• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    Хэндэрсан вагаўся. Ён паглядзеў на Ханта, потым на сцяну, дзе вісела карціна Рэмбранта «Старая ў капелюшы», потым на высокія вокны, што вялі на тэрасу.
    — Гэта не мая справа,— ён паціснуў плячыма.— Гэта ваш дом, вашая калекцыя і вашыя турботы. Але гэты хлопец, Батлер. Што вы ведаеце пра яго?
    Маркус Хант быў шчыра здзіўлены.
    — Батлер? Гэта сябар маёй пляменніцы. Хэрыет пазнаёмілася з ім у Лондане і папрасіла мяне запрасіць яго да нас. Лухта! Батлер добры хлопец. А чаму вы пытаецеся?
    — Паслухайце! — сказаў Ролф і ўзняў палец.
    * * *
    Шум, які яны пачулі, ішоў з тэрасы і больш не паўтарыўся. He паўтарыўся таму, што той, хто яго зрабіў, вельмі здзіўленая маладая дзяўчына, адбегла на другі бок.
    Льюіс Батлер пайшоў за ёй. Месяц свяціў так ярка, што можна было бачыць траву паміж плітамі дарожкі саду і ўзоры на каменных вазах балюстрады.
    Хэрыет Дэйвіс сядзела, нахіліўшыся на агароджу тэрасы. Яе белыя рукі ўхапіліся за парэнчу. Апранута яна была ў белы халат. Цёмныя валасы і цёмныя вочы зрабіліся яшчэ больш выразнымі ў святле месяца.
    — Гэта была мана,— сказала яна.
    — Што гэта?
    — Тое, што сказаў дзядзька Маркус. Вы ж чулі,— пальцы Хэрыет Дэйвіс яшчэ мацней ухапіліся за парэнчу. Яна працягвала, голас яе абвінавачваў: — Аб тым, што я ведаю вас. I што я запрасіла вас сюды. Я ж толькі сёння ўпершыню ўбачыла вас. Ці то дзядзька Маркус не пры сваім розуме, ці... Вы адкажаце на маё пытанне?
    — Калі змагу.
    — Добра. Вы часам не крымінальнік?
    Яна сказала гэта так проста і лёгка, быццам пыталася яго, ці не лекар ён. Льюіс Батлер быў дастаткова pa-
    зумны, каб не засмяяцца. Яна была ў такім настроі, калі любы смех быў бы проста соллю на рану, і яна дала б яму поўху.
    — Шчыра кажучы,— адказаў ён,— не. А чаму вы пытаецеся?
    — Гэты дом,— сказала Хэрыет, гледзячы на месяц,— калісьці ахоўваўся спецыяльнай сігналізацыяй. Калі хтосьці дакранаўся да акна, увесь дом пачынаў звінець, як пажарная станцыя. Але дзядзька зняў усю сігналізацыю на мінулым тыдні. На мінулым тыдні,— яна прыняла рукі з парэнчы,— карціны віселі на другім паверсе, у замкнёным пакоі побач з ягонай спачывальняй. Але ён перавесіў іх уніз — мінулым тыднем. Здаецца, што мой дзядзька ХОЧА, каб яго абрабавалі.
    Батлер ведаў, што зараз ён мусіў быць вельмі асцярожны.
    — Можа, і хоча. (Тут яна хутка зірнула на Батлера, але нічога не сказала.) Напрыклад,— працягваў ён,— калі адзін з яго знакамітых Рэмбрантаў падробка? Было б вельмі зручна, калі б яму не трэба было паказваць карціну сваім сябрам-экспертам.
    Дзяўчына пакруціла галавой.
    — He,— сказала яна.— Яны ўсе сапраўдныя. Бачыце, я пра гэта ўжо думала.
    Цяпер надышоў час рашучых дзеянняў. Для Льюіса Батлера гэта не было цяжка. ён выняў партабак, але не адчыніў.
    — Слухайце, міс Дэйвіс, вам гэта не спадабаецца. Але я магу расказаць пра выпадкі, калі людзі вельмі і вельмі хацелі, каб іх «абрабавалі». Калі карціна застрахавана на даволі вялікую суму і калі яе аднойчы «выкрадуць»...
    — Гэта ўсё добра гучыць,— спакойна адказала Хэрыет.— За выключэннем таго, што ні адна карціна не застрахавана.
    Партабак выслізнуў з пальцаў Батлера і ўпаў. Цыгарэты парассыпаліся так, як і ягоныя тэорыі. Калі ён нахіліўся, каб падняць яго, гадзіннік на царкве, што была побач, прабіў палову дванаццатай.
    — Вы ўпэўненьі?
    — Безумоўна. Ён не застрахаваў свае карціны нават на пені. Ён гаворыць, што гэта марнаванне грошай.
    — Але...
    — Ведаю! Хаця не разумею, чаму я так адкрыта
    размаўляю з вамі. Вы ж незнаёмец,— яна абхапіла сябе рукамі, быццам змёрзла. Няўпэўненасць і страх адбіваліся ў яе вачах.— Але дзядзька Маркус таксама незнаёмец. Ведаеце, што я думаю? Я думаю, што ён вар’яцее.
    — Нават так?
    — Ну, працягвайце,— дзяўчына раптам накінулася на яго.— Сказаць гэта так проста. Але вы не бачылі яго, калі ягоныя вочы рабіліся маленькімі, і гэты яго выгляд добрага, шчырага гаспадара кудысьці знікаў. ён не падробка: ён страшэнна не любіць падробак. I робіць усё магчымае, каб выяўляць іх. Але, калі ён пры сваім розуме, тады чаго ён хоча? Што ён задумаў?
    Прыблізна праз тры гадзіны яны даведаліся адказы на гэтыя пытанні.
    * * *
    Злодзей чакаў да паловы трэцяй ночы. Ён выкурыў колькі цыгарак у кустах побач з тэрасай. Калі ён пачуў бой гадзінніка, пачакаў колькі хвілін і падняўся па сходах на тэрасу да высокіх вокнаў, што вялі ў гасцёўню.
    Прахалодны вецер ляцеў праз ноч, у час самазабойстваў і кашмараў. Лісце ціха шамацела. Калі чалавек азірнуўся, месяц асвятліў яго твар: ён быў у чорнай масцы і брудным капелюшы, насунутым на вушы.
    Ён пачаў працаваць над шклом сярэдняга акна. Прыклеіў дзве палоскі клейкай стужкі бліжэй да зашчапкі. Потым шкларэзам правёў лінію.
    Нельга сказаць, што ён рабіў усё ціха. Шкларэз гучаў, як бормашына ў зубе. Чалавек спыніўся, каб паслухаць.
    Болей ніякага шуму не было. Нават сабакі не брахалі.
    Клейкая стужка трымала шкло, каб тое не ўпала і не разбілася. Ён сунуў руку ў пальчатцы ў адтуліну і адчыніў акно. Вага яго цела не дазволіла шыбе зарыпець.
    Ён цудоўна ведаў, што яму патрэбна. Паклаў шкларэз у кішэню і выняў ліхтарык. Прамень рухаўся ўздоўж сцяны: асвятліў срэбра, вазу з садавінай і маленькі нож, які тырчаў у яблыку, быццам у целе, і, нарэшце, зморшчаны твар «Старой у капелюшы».
    Карціна была невялікая, і злодзей лёгка зняў яе. Ён выняў шкло і зняў раму. Хаця ён стараўся скруціць палатно вельмі акуратна, фарба патрэскалася і расколінкі паранілі твар старой. Злодзей быў настолькі заняты, што не заўважыў, што ён у пакоі не адзін.
    Гэта быў неасцярожны злодзей: у яго не было шостага пачуцця, якое магло пачуць смерць.
    На трэцім паверсе дома Льюіс Батлер прачнуўся ад шуму: бьіццам упала нешта металічнае.
    Ён дакладна ведаў, што здарылася, хаця не разумеў чаму, як і з кім.
    Батлер устаў і абуў пантофлі, як толькі пачуў шум унізе. Ён з цяжкасцю знайшоў рукавы халата, але ліхтарык быў ужо ў кішэні.
    Шум не пабудзіў больш нікога. Так хутка Батлер яшчэ ніколі не сыходзіў уніз. He запальваючы святла, ён бясшумна сышоў па дыване, які ляжаў на сходах. Унізе ён адчуў скразняк, што азначала адчыненае акно ці дзверы. Батлер адразу ж прайшоў у гасцёўню.
    Але ён спазніўся.
    Як толькі тонкі прамень ліхтарыка прабег па пакоі, ён усё высветліў. Злодзей усё яшчэ быў тут. Але ён вельмі ціха і нерухома ляжаў ля сцяны. Мяркуючы па крыві на ягоным іпвэдары і нагавіцах, ён больш ніколі не мог устаць.
    — Чорт пабірай! — уголас сказаў Батлер.
    Срэбны посуд ляжаў на падлозе. Злодзей — паміж яблыкамі, апельсінамі і вінаградам. Маска ўсё яшчэ хавала ягоны твар, капялюш быў насунуты яшчэ глыбей, рукі ў пальчатках былі раскінутыя.
    Вакол яго ляжалі асколкі шкла, там жа была рама, палатно выглядвала з-пад цела. Мяркуючы па вялікіх плямах крыві, яго ўдарылі нажом у грудзі. Нож для садавіны, таксама ў плямах, ляжаў побач.
    — ШТО ГЭТА? — пачуўся чыйсьці голас.
    Льюіс здрыгануўся так, быццам яго самога ўдарылі нажом у бок. Ён не бачыў, як у холе запалілі святло, і не чуў, як Хэрыет Дэйвіс сышла ўніз. Яна стаяла за ім у японскім кімано, яе цёмныя валасы ляжалі на плячах. Але, калі ён растлумачыў, што здарылася, яна адхіснулася і закруціла галавой.
    — Пабудзіце гаспадара,— сказаў Батлер з упэўненасцю, якой ён сам не адчуваў.— I слуг. Я мушу патэлефанаваць,— ён паглядзеў ёй у вочы.— Так, маеце рацыю. Я лічыў, вы даўно здагадаліся. Я паліцэйскі.
    Яна кіўнула.
    — Але. Я здагадалася. Але хто вы? Вашае прозвішча сапраўды Батлер?
    — Я сяржант крымінальнага вышуку. Маё прозвішча 202
    сапраўды Батлер. Мяне запрасіў ваш дзядзька.
    — Чаму?
    — He ведаю. Мне ён не сказаў.
    — Але, калі ён не сказаў, як жа вас паслалі сюды? Ён мусіў сказаць вашаму начальству, ці не гак?
    Батлер не адказаў.
    — Мне трэба пагаварыць з вашым дзядзькам. Схадзіце наверх і пабудзіце яго.
    — Я не магу,— сказала Хэрыет.— Яго няма.
    — Няма...
    — Так. Я пагрукала ў дзверы, калі ішла сюды. Яго няма.
    Батлер пабег па сходах. Хэрыет запаліла святло паўсюль, але ніхто не прачнуўся.
    Спачывальня Маркуса Ханта была пустая. Яго пінжак акуратна вісеў на спінцы крэсла, кашуля ляжала на сядзенні, гальштук таксама. Гадзіннік Ханта гучна цікаў на століку каля ложка. Грошы і ключы ляжалі побач. Але ён не клаўся спацы ложак быў акуратна засцелены. У Батлера з’явілася пэўнае падазрэнне.
    Ён зноў пайшоў уніз і ў калідоры сустрэў Артура Ролфа, які выходзіў са сваёй спачывальні. Ён быў апрануты ў халат. Акуляраў на яго твары не было. што надавала яму дзіўны выраз. Ён спыніўся перад Батлерам.
    — Так,— сказаў Батлер.— Можаце і не пытацйа. Ta­ra злодзей.
    — Я ведаў гэта,— спакойна сказаў Ролф.— ён выкраў што-небудзь?
    — He. Яго забілі.
    Хвіліну Ролф маўчаў. Памацаў правай рукой грудзі пад халатам, быццам там балела.
    — Забілі? Вы хочаце сказаць, што забілі ЗЛОДЗЕЯ?
    — Але.
    — Хто? Хаўруснік? А хто злодзей?
    — Гэта,— рыкнуў Льюіс Батлер,— я і хачу выявіць.
    Унізе ён знайшоў Хэрыет Дэйвіс, якая стаяла ў дзвярах, што вялі ў гасцёўню, і глядзела на цела. Твар яе быў спакойны, але вочы блішчэлі.
    — Вы хочаце зняць маску? — спыталася яна, не павярнуўшы галавы.
    Батлер акуратна, каб не наступіць на садавіну і шкло, прайшоў да цела, схіліўся над ім. Зняў капялюш, потым маску і знайшоў тое. што і думаў знайсці.
    Злодзеем быў Маркус Хант, забіты ўдарам у сэрца, калі спрабаваў абрабаваць уласны дом.	2„,
    * * *
    — Бачыце, сэр,— тлумачыў Батлер доктару Гідэану Фелу наступным днём,— у гэтым і ёсць праблема. Як ні разглядай гэтую справу, ніякага тлумачэння.
    I ён зноў прайшоў па фактах.
    — Навошта чалавеку рабаваць свой уласны дом і выкрадаць сваю маёмасць? Любая карціна вельмі каштоўная і ніводная не застрахаваная! Тады чаму? Ці ён вар’ят? Што ён хацеў зрабіць?
    Вёска Сатан Вэленс, што выдавала на шэра-белы італьянскі горад, была поўная гарачага сонца. У яблыневым садзе шынка «Табард» сядзеў доктар Гідэан Фел. Вакол ляталі восы, побач, на століку, стаяў келіх. Доктар быў апрануты ў лёгкі белы гарнітур. Яго ружовы твар і заўсёдная турбота пра вос надавалі яму жалобны выгляд.
    — Старэйшы інспектар Хэдлі сказаў, што я б мог, э-э, паглядзець тут. Справай займаецца мясйовая паліцыя? — спытаўся ён.
    — Так. Я проста трошкі дапамагаю.