• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    1 Варыянт гамбіту, вядомы яшчэ з XV стагоддзя, упершыню прааналізаваны польскім шахматыстам Мануэлем Кізерыцкім (1805— 1853).
    шаў супрацьстаянне гэтаму дасканаламу наступу? Хто ж гэта быў за хлопец, як яго звалі? Зюскінд1? He. Шакаладэнторт? Ды не! Вядомы майстар шахмат з мінулых стагоддзяў... Хто ж гэта быў? Андэрсан2? He. Морфі3? He. Пілгер4? Гэта быў тэарэтык...
    Крайбіх больш ужо не вытрымліваў... Ён яшчэ раз пільна аглядзеў забітага. У адной руцэ — чорны кароль, у другой — тры кавалкі цукру... Што тут больш істотнае? Цукар ці кароль? Ці меў рацыю Хохрайцпойнтэр, які цяпер шукае Свіфта, каб таго арыштаваць? «Кусмаўль,— думаў Крайбіх,— твая смерць тыпова безнадзейная справа. Але ты вырашыў задаць нам маленьхі рэбус, і за гэта табе трэба быць удзячным. Мой божа, якое сумнае жыццё! Хіба варта шукаць твайго забойцу, Кусмаўль? Ніхто не заўважыў тваёй адсутнасці, ніводная з тваіх сябровак, як выдатна сказаў Поспішыл. Ты не зрабіў нічога добрага ў сваім жыцці, па тваім твары відаць, што ты падманваў людзей, спакушаў жанчын, што ты — шантажыст, а я вымушаны шукаць твайго забойцу. Ну што ж, абавязак ёсць абавязак. I потым, калі я не разгадаю твой маленькі рэбус з «Каралём цукрам», ты, пэўна, будзеш смяяцца з мяне там, дзе цяпер блукаеш».
    Прыцемкі сталі гусцейшымі. Крайбіх падняўся, запаліў святло. Мярцвяк усё яшчэ выцягваў свае напалову сціснутыя кулакі ўгору...	•
    Хто ж знайшоў супрацьстаянне гамбіту Кізерыцкага?..
    Крайбіх яшчэ раз схіліўся над забітым, расшпіліў кашулю. Рана была маленькая, з роўнымі вострымі краямі... Як ад скальпеля, думаў Крайбіх. Ен падышоў да дзвярэй, расчыніў іх і спусціўся па сходах.
    — Як выглядае пан Свіфт? — спытаўся ён у парцье.
    — Пан Свіфт? Ён малы, стары, у яго калоцяцца калені і рукі... .
    — Так, так,— толькі і сказаў Крайбіх, нацягваючы свае лайкавыя пальчаткі.
    У пастарунку ён загадаў прынесці спіс дактароўспецыялістаў Вены. Ён прабегся па імёнах, ускочыў
    ' 3 ю с к і н д — Siipkind — (Sup — салодкі, Kind — дзіцё).
    2 Андэрсан Адольф (1818—1879) — вядомы нямецкі шахматыст.
    3 Морфі Пол Чарлз (1837—1884) —амерыканскі майстар, лепшы шахматыст свайго часу.
    4 П і л г е р — шахматыст.
    і далонню правай рукі моцна стукнуў сябе па лбе.
    — Вядома! — сказаў ён.— Вядома! Каралеўская гульня! Кароль шахмат! Майстар! Шахматны майстар! Цукровы майстар!
    I зноў ляснуў сябе па лбе.
    У гэты час дзверы расчыніліся і ў пакой зазірнуў спалоханы Хохрайцпойнтэр. Ён ціха заўважыў:
    — Я заўсёды верыў, што пан саветнік дасць плюху гэтым паршыўцам. (Трэба заўважыць, плюха — гэта для Вены вельмі абразлівы выраз.)
    — А, Свіфт, дарагі Хохрайцпойнтэр? — спытаўся Крайбіх.
    — Свіфт з’яўляецца кур’ерам англійскага пасольства. Ён тут у аўто. Я хацеў запытацца, ці трэба выклікаць пагранічнікаў?
    — Няма неабходнасці... Частуйся цыгарэтай, дарагі Хохрайцпойнтэр...
    Гэта было вельмі шчодра, таму што цыгарэты «Драма» каштавалі тады...
    * * *
    — Можна сустрэцца з панам прафесарам? — спытаўся Крайбіх.
    — Я спадзяюся...— адказаў слуга.
    — Гэта вельмі важная справа. Паведаміце, я — камісар Крайбіх.
    Пан прафесар насіў чорны сурдут і белую камізэльку, але ягоная белая барада была нават бялейшая за яе. Пан прафесар нерваваўся. Ён сказаў тое, што ў падобнай сітуацыі, відаць, сказаў бы кожны.
    — Чым абавязаны шчасцю бачыць пана?
    — Пан прафесар,— сказаў камісар Крайбіх,— чаму вы забілі гэтага нягодніка?
    — Я? Нягодніка? Забіў?
    — He бойцеся, пан прафесар,— ветліва сказаў Крайбіх,— ёсць людзі радыя, што Кусмаўль на тым свеце. А для мяне — велізарнае задавальненне разгадаць рэбус, які задаў мне забіты. Ён вельмі трапна выдаў імя забойцы.
    — Так? Як жа?
    — Цукар у адной руцэ, шахматны кароль — у другой.
    — I...
    — I чорныя гулялі працяг гамбіту Кізерыцкага.
    — Прабачце, калі ласка, пан камісар, але я сапраўды не маю часу.
    — Вы, пан прафесар, Цукерторт, доктар-спецыяліст па дыябеце...
    — Так, ну і...
    — У мінулым стагоддзі жыў чалавек, вядомы шахматыст, яго таксама звалі Цукерторт. Нябожчык Кусмаўль (хаця яшчэ пад пытаннем, ці сапраўднае гэта прозвішча) добра ведаў гэтае імя. Кароль, майстар, чыё імя пачынаецца са слова цукар. А цяпер скажыце мне, чаму вы забілі яго? Я не маю намеру вас арыштоўваць, я ўпэўнены, вы мелі права гэта зрабіць. Справа будзе скасавана. Але зрабіце мне ласку, скажыце, чаму вы яго забілі?
    — Чаму я забіў гэтую свінню? Чаму? — I твар над белай барадой зрабіўся вогненна-чырвоным.— Таму, што гэты нягоднік замест інсуліну — адзінага, адносна бясшкоднага сродку пры цяжкіх выпадках цукровай хваробы — пастаўляў мне звычайную ваду. Таму, што ў мяне былі ўжо два цяжкія выпадкі сепсісу з-за гэтага.
    — Так, так,— сказаў камісар Крайбіх. Ён развітаўся і выйшаў. Па дарозе ён яшчэ раз спыніў свой позірк на шыльдзе.
    «Праф. Доктар Рэгіс Цукерторт, спецыяліст па абмену рэчываў».
    «Але ж да ўсяго яшчэ і «Рэгіс», родны склон ад «Рех», а ў гімназіі я вывучаў, што «Рех» — гэта па-латыні кароль. Ну, гэта ўжо занадта!»
    Камісар Крайбіх нацягнуў, ківаючы галавой, свае лайкавыя пальчаткі, выйшаў на вуліцу і раскрыў парасон, бо зноў пайшоў дробны дождж.
    Паступова ён згубіўся ў натоўпе, а з акна за ім назіраў чалавек з белай барадой, які, мабыць, упершыню на сваім доўгім медыцынскім жыццёвым шляху задумаўся над іншымі праблемамі.
    ЖОРЖ СІМЯНОН
    ЗАМАК ЗНІКЛЫХ
    Першае ўражанне, больш ці менш моцнае ў залежнасці ад выпадку, заўсёды застаецца для мяне самым жывым успамінам: той момант, калі яшчэ не ведаеш нічога, калі маеш толькі фрагментарныя, агульныя даныя, якія атрымала паліцыя, калі мяркуеш пра дзеючых асоб па іх тэмпераменце, калі з’яўляешся ў новым месцы, якое, часцей за ўсё, не ведаеш.
    Цябе чакае мітусня. Горад ці вёска ўсхваляваныя. I ў гэтым хваляванні прыхаваныя інтарэсы, якія неабходна выявіць.
    Сыходзіш з цягніка ў пэўнай наструненасці, нібы кідаеш косці для гульні на стол.
    Аднойчы я завёў гаворку пра гэта з G7, і ён толькі кінуў:
    — Літаратура...
    Але ж ёсць доказ таго, што ён пачуваецца, як і я,— у такія моманты заўсёды маўчыць.
    Гэтым разам дэкарацыі і абставіны драмы ўражвалі. Здарэнне патрабавала, каб мы былі на месцы ў сем гадзін вечара, а ў кастрычніку ў такі час ужо цёмна.
    Спачатку старэнькім аўтобусам мы заехалі з горада да мястэчка. Як толькі скіравалі да замка, людзі, якія чакалі нас, пайшлі следам, але трымалі пэўную дыстанцыю.
    Было дзіўна, што G7 нікога ні пра што не распытваў. Ён адразу пайшоў да мэты і не звяртаў увагі на сялян, якія, вядома, нешта мелі сказаць.
    Загарадная мясцовасць уначы. Палёты птушак, дзіўныя гукі, як на вуха гараджаніна. Потым цёмная алея, па краях — таполі, што гнуцца ад ветру. У канцы алеі чорны аб’ём: невялікая вежа, што ўразаецца ў нізкія шэрыя аблокі, у акне бачна кропка святла.
    @ Пераклад з французскай Святаслава Семяніцкага.
    Цені ішлі следам за намі. Здаецца, усё мястэчка ішло па нашых слядах, маўклівае і безаблічнае на адлегласці...
    Нарэшце грукнуў малаточак, які G7 падняў і цяжка апусціў.
    Мы мусілі чакаць не менш як пяць хвілін. I я ўспамінаю, што мой кампаньён трымаў руку ў кішэні, куды меў звычку класці свой рэвальвер. Мы не маглі ведаць, што нам прызначалася.
    А тое, што ведалі, выдавала нейкай жахлівай фантасмагорыяй або вар’яцтвам, карацей, справа палягала вось на чым: тры чалавекі раптам зніклі з замка, на ганку якога мы стаялі. А чацвёрты абвінавачваўся ў трайным злачыкстве.
    Але гэты чацвёрты быў уладальнікам замка — графам дэ Бюкам. Ён, як казалі, па загадкавых для нас прычынах, забіў сваіх слуг.
    Мы заўважылі яго ў акне. Вадзіцель аўтобуса папярэдзіў нас, што ён, напэўна, будзе страляць. Але ён гэтага не зрабіў. Праз некаторы час дзверы адчыніліся. У змроку хола мы згледзелі высокую постаць.
    — Паліцыя, я мяркую? Заходзьце, калі ласка, панове.
    Дзверы за намі зачыніліся. Потым адчыніліся другія, і мы апынуліся ў гатычнай бібліятэцы. Граф быў вялікага росту, меў бледны твар і стомлены позірк; наогул у ім была нейкая стомленасць, што надавала паважны выгляд. Ен не запрасіў сесці, а паказаў нам на крэслы. Потым без пераходу, нядбайна кідаючы словы, пачаў расказваць:
    —Я чакаў вас... бо ведаў, што гэтае быдла,—ён кіўнуў на парк, дзе маўкліва стаялі сяляне,— зацікавіцца маімі справамі.
    За ўвесь час ён не прысеў, мераў шырокімі крокамі пакой.
    — Каб мы сутыкнуліся ў Мексіцы, я б вам не адчыніў, а даслаў бы колькі куль буйнога калібру. Таму што там я меў звычку сам займацца сваімі справамі. Але трэба зноў прывыкаць да Францыі і яе нораваў. Ці магу я ўсё ж даведацца, якое званне пан мае ў паліцыі?
    ■ — Інспектар...— адказаў G7.
    — Гэтага дастаткова, каб мне не давялося яшчэ разоў дзесяць расказваць сваю гісторыю перад асобай усё вышэйшай у паліцэйскай іерархіі? Я ненавіджу фармальнасці... Я пражыў дваццаць пяць гадоў у адным
    з самых пустэльных куткоў свету, у дэльце Рыа-Грандэ, і магу запэўніць, што калі там да мяне прыходзіў хтонебудзь, каб узяць ад імя ўрада падаткі, то яму даводзілася выбіраць паміж куляй у галаву і ўцёкамі.
    Калі я пакідаў Францыю, мае фінансы былі зруйнаваныя. Заставаўся толькі вось гэты стары замак, які быў сам адно руіны. Я ўзяў с сабою аднаго слугу, Вашэ, ён заставаўся са мною да апошняга часу. Чым я толькі там не займаўся: гадаваў быдла і шукаў золата, вырабляў каўчук і вырошчваў экзатычныя расліны. А скончыў тым, што знайшоў радовішча срэбра і зрабіўся вельмі багаты...
    Я ўжо згадваў пра сваю адзіноту. У нашай кампаніі, а яна вартая менавіта такога азначэння, былі я, Вашэ і яшчэ тры чалавекі, якія з’яўляліся адначасна і маімі кампаньёнамі па прыгодах і маімі слугамі. Хуан — іспанец... Моцны галандзец — Петар. Нарэшце, падобны да чалавека па-за законам,— Джон Сміт. Мы заўсёды былі разам. Разам пілі, гулялі ў карты. Разам, калі нам рабілася сумна, ехалі на конях у суседні горад за семдзесят міль.
    Калі мне мінула пяцьдзесят гадоў, прыйшла туга па радзіме. I я вярнуўся. Уладкаваўся тут са сваімі чатырма людзьмі. I нарэшце вось што зрабіў Вашэ — збег і, вядома, прыхапіў з сабою некалькі тысяч маіх франкаў. Я не падаваў скаргі. Гэтая гісторыя не для французскай паліцыі...
    Праз тры тыдні я адчуў сябе блага. Да мяне прыйшоў лекар, які нічога не ведаў пра маё жыццё. Ён сказаў, што ў мяне слабае сэрца і нават нязначнае хваляванне можа забіць мяне...