• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    Граф усміхнуўся. Здалося, ён узвысіўся над усім, што яго акружае. Ён глядзеў як волат, што заблукаў сярод пігмеяў.
    — Чаго вы хочаце? Такія паводзіны ўражваюць вас, тым не менш. У мяне ніколі не было сям’і, але я добра ведаю, што, калі памру, цэлае кодла стрыечных братоў павылазіць са сваіх нор, каб падзяліць маю спадчыну. Тады я вырашыў скласці тастамент на карысць маіх трох кампаньёнаў, якія засталіся мне вернымі і, прынамсі, бралі ўдзел у стварэнні капіталу, якія пакутавалі ад голаду, спёкі і машкары разам са мною. Я ім давяраў. Але неразважна паказаў тастамент...
    Праз восем дзён пасля сняданку мне зрабілася Ken­exa. На наступны дзень боль узмацніўся. Назаўтра я зра-
    7 Кінжал з крыламі
    193
    біў аналіз сваёй ежы — знайшоў у ёй мыш'як...
    Зразумела? Як толькі яны зрабіліся маімі нашчадкамі, гэтым спрытнюгам закарцела ўвайсці ў свае правы як мага хутчэй. Я ўжо казаў, там я сам чыніў суд. Так зрабіў і тут, на радзіме. Я пасадзіў іх пад замок. I збольшага катаваў; але вам гэтага не зразумець...
    Дурныя сяляне, яны спалохаліся, калі зніклі мае слугі. Я гэтага чакаў. I дачакаўся вас. I калі ўжо ў Францыі такімі справамі займаецца паліцыя, што, дарэчы, смешна... Прывядзіце іх і рабіце з імі што заўгодна... Вось ключ. Яііы ў чацвёртым сутарэнні, там, дзе няма душніка.
    Мужчына запаліў цыгару і дадаў:
    — Вы чакаеце, каб я паказаў вам дарогу? He бойцеся! Яны не памерлі.
    Я не здольны апісаць тую атмасферу, як і перадаць мае пачуцці. Менш чым праз пяць хвілін мы ўжо былі ў сутарэнні і вызвалялі трох мужчын.
    Ніводнага слова ад іх! Ніводнага крыку абурэння!
    Як казаў граф, нам не дадзена зразумець мысленне гэтых людзей.
    Іх прывялі ў бібліятэку. Яны выклікалі шкадобу: у брудным, падраным адзенні, з доўгімі бародамі, але ў абрысах іхніх вуснаў было нешта зласлівае.
    — Вы ўтрох абвінавачваецеся ў спробе атруціць графа дэ Бюка,— вымавіў G7, які адчуваў сябе, відаць, не лепш, чым я.
    Адзін з іх адкрыў і закрыў рот, нібыта палічыў за лепшае нічога не казаць.
    Але амерыканец наблізіўся да інспектара і прашаптаў:
    — Пан не здагадваецца?
    I з асцярогай, каб не заўважыў граф, пакруціў указальным пальцам каля лба.
    — Прашу прабачэння, але мне трэба застацца з гэтымі людзьмі сам-насам,— звярнуўся G7 да ўладальніка замка.
    Той усміхнуўся, сцепануў плячыма, выйшаў, і мы пачулі ягоныя крокі па плітах залы.
    — Вар’ят! Разумееце? — тлумачыў амерыканец з моцным акцэнтам.— Гэта найшло на яго пасля нашага вяртання ў Францыю. Ён мяркуе, што ўвесь свет квапіцца на ягоныя грошы, асабліва мы,
    Ён ходзіць з пісталетам у кішэні. 3-за гэтага і Вашэ ўцёк. А мы засталіся, каб паспрабаваць вярнуць яго да
    розуму. Але ён бясконца сачыў за намі. Ён лічыў сябе ў небяспецы з ранку да вечара і з вечара да раніцы...
    Хітрыкамі ён завабіў нас у сутарэнні і замкнуў там...
    Небарака. Да гэтага дня ён быў вельмі пачцівы ў абыходжанні. Там мы былі больш сябрамі, чым гаспадаро.м і служкамі.
    Што яму трэба, дык гэта спакой, догляд...
    А каля замка сяляне па-ранейшаму чакалі, чакалі ў тумане, які апусціўся на парк.
    — Калі ўцёк Вашэ? — спытаўся G7.
    — Праз тры дні пасля вяртання ў Францыю.
    — Які ён з выгляду?
    — Невялікага росту, вельмі тоўсты...
    — У яго была дзе-небудзь сям’я?
    — He ведаю... Ён адно казаў, што яму абрыдлі такія адносіны да яго. Ён пайшоў і не сказаў, куды сыходзіць.
    — Граф ужо тады быў вар’ятам?
    — Вядома... Ён змяніўся ўжо на караблі.
    — А там, у Мексіцы, нічога не прадказвала вар’яцтва?
    — Нічога. Гэта, безумоўна, другое паветра, другі клімат. А ў сутарэннях ён катаваў нас... Мы не хочам, каб у яго былі непрыемнасці. Трэба яго падлячыць. Ён не можа несці адказнасці за свае ўчынкі.
    — Адзінае, што яму трэба,— нібыта між іншым заўважыў G7,— гэта псіхіятрычны шпіталь.
    Яны разам кіўнулі.
    Мой кампаньён адчыніў дзверы, паклікаў:
    — Пан граф... Калі ласка, на адну хвіліну.
    З’явіўся граф з саркастычнай усмешкай на твары. Яго першымі словамі былі:
    — Яны сказалі, што я вар’ят, ці не так?
    — Так, і яшчэ яны дадалі, што вы забілі Вашэ...
    Я нічога не разумеў. Стаяў і не мог уздыхнуць. Глядзеў вакол сябе, і свет здаваўся мне трызненнем.
    Уладальнік замка зрабіўся бясколерным, адно толькі спрабаваў выціснуць з сябе ўсмешку.
    — Але я не веру ім,— сказаў інспектар.— Я не веру, бо ведаю, дзе знаходзіцца Вашэ цяпер...
    Усе чацвёра глядзелі на майго кампаньёна і трапяталі.
    — Калі памёр граф? — спытаў той сухім голасам.
    Амерыканец быў лепшы ігрок з усіх чатырох. У той час калі псеўдаграф абураўся, а астатнія прыдумлялі
    спосаб, як уцячы, ён працягнуў рукі завучаным жэстам і сказаў:
    — Усё скончана...
    Труп графа дэ Бюка быў пахаваны на градах. Анатамічны дослед пацвердзіў словы амерыканца. Граф памёр ад сардэчнага прыступу на другі дзень пасля прыезду ў замак.	•
    — Гэта не азначае,— тлумачыў мне G7, калі мы вярталіся ў Парыж,— што яны не забілі б яго ў выпадку, калі смерць не надышла б у стасоўны момант. Але гэта толькі здагадкі.
    Граф прыязджае ў Францыю з чатырма сваімі кампаньёнамі. Ужо дваццаць пяць гадоў, як ён пакінуў краіну, дзе ў яго не засталося сваякоў.
    Нават у мястэчку пра яго амаль забыліся. Ен памірае, а паколькі тастамент яшчэ не складзены, кампаньёны раз’юшваюцца ад думкі, што яны разам страцяць сваё становішча і шанцы атрымаць спадчыну...
    Вашэ з’яўляецца сярод іх адзіным французам, да таго ж ён ведае мястэчка. Графа спешна хаваюць. Слуга займае ягонае месца і робіць выгляд, што гэта ён спрадвечны ўладальнік замка.
    Нам старанна апісвалі Вашэ як малога і тоўстага толькі дзеля таго, каб адхіліць усялякае падазрэнне, бо сапраўдны граф быў высокі і худы. Гэта прымусіла мяне насцярожыцца. Я не маю даверу да антытэз...
    Вашэ добра іграе сваю ролю. Астатнія робяць выгляд, нібыта слухаюцца яго. Што здараецца потым? Якая спрэчка ўзнікае паміж імі? Я мяркую, наш Вашэ настолькі паверыў у байку, што трошкі звар’яцеў і палічыў сябе сапраўдным графам дэ Бюкам. Ягоныя саўдзельнікі смяюцца з яго. Калі і паважаюць на людзях, то за замкавымі мурамі яны ўсе роўныя.
    Вашэ злуецца. Яны абураюцца. Тады ён, які ўжо ўсур’ёз лічыць сябе графам, зачыняе іх у сутарэннях...
    А калі гэта выкрылася, трое, замест таго каб раскрыць таямніцу, што азначала б канец іхнім спадзяванням,— паспрабавалі прыхаваць саўдзельніка. 3 псіхіятрычнага шпіталя ён не наробіць шкоды. А яны застануцца сапраўднымі гаспадарамі замка...
    He выйшла, ім давялося прызнацца...
    ДЖОН ДЗІКСАН КАР
    НЕАСЦЯРОЖНЫ ЗЛОДЗЕЙ
    Два госця, якія не заставаліся нанач у Крэнлі Корт, пайшлі адразу ж пасля адзінаццаці. Маркус Хант выправіў іх да дзвярэй. Потым вярнуўся ў гасцёўню, дзе на стале ўсё яшчэ ляжалі фішкі для покера.
    — Згуляем яшчэ? — прапанаваў Ролф.
    — He атрымаецца,— сказаў Дэрэк Хэндэрсан. Як звычайна, ягоны голас гучаў стомлена.— Нас усяго трое.
    Гаспадар стаяў каля каміна і глядзеў на іх. Доўгі нізкі дом быў такі ціхі, што галасы гучалі вельмі громка. Гасцёўня, вялікая і аблямаваная дрэвам, была асветлена насценнымі лямпамі. Лямпы асвятлялі і шматлікія карціны. He ў кожным вясковым доме вы ўбачыце ў адным пакоі двух Рэмбрантаў і Ван Дэйка. У карцінах было нешта такое, што нагадвала выклік.
    Для Артура Ролфа, антыквара, яны з’яўляліся такім багаццем, што ён палохаўся. Для Дэрэка Хэндэрсана, крытыка, яны з’яўляліся праблемай. Чым яны з’яўляліся для Маркуса Ханта, было невядома.
    Хант стаяў ля каміна і ўсміхаўся. Гэта быў мужчына сярэдняга ўзросту, з круглым тварам. Калі б ён меў кароткія бакенбарды, дык выдаваў бы на галандскага бюргера, як на карцінах Ван Дэйка. Ён з іроніяй глядзеў, як Хэндэрсан узяў калоду карт, патасаваў і пачаў так хутка раздаваць, што, здавалася, карты з’яўляліся з паветра.
    Хэндэрсан пазяхнуў.
    — Вы здзіўляеце мяне,— сказаў Хант.
    — Менавіта гэта я хацеў зрабіць,— сказаў Хэндэрсан. Ён зірнуў на Ханта.— Але чаму вы гэта гаворыце?
    Хэндэрсан быў малады, высокі, зграбны, акуратны і насіў бараду. Барада была рудаватая і даволі смешная. Але ён насіў яе так, быццам нарадзіўся з ёю.
    © Пераклад з англійскай Алеся Кудраўцава.
    — Мне дзіўна,— сказаў Хант,— што вы захапляецеся такой буржуазнай, такой плебейскай рэччу, як покер.
    — Мне падабаецца чытаць характары людзей,— сказаў Хэндэрсан.— А покер дае для гэтага найлепшую магчымасць.
    Вочы Ханта звузіліся.
    — О! А мой характар вы можаце прачытаць?
    — 3 задавальненнем,— сказаў Хэндэрсан.
    Няўважліва ён раздаў сабе пяць карт тварам уверх. Там былі дзве пяцёркі, а апошнім апынуўся туз він. Хэндэрсан паглядзеў на карты, потым узняў вочы.
    — I я магу сказаць,— працягваў ён,— што ВЫ здзіўляеце МЯНЕ. Вы не супраць, калі я скажу праўду? Я заўсёды лічыў вас Волатам Бізнесу, вельмі азартным чалавекам, які нічога не палохаецца. А вы зусім не такі.
    Маркус Хант засмяяўся. Але Хэндэрсан заставаўся сур’ёзным.
    — Вы хітрун, але вельмі асцярожны. Я сумняваюся, што вы хаця б аднойчы ў жыцці рызыкавалі. Яшчэ адзін сюрпрыз,— ён раздаў сабе новыя пяць карт,— гэта містэр Ролф. Вось чалавек, які, калі яму дасі шанц, будзе рызыкаваць.
    Артур Ролф насупіўся. Ён выглядаў здзіўленым, але адначасова задаволеным. Ён не быў такі высокі і моцны, як Хант, але вельмі акуратны. Твар у яго быў квадратны і цёмны, з вачыма, схаванымі за акулярамі, падобнымі да ракавінак. Лоб у зморшчынах.
    — Сумняваюся,— абвясціў ён вельмі сур’ёзна. Потым усміхнуўся.— Чалавек, які рызыкуе ў маім бізнесе, можа апынуцца ў вельмі непрыемным становішчы,— ён агледзеў пакой.— Прынамсі я б не рызыкаваў пакідаць тры карціны, якія могуць каштаваць трыццаць тысяч фунтаў, у пакоі з высокімі вокнамі і без усялякай сігналізацыі,— у яго голасе з’явіліся амаль істэрычныя ноткі.— Божа мой! Калі злодзей...
    — Чорт! — раптам сказаў Хэндэрсан.
    Нават Хант здрыгануўся.
    3 заканчэннем партыі ў покер атмасфера абвастрылася. Хант узяў яблык са срэбнай вазы. Ён пачаў абіраць яго нажом для садавіны з вострым і вельмі тонкім лязом, што блішчэла ў святле лямпы.
    — Я амаль адрэзаў палец,— сказаў ён і паклаў нож.— Што з вамі?
    — Гэта ўсё туз він,— сказаў Хэндэрсан апатычна.—
    Ён у мяне ўжо другі раз за апошнія пяць хвілін.
    Артур Ролф не зразумеў яго.
    — Ну? I што з таго?
    — Я лічу, што ваш сябар трошкі прымхлівы,— сказаў Хант. Ён зноў быў у добрым гуморы.— Вы чытаеце характары ці толькі прадказваеце будучыню?