• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    — Прабачце, сябры.— Я рабіў намаганне, каб голас мой гучаў павольна.— У мяне невялікая справа. Вымушаны вас пакінуць хвілін на дваццаць. Гуляйце, калі ласка.
    Я выйшаў з кабінета, прайшоў па калідоры міма бібліятэкі, адчыніў уваходныя дзверы і прапусціў Джона Карла.
    — Праходзьце,— сказаў я і правёў яго ў бібліятэку. Там прайшоў да вялікага стала.
    Карла хутка агледзеўся. Ён, вядома, чакаў убачыць тут адваката. Потым няўпэўнена падышоў да стала і стаў па другі бок, насупраць мяне.
    — Вось тут у мяне ўсё для вас падрыхтавана,— сказаў я і выцягнуў верхнюю шуфлядку са стала, памацаў у шуфлядзе і ўзняў руку з пісталетам.
    Пад ягонымі цёмнымі вачамі леглі кругі. Ён напалохаўся. Я цэліў проста ў сэрца. Узвёў курок.
    — Я хачу пазбавіцца ад цябе, Джон Карла,— спакойна заявіў я.— Вось зараз, у гэтую хвіліну.
    Кругі вызначаліся мацней, губы пачалі дрыжаць...
    — Вы... вы не адважыцеся.
    Ад яго нахабства не засталося і следу, ён усё скурчваўся, яго калаціла ад страху.
    — А што мне можа перашкодзіць? — Я абышоў стол і накіраваўся да яго.— У пакаёўкі сёння вольны дзень, сцены тоўстыя, каменныя... Для трупа я знайшоў месца.— Я мацней сціснуў пісталет, зрабіў яшчэ крок.— А зараз...	233
    Тут мая нага зачапілася за ножку стала, я пахіснуўся.
    Ён кінуўся да мяне і выхапіў пісталет. Цяпер дула глядзела на мяне.
    — Вось так, стары! Ты збіраўся разлічыцца са мною, а зараз ролі змяніліся.— Самаўпэўненасць хутка вярталася да яго.— Я не збіраўся што-небудзь рабіць супраць цябе, пакуль не ажанюся на Цынцыі. Але ты прымусіў мяне паскорыць ход падзей. Натуральна, я выдам тваю смерць за самазабойства. А пасля я ажанюся на малышцы Цынцыі, якая будзе ў глыбокай жалобе...
    — Ты быдла!
    Я схапіў са стала цяжкі каталог і замахнуўся.
    К.алі ён убачыў узняты фаліянт, то адступіў на крок.
    У ягоных вачах мільгануў панічны страх.
    У пакоі гулка прагучаў стрэл.
    Я сагнуўся, упаў на падлогу і пры гэтым прыціскаў да грудзей каталог. Я ляжаў з закрытымі вачамі і чакаў.
    Пачуліся яго таропкія крокі — ён падышоў да мяне, і я зразумеў, што з-за перасцярогі ён пацэліў мне ў галаву.
    Я варухнуў нагой. Але ў той самы момант пачуліся сухая пстрычка спушчанага затвора і тупат людзей, якія беглі па калідоры.
    Я расплюшчыў вочы, каб убачыць, як шэрыф накінуўся на Карлу, паваліў яго і яны разам пакаціліся па бліскучым паркеце.
    Доктар Калдуэл нахіліўся і прыклаў далонь да маіх грудзей.
    — Ты... ты паранены?
    Я слаба паківаў галавою і дазволіў яму падняць мяне на ногі.
    Боб Марцін выцягнуў у мяне з рук каталог і паглядзеў на яго. На вокладцы зеўрала глыбокая дзірка. Боб паклаў каталог на стол і пачаў перагортваць старонкі. Выкацілася куля 32-га калібру.
    — Божа! — Боб спалохана глядзеў на мяне.— Калі б не каталог, цябе ўжо не было б сярод жывых.
    ■	— Відаць, так,— сказаў я.
    А я і не здагадваўся, што шэрыф Вінц мае звычку заўсёды насіць з сабою пару наручнікаў’ Ва ўсякім разе, калі Карла ўстаў, рукі ў яго былі ўжо скаваныя.
    — Вы арыштаваны,— аб’явіў шэрыф.— Вы абвінавачваецеся ў тым, што спрабавалі забіць чалавека.
    Карла быў проста збіты з панталыку. Ён ашаломлена
    глядзеў на мяне. Нават калі Эд Вінц пачаў падштурхоўваць яго да дзвярэй, ён усё аглядаўся на мяне.
    Я разумеў, што не дае яму спакою. Ён ніяк не мог асэнсаваць, як гата ён цэліў з такой адлегласці і прамахнуўся, трапіў у каталог!
    Што ж, там, куды яго вядуць, у яго будзе час гэта абдумаць. Калі ён сапраўды такі хітры, дык, напэўна, здагадаецца, што каталог я прастрэліў загадзя, а адзіны патрон у пісталеце быў халасты.
    МІРЫЯМ АЛЕН ДЭ ФОРД
    АТРУТНЫЯ ПАЦЕРКІ
    Рэччу, якая прываблівала ўсіх наведвальнікаў навуковага кірмашу, былі пацеркі, зробленыя Джойс Лэдэрбі.
    Джойс, студэнтка хімічнага факультэта, зрабіла іх з крышталізаванай атруты. Крышталі былі цудоўныя: зялёныя, чырвоныя, жоўтыя, аранжавыя. Але ў іх прыгажосці хавалася смерць. Яны былі зроблены з ферацыянідаў калію, меднага ацэтату, сульфату, амоніевага нікелю і дыхларату калію. Дзяўчына абыходзілася з імі вельмі асцярожна: каб абкруціць іх срэбным дротам, карысталася пінцэтам. Пацеркі атрымаліся вельмі прыгожыя, але любы крышталь, калі кранаўся адкрытай скуры, мог выклікаць жудасную смерць праз колькі хвілін ці, калі вам пашанцавала, гадзін. Але цяпер яны ляжалі на чорным аксаміце пад тоўстым шклом.
    У апошні дзень кірмашу нехта падняў шкло і знёс пацеркі так, што ніхто нічога не заўважыў.
    Калі Джойс прыйшла па іх, яна знайшла адно пусты куфэрак. Расхваляваная і напалоханая, яна ўсё расказала містэру Рэндалу, дырэктару кірмашу.
    — Побач з імі ляжала паперка,— тлумачыла яна,— у якой гаварылася, з чаго яны былі зроблены і што нават кранаць іх небяспечна для жыцця.
    Містэр Рэндал задумаўся. Ён увогуле не хацеў браць пацеркі на вьіставу, але настаўніца Джойс пераканала яго.
    — Застаецца толькі адно,— вырашыў ён,— адразу ж заявіць у паліцыю. Яны зробяць абвесткі па радыё і тэлебачанні. Газеты таксама, але пазней. Калі вы апошні раз бачылі пацеркі?
    — Я тут бываю кожны дзень пасля лекцый,— сказала Джойс.— Учора а пятай вечара яны былі тут.
    © Пераклад з англійскай Алены Кудраўцавай.
    — Кірмаш працаваў увесь вечар, сёння раніцай і днём. За гэты час яго наведалі сотні людзей.
    Джойс загаласіла.
    Лейтэнант, што займаўся крадзяжамі, не адразу зразумеў усю складанасць становішча: ён ніколі не вывучаў хіміі. Але, калі ён нарэшце сцяміў, у чым справа, адразу ж патэлефанаваў ва ўсе шпіталі. Лекары мусілі неадкладна далажыць, калі да іх трапіць ахвяра пацерак.
    Але вынікаў не было.
    Джойс Лэдэрбі ўжо не магла плакаць, і яе адвезлі дамоў у таксоўцы. Лейтэнант, ужо даволі напалоханы, прызнаўся, што загнаны ў кут.
    — Ёсць тры варыянты таго, хто мог украсці іх,— сказаў ён.— Непісьменны, які не мог чытаць. Але што яму рабіць на навуковым кірмашы? Ці вар’ят: горад проста кішыць імі. Ці вытрыманы і разумны забойца, які вырашыў учыніць ідэальнае злачынства.
    Тут жа паведамілі ў аддзел па расследаваннях забойстваў. Але і там нічога не маглі зрабіць.
    У наступныя 24 гадзіны ў паліцыю паступіла такая інфармацыя: «Жанчына, якой муж прынёс каляровыя пацеркі з паўкаштоўных камянёў — падарунак на дзень шлюбу, збегла з дому і заявіла ў паліцыі, што ён хацеў атруціць яе. 3 аднаго шпіталя паведамілі пра двухгадовага хлапчука, маці якога сцвярджала, што ён нешта праглынуў: горла было моцна апечана. Але рэнтген не паказаў ніякіх пацерак, а пазней яго чатырохгадовая сястра прызналася, што пачаставала брата гарачым супам. Банда падлеткаў у парку збіла старога і абрабавала яго, але ў той час праязджала паліцыя — хуліганы кінулі ўсё і збеглі. Сярод іншых рэчаў там былі каляровыя пацеркі.
    — Гэта памяць аб маёй нябожчыцы жонцы,— прастагнаў стары».
    Болей паліцыя нічога не знайшла...
    * * *
    Чалавек, які ўзяў атрутныя пацеркі, не мог прачытаць паперку, што ляжала побач, ён не хадзіў у кіно і нічога не зразумеў бы з абвестак па радыё і тэлебачанні. Гэта быў першакласнік Джоні Тэйн, якога прывабілі прыгожыя колеры і які, калі маці не глядзела, хуценька ўзняў шкло, схапіў пацеркі бруднай насоўкай і сунуў у кішэню. Хутка
    маці павяла яго дадому, дзе ён забыўся на тое, што здарылася.
    Джоні быў у школе, калі наступнай раніцай пазванілі ў дзверы. Гэта быў служачы кампаніі «Гуд Віл», які прыйшоў па старое аддзенне. Місіс Тэйн заўсёды аддавала ім старыя рэчы.
    — Пачакайце хвіліначку,— сказала яна.— У мяне ёсць яшчэ нагавіцы майго сына. Я толькі цяпер заўважыла, што яны зусім падраліся. Вазьміце іх.
    Яна не хацела затрымліваць служачага і таму не глянула ў кішэні.
    У краме перш за ўсё прагледзелі кішэні і знайшлі гумку, два коркі, пені на шчасце і брудную насоўку, у якой нешта было.
    Як усе служачыя кампаніі, прыёмшчык быў інвалідам. У яго не было правай рукі, замест яе ён карыстаўся жалезным пратэзам, якім і выняў пацеркі.
    — Глядзі,— сказаў ён памочніку,— можа, гэта He­rnia каштоўнае і трапіла сюды памылкова?
    — Патэлефануй таму, хто даў нагавіцы, і спытайся,— адказаў той.— Я зараз пагляджу нумар.
    — He,— адказала місіс Тэйн,— у мяне не было пацерак. Калі вы знайшлі іх у Джоні, дык гэта танная рэч. Можа, ён выменяў іх у каго-небудзь ці знайшоў. Выкіньце іх ці прадайце.
    Пацеркі прынеслі ў гандлёвую залу ў куфэрку з іншай таннай біжутэрыяй.
    — О, якія прыгожыя! Я лічу, мы можам прадаць іх за цэлы долар. Трэба пакласці іх на лепшае месца.
    Прадаўшчыца працягнула была руку, тут жа прыняла яе і пачырванела. Жанчына ўспомніла, што містэр Бэроўз не любіў, калі хто-небудзь прыгадваў яго пратэз. Яна адчыніла вітрыну і адвярнулася, каб не глядзець, як містэр Бэроўз пакладзе пацеркі пад шкло побач са штучнымі перламі.
    Праз тры гадзіны ў краму зайшлі дзве сакратаркі, каб паглядзець адзенне, і спыніліся каля вітрыны з пацеркамі.
    — Глядзі, Арлен, якія прыгожыя! — сказала адна з іх.— Я б хацела мець такія! Колькі яны каштуюць?
    — Долар,— адказала прадаўшчыца.
    Сяброўка пацягнула яе прэч.
    — Ты звар’яцела, Сандра. Ты можаш купіць яшчэ лепшыя за палову кошту і новыя. Ты ж хацела паглядзець паліто, хадзем.
    Сандра вагалася.
    — Ну, можа, я хаця прымераю іх,— сказала яна. Прадаўшчыца адчыніла вітрыну.
    — Хадзем,— настойвала Арлен.— У нас мала часу.
    I яны пайшлі.
    * * *
    Джоні Тэйн прыйшоў са школы і пабег у кухню, дзе маці нешта прасавала.
    — Гэй! — абвясціў ён.— У мяне ёсць дзяўчына. Яна сядзіць са мной за адной партай.
    — Цудоўна, Джоні,— усміхнулася місіс Тэйн.— А яна прыгожая?
    — Яна рудая. Яе завуць Сэлі. Можна ўзяць сандвіч?
    — Безумоўна.
    — Слухай! Я толькі што ўспомніў. Я падару ёй пацеркі, якія я ўчора знайшоў у... знайшоў.
    — Пацеркі?
    — Прыгожыя, шматкаляровыя. Я... знайшоў іх.
    — О, дарагі,— сказала місіс Тэйн,— яны, пэўна, былі ў кішэні тваіх нагавіцаў, якія я аддала сёння раніцай. 3 фірмы патэлефанавалі наконт пацерак, і я сказала, каб яны прадалі іх.
    Раптам яна здрыганулася: успомніла абвестку па тэлебачанні.
    — О Божа! — крыкнула яна і пабегла да тэлефона.— «Гуд Віл»? Гэта місіс Тэйн. Я б хацела пагаварыць з чалавекам, які знайшоў пацеркі ў кішэні нагавіцаў майго сына. Гэта вельмі важна.
    Пасля невялікай гутаркі яе злучылі з прадаўшчыцай.
    — Пацеркі? А, я ведаю, што вы маеце на ўвазе. Але я толькі што прадала іх.