• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    Я слухаў дзяўчыну, ледзь схіліўшы галаву, каб пазбегнуць удару з правай ад Джо. Я выкруціў яму левую руку назад, сцягном стрымліваў ягонае калена, а левую далонь убіў яму пад бараду. Толькі збіраўся паказаць яму што-небудзь з каратэ, як ён перастаў тузацца і заенчыў.
    — Усё раскажу.
    — Абы хутка,— згадзіўся я, пусціў яго і трохі адсунуўся.
    Мужчына расціраў сваю руку і злосна глядзеў на дзяўчыну. Назваў яе чатырма непрыстойнымі азначэннямі, з якіх «дурная ідыётка» было самым лагодным, і дадаў:
    — Ён блефаваў з нашым арыштам. Хіба не разумееш, што стары Гэмбльтон не марыць пра такую рэкламу?
    I гэта было падобна да праўды.
    Ён сеў на канапу, усё яшчэ расціраў руку. Дзяўчына заставалася на ранейшым месцы і кпліва смяялася.
    — Ну, усё як мае быць. Прызнавайцеся, толькі няхай гэта робіць адзін з вас,— сказаў я.
    — Ты ўсё ўжо ведаеш,— прамармытаў мужчына.— На мінулым тыдні я наведваў Бэйба і даведаўся пра тую справу. Шкада мне было марнаваць такі шанец.
    — Што Бэйб зараз робіць? — спытаў я.
    — He ведаю.
    — Усё яшчэ зашмат паліць?
    — He ведаю.
    — Менавіта.
    — Сапраўды. Калі ведаеш Бэйба, то ведаеш, што з яго нічога не выцягнеш.
    — Як даўно ён і Сью там сядзяць?
    — Хіба якія паўгода.
    — 3 кім зараз працуе?
    — He ведаю. Бэйб заўсёды збірае сабе групу толькі на адну працу.
    — Як яму шанцуе?
    — He ведаю. Там заўсёды ёсць і выпіць, і закусіць.
    Праз паўгадзіны такога дыялогу я зразумеў, што зашмат не даведаюся.
    Я пайшоў да тэлефона ў калідоры і патэлефанаваў у агенцтва. Хлопец з цэнтральнай паведаміў мне, што Мак-Мэн знаходзіцца ў пакоі дэтэктываў. Я папрасіў, каб яго сюды прыслалі, і вярнуўся ў салон. Джо і Пегі адскочылі адзін ад аднаго, калі я ўвайшоў.
    He прайіпло і дзесяці хвілін. як прыбыў Мак-Мэн. Я адчыніў яму і сказаў:
    — Гэты тып гаворыць, што яго прозвішча Джо Уэйлз, а дзяўчына — Пегі Кэрал. Заспеў іх, калі спрабавалі вымантачыць грошы, але дамовіўся з імі. Займаюся зараз гэтай справай. Застанься з імі. Ніхто не павінен адсюль ані выйсці, ані зайсці, і толькі ты можаш падыходзіць да тэлефона. За акном пажарныя сходы. Акно зачынена, і лепш яго не адчыняць. Калі ўсё будзе добра, адпусцім іх, але калі пачнуць нешта вырабляць без мяне, то можаш рабіць з імі што заўгодна.
    Мак-Мэн згодна кіўнуў і паставіў крэсла паміж Джо, Пегі і дзвярыма. Я ўзяў капялюш.
    — Гэй, не выдавай мяне Бэйбу. Мы ж дамовіліся,— крыкнуў Джо Уэйлз.
    — Толькі калі буду вымушаны гэта зрабіць.
    — Лепш ужо сесці ў турму,— сказаў ён.— Там бяспечней.
    — Зраблю што змагу,— я паабяцаў,— але атрымаеш па заслугах.
    Ідучы да «Святога Марціна» — усяго за колькі кварталаў ад кватэры Уэйлза — я прыдумаў, што буду ўдаваць Мак-Клору і дзяўчыне дэтэктыва з агенцтва, у якім падазраюць, што Бэйб удзельнічаў у рабунку банка ў Аламадзе на мінулым тыдні. He ўдзельнічаў у ім — супрацоўнікі банка дакладна апісалі таго, хто іх абрабаваў — і таму маё падазрэнне яго не настрашыць. Калі будзе даводзіць сваю невіннасць, то, можа, дазнаіося якой інфармацыі. Перш за ўсё я хацеў убачыць дзяўчыну, каб паведаміць пра гэта яе бацьку. У мяне былі падставы лічыць, што Бэйб і Сью не ведаюць, што бацька загадаў яе шукаць. Бэйб знаходзіўся на ўліку, і таму не было нічога дзіўнага, што хто-небудзь прыходзіць да яго і час ад часу спрабуе абвінаваціць.
    «Святы Марцін» быў невялікім чатырохпавярховым будынкам з чырвонай цэглы і месціўся паміж двума вышэйшымі за яго гатэлямі. У спісе жыхароў я знайшоў: Р. К. Мак-Клор, 313.
    Званок. Нічога. Званіў чатыры разы — без вынікаў. Я націснуў гузік з надпісам: наглядчык.
    Дзверы адчыніліся. Увайшоў. У дзвярах кватэры тут жа пры ўваходзе сгаяла моцная кабета ў пакамечанай баваўнянай сукенцы ў ружовыя паскі.
    — Ці жыве тут Мак-Клор? — спытаў я.
    — Трыста трынаццаць,— адказала яна.
    — Як даўно тут жыве?
    Падціснула свае тоўстыя вусны, паглядзела на мяне ўважліва, павагалася і ўрэшце сказала:
    — 3 чэрвеня.
    — Што вы пра іх ведаеце?
    Зноў завагалася, падняла ўверх бровы. Я падаў ёй сваё пасведчанне. Усё адбывалася так, як я і хацеў, усё пасавала да той гісторыі, якую я збіраўся расказаць наверсе.
    Яе твар, калі падняла яго над пасведчаннем, свяціўся ад цікавасці.
    — Заходзьце,— сказала шэптам і адступіла ў пакой.
    Зайшоў за ёй. Мы селі на канапу.
    — А што здарылася? — прашаптала.
    — Можа, нічога,— стасуючыся да яе, я таксама перайшоў на шэпт.— Ён сядзеў за ўзламаны сейф. Хачу з ім пагаварыць, бо, можа, мае дачыненне да нядаўняй справы. Нічога не маю супраць яго. Можа, апошнім часам і выправіўся.
    Я выняў яго фотаздымкі, у анфас і ў профіль, зробленыя ў турме Лівенворце.
    — Гэта ён?
    Узяла здымак ахвотна, кіўнула галавой і сказала:
    — Так, гэта ён.— Прачытала апісанне на адваротным баку і паўтарыла: — Гэта ён.
    — 3 ім жонка? — спытаў.
    Кіўнула энергічна галавой.
    — He ведаю яе,— сказаў я.— Як выглядае?
    Апісала дзяўчыну, якая магла быць Сью Гэмбльтон. He мог паказаць картку Сью; гэта адкрыла б мае сапраўдныя намеры, калі б Сью і Бэйб пра гэта даведаліся.
    Зноў спытаў яе, што ведае пра Мак-Клораў. Ведала няшмат: падаткі плацілі ў тэрмін, праводзілі нерэгулярны лад жыцця, часам ужывалі алкаголь, біліся.
    — Мяркуеце, яны зараз дома? — спытаў я.— Званіў, але ніхто не адамкнуў.
    6 Кінжал з крыламі
    161
    — He ведаю,— прашаптала.— He бачыла іх з пазаўчора, калі яны пасварыліся ўвечары.
    — Сур’ёзная сварка?
    — Такая, як заўсёды,
    — Можна спраўдзіць, ці дома яны?
    Няўпэўнена паглядзела на мяне.
    — 3-за гэтага не будзе ніякіх непрыемнасцей,— запэўніў я.— А ў выпадку, калі яны ўцяклі, то хацеў бы пра гэта ведаць, і, відаць, што вам таксама хочацца гэта ведаць.
    — Добра, я пагляджу.— Паляпала сябе па кішэні, у якой зазвінелі ключы.— Пачакайце мяне тут.
    — Я падымуся на чацвёрты паверх і там пачакаю дзе-небудзь у схованцы,— сказаў я.
    — Добра,— неахвотна згадзілася яна.
    На чацвёртым паверсе я застаўся каля ліфта. Кабета знікла за рогам у сёмым калідоры, пачуўся званок. Званіла тры разы. Потым пачуўся бразгат яе ключоў, і адзін з іх захрабусцеў у замку. Шчаўчок замка. Кабета павярнула клямку.
    Потым настала доўгая цішыня, якая раптоўна абарвалася крыкам, што запоўніў увесь калідор.
    Я выскачыў з-за рога, убачыў перад сабою адчыненыя дзверы, убег і зачыніў іх за сабой.
    Крык сціх.
    Я стаяў у невялікім цёмным перадпакоі; там былі яшчэ трое іншых дзвярэй. Адны былі замкнёныя. Другія вялі ў ванны пакой.
    Тоўстая даглядчыца стаяла ў парозе спінаю да мяне. Я адсунуў яе і ўбачыў тое, на што глядзела.
    У жоўтай піжаме, аблямаванай чорнымі карункамі, на ложку ляжала Сью Гамбльтон. Ляжала на спіне з рукамі, выцягнутымі над галавою; адна нага была падгорнута пад сябе, другая звісала з ложка, босы ступак кранаўся падлогі. Той босы ступак быў залішне белы, каб належаць жывому чалавеку. Твар у дзяўчыны быў таксама белы, толькі ад правага брыва да ніжняй пашчэнкі цягнулася прыпухлая чырвоная пляма, былі таксама драпіны на шыі.
    — Патэлефануйце ў паліцыю,— я даў даручэнне даглядчыцы, а сам пачаў аглядаць шафы, шуфляды і іншыя схованкі.
    Толькі надвячоркам я вярнуўся ў агенцтва.
    Папрасіў у архіве, каб спраўдзілі, ці не маем чаго на
    Джо Уэйлза і Пегі Кэрал, і ўвайшоў у кабінет да Старога.
    Той адклаў паперы, якія праглядаў, жэстам запрасіў, каб я сеў, і спытаўся:
    — Бачыў яе?
    — Так. Яна нежывая.
    — Ах, так,— сказаў Стары такім тонам, нібыта я паінфармаваў яго, што ідзе дождж, усміхнуўся, спакойна выслухаў маё апісанне візіту да Уэйлза і знаходкі нежывой Сью.
    — Нехта перад гэтым збіў яе; мела сляды на твары і на шыі,— падсумаваў я.— Але не гэта было прычынай смерці.
    — Мяркуеш, яе забілі? — спытаў ён з лагоднай усмешкай.
    — He ведаю. Доктар Джордан лічыць, што прычынай мог быць мыш’як. Менавіта яго ён імкнецца адшукаць. А ў кватэры знайшлося нешта забаўнае. Шчыльныя карткі шэрай паперы, закладзеныя ў кнігу, у «Графа Монтэ Крыста». Кніга загорнута ў газету з мінулага месяца і запхана ў кут за кухонную шафу.
    — Ага, ліпучка для мух з мыш’яком,— прамовіў Стары.— Так, як у справе Майбрэка і Сэданса. Калі пакласці такую картку ў ваду, то з яе распусціцца ад чатырох да шасці гранаў1 мыш’яку; дастаткова, каб забіць двух чалавек.
    — Я займаўся падобнай справай у Луісвіле ў 1916 годзе. Даглядчыца бачыла, як гэты Мак-Клор выходзіў учора, a 9.30 раніцы. Дзяўчына, пэўна, тады ўжо не жыла. He бачылі яго з таго часу. У тую ж раніцу суседзі чулі, як яны размаўлялі і што яна стагнала. Такое здаралася не ўпершыню, таму не звярнулі на гэта асаблівай увагі. Даглядчыца сказала мне, што папярэднім вечарам у іх таксама была сварка. Паліцыя яго шукае.
    — Ты сказаў паліцыі, хто яна такая?
    — He. Чым мы займаемся ў гэтай справе? Нельга расказваць ім пра Уэйлза і змаўчаць пра ўсё астатняе.
    — Баюся, што трэба будзе расказаць пра ўсё,— сказаў ён пасля ваганняў.— Патэлеграфуйце ў НьюЙорк.
    Я выйшаў з кабінета. У архіве мяне ўжо чакалі дзве газетныя занатоўкі. 3 першай я даведаўся, што 15 месяцаў таму Джозэф Уэйлз, ён жа Голі Джо, быў арыштава-
    1 1 гран — 0,065 грама.
    ны ў выніку скаргі нейкага фермера па прозвішчы Тумі, які сцвярджаў, што страціў 2 тысячы пяцьсот долараў у нейкай махінацыі, якую яму прапанаваў гэты Уэйлз з трыма іншымі мужчынамі. У другой занатоўцы пісалася, што справу скасавалі, паколькі гэты Тумі не з’явіўся ў суд — хутчэй за ўсё яго перакупіў Уэйлз, як гэта нярэдка здараецца, ён вярнуў яму частку грошай, а можа, і ўсё цалкам. Гэта было ўсё, што мелі ў архіве пра Уэйлза; пра Пэгі Кэрал не было нічога.
    Я вярнуўся ў кватэру Уэйлза. Дзверы адчыніў мне Мак-Мэн.
    — Што чуваць? — спытаўся.
    — Нічога, адны нараканні.
    — Вы цяпер задаволены? — спытаў з надзеяй Уэйлз. Дзяўчына стаяла каля акна, прыглядалася да мяне з непакоем.
    Я не адказаў.
    — Вы яе знайшлі? — спытаў Уэйлз.— Была там?
    — Так,— адказаў я.
    — Гэта добра,— узрадаваўся ён,— гэта значыць, што я і Пэгі невінаватыя, чыстыя, так? — Змоўк, аблізаў ніжнюю губу, далонню пацёр бараду і нервова спытаў: — Вы не выдалі нас, так?
    Я пахітаў галавой.
    Ён спыніў руку і спытаў з раздражненнем:
    — Што такое? Чаму вы сябе так трымаеце?
    Дзяўчына, якая стаяла за ім, дадала з горыччу:
    — Я ведала, што так будзе, ведала, што з гэтага не выкруцімся. Ну ты і спрытнюга!