Кінжал з крыламі
Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы
Выдавец: Полымя
Памер: 253с.
Мінск 1994
— Думаю, што ўпэўнена.
3 паветкі на другім канцы саду яна прынесла рыдлёўку. Я папрасіў, каб яна стаяла побач.
Я зняў пінжак і павесіў яго на мармуровы торс, на якім ён глядзеўся проста выдатна. Капаць было лёгка. Праз колькі хвілін я заглыбіўся на два футы, але зямля ўсё яшчэ была мяккая,і мая рыдлёўка лёгка ўваходзіла ў яе.
Я натрапіў на нешта мяккае, але ў гэтае мяккае рыдлёўка не ўваходзіла. Фэй Хупер пачула гук і нешта прамармытала. Я прыняў зямлю. Паказалася футра сабакі, падобнае на чорную траву.
Фэй укленчыла і пачала капаць рукамі. Яна хрыпла крыкнула:
— Брудны забойца!
Яе муж, пэўна, пачуў гэта. ён выйшаў з дома і глянуў у сад. Яго галава паказалася над сцяной, лысая і без цела, як Хампці Дампці. Ён выглядаў так, быццам уся каралеўская раць не зможа сабраць яго.
— Я не забіваў твайго сабакі, Фэй. Богам прысягаю, я не забіваў.
Яна не чула яго. Яна гаварыла да Ота:
— Бедны мой, бедны. Бедны, прыгожы хлопчык.
У сад сышоў шэрыф Карлсан. Ён нахіліўся да магілы і вызваліў галаву сабакі. Яго вялікія рукі лёгка абмацвалі чэрап. Фэй укленчыла побач з ім. Панчохі ў яе былі брудныя.
— Што вы робіце?
Карлсан узняў акрываўлены палец.
— Вашага сабаку забілі стрэлам у галаву, місіс Хупер. Але не з дубальтоўкі. Больш выдае на вінтоўку.
— А ў мяне няма вінтоўкі,— сказаў Хупер.— У мяне
ўжо дваццаць гадоў няма вінтоўкі. I я не стаў бы забіваць твайго сабаку.
Фэй устала. Выглядала яна так, быццам зараз палезе цераз сцяну.
— Тады чаму ты пахаваў яго?
Ён адно адкрыў і закрыў рот.
— Чаму ты купіў дубальтоўку і не сказаў мне?
— Я баяўся.
— Майго сабакі?
Хупер пахітаў галавою. Ён прайшоў уздоўж сцяны і ўвайшоў у сад. На ім былі старыя нагавіцы і жоўты швэдар з кароткімі рукавамі. Гэтае адзенне яшчэ больш падкрэслівала яго малы рост, тлустасць і ўзрост.
— Містэр Хупер атрымаў некалькі пагражальных званкоў,— сказаў шэрыф.— Нехта дазнаўся пра ягоны хатні тэлефонны нумар, ён толькі што расказаў мне пра гэта.
— He. Я маю шмат ворагаў у бізнесе, асабліва ў сельскай гаспадарцы. Нейкі вар’ят застрэліў твайго сабаку, але цэліў ён у мяне. Я пачуў стрэл і знайшоў Ота каля брамы.
— Але як ты мог пахаваць яго і не сказаць мне?
Хупер развёў рукамі. д
— Я нічога не разумеў. Я адчуваў віну, таму што цэлілі ў мяне, а трапілі ў Ота. I я не хацеў, каб ты бачыла яго мёртвым. Я хацеў расказаць табе мякка і акуратна.
— I гэта мякка?!
— He, так я не хацеў. Я лічыў, што калі я купіў бы табе новага сабаку...
— Ніхто не зможа замяніць Ота.
Элан Хупер стаяў і глядзеў на яе так, быццам хацеў быць у магіле, на месцы Ота. Потым яны пайшлі ў дом.
Карлсан і я выкапалі Ота, вынялі яго і аднеслі ў шэрыфаву машыну. Цела сабакі заняло ўвесь багажнік.
— Што будзеце з ім рабіць, шэрыф? — спытаўся я.
— Папрашу знаёмага ветэрынара выняць кулю, і, калі мы знойдзем снайпера, куля будзе добрым доказам.
— Вы ставіцеся да гэтага, як да сапраўднага забойства.
— Яны так хочуць,— сказаў ён і з павагаю глянуў на дом.
Выйшла місіс Хупер з белай скураной валізкаю, якую кінула ў «Мерседэс».
— Ад’язджаеце? — спытаўся я.
— Так,— але не сказала куды.
Муж, які стаяў у дзвярах, маўчаў. «Мерседэс» паехаў. Гаспадар зачыніў дзверы. Выгляд у яго быў не самы лепшы.
— Здаецца, яна не верыць таму, што гэта не ён забіў сабаку. А вы, шэрыф?
Карлсан тыцнуў у мяне пальцам.
— Містэр Хупер не лжэц. Калі хочаце працаваць са мной, запомніце гэта. Я ведаю яго ўжо больш за дваццаць гадоў — служыў з ім у войску,— і ён ніколі не хлусіў.
— Паверу вам на слова. А як наконт пагроз па тэлефоне? Раней ён нічога не казаў?
— He. Толькі сёння.
— Чым канкрэтна яму пагражалі?
— Ён не сказаў.
— А ці ведае ён, хто застрэліў сабаку?
— Ну, ён сказаў, што бачыў мужчыну, які бег ад агароджы. Але той быў надта далёка, каб добра разглядзець, хаця Хупер упэўнены, што мужчына меў чорную бараду.
— Ў Пэсіфік Пэлісэйдс ёсць трэнер сабак па прозвішчы Рэмба, ён падыходзіць пад апісанне. Місіс Хупер вадзіла да яго Ота.
— Рэмба? — з цікавасцю спытаўся шэрыф.
— Фернанда Рэмба. Ён быў вельмі расхваляганы, калі я размаўляў з ім раніцай.
— Што ён сказаў?
— Значна менш за тое, што ведаў. Я яшчэ раз пагавару з ім.
Рэмба дома не было. На мой стук адказвалі толькі сабакі. Я заехаў у кавярню, дзе з’еў вялікі сэндвіч. Калі я канчаў другую філіжанку кавы, праехала Мары Рэмба ў пікапе. Я паехаў за ёю.
— Дзе Фернанда? — спытаўся я.
— He ведаю. Я сама шукаю яго.
— Яму дрэнна?
— Я не разумею.
— У эмацыянальным плане.
— 3 таго часу, як гэтая жанчына прывяла свайго сабаку.
— Місіс Хупер?
Яна ледзь прыкметна кіўнула.
— Паміж імі нешта ёсць?
— Лепей бы не было,— яе маленькі рот выглядаў даволі няўмольна.— Ён быў з ёю пазамінулым вечарам. Я чула, як ён прызначаў час сустрэчы. Яго не было ўсю ноч, а калі ён прыйшоў, так піў, пакуль вочы не ашклянелі.
Яна выйшла з пікапа.
— Застрэліць сабаку, гэта злачынства?
— Для мяне так, але не ддя закона. Гэта не забойства чалавека.
— Для Фернанда гэта тое самае. Ён любіць сабак, як людзей. I Ота таксама.
— Але ён застрэліў яго.
Яна апусціла галаву.
— Баюся, што так. Ён час ад часу вар’яцее, асабліва калі многа вып’е. Чулі б вы яго ўчора раніцай... Ён стагнаў і галасіў аб сваім браце.
— Браце?
— У Фернанда быў старэйшы брат, Джордж. Ён памёр у Канадзе пасля вайны. Фернанда быў яшчэ дзіцём, і для яго гэта было моцным уражаннем. Бацькоў у яго не было, таму ён трапіў у дзіцячы дом у Чіліваку. Ён усё яшчэ сніць кашмары пра той час.
— Ад чаго памёр ягоны брат?
— Ён мне ніколі не гаварыў, але я чула, што Джорджа застрэлілі на паляванні. Джордж быў гідам-паляўнічым у Фрэзер Рывер каля гары Робсан. Фернанда там нарадзіўся, але не едзе туды з-за таго, што здарылася з братам.
— А што ён учора гаварыў пра брата?
— Што адпомсціць за Джорджа. Я так напалохалася, што не магла слухаць яго. Пайшла карміць сабак. Калі вярнулася, Фернанда набіваў вінтоўку. Я спыталася, што ён збіраецца рабіць, але ён моўчкі выйшаў і тут жа паехаў.
— Mary я паглядзець на яго вінтоўку?
— Яе няма. Я шукала яе сёння. Пэўна, ён узяў яе з сабой. Я баюся, што ён каго-небудзь заб’е.
— Якая ў яго машына?
— Стары блакітны «Метэор».
Я паехаў да дома Хупераў. Усё было вельмі ціха. Надта ціха. За зачынецай брамай тварам на дубальтоўцы ляжаў Элан Хупер. Па яго лысай галаве паўзлі мурашы.
Малатком з маёй машыны я збіў замок на браме. Падышоў да Хупера, узняў ягоную галаву. Скура была
гарачая, быццам ён памёр ад гарачкі. Але яго застрэлілі. Акурат паміж вачэй. Выхадной адтуліны не было. Мурашы паўзлі ўжо па маёй руцэ.
Я прайшоў у кабінет Хупера, выключыў тэлетайп і сеў пад галавой лася, каб патэлефанаваць шэрыфу. Карлсан быў у офісе.
— Кепскія навіны, шэрыф. Застрэлілі Элана Хупера.
Ён ахнуў.
— Ён мёртвы?
— Так. Абвясціце пошук Рэмба.
— Ён ужо ў мяне,— сказаў Карлсан са змрочным задавальненнем.
— У вас?
— Менавіта. Я знайшоў яго ў каньёне Хупера колькі хвілін таму,— голас Карлсана здрыгануўся.— Пэўна, я знайшоў яго надта позна.
— Рэмба што-небудзь сказаў?
— Ён яшчэ не меў магчымасці. Калі я спыніў ягоную машыну, ён пагражаў мне стрэльбай. Вымушаны быў супакоіць яго.
Я выйшаў з дома і чакаў Карлсана. У небе вісеў бледны, як прывід, месяц. Я падумаў пра Фэй. Яна мусіць быць тут. А можа, яна ўжо была.
Я зноў падышоў да цела Хупера і глянуў на яго. Ён нічога не мог сказаць мне. Ён ляжаў так, быццам упаў з вышыні. Можа, з самога месяца.
Яны прыехалі ў чорным мікрааўтобусе і забралі цела. Я ехаў за імі ў горад, які ляжаў у лагу, як пыльны востраў у цёмна-зялёным возеры апельсінавых плантацый. Мы спыніліся каля пастарунка.
Рэмба быў на трэцім паверсе ў пакоі з кратамі на вокнах. Карлсан сказаў, што гэта быў пакой для допытаў. Там нічога не было, акрамя вельмі старога стала і некалькіх крэслаў. Рэмба сядзеў на адным з іх, апусціўшы галаву. Галава была забінтаваная.
— Давялося астудзіць яго прыкладам,— сказаў Карлсан.— Табе пашанцавала, што я не застрэліў цябе, Фернанда.
Рэмба маўчаў. Яго чорныя вочы былі пустыя і глядзелі ў адну кропку.
— 3 ягонай вінтоўкі стралялі?
— Ага. Чэт Скот працуе над гэтым. Чэт — мой лейтэнант. Ён проста бог у балістыцы,— шэрыф павярнуўся да Рэмба.— Ты мог бы і прызнацца, хлопча. Калі ты
застрэліў містэра Хупера і яго сабаку, мы зможам давесці, што кулі былі з тваёй стрэльбы. Ты ж ведаеш.
Рэмба маўчаў.
— Што ты меў супраць містэра Хупера? — спытаўся Карлсан. Маўчанне. Рот Рэмба нагадваў пастку ў гушчары яго барады.
— Твой старэйшы брат,— сказаў я,— быў забіты на паляванні ў Брытанскай Калумбіі. Хупер трымаў тую стрэльбу, з якой забілі Джорджа?
Рэмба не адказаў, але Карлсан здзіўлена глянуў на мяне.
— Адкуль ты гэта ўзяў, Арчэр?
— Мне тое-сёе расказалі. Згодна слоў жонкі Рэмба, учора ён гаварыў пра помсту за брата. Згодна слоў Фэй Хупер, яе муж адмовіўся ад зброі, калі прыехаў з аднаго палявання пасля вайны. Ці праходзіла гэтае паляванне ў Брытанскай Калумбіі?
— Ага. Хупер тады ўзяў з сабой мяне і жонку.
— Чыю жонку?
— I яго, і маю.
— У раён гары Робсан?
— Менавіта. Мы палявалі на лася.
— Ці не забіў ён каго выпадкова?
— He. He ведаю. Я не быў побач з ім увесь час. Часта ён паляваў адзін ці хадзіў у лес з місіс Хупер,— адказаў Карлсан.
— Ці казаў ён пра гіда-паляўнічага Джорджа Рэмба?
— He ведаю. Лепей спытацца ў Фернанда.
Я спытаўся. Фернанда маўчаў. Толькі вочы ў яго змяніліся. Яны зрабіліся вільготнымі, з адбіткам невыказнага смутку, які панаваў у яго ў галаве.
Пытанні працягваліся, але нічога не дадалі. Я пайшоў ужо ўначы. Месяц хаваўся за цёмнымі ўзгоркамі. Я зняў нумар у гатэлі і патэлефанаваў у мой офіс у Галівудзе. Гадзіну таму мне тэлефанавала Фэй Хупер. Яна была ў Лас Вегасе. Я паспрабаваў звязацца з ёю, але тэлефон у Невадзе не адказваў.
Потым я патэлефанаваў у Ванкувер і спытаўся пра Джорджа Рэмба. Джордж і яго сабака зніклі восенню 1945 года. У траўні наступнага года іх знайшлі, але гэта былі адно шкілеты. У чэрапе ў Рэмба была адтуліна, якую пакідае буйнакаліберная куля. Кулю не знайшлі, таго, хто страляў, таксама. Сабака быў забіты стрэлам у галаву, як і гаспадар.
Я пайшоў у пастарунак, каб падзяліцца інфармацыяй з Карлсанам. Ён быў унізе з лейтэнантам Скотам, які рабіў экспертызу на аўтаматычнай вінтоўцы Фернанда Рэмба.