• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    — Прадалі? О...
    — Старой жанчыне. Яна хацела зрабіць падарунак унучцы. Мы не павінны былі прадаваць іх?
    — Слухайце...— He, яна не можа турбаваць жанчыну. Усе служачыя «Гуд Віл» былі ці старыя, ці інваліды. Гэтая жанчына магла мець благое сэрца. Лепей ёй не чуць такіх вестак. Місіс Тэйн як мага спакайней сказала: — Вы ведаеце тую старую?
    — He, хаця яна час ад часу заходзіць да нас. Мы клічам яе Бабуля: яна апранаецца ў старамоднае адзенне
    і заўсёды носіць пальчаткі. Але я не ведаю ні яе імя, ні адраса.
    Пальчаткі. Дзякуй Богу. Хутчэй за ўсё яна не будзе прымяраць пацеркі. Ці зможа паліцыя...
    Прадаўшчыца зноў загаварыла:
    — Можа, яна яшчэ тут, толькі пяць хвілін мінула.
    — Паглядзіце, калі ласка. Гэта вельмі важна.
    Прадаўшчыца хадзіла доўга: яна была кульгавая.
    — На жаль, яна пайшла. Я не заўважыла, у які бок.
    Такім чынам, толькі паліцыя.
    Але паліцыя так і не змагла знайсці жанчыну, якая купіла сваёй унучцы смерць.
    * * *
    Місіс Кійкендал была на пенсіі. Яна жыла ў невялічкім пакоі таннага гатэля, і часта ў яе не было грошай нават на аўтобус, каб паехаць да дачкі і трох унучак, якіх тая выхоўвала на зарплату пакаёўкі.
    Але місіс Кійкендал была ганарлівай жанчынай: яна не магла пакінуць сваю любімую ўнучку Берту без падарунка на дзень нараджэння. Яна шмат у чым адмаўляла сабе, але зберагла долар на падарунак Берце. Бедная дзяўчынка не мела нічога прыгожага. Цяпер бабуля купіла ёй цудоўныя пацеркі.
    Калі яна ўбачыла іх у краме і ўсяго за долар, дык зразумела, што знайшла тое, што шукала. Яна была такая ўсхваляваная, што, калі прадаўшчыца адчыніла вітрыну, сама схапіла іх рукой у чорнай пальчатцы.
    — Я бяру іх,— сказала яна і паклала ў папяровы пакет. Грошай у яе болей не было, таму яна адразу пайшла дамоў.
    Яна хацела, каб падарунак быў перавязаны каляровай стужкай, але долара на ўсё не хапала. Таму яна так і пакінула пацеркі ў пакеце.
    Унуччын дзень нараджэння быў у суботу. Паліцыя ўсё яшчэ спрабавала знайсці старую жанчыну па мянушцы Бабуля. Але місіс Кійкендал не мела ні тэлевізара, ні радыё і не чытала газет.
    Калі яна сабралася ісці, было позна. Дачка ніколі не вярталася дадому раней шасці, і місіс Кійкендал не хацела прыходзіць пад час вячэры: дачка і дзяцей не магла добра накарміць. Яна прыйшла на прыпынак, калі 240
    адыходзіў аўтобус. Наступны быў праз дваццаць хвілін, але місіс Кійкендал умела чакаць.
    Яна прыхілілася да слупа. У адной руцэ трымала старую торбу і папяровы пакет з пацеркамі, у другой — білет на аўтобус. Вуліца была ціхая і цёмная.
    Яна ўздыхнула. Старая не любіла чакаць у адзіноце і адчула палёгку, калі ўбачыла двух падлеткаў, што ішлі да прыпынку. Яны палілі: яна бачыла агеньчыкі цыгарак. Старая ўспомніла сябе ў дванаццаць год, калі маці гаварыла ёй: «Ніколі не бойся чалавека, які курыць на хаду. Гэта значыць, што ён паважаны чалавек і нічога благога не зробіць». Яна ўсміхнулася: цяпер палілі ўсе, нават жанчыны. Хлопчыкі набліжаліся.
    Яна пачала хвалявацца. Ёй не падабаліся іх твары. Яны ішлі надта хутка і бязгучна, было цёмна, і больш па вуліцы ніхто не ішоў. Раптам яны схапілі яе. Яна закрычала, але адзін з іх закрыў ёй рот. Яны выхапілі з рук торбу і пакет ды так вытнулі ў спіну, што яна ўпала на тратуар. Калі яна змагла сесці, падлеткі ўжо зніклі. Старая паспрабавала ўстаць, але адчула моцны боль у правай назе.
    Нарэшце паказаліся людзі, але яны не звярталі на яе ўвагі. Потым на прыпынак прыйшлі мужчына і жанчына.
    — Дапамажыце! — прастагнала місіс Кійкендал і праз паўгадзіны ўжо была ў шпіталі «Хуткай дапамогі».
    Яна зрабіла сваёй унучцы самы лепшы ў свеце падарунак: выратавала ад смерці.
    * * *
    Сэм Шыан і Уолі Бэрнет агледзеліся і не пабеглі, а хутка пайшлі ад старой, якая ляжала на тратуары.
    — Давай паглядзім, што ў яе было,— сказаў Сэм, калі яны схаваліся ў пад’езд.
    Ён расчыніў торбу і збянтэжана паглядзеў на чыстую насоўку, ключ і маленькую скрынку з аспірынам. Выняў стары вацок і глянуў туды.
    — Каб яго чорт узяў! Дваццаць цэнтаў! — крыібіуў Уолі.— Я ж гаварыў табе, што гэтая старая з СаўтСайда1, а не з нашага раёна.
    — У яе нават гадзінніка не было. Я паглядзеў,—
    1 Саўт-Сайд — бедны раён у Нью-Йорку.
    хмурна згадзіўся Сэм.— Ну, а што ў яе ў пакеце?
    — Сандвічы,— выказаў здагадку Уолі.
    — Нічога сабе,— сказаў Сэм, убачыўшы пацеркі.— Дзе яна іх узяла? Пэўна ўкрала.
    Яны зарагаталі.
    — Хадзем,— загадаў Уолі.— Пойдзем да цябе. Твая маці, напэўна, на працы.
    — Палова мая,— хутка сказаў Сэм.
    — Добра, добра. Мы прададзім іх і падзелім грошы.
    — Ты думаеш, яны сапраўдныя?
    — Адкуль я ведаю? Але выглядаюць як каштоўная рэч. Трэба паглядзець на камяні ў добрым святле. Калі яны сапраўдныя, дык я ведаю мясцінку, дзе мы атрымаем неблагія грошы.
    — Дзе?
    — He твая справа.
    — Добра, Уолі, не буду,— сціпла адказаў Сэм, як і належыць малодшаму.— Але, можа, за іх прызначана ўзнагарода, і мы зможам атрымаць больш?
    — Ад каго? Ад гэтай старой? Думаць трэба.
    Сэм змоўк. Уолі пагражаў, што больш не возьме з сабой, калі той будзе шмат размаўляць.
    Яны падняліся на ліфце і зайшлі ў кватэру да Сэма. Пакет Уолі схаваў пад куртку, каб ніхто не бачыў. Сэмава маці працавала па начах прыбіральшчыцай.
    Сэм зачыніў дзверы, уключыў святло і апусціў фіранкі. Калі ён павярнуўся, Уолі ўжо трымаў пацеркі ў руках і глядзеў на іх, быццам ацэньваючы.
    — Яны каштуюць не меней за тысячу долараў,— сказаў ён.— Глядзі, як ззяюць камяні.
    —• Дай мне,— Сэм працягнуў руку.
    — Пачакай. Яшчэ не твая чарга.
    Сэм схапіўся за пацеркі і пацягнуў. Тонкі срэбны дрот, якім Джойс Лэдэрбі змацавала крышталі, парваўся.
    — Глядзі, што ты нарабіў! — Уолі моцна стукнуў Сэма ў твар.
    Хлопчыкі ўкленчылі і пачалі збіраць крышталі ў папяровы пакет. Вока ў Сэма балела, і ён пацёр яго пальцам. Уолі выцер рот бруднай далонню, у якой трымаў крышталь.
    — Ну, хлопча,— сказаў ён,— пацеркі вельмі каштоўныя. Нам на ўсё жыццё хопіць!
    — А як жа,— адгукнуўся Сэм.— На ўсё астатняе жыццё.
    ДЖЭК РЫЧЫ
    ПЕДАНТЫ TAK HE РОБЯЦЬ
    Язбіраўся ісці, калі пазванілі ў дзверы.
    Яна была высокая, з чорнымі валасамі. Раней я не бачыў яе.
    Яе вочы быццам ацэньвалі маю кватэру.
    — За 225 долараў у месяц гэта не вельмі шыкоўна.
    — Там яшчэ колькі пакояў,— сказаў я.— Як я зразумеў, вы трапілі да мяне не памылкова. Прыйшлі туды, куды трэба.
    — Калі ваша імя Джэймс Брэнан.
    Я пераняў ад яе футра.
    — Даруйце, але я не здаю кватэру, і калі вы прыйшлі з-за гэтага?..
    — He. Я таму тут, што бойскаўты час ад часу знаходзяць жудасныя рэчы,— яна села на канапу.— Можаце зваць мяне Мадлен.
    — Мадлен,— сказаў я,— я не хачу абразіць вас, але мушу сказаць, што ёсць такія рэчы, за якія я не плачу. Гэта мой прынцып.
    Яна ўсміхнулася.
    — Я не хаджу да незнаёмых мужчын, каб зарабляць на жыццё, Джэймс. Я настаўніца. Выкладаю матэматыку ў школе.
    — Няўжо? Я і сам няблага ўжо лічу.
    — Швейцар мне так і сказаў. Мы пагаманілі, калі я зрабіла выгляд, нібыта хачу зняць кватэру.
    — Мадлен,— сказаў я,— усё мусіць мець пачатак. Можа, пачняце адтуль?
    Я на кіўнула.
    — Распачалося ўсё ў красавіку на старой лясной дарозе. Яна карацейшая за шашу, і я карыстаюся з гэтага, калі пазнюся ў школу. Жыву з бацькамі на вёсцы і кожны дзень езджу ў Джэферсан, дзе працую.
    © Псраклад з англійскай Алеся Кудраўцава.
    Я пайшоў да бара.
    — Гэта вузкая дарога, па якой амаль ніхто не ездзіць. Таму, можаце ўявіць, як я раз’юшылася, калі ўперлася ў машыну, якая загароджвала праезд,— яна зірнула на мяне і зноў усміхнулася.— Я не памятаю маркі машыны, але яна была вялікая, і вельмі дарагая, і пустая. Я сігналіла хвілін дзесяць, але ніхто не з’явіўся. Нарэшце я вырашыла абмінуць яе і ледзь не звалілася ў роў. Гэта быў адзіны раз, калі я спазнілася на працу.
    — Віскі? — спытаўся я.
    Яна кіўнула.
    — А цяпер мы мусім згадаць пра кастрычнік і бойскаўтаў. 181-шы атрад з Джэферсана гуляў у лесе недалёка ад той дарогі. Яны збіралі ў лесе грыбы, але гэта дробязь. Два хлопчыкі заўважылі ў зямлі паглыбленне. Багатая фантазія падказала ім, што гэта можа быць магіла індзейца. Яны пачалі капаць і што, вы думаеце, знайшлі?
    Я падаў ёй шклянку.
    — Труп, вядома.
    — Менавіта. I, безумоўна, не індзейца. Паліцыя выявіла, што гэта труп місіс Айрын Лінтан. Апошні раз яе бачылі чатырнаццатага красавіка, калі яна выходзіла са сваёй кватэры. Паліцыя моцна патрапала нервы мужу, але, урэшце, прызнала яго невінаватым. У іх ёсць яшчэ адна версія: місіс Лінтан мела палюбоўніка, але рабіла з гэтага такую таямніцу, што паліцыя так і не дазналася, хто гэта быў.
    Мадлен адпіла са шклянкі.
    — Я паглядзела ў свае запісы і выявіла, што спазнілася на працу пятнаццатага красавіка. Я тут жа паехала ў дарожную службу, паўсміхалася там маладому клерку і атрымала наступную інфармацыю: нумар Р 31416 належыць Джэймсу Брэнану.
    Я падышоў да каміна.
    — Таму цяпер вы скажаце, што вялікая і каштоўная машына, якую вы бачылі пятнаццатага красавіка на лясной дарозе, мая? У вас цудоўная памяць, Мадлен. Вы ўбачылі нумар машыны ў красавіку і запомнілі на ўсё жыццё. Ці, можа, вы тады запісалі яго?
    — He. Але я ўжо казала, што я матэматык, а нумар вашае машыны не са звычайных, таму ён і застаўся ў маёй памяці. Калі вы прыгадаеце школьны курс матэ-
    матыкі, дык, можа, успомніце, што лік «л» роўны 3,1416,— здаволена сказала яна.
    — Мадлен,— сказаў я,— у мяне дзіўнае пачуццё, што вы не збіраецеся ісці са сваёй інфармацыяй у паліцыю.
    — He, калі вы не прымусіце мяне. Спадзяюся, вы здагадаліся, што я маю на ўвазе?
    Я ўзяў качаргу.
    — Мяне яшчэ ніколі не шантажыравалі. Але я лічу, ' што чалавек мусіць паспытаць усё.
    Яе вочы заблішчэлі.
    — А цяпер той самы момант, калі я павінна сказаць вам, што прыняла меры перасцярогі. Я пра ўсё гэта напісала і паклала ў капэрту. Калі я памру трохі раней за прызначаны Богам тэрмін ці проста знікну, гэты ліст тут жа будзе дасланы ў паліцыю.
    Я крытычна агледзеў качаргу.
    — Рупна памыў яе пасля забойства. Дыван давялося новы купляць.
    — А чаму вы забілі яе?
    — Ды так. Гэта з кожным можа здарыцца. Жанчынам уласціва перабольшваць тое, што мужчыны лічаць дробязямі,— я ўздыхнуў.— Звычайна я не губляю кантролю над сабой. Але ў той вечар у мяне моцна балела галава, а жанчына, што вішчэла ў маім пакоі, не змяншала болю.