• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    Усё пасуе. Пасля той авантуры ў панядзелак увечары, калі напісала Джо, патрабуючы неадкладных уцёкаў, спрабавала прыспешыць сваю загартоўку і занадта хутка павялічыла дозу, ужыла зашмат. Таму кляла Джо, бо гэта быў ягоны план.
    — Магчыма, і сапраўды перабольшыла дозу,— згадзіўся Стары,— але неабавязкова. Ёсць людзі, якія здольныя выпрацаваць у сябе загартоўку супраць вялікіх доз мыш’яку без складанасцяў, гэта як прыродны дар, уласцівасць арганізма. А нармальны чалавек, які паспра-
    баваў бы зрабіць тое самае, што Сью Гэмбльтон, скончыў бы так, як яна. Атручваўся б паволі, атрута акумулявалася б і ўрэшце выклікала б смерць.
    * * *
    Праз шэсць месяцаў Бэйб Мак-Клор быў страчаны на шыбеніцы за забойства Голі Джо Уэйлза.
    
    ФРЫДРЫХ ГЛАЎЗЕР
    КАРОЛЬ ЦУКАР
    Ледзь толькі камісар Крайбіх з’явіўся на месцы злачынства, ён зразумеў — гэта тыпова безнадзейная справа. На падлозе ляжаў чалавек з крывавай нажавой ранай у грудзях. Паводле пашпарта, гэта быў Якаб Кусмаўль, выхадзец з Рыгі. Але, магчыма, звалі яго не Якаб Кусмаўль і, магчыма, родам ён быў з Будапешта ці іншага горада: у гэтых людзях ніколі нельга быць упэўненым... I камісар Крайбіх уздыхнуў. Пасля сусветнай вайны мінула чатыры гады, Вена згаладалася, увесь свет спекуляваў. Крайбіх уздыхнуў і падумаў, што, калі б захавалася старая манархія, ён, напэўна, быў бы цяпер прыдворным саветнікам.
    Забіты ляжаў каля стала. На ім стаяла шахматная дошка з фігурамі: распачатая партыя. Каля дошкі дзве філіжанкі з чорнай кавай, напалову адпітыя, побач з імі — два срэбныя сподачкі для цукру. Другі — пусты.
    Але на паддозе ляжаў Якаб Кусмаўль і трымаў у правай руцэ чорнага шахматнага караля, у левай — чатырохкутны пакецік з цукрам, відавочна, той самы пакецік, які раней ляжаў на срэбным сподку, цяпер пустым?
    — Ці адразу надышла смерць? — спытаўся камісар Крайбіх у судовага доктара.
    — Мяркую, праз дзве-тры хвіліны...
    — Ён быў яшчэ ў свядомасці?
    — Напэўна ж... Бо гэта вельмі моцны чалавек, можаце мне паверыць, пан саветнік.
    — To, можа, невыпадкова ён трымае ў руках гэтыя рэчы?
    — Напэўна... Але якія? Чорнага караля і пакецік. з цукрам? Што гэта азначае?.. Вы разумееце, пан саветнік?
    © Пераклад з ііямецкай Касі Камоцкай.
    — Вядома,— адказаў камісар, якому доктарава «саветнік» лашчыла вуха.
    — Магчыма, забіты хацеў падаць нам знак. Знак, па якім мы зможам знайсці забойцу. Разумееце, пан доктар? Калі толькі гэты цукар нешта азначае...
    — I шахматная фігура,— наважыўся дадаць паліцыянт Хохрайцпойнтэр, які дагэтуль моўчкі стаяў побач. У яго былі зморшчаны лоб і рэдкія рудыя вусы.
    — Так,— сказаў камісар,— чорны кароль. Я ведаю караля Ліра і ведаю, як звалі ўсіх каралёў у Шэкспіра: Генрых, Рычард... Я таксама ведаю караля Отакара'. Але кароль цукар?
    Доктар развітаўся. Камісар Крайбіх доўга вывучаў распачатую партыю. Паліцыянт Хохрайцпойнтэр паводзіў сябе ціха. Урзшце ён прашаптаў:
    — Я магу паклікаць кельнера?
    Крайбіх кіўнуў. Ён дэталёва аглядзеў нябожчыка. Той быў зусім несімпатычны: трайное падбароддзе, бляклая скура, нізкі лоб і рудыя вусы. Нават смерць не пакінула знаку велічы на ягоным твары.
    Крайбіх абышоў забітага і накіраваўся да другога стала, які стаяў недалёка ад акна. На стале ляжалі паперы, рахункі, накладныя, дзелавыя лісты: «У адпаведнасці з Вашай замовай ад 15 кастрычніка маем гонар Вам прапанаваць...» Пацёрты, набіты партаманет. Крайбіх адкрыў яго: турэцкія фунты, швейцарскія франкі, долары, англійскія фунты, два чэкі. Крайбіх машынальна падлічыў грошы і ўздыхнуў, падумаў пра свой заробак, які ён атрымліваў у інфляцыйных купюрах. Яшчэ раз пільна аглядзеў грошы перад тым, як пакласці іх на стол, і тут заўважыў шматок паперы. Ён паднёс яго да святла. Бязгучна падышоў паліцыянт Хохрайцпойнтэр. Шматок паперы аказаўся фрагментам нейкай французскай газеты. На адным баку было паведамленне астролагаў, але артыкул быў незавершаны. На другім баку чырвоным алоўкам пазначаны артыкул: «Рацыянальнае лекаванне дыябету, прафесар Дуранд».
    Гэта, відавочна, было паведамленне пра кнігу аб лячэнні цукровай хваробы. Позірк Крайбіха перанёсся ад назвы артыкула да стала. Двое гулялі за сталом у шахматы і пілі каву, але абодва каву не саладзілі. Адзін, магчы-
    1	Кароль Отакар— герой драмы Франца Грыльпарцэра «Шчасце і канец караля Отакара» (1825).
    ма, забойца, пакецік з цукрам пакінуў некранутым на маленькім срэбным сподку. Але Кусмаўль перад тым, як упасці з крэсла, чамусьці спешна схапіў левай рукой свой пакецік, тым часам, як правая рука... Але лепш па чарзе. Левай рукой Кусмаўль схапіў цукар, забойца падняўся, спакойна выйшаў, потым Кусмаўль паваліўся на падлогу, скамянеў у нейкай дзіўнай паставе: абедзве рукі, пачынаючы ад локця, былі паднятыя вертыкальна. Левая рука трымала пакецік цукру, правая — чорнага шахматнага караля.
    Павярховы кельнер Поспішыл Отакар (жанаты, жыве па адрасе: Марыаліфэрштрасэ, 45) не адчуваў асабліва глыбокай павагі да забітага... «Ен піў,— далажыў кельнер,— кожную ноч забаўляўся з сяброўкамі...» але пра гэта ён, Поспішыл, гаварыць не хоча. Да таго ж Кусмаўль быў хворы на дыябет. Яму нельга было есці печыва. Ён кансультаваўся ў спецыяліста, які аднойчы прыходзіў сюды. Шчодры пан: цыліндр, белая кашуля, шыкоўная белая барада, але імя ён успомніць не можа.
    — Так, пан саветнік,— сказаў кельнер Поспішыл, які здаваўся вельмі згаладалым,— лепей не ўблытвацца ў гэтую справу, таму што гэты чалавек меў вялікія сувязі. Я вам скажу, яго наведваў кіраўнік амерыканскай дэлегацыі, і яны пра нешта размаўлялі па-англійску. Шгодзень у яго бывалі туркі, аргенцінцы, рускія і іншыя падазроныя асобы. Так што, калі вы хочаце ведаць маё меркаванне, пан саветнік, гэта быў падазроны чалавек.
    — Так, — сказаў камісар Крайбіх і прыгладзіў свае белыя бліскучыя валасы,— так, мой дарагі Поспішыл, я і сам гэта зразумеў. Я з самага пачатку сказаў, што гэта тыпова безнадзейная справа. Хіба я гэтага не казаў?
    Хохрайцпойнтэр моўчкі кіўнуў.
    — Вы можаце ісці, Поспішыл... Хаця не, яшчэ пачакайце. Цукар можна было б растлумачыць, ці не праўда, Хохрайцпойнтэр? Вось паглядзіце на газетную выразку: «Як лечыць цукровую хваробу французскі прафесар па прозвішчы Дуранд». Вядома, што хворыя на дыябет, якім цукар забаронены, адчуваюць моцную прагу да яго. I Кусмаўль, калі зразумеў, што памірае, спешна схапіў пакецік цукру для таго, каб выканаць сваё апошняе жаданне. Ці не праўда? Як вы лічыце, Хохрайцпойнтэр?
    Камісар Крайбіх не зносіў манеру маўчаць.
    — Адказвайце, калі ў вас пытаюцца,— рэзка сказаў ён.
    Паліцыянт тайнай паліцыі Хохрайцпойнтэр не адказаў, ён задаў пытанне, але не камісару, а кельнеру Поспішылу:
    — 3 кім звычайна пан гуляў у шахматы?
    — Часцей за ўсё са Свіфтам, англічанінам. Пан... э... забіты казаў, што Свіфт — адзіны, хто добра гуляе. Іншыя — смаркатыя хлопчыкі.
    — I пан Свіфт быў тут пасля паўдня?
    — Так, ён прыйшоў а палове чацвёртай. Потым Кусмаўль... э-э... нябожчык пазваў мяне і заказаў дзве філіжанкі кавы з малаком.
    — Дзве філіжанкі кавы з малаком? А дзе ж малако?
    — Яно скончылася, і таму я прынёс дзве маленькія філіжанкі чорнай кавы. I тады пан Кусмаўль на мяне злосна накрычаў, чаму я прынёс цукар, таму што ён таксама хворы на дыябет...
    — Так, так,— толькі і сказаў паліцэйскі тайнай паліцыі Хохрайцпойнтэр.
    — Вы можаце ісці, Поспішыл,— дазволіў камісар,— хаця не, пачакайце. Ці бачылі вы, як адыходзіў Свіфт?
    — Так, пан саветнік, у тры чвэрці на чацвёртую я яшчэ яго бачыў, нехта патэлефанаваў яму.
    — А Кусмаўль быў яшчэ жывы?
    — Гэтага я не ведаю. Злітуйцеся, пан саветнік, я сапраўды нічога не ведаю. Я пагрукаў у дзверы, сказаў: «Пана Свіфта да тэлефона». Пачуў у адказ: «Jes, jes»1. Дзверы раптоўна адчыніліся. Я хуценька адбег, таму што, ведаеце, пан саветнік, Кусмаўль вельмі не любіў, калі я заходзіў у ягоны пакой, і аднойчы ён...
    — Гэта мяне не цікавіць, Поспішыл.
    — Аднойчы ён шпурнуў у мяне пустою пляшкаю... Ну дык вось, пан Свіфт падышоў да тэлефона, пачаў размаўляць па-англійску. Я нічога не зразумеў. А потым ён пайшоў. Мне загадаў перадаць Кусмаўлю, што не мае магчымасці дагуляць партыю... Але я спазніўся, не змог адразу пайсці да пана Кусмаўля, у мяне было шмат працы, мяне выклікалі іншыя кліенты. Хіба пан саветнік не ведае, як нам цяжка цэлы дзень бегаць, а гэтыя спекулянты такія скнары, так мала даюць зверху.
    — Ну добра, Поспішыл, і калі вы зайшлі ў пакой?
    — Ужо а палове на пятую, пан саветнік. Кусмаўль... э-э... забіты — ніхто не ведае, ці сапраўднае гэта імя,
    1 Yes — так (англ.).
    аднойчы я чуў, яго называлі зусім інакш — ...забіты ляжаў вось тут, на падлозе, а я патэлефанаваў у паліцыю.
    — Здаецца, вас клічуць Отакар, Поспішыл?
    — Так, што здаецца, пан саветнік. Так, Отакар, як і майго дзеда...
    — Кароль Отакар, шчасце і смерць... — мармытаў камісар Крайбіх.
    — Што загадаеце, пан саветнік?
    — Нічога, Поспішыл. Так называецца п’еса Вінэра Грыльпарцэра, але вы не ведаеце.
    — He, пан саветнік. Кліента з такім прозвішчам у гэтым гатэлі ніколі не было.
    — У вас ёсць нож, Поспішыл? «Чорны кароль... Кароль Отакар... А пры чым тут цукар?.. Але ж Свіфт быў таксама хворы на дыябет. Магчыма, Хохрайцпойнтэр меў рацыю, калі падазраваў Свіфта. Але Свіфт... Свіфт не напісаў ніякай драмы пра каралёў, а толькі гэтую гісторыю пра падарожжа... Гулівера? Так, Гулівера...» — Гэтыя думкі пракручваліся ў галаве Крайбіха.
    — У вас ёсць нож, Поспішыл? — запытаў ён яшчэ раз.
    — Толькі сцізорык, пан саветнік,— і пан Поспішыл паказаў у збянтэжанай усмешцы свае папсаваныя зубы.
    — Пакажыце!
    — Калі ласка, хвілінку! — I Поспішыл выцягнуў з чорных зашмальцаваных штаноў кароткі, маленькі, як мезенец, ножык.
    Крайбіх аглядзеў яго, потым раскрыў. Лязо было вышчарбленае, метал пакрыўся ржою. Крайбіх паціснуў плячыма:
    — Вы можаце ісці, Поспішыл.
    — Рады быў служыць пану, пан саветнік.
    I Поспішыл знік так жа бязгучна, як да гэтага знік паліцыянт Хохрайцпойнтэр.
    Крайбіх пачаў вывучаць расклад фігур.
    Пан Свіфт, пэўна, гуляў белымі? Белыя згулялі каралеўскі гамбіт. Чорныя прынялі гульню. Колькі хадоў зрабілі абодва? Самае вялікае — дзесяць. Белыя адкрылі каня, спрабавалі згуляць старадаўні кізерыцкі гамбіт1. Але чорныя ведалі працяг — гэта відавочна. Хто вынай-