару хвілін, але і тады не мог размаўляць. У яго была зламана сківіца, а калі мы яго спыталі, ці не Мак-Клор прыклаўся да яго, кіўнуў галавой. На пытанне: у якім накірунку падаўся Мак-Клор, паказаў на ўсход.
Пабеглі туды і агледзелі станцыю Санта Фе.
Мак-Клора мы так і не знайшлі.
Я паехаў з Дафам у Палац Справядлівасці. Мак-Ман быў у кабінеце капітана з трыма ці чатырма дэтэктывамі паліцыі.
— Уэйлз памёр? — спытаў я.
— Так.
— Паспеў што-небудзь сказаць?
— Памёр адразу, калі ты выйшаў праз акяо.
— Дзяўчына ў цябе?
— Яна тут.
— Што-небудзь ад яе дазналіся?
— Мы хацелі дачакацца цябе,— сказаў дэтэктыў сяржант О’Гар.— He ведаем, што ты маеш супраць яе.
— Прывядзіце яе сюды. Я яшчэ не вячэраў. А што дало анатамічнае ўскрыццё Сыо Гэмбльтон.
— Працяглае атручванне мыш’яком.
— Працяглае? Што, ёй давалі мыш’як патроху, а не за адзін раз?
— Так. Джордан вылічыў: у яе нырках, вантробах, страўніку і крыві было меней аднаго грана мыш’яку. Гэта не магло яе забіць, але Джордан сцвярджае, што знайшоў мыш’як у яе валасах, а гэта ўжо гаворыць пра тое, што ў яе арганізм атрута ўводзілася на працягу месяца, калі дайшла так далёка.
— А магчыма, што яе забіў не мыш’як?
— He, хіба толькі, што Джордан — знахар, а не лекар.
Дзяжурная паліцыянтка ўвяла Пэгі Кэрал.
Дзяўчына выглядала стомленаю. Яе павекі, вусны прыпухлі, і ва ўсім целе адчувалася млявасць, калі ёй прапанавалі фатэль, цяжка апусцілася на яго.
О’Гар кіўнуў мне сваёй сівой і круглай, як шар, галавой.
— Ну зараз ты нам раскажаш, Пэгі, пра сваю ролю ва ўсёй гэтай справе,— папрасіў я.
— У мяне нічога няма для вас.— Яна нават не паглядзела на мяне.— Джо мяне ўблытаў. Сам жа вам казаў. 171
— Ты яго дзяўчына?
— Гэта можна і так назваць,— пагадзілася яна.
— А ты раўнівая?
А ці мае гэта дачыненне да справы? — Яна паглядзела на мяне здзіўлена.
— Сью Гэмбльтон забілі, а яна збіралася ўцячы разам з ім.
Дзяўчына выпрасталася ў фатэлі і сказала спакойна:
— Прысягаю Богам, я не ведала, што яе забілі.
— Але ж ты ведала, што яна нябожчыца,— сцвердзіў я.
— He,— сказала Пэгі рашуча.
Я штурхануў О’Гара локцем. Ён наблізіў да Пэгі сваю квадратную сківіцу і крыкнуў:
— Чаго ты ўпарцішся? Ты ведала, што Сью нябожчыца. Як ты магла не ведаць, калі сама забіла яе?
Ён паклікаў астатніх паліцыянтаў. Тыя акружылі яе і зладжаным хорам працягвалі песню свайго сяржанта. Пару хвілін на яе крычалі, рыкалі, раўлі.
Калі яны скончылі лаяцца, я зноў пачаў:
— Хвілінку. А можа, яна не забівала?
— Ці хочаш мне сказаць, што... — пачаў О’Гар.
— Я не казаў, што забівала не яна, сказаў «можа».
— А хто ж тады?
Я паўтарыў пытанне дзяўчыне.
— Хто забіў?
— Бэйб,— адказала нарэшце.
О’Гар абурыўся, каб падумала, што ён не верыць.
— Адкуль гэта ведаеш, калі думала, што яна жывая? — спытаў ён са штучным здзіўленнем.
— Гэта ж ясна,— сказала яна.— ён ашалеў, калі даведаўся, што Сью мае намер уцячы з Джо, таму я\ і забіў, а потым прыйшоў да Джо і яго таксама прыбраў Гэта тыповы ўчынак для Бэйба.
— Так? А як даўно ты ведала пра іх уцёкі?
— 3 самага пачатку. Джо мне сказаў, месяц ці два таму.
— I ты была не супраць?
— Вы нічога не разумееце,— адказала яна.— Мне гэта не шкодзіла. Яны хацелі са мною падзяліцца. Вы ж ведаеце, у яе бацькі шмат грошай. На іх і паляваў Джо. Сью была для яго толькі ключом да сейфа старога. А я спадзявалася на сваю частку.
— Так. А якім чынам? Бэйб мусіў атруціць?
— Ён? Хіба вы не разумееце, што ён...
— Добра, як бы ён гэта зрабіў?
— Гм, хіба рукамі.— Пэгі паціснула плячыма.
— Калі б ён надумаўся забіваць, то зрабіў бы гэта спантанна і хутка,— падказаў я.
— Так, вядома.
— На твой розум, яе не маглі атручваць паступова, на працягу цэлага месяца?
У блакітных вачах дзяўчыны з’явіўся неспакой. Прыкусіла далонь вуснамі і сказала паволі:
— He, не магу ўявіць. Гэта не ў стылі Бэйба.
— А хто мог так зрабіць.
Вылупіла вочы і спытала:
— Вы думаеце — Джо?
Я не адказаў.
— Гэта мог быць і Джо,— згадзілася Пэгі.— Але адзін Бог ведае, навошта яму было пазбаўляцца дойнай кароўкі Сью. Хаця ад яго можна было чакаць чаго заўгодна. Ашукаў за сваё жыццё не аднаго чалавека. Быў спрытны, але не вельмі хітры. Калі хацеў яе забіць, то забіў бы менавіта такім чынам.
— Ён з Бэйбам быў у добрых адносінах?
— He.
— Ці часта бываў у Бэйба?
— Наколькі ведаю, то не бываў там ніколі. Залішне падазрона ставіўся да Бэйба, баяўся, што той яго там зловіць.
— А як тады Джо мог хаваць у яе кватэры ліпучку для мух, якой яе атруціў?
— Ліпучка для мух?! — Яе здзіўленне, здаецца, было сапраўдным.
— Пакажы ёй,— сказаў я О’Гару.
Ён выняў ліпучку з шуфляды і паказаў ёй зблізку.
Прыглядалася да яе амаль хвіліну, а потым сарвалася з месца і абедзвюма рукамі схапіла мяне за плечы.
— He ведала, што гэта,— сказала.— Гэта было ў Джо два месяцы таму. Разглядаў ліпучку менавіта тады, калі я ўвайшла. Я спытала, што гэта, а ён усміхнуўся той самай сваёй усмешкай і сказаў, што з гэтага робіць анёлкаў, скруціў ліпучкі і сунуў іх у кішэню. He брала яго слоў да галавы: Джо ўвесь час нешта прыдумляў, але нічога з гэтага не атрымлівалася.
— Бачыла ліпучкі яшчэ і потым?
— He.
— Ці добра ты ведала Сью?
— Зусім яе не ведала, нават не бачыла. Я трымалася далей ад яе, каб не сапсаваць Джо яго планаў.
■— Але ж ты ведала Бэйба?
— Так. Бывала часам у гасцях, дзе ён быў таксама. Гэта ўсё.
— Хто забіў Сью?
— Джо,— адказала Пэгі.— У яго былі такія паперкі, якімі забілі Сью, я бачыла.
— Навошта ён гэта зрабіў?
— He ведаю. Часам ён рабіў глупствы.
— Можа, ты яе забіла?
— He, не, не!
Я зрабіў знак О’Гару.
— Маніш! — Ён кінуўся да яе і замахаў перад яе носам ліпучкай для мух.— Ты яе забіла!
Астатнія паліцыянты зноў абступілі яе і зноў пачалі крычаць. Пэгі сядзела ашаломленая, і паліцыянтка, якая прывяла яе сюды, пачала непакоіцца.
Тады О'Гар крыкнуў гнеўна:
— Хопіць. Кіньце яе ў камеру, і няхай адумаецца.
А потым я звярнуўся да яе:
— Згадай, калі ласка, што ты сказала Джо сёння папалудні. Зараз не час на круцельства. Падумай пра гэта сёння ноччу.
— У імя Бога, гэта не я забіла,— сказала яна.
Я павярнуўся да яе спінай. Яе вывелі.
— Ух! — пазяхнуў О’Гар.— Але ж мы ёй і далі.
— Някепска,— згадзіўся я.— Каб я меў на прыкмеце каго лепшага, сказаў бы, што гэта не яна забіла Сью, бо калі яна кажа праўду, то забіў Джо. Але навошта яму труціць курыцу, якая несла яму такія прыгожыя залатыя яйкі? Нашто ён схаваў атруту ў яе кватэры? У Бэйба былі матывы, але, напэўна, ён не спецыяліст па сістэматычнаму і паступоваму атручванню. Хаця, яшчэ невядома, ён і Джо маглі быць саўдзельнікамі.
— Маглі,— сказаў Даф.— Наўрад ці Пэгі з усіх траіх найболыц падазроная. Прыціснуць яе ранкам зноў?
— Так,— сказаў я.— I знайсці Бэйба.
Усе пайшлі вячэраць. Мак-Мэн і я таксама вырашылі што-небудзь з’есці. Калі праз гадзіну вярнуліся ў пакой дэтэктываў, там было ўжо пуста.
— Патэлефанавалі, што Мак-Клор на Прыстані 42, і ўсе туды паехалі,— сказаў нам Стыў Уорд.
— Калі?
— Дзесяць хвілін таму.
Мы ўзялі з Мак-Мэнам таксоўку і рушылі на Прыстань 42. Туды мы не даехалі.
На Першай Вуліцы, тут жа каля Ембаркадэра, таксоўка спынілася.
— Што?..— пачаў я і толькі тады ўбачыў дужага мужчыну, які стаяў перад аўтамабілем і цэліў у нас з пісталета.
— Гэта Бэйб,— прамармытаў я і прытрымаў MaxMana, каб не выцягваў сваёй зброі.
— Завязі мяне да... — сказаў Мак-Клор напалоханаму шафёру. Калі ўбачыў нас, перайшоў на мой бок і адчыніў дзверку, ён не апускаў пісталет і ўсё яшчэ цэліў у нас.
На ім не было капелюша. Мокрыя валасы ліплі да галавы; з іх цяклі тонкія струменьчыкі вады. Вопратка таксама — цалкам мокрая.
Ён паглядзеў на нас са здзіўленнем.
— Вылезці,— загадаў.
Калі мы выходзілі, крычаў шафёру:
— Быдла, чаму едзеш з узнятым сцяжком, калі ў цябе пасажыры?
Шафёра ўжо не было. Выскачыў з аўтамабіля і ўцякаў. Мак-Клор кінуў яму наўздагон пару праклёнаў і падштурхнуў мяне руляй.
— Ну, раз-два, звальвайце.
Ён не пазнаў мяне. Было дастаткова цёмна, а я ў капелюшы. Там, ва Уэйлза, бачыў мяне толькі пару імгненняў.
Я адышоўся. Мак-Мэн таксама.
Мак-Клор адступіў на крок, каб не апынуцца паміж намі, і пачаў на нас раўці.
Мак-Мэн скочыў на руку Мак-Клору, на тую, у якой трымаў пісталет.
Я выцяў яго кулаком у сківіцу. 3 такім жа поспехам я мог біцца са сцяною; Мак-Клор нават не варухнуўся. Адсунуў мяне з дарогі і ўляпіў Мак-Мэну ў губы. МакМэн паляцеў, але затрымаўся на таксоўцы, сплюнуў адзін зуб і чакаў працягу.
Я паспрабаваў атакаваць Мак-Клора злева.
Мак-Мэн засяродзіўся на правай руцэ, але не паспеў унікнуць пісталета, атрымаў у лоб і паваліўся. Так і застаўся ляжаць.
Я выцяў Мак-Клора ў льітку, але так і не змог яго зваліць. Правым кулаком даў яму пад дых, а левай злавіў поўную прыгаршчу яго мокрых валасоў і павіс на іх. Ён патрос галавой і захістаўся.