• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    Я расказаў пра няшчасны выпадак з Джорджам.
    — Але,— дадаў я,— сабака быў таксама забіты. Такім чынам, не вельмі выдае на няшчасны выпадак.
    — Зразумела,— сказаў Карлсан.— Мне цяжка будзе гаварыць аб гэтым у судзе. Але прыйдзецца.
    Я пайшоў у гатэль — лёг спаць. А справу супраць Рэмба раскручвалі ўсю ноч. Раніцай лейтэнант Скот зрабіў дакладную экспертызу. He было аніякага сумнення, што Хупер і яго сабака былі забіты кулямі са стрэльбы Рэмба.
    Але Рэмба ўсё яшчэ маўчаў. Ён нават не патэлефанаваў жонцы і не запатрабаваў адваката.
    — Мы павязем цябе на месца злачынства,— сказаў Карлсан.— Я і не такія арэшкі расколваў.
    Мы паехалі на шэрыфавай машыне. Фернанда ў наручніках сядзеў паміж намі. За рулём быў лейтэнант Скот. Рэмба быў на мяжы істэрыкі.
    Істэрыка пачалася, калі мы збочылі на дарогу да Хуперавага дома. Ён раптам загаласіў, быццам адчыніўся нейкі клапан у яго ў галаве. Дзіўна было глядзець на дарослага мужчыну, які галосіць, як дзіця, і балбоча:
    — Я не хачу ехаць туды!
    — Таму што застрэліў яго? — спытаўся Карлсан.
    — Я застрэліў сабаку. Я прызнаюся, што застрэліў сабаку.
    — I мужчыну?
    — He! — крыкнуў Рэмба.— Я не забіваў чалавека! А містэр Хупер забіў. Ён забіў майго брата.
    — Калі ты ведаеш гэта,— спытаўся я,— чаму не сказаў канадскай паліцыі?
    — Тады я не ведаў. Мне было толькі сем гадоў. Што я разумеў? Калі місіс Хупер прыйшла да майго брата, я не ведаў, што гэта такое. I калі містэр Хупер пытаўся, ці былі яны разам, я не ведаў нават, што ён яе муж. Я лічыў, што гэта яе бацька. Я зразумеў толькі, што дарэмна сказаў яму праўду. Убачыў гэта па ягоным твары. Але пра брата я нічога не ведаў, пакуль тры тыдні таму не пагаварыў з місіс Хупер.
    — Яна ведала, што яе муж застрэліў Джорджа?
    — Яна не ведала нават, што Джордж мёртвы. Пасля
    1945-га яны больш не ездзілі на Фрэзер Рывер. Але мы абмяняліся фактамі і прыйшлі да высновы, што гэта быў ён. Наступнай раніцай я прыйшоў сюды, каб звесці рахункі. Каля брамы бегаў сабака. Я нічога не разумеў: усю ноч піў. Я застрэліў яго. Але, калі з дома выйшаў містэр Хупер, я не змог націснуць на курок. Я закрычаў і пабег.
    — Што ты крычаў? — спытаўся я.
    — Тое, што і па тэлефоне. «Памятай гару Робсан».
    Зверху да нас ехаў жоўты аўтамабіль1. Лейтэнант Скот загадаў яму спыніцца. Вадзіцель сказаў, што толькі што прывёз з аэрапорта місіс Хупер, і пацікавіўся, ці было гэта злачынствам. Скот адпусціў яго.
    — Што яна рабіла ў аэрапорце? — спытаўся Карлсан.
    — Прыляцела з Лас Вегаса. Яна тэлефанавала мне адтуль. Я забыўся сказаць вам.
    — Больш не забывайся на такія важныя рэчы.
    — Я хацеў, каб яна прыехала сама, без прымусу.
    — Думаў, што яна магла застрэліць мужа?
    — Нешта падобнае.
    — Гэта не яна. Гэта зрабіў Фернанда. Праўда, хлопча?
    — Я застрэліў сабаку. Мужчыну я не забіваў,— ён павярнуўся да мяне.— Скажыце гэта ёй. Скажыце, што мне шкада сабаку... Учора я ехаў, каб аддаць ёй стрэльбу і расказаць пра сабаку. Я не давяраю сабе, калі я ўзброены.
    — I добра робіш,— сказаў Карлсан.— Мы ведаем, што ты застрэліў містэра Хупера. Балістычная экспертыза не маніць.
    Рэмба зароў:
    — Ты лжэц! Вы ўсе лжацы!
    Карлсан вытнуў яго ў твар.
    — He лайся.
    He адрываючы вачэй ад дарогі, лейтэнант Скот сказаў:
    — Я не біў бы яго, шэф. Гэта можа сапсаваць справу.
    Карлсан супакоіўся, і мы пад’ехалі да дома. Карлсан зайшоў не пагрукаўшы. Я застаўся звонку. Пачуў голас Фэй, але ён быў ціхі і я нічога не зразумеў. Карлсан нешта адказаў.
    1 Большасць таксовак у ЗША жоўтага колеру.
    — Прэч! Прэч з майго дома, забойца! — рэзка крыкнула Фэй.
    Карлсан не выйшаў. Затое зайшоў я. Адной рукой ён трымаў яе, а другой заціскаў ёй рот. Я даў яму кулаком у горла, адарваў ад жанчыны і кінуў на падлогу. Ён устаў з пісталетам у руцэ.
    Пэўна, ён бы застрэліў мяне. Але ён даў Фэй Хупер час, каб выратаваць мне жыццё.
    Яна ўстала перада мною.
    — Страляйце ў мяне, містэр Карлсан. Вы ж застрэлілі чалавека, якога я кахала.
    — Калі вы маеце на ўвазе Джорджа Рэмба, дык яго застрэліў ваш муж. Я ведаю. Я там быў,— Карлсан прыняў пісталет і сунуў у кабуру.
    Лейтэнант Скот з’явіўся ў дзвярах.
    — Вы былі там? — спытаўся я.— Учора вы казалі, што Хупер быў адзін, калі забіў Рэмба.
    — Так. Калі я кажу, што быў там, я маю на ўвазе, быў у Канадзе.
    — He вер яму,— сказала Фэй.— Гэта ён забіў Джорджа. I гэта быў не няшчасны выпадак. Яны ўдвух палявалі на Джорджа. Мой муж сам хацеў застрэліць яго, але Джорджаў сабака кінуўся на Элана і ён стрэліў у сабаку. Джордж прыцэліўся ў Элана, але яго застрэліў містэр Карлсан. Наступным годам Элан фінансаваў яго кампанію за пасаду шэрыфа.
    — Яна ўсё прыдумала,— сказаў Карлсан,— яна была за дзесяць міль адтуль.
    — Але вы былі там, і Элан быў. Учора ён мне ўсё расказаў. Пасля таго як мы знайшлі Ота. Ён ведаў, што я і так дазнаюся. Вядома, я падазравала яго пасля гутаркі з Фернанда. Элан толькі дадаў дэталі. Ён думаў, што, калі гэта не ён забіў Джорджа, я дарую яму. Але я не магла. Я паляцела ў Неваду, каб развесціся з ім1. Я хацела зрабіць гэта ўжо дваццаць гадоў.
    — А вы ўпэўнены, што не застрэлілі яго да таго, як паехаць? — спытаўся Карлсан.
    — Як жа яна магла? — сказаў я.— Балістычная экспертыза не маніць, а яна сцвярджае, што Хупера забілі са стрэльбы Фернанда. Толькі два чалавекі маглі скарыс-
    Н е в а д a — адзіны штат, дзе можна ажаніцца ці развесціся ў дзень падачы заявы. Да таго ж пры разводзе дапускаецца прысутнасць толькі аднаго мужа ці жонкі.
    таць яе: Фернанда і вы. Вы спынілі яго на дарозе, збілі, узялі вінтоўку і застрэлілі Хупера. Вы забілі яго з той самай мэтай, з якой ён закапаў сабаку: каб пахаваць мінулае. Вы лічылі, што Хупер адзіны сведка таго, што вы забілі Джорджа Рэмба. Але місіс Хупер ужо пра ўсё ведала.
    — Гэта не было забойствам. Самаахова, як на вайне. Да таго ж вы на мяне Рэмба не павесіце.
    — Нам і не трэба. Мы павесім на вас Хупера. Праўда, лейтэнант?
    Скот хмурна кіўнуў. Ён не глядзеў на свайго шэфа. Я забраў у Карлсана пісталет. Ён здрыгануўся, быццам я адрэзаў яму руку. Шэрыф не супраціўляўся, калі Скот павёў яго ў машыну.
    Я застаўся, каб апошні раз пагаварыць з Фэй.
    — Фернанда прасіў сказаць, што яму шкада вашага сабакі.
    — Нам абаім шкада,— яна глядзела на падлогу, быццам бачыла там мінулае.— Я пагавару з ім пазней. Многа пазней.
    — Мяне непакоіць адна рэч. Як здарылася, што вы аддалі сабаку ў яго школу?
    — Я ўбачыў аб’яву. Фернанда Рэмба незвычайнае імя. Я не магла не пайсці да яго. Я мусіла ведаць, што здарылася з Джорджам. Лічу, што Фернанда прыехаў у Каліфорнію з той самай мэтай.
    — Цяпер вы абое ведаеце,— сказаў я.
    8 Кінжал з крыламі
    РЫЧАРД О. ЛЬЮІС
    НЕБЯСПЕЧНАЯ ГУЛЬНЯ
    Нядзельны покер скончыўся ў шэсць, як звычайна, і госці падняліся з-за стала, абабітага сукном. Болей за ўсіх прайграў я. I невыпадкова: ніяк не мог сканцэнтравацца на гульні.
    Калдуэл, урач, і Боб Марцін, архітэктар, атрымалі пароўну.
    Шэрыф Эд Вінц узняўся да героя дня: ён выйграў у мяне амаль дзесяць долараў. Шэрыф збіраўся сыходзіць разам з усімі, але тут я паклаў яму руку на плячо. — Ці не можаш ты затрымацца на дзве-тры хвіліны? Ён павярнуўся да мяне з усмешкаю:
    — Вядома, іду ў заклад, што ты ўжо абдумаў, як адыграць свае грошы.
    — He, я вярну іх сабе ў наступную нядзелю, дый яшчэ з працэнтамі.
    Мы зноў селі за стол, я машынальна габляваў карты, бо не ведаў, з чаго пачаць размову.
    — У мяне цяжкасці,— выціснуў нарэшце з сябе.
    — У каго іх няма?!
    — Эд Вінц — моцнай будовы ружовашчокі джэнтльмен з вожыкам кранутых сівізной рудых валасоў. Як і два іншыя ігракі, ён жыве па суседству. Я ведаю яго даўно і маю ўсе падставы давяраць.
    — Адзін мой гандляр, дакладней, адзін мой былы гандляр, таму што цяпер ён — дырэктар гандлю ў фірме...
    — Махляр? — перабіў мяне Эд.
    — He. He тое. Ён занадта хітры чалавек, каб папасціся на дробязях. Упэўнены, што ён цэліць вышэй...
    Эд нахіліў голаў убок.
    — Калі я магу нешта зрабіць для цябе...
    — To ж бо,— уздыхнуў я.— He ўяўляю, чым ты мог
    © Пераклад з англійскай Наталлі Адамчык.
    бы дапамагчы мне. Hi ты, ні хто іншы. Але на ўсялякі выпадак я хацеў папярэдзіць, раптам што здарыцца.
    — Відаць, справа сур’ёзная?
    — Так, сур’ёзная.
    — To я слухаю,— падбадзёрыў Эд.
    — Ягонае імя Джон Карла. Адзін з маіх гандляроў пазнаёміў яго са мною паўтара года таму, у мяне якраз вызвалілася месца, і я ўзяў яго. Прыгожы хлопец, брунет з мужным абліччам, агрэсіўны, самаўлюбёны і, я ўпэўнены, пазбаўлены маральных прынцыпаў.
    Ён адразу ўзяўся за справу — продаж мэблі — з такім запалам, што праз паўгода абышоў маіх самых вопытных гандляроў. Яго пачалі пазбягаць — мне здавалася, што ўсе адчувалі да яго нянавісць, але я не разумеў прычыны. Кожны раз, калі я закранаў гэтую тэму ў размове з супрацоўнікамі, яны пазбягалі адказваць.
    — Можа, яму проста зайздросцілі? — выгукнуў Эд.
    — Так спачатку думаў я. А пасля мой дырэктар гандлю Біл Рыд раптоўна вырашыў сысці. Трэба было пашукаць замену, і лепшай кандыдатураю ў мяне быў Фрэд Бэйлар. Цудоўны чалавек, працаўнік, жанаты, чацвёра дзяцей, да таго ж з вялікім стажам працы ў нашай фірме. Аднак калі я выклікаў яго да сябе, каб прапанаваць павышэнне, ён крыху павагаўся і катэгарычна адмовіўся. Сказаў, што не гатовы ўзяць на сябе такую адказнасць.
    Вінц паціснуў плячыма.
    — Што ж, можа, ён на самай справе так думаў.
    — Напярэдадні нашай размовы, калі Фрэд Бэйлар ехаў на працу, у машыны адляцела пярэдняе кола. Машына моцна пабілася, а Бэйлар толькі напалохаўся. А калі б такая гісторыя здарылася, скажам, у час нядзельнай загараднай прагулкі, калі ў машыне знаходзіліся жонка і дзеці?..
    Эд насупіўся.
    — Ты мяркуеш, што гэты Джон Карла пагражаў Фрэду? I адкруціў кола, каб прыстрашыць яго?
    — Тады я так не думаў. Такая непрыемнасць з кожным можа здарыцца. Пасля, калі па тых ці іншых прычынах усе мае старыя супрацоўнікі адмовіліся, я прызначыў дырэктарам гандлю Джона Карла.
    — Значыцца, у цябе няма доказаў, што Джон Карла мае дачыненне да гэтага здарэння?
    — Ніводнага. Але слухай далей. Два дні таму, гэта значыць у пятніцу, Карла прыйшоў да мяне ў кабінет
    і з задзірлівым выглядам заявіў, што жадае стаць кампаньёнам фірмы і яе саўладальнікам на роўных правах са мною.