Кінжал з крыламі
Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы
Выдавец: Полымя
Памер: 253с.
Мінск 1994
— Як гэта? — Эд Вінц падскочыў на крэсле.
— Hi болей ні меней.
— Але... дык гэта бязглуздзіца! — Эд пабарвавеў.— Фірма «Джэнсен» была заснаваная тваім прадзедам і пераходзіла з пакалення ў пакаленне ад бацькі да сына. Як гэты малады нахабнік так можа сябе паводзіць?.. Ён пагражаў табе?
— Не-не. Ніякіх пагроз. Ён проста выказаў свае прэтэнзіі, зразумела і недвухсэнсава. Сказаў, што дае мне колькі дзён на развагу, павярнуўся і выйшаў з кабінета.
— Незразумела,— уздыхнуў Вінц.— Трэба думаць, ты яго выгнаў? .
Я адмоўна паківаў галавою.
— He, я не звольніў яго. Калі ён на самай справе рыхтуе ўдар, дык звальненнем я не толькі не выратую сітуацыю, а, насупраць, можа, нават узмацню яе. Вось чаму я хацеў пагаварыць пра гэта з табою. Каб ты быў у курсе на выпадак, калі са мною нешта здарыцца.
— Думаеш, ён здатны зрабіць нейкія захады, паспрабуе прымусіць цябе?..
— He ведаю, не ведаю... Пакуль я не ўяўляю, як ён можа ціснуць на мяне. Але ведаеш... Калі мне і здаралася глядзець у вочы чалавеку, які не спыніцца ні перад чым, дык гэта было ў пятніцу раніцай.
Шэрыф Вінц у задуменні паківаў галавою.
— Відаць, у адным ты маеш рацыю,— вымавіў ён нарэшце.— Цяпер я нічога не магу зрабіць. Hi я, ні хто іншы, на жаль. Калі толькі ён не зробіць неабачлівага кроку.
— Малаверагодна,— сказаў я.— Па-мойму, Карла — даволі спрытны малойчык. 3 яго атрымаўся б выдатны ігрок у покер.
Я правёў Вінца да дзвярэй і доўга глядзеў яму ўслед.
У аўторак раніцай сакратарка перадала мне па селектары, што містэр Карла хоча пагаварыць са мною.
— Няхай зойдзе,— загадаў я.
У верхняй шуфлядзе майго стала ляжаў маленькі дыктафон, якім я часта карыстаўся, калі складаў адказы на лісты. Я ўключыў дыктафон на запіс і пакінуў шуфляду паўадчыненаю.
Карла ўвайшоў у кабінет са сваім самаўпэўненым выглядам і спыніўся перад сталом.
— Спадзяюся, што вы прынялі станоўчае рашэнне наконт маёй прапановы,— сказаў ён.
— He,— адказаў я.— He разумею, чаму я павінен пагадзіцца.
Ён прысеў на рог стала і пачаў вывучаць свой дасканалы манікюр.
— Калі вы клапоціцеся пра лёс вашай дачкі,— вымавіў ён,— то вы, спадзяюся, жадаеце, каб яна жыла ў тым жа дастатку, да якога прызвычаілася.
Я пахаладзеў. Да гэтага моманту я не ведаў, у якім накірунку ён павядзе атаку. Цяпер усё стала зразумела.
— Цынцыя да гэтага не мае адносін.
Ён пафукаў на пазногці і пачаў паліраваць іх аб крысо пінжака.
— He можа быць!
Ён злез са стала і павярнуўся да мяне тварам.
— Моладзь кахаецца, жэніцца.
— Але мая дачка зусім яшчэ дзяўчынка... Яна вучыцца.
— I я цудоўна ведаю дзе. Менавіта ў гэтым горадзе я баўлю ўвесь свой вольны час. А калі вы спадзеяцеся, што вашая дачка — яшчэ дзіця, то раю паглядзець на яе ўважлівей.
Я ўскочыў, ледзь стрымліваючыся ад жадання ўдарыць Карлу, мяне калаціла.
— Гэта хлусня,— закрычаў я.— He веру ні аднаму вашаму слову! Цынцыя не магла... не магла закахацца ў такога...— Я спыніўся.
— Калі ў вас няма даверу да мяне,— адказаў ён,— спытайцеся ў яе.
Ён скіраваўся да дзвярэй, прачыніў іх і павярнуўся да мяне:
— Падумайце добра, татачка. Я перакананы, што вы пажадаеце мець добрага зяця, напрыклад, саўладальніка буйной фірмы.
Ён выйшаў і шчыльна зачыніў дзверы за сабою.
Я ўпаў у крэсла, прыгнечаны, і яшчэ калаціўся ад нянавісці. Ён намацаў адзінае маё слабое месца. Пасля жончынай смерці ўсе мае думкі былі скіраваныя на Цынцыю. I цяпер я бачу, як гэты мярзотнік пляце павуцінне вакол яе!
Дыктафон усё яшчэ працаваў. Я выключыў яго. Які
сэнс? На стужцы не было нічога, што магло б яму пашкодзіць. Джон Карла сказаў толькі, што яны з Цынцыяй кахаюць адно аднаго і маюць намер пабрацца шлюбам, і ў сувязі з гэтым было б добра ўвесці яго ў кіраўніцтва фірмы. Ва ўсім гэтым не было нічога крымінальнага.
Праз гадзіну я сеў у машыну. Пад час усяго трохсоткіламетровага шляху мяне не пакідала дзіўнае адчуванне, быццам я сяджу нерухома, сам-насам з цяжкімі думкамі, а краявіды імкліва нясуцца паўз мяне.
Я прыкідваў і так і гэтак, але нічога не мог прыдумаць. Напрыклад, я зрабіў бы вар’яцкі крок і ўзяў бы яго ў кампаньёны, тады ён, ажаніўшыся на Цынцыі, стаў бы тым самым і адзіным уладальнікам фірмы... KAJII СА МНОЙ ШТО-НЕБУДЗЬ ЗДАРЫЦЦА; з іншага боку, калі я звольню яго, усё адно ён ажэніцца з Цынцыяй. Але і ў гэтым выпадку, KAJII СА МНОЮ ШТО-НЕБУДЗЬ ЗДАРЫЦЦА, ён таксама стане адзіным уладальнікам фірмы. Я пахаладзеў пры адным напаміне аб ягоным няўмольным поглядзе...
I тут мне зрабілася зусім блага. А што, калі ён возьме шлюб з маёю дачкою і са мной што-небудзь здарыцца, дзе гарантыя таго, што і з ёю нічога не здарыцца? Тады Карла стане адзіным гаспадаром фірмы.
Але што я мог зрабіць? Тэрмінова пазбавіць спадчыны адзіную дачку? Дазволіць, каб плён намаганняў некалькіх пакаленняў перайшоў у чужыя рукі? He! Ніколі!
А можа, Цынцыя і не кахае яго? Гэта была мая апошняя надзея. Але, калі яна і зацікавілася ім, трэба паспрабаваць паказаць ёй ягоны сапраўдны твар.
У Цынцыі якраз скончылася апошняя лекцыя, і яна ішла да сябе. Згледзеўшы мяне, яна здзівілася і ўзрадавалася.
— Добры дзень, тата! Што ты тут робіш?
Кароткая спадніца, падмаляваныя вочы, хітры тварык, светлыя валасы па плечы — побач са мною сядзела маладзіца, прывабная, хаця, на мой погляд, занадта сучасная.
— Ты кепска выглядаеш.— Яна ўважліва глядзела на мяне.— Што-небудзь здарылася?
Я кіўнуў і завёў рухавік. Нейкі час мы ехалі моўчкі. Я прытармазіў на прыпынку каля універсітэцкага гарадка, у цені вялікага дрэва.
— Ты ведаеш Джона Карла? — няўпэўнена пачаў я.
— Даўно. 3 ім што-небудзь здарылася?
Я паківаў галавою.
— Ты збіраешся стаць ягонай жонкаю?
— Адкуль ты ведаеш? — Яе блакітныя вочы зрабіліся вялікімі ад здзіўлення.— Гэта павінна было заставацца ў сакрэце. Мы рыхтавалі табе сюрпрыз! — Яна засмяялася.— Значыць, Джоні не вытрымаў. Яму ўсё ж не хапіла цярплівасці хутчэй расказаць табе.
— Так,— выціснуў я з сябе.
— Ты не вельмі задаволены?
— Больш за тое, я наўмысна прыехаў, каб папрасіць цябе не выходзіць за яго замуж.
— Але чаму, тата? Ён і табе, напэўна, падабаецца, калі ты прызначыў яго дырэктарам гандлю.
— Цынцыя, ён зусім не той, за каго ты яго прымаеш... Ён... Ён...
Я змоўк, бо разумеў, што не магу прывесці доказаў. Ну што я мог сказаць? Што іншыя гандляры не сыходзіліся з Карлам? Што ў машыне Фрэда Бэйлара адвалілася пярэдняе кола і ён адмовіўся ад павышэння? Што Карла хоча быць кампаньёнам? Што ў вачах гэтага хлопца я прачытаў сабе смяротны прысуд?
— Ён папрасіў зрабіць яго раўнапраўным кампаньёнам...
— Вось бачыш! — адгукнулася Цынцыя.— Я ж казала, што ён вельмі любіць пашану. Але ці не лагічна гэта? Ты ж не хочаш перадаць справу ў чужыя рукі?!
Нечакана яна абняла мяне за шыю і паклала галаву мне на плячо.
— Бедны татачка! — сказала яна, нібыта спрабавала мяне суцешыць.— Калі б я нарадзілася хлопчыкам, у цябе не было б клопату. А цяпер ты, як і ўсе бацькі, лічыш, што ніводзін прэтэндэнт не варты рукі тваёй дачкі. Як цяжка звыкнуцца з тым, што дзяўчынкі растуць нястрымна і ператвараюцца ў маладзіц, хочуць мець свой дом, мужа, сваё жыццё...
У час доўгай зваротнай дарогі я прыняў нарэшце адзінае магчымае рашэнне. Я павінен ліквідаваць Джона Карла. Ён небяспечны не толькі для мяне, але і для грамадства. Я абавязаны быў абараніць Цынцыю. I дзейнічаць трэба зараз жа, інакш будзе позна.
Дадому я вярнуўся ноччу, але адразу прайшоў у бібліятэку. Запаліў святло і сеў за вялікі пісьмовы стол, які
займаў усю сярэдзіну пакоя. Адкрыў ёмістую ніжнюю шуфляду, выцягнуў адтуль і шпурнуў на стол цяжкі каталог, доўга перабіраў старыя рахункі, дзелавыя паперы, якія назбіраліся там за гады. Нарэшце я знайшоў тое, што шукаў,— аўтаматычны пісталет 32-га калібру.
Пісталет належаў майму бацьку. Калісьці ён вучыў мяне страляць, і ў юнацтве я страляў даволі трапна. Пісталет праляжаў у шуфлядзе больш за дваццаць гадоў. Наколькі я ведаю, ён не быў зарэгістраваны.
Пісталет быў не зараджаны. Я задумліва ўзважыў яго на далоні, пасля закрыў шуфляду і ўзяў зброю з сабой у спачывальню.
У сераду раніцай я не пайшоў у кантору, а набыў скрынку патронаў, паехаў за горад, у лес. Там зарадзіў пісталет, пацэліў у дрэва, стрэліў і трапіў. Я расстраляў усю абойму. Нягледзячы на дваццацігадовы перапынак, зброя была ў парадку, і я яшчэ не страціў былую трапнасць.
У чацвер раніцай я запрасіў Джона Карла да сябе ў кабінет. Ён прыйшоў, як заўсёды, самаўпэўнены, і спыніўся перад сталом.
— Пазаўчора я гутарыў з Цынцыяй.
— I што ж?
— Яна, відаць, сур’ёзна вамі зацікавілася.— Я апусціў позірк на нож для разразання паперы, які ляжаў на стале. Узяў яго ў рукі.— Больш за тое, яна вырашыла выйсці за вас замуж.— Я хутка зірнуў на яго і злавіў самазадаволеную ўсмешку.
— Ведаеце,— працягваў я,— спачатку я быў катэгарычна супраць, але Цынцыя лічыць, што я павінен узяць вас у кампаньёны. Такім чынам, справа не пяройдзе ў чужыя рукі, сказала яна.
— Мяркую, што мы прыйдзем да ўсеагульнай згоды.— Ён зрабіўся ветлівым.
— Я ўстаў з-за стала, падышоў да акна і доўга глядзеў на машыны. Я адчуваў, як ён трыумфуе ў мяне за сггінаю, як ён казырыцца і цешьіцца ўласнай спрытнасцю.
— Я вельмі стаміўся,— прамовіў я,— і адчуваю, што мне патрэбен працяглы адпачынак. У панядзелак раніцай маю намер паехаць. He ведаю, колькі я буду адсутнічаць.
Карла маўчаў, раздумваў, відаць, колькі яшчэ прыйдзецца чакаць, пакуль зможа накласці лапу на дакументы аб саўладанні фірмаю. Я даў яму час пахвалявацца, пасля адвярнуўся да акна і пільна паглядзеў на яго.
— Хацелася б усё скончыць да ад’езду,— сказаў я.— Я папрасіў падрыхтаваць паперы ў бліжэйшыя дні. Калі вы зможаце зайсці да мяне ў нядзелю — скажам, а трэцяй гадзіне,— думаю, усё будзе добра.
Ён не змог схаваць бляску вачэй.
— Цудоўна. Жадаю вам прыемнага адпачынку.
♦ * *
Нядзельны покер, як заўсёды, праходзіў у мяне ў кабінеце. Ішла павольная гульня, ігракі доўга адбумвалі кожны ход. Набліжалася трэцяя гадзіна, і маё напружанне ўзрастала.
Доктар Калдуэл кінуў у сподак чвэрцьдоларавую манету. Боб Марцін, архітэктар, гідліва шпурнуў карты на стол. Эд Вінц памацаў доктараву манету. Раптам зазваніў званок. Я ўстаў.