• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    — Дакладнымі словамі Хэдлі было: «Гэта такая вар’яцкая справа, што толькі вы зразумееце яе». Яго кампліменты з кожным днём робяцца ўсё больш моташлівымі,— сказаў доктар Фел.— Добра. Што яшчэ для вас дзіўнага ў гэтай справе?
    — Ну навошта чалавеку рабаваць свой дом?
    — He, не, не! — зароў доктар Фел.— Няхай гэта вас не адцягвае. Вы проста загіпнатызаваны гэтым. Напрыклад,— каля яго келіха з’явілася аса, і ён здзьмухнуў яе моцным подыхам, як Нептун.— Напрыклад, маладая лэдзі ўзняла цікавае пытанне. Калі Маркус Хант не сказаў, навошта яму патрэбны дэтэктыў, чаму тады крымінальны вышук даслаў вас?
    Батлер паціснуў плячыма.
    — Таму,— сказаў ён,— што старэйшы інспектар Эймс палічыў, што Хант задумаў нешта крымінальнае і хацеў спыніць яго.
    — Што крымінальнае?
    — Фальшывае рабаванне, каб украсці свае карціны і атрымаць страхоўку. Такое ўжо рабілася, каб падмануць паліцыю. Вы звяртаецеся па дапамогу, і паліцыя нічога не падазрае. Карацей кажучы, я сам так думаў, пакуль не даведаўся — а сёння гэта пацвердзілася,— што
    ні адна з гэтых чортавых карцін не была застрахавана.
    Батлер павагаўся.
    — Гэта не мог быць нейкі жарт,— працягваў ён.— Паглядзіце, як усё было зроблена! Хант апрануў старое адзенне, з якога зрэзаў усе меткі. Ён надзеў пальчаткі і маску. Прыдбаў ліхтар і сучасны набор рабаўніка. Выйшаў з дома праз чорны ход: пазней мы знайшлі дзверы адчыненымі. Выкурыў колькі цыгарак у кустах каля тэрасы: там мы знайшлі адбіткі ног на мяккай зямлі. Ён выразаў шкло... Але я ўсё ўжо расказваў.
    — А потым,— задуменна сказаў доктар Фел,— нехта забіў яго.
    — Так. Апошняе і самае дрэннае слова ў гэтай гісторыі — «чаму?». Навошта камусьці спатрэбілася забіваць яго?
    — Хм. Нейкія ключы?
    — Ніякіх,— Батлер выняў запісную кніжку.— Адпаведна паліцэйскаму доктару. Хант памёр ад раны ў сэрца, нанесенай такім тонкім нажом — гэта быў нож для садавіны,— што яе было цяжка знайсці. Адбіткі пальцаў толькі ягоныя, іншых не было. Ёсць адна дзіўная рэч. Колькі срэбных прыбораў, што ўпалі са стала, неяк дзіўна падрапаліся. Здаецца, яны ўпалі не так, быццам іх скінулі пад час бойкі, а так, быццам іх перш паставілі адзін на адзін, а потым піхнулі.
    Батлер памаўчаў, таму што доктар Фел круціў галавой так, быццам быў вельмі расчараваны.
    — Ну, ну, ну,— сказаў ён,— ну, ну, ну. I вы гаворыце, ніякіх ключоў?
    — Няўжо гэта ключ? Але ён не тлумачыць, чаму чалавек рабаваў уласны дом.
    — Слухайце,— мякка сказаў доктар,— я хачу задаць вам адно пытанне. Што найболын важнае ў гэтай справе? Хвіліначку! Я не сказаў найбольш дзіўнае, я сказаў найбольш важнае. Безумоўна, тое, што забілі чалавека.
    — Безумоўна, сэр.
    — Я кажу пра гэта,— сказаў доктар вінаватым тонам,— таму, што менавіта на гэта не звяртаюць увагі. Вас гэта не цікавіць. Вас цікавіць толькі маскарад Ханта. Вы не супраць таго, што яго забілі, але вы супраць таго, што вас падманваюць. А чаму б не паглядзець на справу з іншага боку і не задаць наступнае пытанне: «Хто забіў Ханта?»
    Батлер даволі доўга маўчаў.
    — Слугі па-за падазрэннем,— нарэшце сказаў ён.— Яны спяць на другім канцы дома на верхнем паверсе, і гэтай ноччу нехта замкнуў іх,— ягоныя сумненні, нават боязі, пачалі набываць форму.— Там такі вэрхал узняўся, калі мы пачалі ўсіх будзіць. Але забойца мог прыйсці звонку.
    — Вы цудоўна ведаеце, што гэта не так,— сказаў доктар Фел.— Вы не праводзіце мяне ў Крэнлі Корт?
    * * *
    Яны прыйшлі на тэрасу, калі было асабліва горача. Доктар Фел сеў у плецены фатэль, побач села Хэрыет. Дэрэк Хэндэрсан у лёгкім гарнітуры стаяў каля балюстрады. Толькі Артур Ролф у сваім чорным касцюме выбіваўся з агульнай карціны. Бледна-зялёныя палі Кента, якія ніколі не бываюць яркага колеру, цяпер проста ззялі.
    Паветра было ціхае, лісце не шамацела, гарачыню можна было літаральна памацаць. А ў садзе, злева ад тэрасы, блішчэла вада басейна. Батлер адчуваў, як гэты бляск цісне на вочы.
    Барада Дэрэка Хэндэрсана выглядала адначасова і смешна і агрэсіўна.
    — Нічога не атрымаецца,— сказаў ён.— I не пытайцеся ў мяне, чаму Ханту спатрэбілася рабаваць свой дом. Але адно я ведаю.
    — Што? — спытаўся доктар Фел.
    — Якая б ні была прычына,— працягваў Хэндэрсан,— яна была вельмі важкая. Хант быў надта асцярожны, каб рабіць нешта, не маючы на тое прычыны. Я так яму і сказаў учора.
    — Асцярожны? Адкуль вы ведаеце?
    — Ну, напрыклад. Я мяняю тры карты. Хант адну. Я павышаю. Ён хоча адкрыць карты. Але я зноў павышаю. Ён пасуе. Я цудоўна ведаю, што ў яго добрыя карты, але я блефую і ён пасуе. I я са сваёй слабой картай выйграю. Так ён гуляў увесь вечар.
    Хэндэрсан пачаў хіхікаць. Убачыў твар Хэрыет, спыніўся і зрабіўся сур’ёзным.
    — Але, шчыра кажучы,— дадаў Хэндэрсан,— ён быў заклапочаны не толькі картамі.
    Усе заўважылі, як памяняўся ягоны тон.
    — Дык чым яшчэ ён быў заклапочаны?
    — Ён збіраўся вывесці на чыстую ваду чалавека, якому дагэтуль давяраў,— холадна сказаў Хэндэрсан.— Менавіта таму мне не падабалася, што туз він з’яўляўся так часта.
    — Растлумачце, калі ласка,— сказала Хэрыет.— Я не ведаю, на што вы ківаеце, і вам лепей растлумачыць. Ён сказаў, што хоча выкрыць таго, каму заўсёды давяраў?
    — He, ён толькі намякнуў на гэта.
    Тут у гаворку ўмяшаўся дагэтуль спакойны Ролф.
    — Слухайце,— рэзка сказаў ён,— я ўжо шмат чаго чуў пра любоў містэра Ханта да выкрыванняў. Цудоўна! — ён сунуў руку пад пінжак і памацаў грудзі.— Што, чорт бяры, гэта тлумачыць? Ён хоча кагосьці выкрыць. I для гэтага апранаецца, як злодзей. Ці гэта нармальна? Я кажу вам, ён быў вар’ятам. Іншага тлумачэння няма.
    — Ёсць яшчэ пяць іншых тлумачэнняў,— сказаў доктар Фел.
    Дэрэк Хэндэрсан пайшоў быў да доктара, але спыніўся. Усе маўчалі.
    — Але я не буду марнаваць ваш час,— працягваў доктар Фел,— распавядаючы пра першыя чатыры. Нам патрэбна толькі адно тлумачэнне — слушнае.
    — I вы ведаеце яго? — рэзка спытаўся Хэндэрсан.
    — Я лічу, што ведаю.
    — 3 якога часу?
    — 3 таго, калі ўбачыў вас усіх.
    Доктар Фел сеў зручней: фатэль зарыпеў, як корпус карабля ў моры. Ён рассеяна кіўнуў, як бы падкрэсліваючы тое, што даўно вырашыў.
    — Я ўжо звязаўся з мясцовым інспектарам,— раптам сказаў ён.— Ён прыйдзе праз некалькі хвілін. I, па маёй просьбе, запросіць вас зрабіць адну рэч. Я спадзяюся, што ніхто не адмовіцца.
    — Просьба? — спытаўся Хэндэрсан.— Якая просьба?
    — Сёння вельмі горача,— сказаў доктар Фел і глянуў на басейн.— Ён запросіць вас паплаваць.
    Хэрыет прамармытала нешта і павярнулася да Льюіса Батлера.
    — Гэта,— працягваў доктар Фел,— самы ветлівы і зручны шлях для выкрыцця забойцы. А цяпер дазвольце мне звярнуць вашую ўвагу на факт, які амаль ніхто не заўважыў. Містэр Хэндэрсан, вы што-небудзь ведаеце
    пра раны ў сэрца, якія нанесены вельмі тонкім лязом?
    — Як у Ханта? He. А што?
    — Яны амаль не крываточаць.
    — Але...— пачала была Хэрыет, аднак Батлер спыніў яе.
    — Паліцэйскі доктар, між іншым, сказаў, што рану было цяжка знайсці. Ахвяра памерла імгненна, рана тут жа склеілася. Але як тады,— спытаўся доктар Фел,— з’явілася кроў у нябожчыка на швэдары і, нават, на нагавіцах?
    — Ну?
    — Яе не было,— проста адказаў доктар Фел.— Крыві містэра Ханта на адзенні не было.
    — Я больш не магу,— сказала Хэрыет і рэзка ўстала.— Даруйце, але самі вы не звар’яцелі? Вы кажаце, што мы не бачылі яго каля сцяны ўсяго ў крыві?
    — He. Вы бачылі яго.
    — Няхай працягвае,— сказаў Хэндэрсан, які трошкі спалатнеў.— Няхай трызніць далей.
    — Я дапускаю, што гэта няпэўна,— сказаў доктар Фел.— Але гэта і ёсць адказ на вашае пытанне, ад якога вы амаль звар’яцелі. Чаму містэр Хант апрануўся, як злодзей? Адказ вельмі кароткі і просты. Ён гэтага не рабіў.
    * * *
    — Вы ўсе мусіце зразумець,— працягваў доктар Фел,— што містэр Хант наўмысна рабіў пастку на сапраўднага злодзея. Ён быў упэўнены, што нехта можа ўкрасці ягоныя карціны. Пэўна, ён падазраваў, што гэты чалавек ужо рабіў такое раней, у іншых вясковых маёнтках. Рабіў так, што ўсе лічылі, што злодзей прыйшоў звонку. Таму ён зрабіў так, каб для злодзея было лягчэй трапіць у дом, а каб злавіць яго, ён яшчэ запрасіў паліцэйскага.
    Злодзей, поўны ідыёт, клюнуў. Гэты злодзей, адзін з гасцей, пачакаў да глыбокай ночы, апрануў старое адзенне, маску, пальчаткі і выйшаў чорным ходам. Карацей, рабіў тое, што мы памылкова прыпісалі Маркусу Ханту. А потым пастка з трэскам зачынілася. Калі ён скручваў Рэмбранта, то пачуў шум. Пасвяціў ліхтаром і ўбачыў Маркуса Ханта, у піжаме і халаце.
    Так, бойка была. Хант кінуўся на яго. Злодзей схапіў
    нож для садавіны і пачаў абараняцца. Хант перахапіў нож і парэзаў злодзея. Рана не была небяспечнай, але крыві было шмат. Злодзей пасля гэтага літаральна звар’яцеў. Выхапіў нож у Ханта і забіў таго ўдарам у сэрца.
    Пасля гэтага, у ціхім доме, асветленым адно ліхтарыкам, злодзей бачыць тое, што можа прывесці яго на шыбеніцу: кроў са сваёй раны, якая запэцкала ўсё адзенне.
    Як яму пазбавіцца адзення? Спаліць яго ці схаваць ён не можа. Дом будуць абшукваць і знойдуць яго. Без крывавых плям адзенне не выклікала б падазрэнняў. Але з крывёю...
    Было толькі адно выйсце.
    Хэрыет Дэйвіс стаяла за фатэлем доктара Фела. Рукой яна прыкрывала вочы ад сонца.
    — Ён памяняўся адзеннем з маім дзядзькам.
    — Менавіта так,— сказаў доктар Фел.— Вось вам і ўся сумная гісторыя. Забойца апрануў нябожчыка ў сваё запэцканае адзенне, а сам апрануў піжаму і халат містэра Ханта. Рана Ханта амаль не крываточыла, таму адзенне было чыстае.
    Але пасля гэтага яму трэба было запэўніць усіх, што часу для абмену адзеннем не было. Ён мусіў падаць, што бойка скончылася літаральна хвіліну таму. Ён паставіў срэбра на стол і піхнуў яго на падлогу, а сам пабег наверх.
    Доктар Фел памаўчаў.
    — Маркус Хант не мог быць злодзеем,— дадаў ён.— Ягоныя адбіткі пальцаў знайшлі паўсюль. А злодзей быў у пальчатках.
    Унізе пачуліся крокі: па сходах ішлі людзі. Гэта былі мясцовы інспектар і два канстэблі.
    Доктар Фел уцягнуў носам паветра і задаволена сказаў:
    — Ага, я лічу, яны прыйшлі наконт купання. Свежую рану вельмі лёгка прыкрыць ватай ці нават насоўкай. Але адразу бачна, калі чалавек апрануты адно ў плаўкі.
    — Але гэта не мог быць...— крыкнула Хэрыет. Яе вочы глядзелі на прысутных. Яна так моцна сціснула руку Льюіса Батлера, што ён яшчэ доўга памятаў пра гэта.