Кінжал з крыламі
Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы
Выдавец: Полымя
Памер: 253с.
Мінск 1994
— О божа, я так баюся, што нават зараз...— ледзь не плачучы, ціха вымавіла міс Карнэбі.— Але ж, вядома, містэр Пуаро не зусім тое самае, што паліцыя...
Лэдзі Хогін заклапочана сказала:
— Так што, містэр Пуаро, вы павінны быць вельмі асцярожныя.
Эркюль Пуаро паспяшаўся супакоіць яе:
— Але ж я — я не паліцыя. I расследаванне буду праводзіць вельмі абачліва, вельмі спакойна. Можаце быць упэўненыя, лэдзі Хогін, з Шан Чангам анічога не здарыцца. Гэта я гарантую.
Абедзвюм лэдзі, як выглядала, палягчэла пасля тых магічных слоў.
— У вас тут ёсць гэты ліст? — працягваў Пуаро.
— He, было ўказана ўкласці яго разам з грашыма.
— I вы так зрабілі?
— Але.
— Гм... Шкапа.
— Але ёсць той павадок. Прынесці? — жвава абазвалася міс Карнэбі.
Яна выйшла з пакоя, і Эркюль Пуаро скарыстаў яе адсутнасць, каб задаць некалькі істотных пытанняў.
— Эмі Карнэбі? О, жанчына як мае быць. Добрая душа, хоць і неразумная, вядома. Я мела некалькіх кампаньёнак, і ўсе былі безгаловыя. Але Эмі па-сапраўднаму адданая Шан Чангу, і яна была страшэнна засмучана ўсёй гэтай гісторыяй, хоць і не дзіва: вісець над дзіцячай каляскай, занядбаўшы майго пястунчыка! Гэтыя старыя дзеўкі ўсе трохі чокнутыя: гатовыя маліцца на кожнае дзіця. Але я поўнасцю перакананая, што яна не мае ніякага дачынення да крадзяжу.
— Так,— пагадзіўся Пуаро,— на гэта непадобна. Але ж сабака знік тады, калі яна апекавалася ім, дык трэба цалкам пераканацца ў яе сумленнасці. Ці даўно яна з вамі?
— Амаль год. ёй далі цудоўныя рэкамендацыі. Яна была са старой лэдзі Хартынгфілд аж да смерці апошняй — дзесяць год, я мяркую. Потым нейкі час даглядала нямоглую сястру. Увогуле яна цудоўнае стварэнне, але зусім безгаловая, як я ўжо казала.
Вярнулася Эмі Карнэбі, трохі болып задыханая, як раней, дастала перарэзаны сабачы павадок, які яна ўручыла Пуаро з найвялікшай сур’ёзнасцю, пазіраючы на яго з надзеяй і чаканнем.
Пуаро ўважліва агледзеў павадок.
— Mats oui1, несумненна ён быў перарэзаны.
Абедзве жанчыны па-ранейшаму са спадзяваннем чакалі.
— Я пакіну гэта сабе,— сказаў ён і паважна паклаў павадок у кішэню. Абедзве жанчыны з палёгкай уздыхнулі. Відавочна, ён зрабіў тое, што ад яго чакалі.
з
He пакідаць нічога неправераным — была звычка Эркюля Пуаро. Хоць міс Карнэбі рабіла ўражанне тупаватай і даволі бесталковай кабеты, Пуаро тым не менш
1 Так яно (франц.).
палічыў патрэбным распытаць адну не дужа прыемную асобу — пляменніцу нябожчыцы лэдзі Хартынгфілд.
— Эмі Карнэбі? — паўтарыла міс Молтрэвас.— Вядома, добра памятаю яе. Шчырая душа, і падыходзіла цётцы Джуліі ва ўсіх адносінах. Прывязаная да сабак і выдатна чытала ўслых. Тактоўная, дарэчы, і ніколі не пярэчыла хворай. Што здарылася з ёю? Спадзяюся, не якая-небудзь бяда. Я дала ёй рэкамендацыю з год назад адной жанчыне — прозвішча пачынаецца з X...
Пуаро паспешна растлумачыў, што міс Карнэбі паранейшаму пры сваёй пасадзе. Невялікі клопат прычыніў сабака, які быў прапаў.
— Эмі Карнэбі душы не чуе ў сабаках. Мая цётка мела кітайскага мопса. Калі яна памерла, ён застаўся міс Карнэбі. Тая глядзела яго, як дзіця. Думаю, у яе разрывалася на часткі душа, калі мопс здох. О, так, гэта спагадная жанчына. Хоць, вядома, не вялікая інтэлектуалка.
Эркюль Пуаро нагадзіўся, што міс Карнэбі, магчыма, і нельга назваць інтэлектуалкай.
Яго наступным крокам было выявіць вартаўніка парку, з якім міс Карнэбі размаўляла ў другой палове таго фатальнага дня. Гэта ўдалося яму без асаблівых цяжкасцей. Вартаўнік памятаў інцыдэнт, пра які ў яго пыталіся.
— Жанчына сярэдняга веку, досыць мажная, але складная, згубіла кітайскага мопса. Я добра ведаю яе ў твар — прыводзіць сабаку ці не пасля кожнага паўдня. Я бачыў, як яна прыйшла з ім. Яна была ў жахлівым стане, калі згубіла яго. Падбегла да мяне, пытаючыся, ці не бачыў я кагосьці з кітайскім мопсам! Чулі вы такое? Mary сказаць вам, Гардэнз поўны сабак — любой пароды — тэр’еры, кітайскія мопсы, нямецкія таксы, нават гэткія, як барзыя — у нас ёсць усе пароды. Наўрад ці я патраплю адрозніць аднаго кітайскага мопса ад другога.
Эркюль Пуаро задумліва паківаў галавой.
Ён пайшоў на пляц Блумсбэры Роўд.
Нумары 38, 39 і 40 складалі разам прыватны гатэль «Балаклава». Пуаро ўзняўся па прыступках і адчыніў дзверы. Ён быў сустрэты пахам смажанай капусты плюс успамін аб ранішніх селядцах. Злева стаяў стол з чырвонага дрэва, на ім — вазон з панылай хрызантэмай. Над сталом была вялікая абабітая сукном паліца для пошты. Пуаро колькі хвілін пазіраў задуменна на яе. Ён расчыніў дзверы справа. Яны вялі ў, так бы мовіць, гасціную:
маленькія столікі і трохі мяккіх крэслаў, пакрытых крэтонам з панурым узорам. Тры старыя кабеты і злосны, як д’ябал, дзядок узнялі галовы і ўтаропіліся ў парушальніка спакою са смяртэльнай нянавісцю. Эркюль Пуаро пачырванеў і рэціраваўся.
Ён рушыў далей уздоўж калідора і падышоў да лесвіцы. Справа ад яго калідор разгаліноўваўся пад прамым кутом да памяшкання, якое, відавочна, было сталовай.
Крыху далей па гэтым калідоры былі дзверы, пазначаныя словам «Офіс».
Сюды Пуаро пастукаў. He атрымаўшы ніякага адказу, ён адчыніў дзверы і зазірнуў: у пакоі стаяў вялікі стол, засланы газетамі, але не было відаць ні душы. Пуаро ступіў назад, зачыняючы дзверы. Ён мусіў завітаць на кухню.
Панурая дзяўчына ў брудным хвартуху сноўдала з кашом, дзе ляжалі нажы і відэльцы, якія яна раскладвала на сталах.
— Даруйце, калі ласка, ці не мог бы я бачыць пані гаспадыню? — спытаўся Пуаро выбачлівым тонам.
Дзяўчына паглядзела на яго тускнымі вачыма і сказала:
— Я проста не ведаю.
— Нікога няма ў вашым офісе?
— Сапраўды я не ведаю, дзе б яна магла быць.
— Мажліва,— Эркюль Пуаро быў цярплівы і настойлівы,— вы змаглі б яе знайсці? '
Дзяўчына ўздыхнула. Знясільваюча-нудны дзень стаўся яшчэ нуднейшы праз гэты новы груз, які ўсклалі на яе.
— Добра, паспрабую пашукаць яе,— паныла сказала яна.
Пуаро падзякаваў ёй і зноўку падаўся ў хол, не адважваючыся сустрэць злавесныя позіркі насельнікаў гасцінай. Ён узіраўся ў абабітую сукном паліцу для лістоў, калі шолах і моцны пах дэваншырскіх фіялак' абвясціў прыход гаспадыні.
Місіс Харт сама ветласць.
— Ах, даруйце, што не заспелі мяне ў офісе,— усклікнула яна.— Вы жадалі пакой?
— He зусім,— прамармытаў Эркюль Пуаро.— Я ха-
1 Цыбуля (СЛЭНГ).
цеў даведацца, ці не спыняўся тут нядаўна мой сябра — капітан Кэрціс?
Кэрціс,— гучна паўтарыла місіс Харт.— Капітан Кэрціс? Пачакайце... дзе я чула гэтае прозвішча?
Пуаро ёй не дапамог. Яна заклапочана хіснула галавой.
— Дык у вас не спыняўся капітан Кэрціс?
— He, ва ўсялякім разе, апошнім часам. Але, ведаеце, прозвішча мне, бясспрзчна, знаёмае. Будзьце ласкавы, як выглядае сябра?
— Гэта няпроста акрэсліць,— сказаў Эркюль Пуаро.— Я мяркую, часам здараецца, што лісты прыходзяць і тым, каго тут наогул няма?
— Так бывае, вядома.
— Што вы робіце з такімі лістамі?
— Ну, мы трымаем іх пэўны час. Відаць, гэтая асоба маецца неўзабаве прыехаць. Вядома, калі тыя лісты ці пакеты доўга не забіраюць, мы вяртаем іх на пошту.
Задумліва кіўнуўшы, Эркюль Пуаро сказаў:
— Разумею.— I дадаў: — Так і ў маім выпадку. Я даслаў ліст сябру на ваш адрас.
Твар місіс Харт прасвятлеў. Усё стала зразумела.
— Я, напэўна, запомніла нрозвішча на канверце. У нас затрымліваецца і бывае праездам столькі адстаўнікоў... зараз зірну...
Яна глянула на паліцу для лістоў.
— Яго ўжо тут няма,— сказаў Эркюль Пуаро.
— Відаць, вернуты паштару. Мне так шкада. Нічога важнага, спадзяюся?
— He, не, анічога.
Ён ступіў да дзвярэй, але місіс Харт, ахутаная едкім пахам цыбулі, не скяшалася адпускаць яго.
— Калі б ваш сябра з’явіўся...
— Гэта надзвычай малаверагодна. Я, пэўна, памыліўся.
— Нашы варункі вельмі ўмеркаваныя,— сказала місіс Харт.
— Дарэчы, у іх уваходзіць кава пасля абеду. Мне хацелася б, каб вы паглядзелі адзін ці два нашых пакоі...
3 цяжкасцю Эркюль Пуаро выслізнуў ад яе.
4
Гасціная місіс Самуэльсон была большая, больш грувастка застаўленая і нават больш удушліва ўгрэтая цэнтральным ацяпленнем, як пакой місіс Хогін. Эркюль Пуаро няўцямна прабіраўся паўз пазалочаныя калясценныя столікі і вялікія групы скульптур.
Місіс Самуэльсон была большая ростам за лэдзі Хогін і мела пафарбаваныя пергідролем валасы. Яе кітайскага мопса клікалі Нанкі Пу. Ягоныя выпучаныя вочы нахабна аглядалі Эркюля Пуаро. Міс Кэбл, кампаньёнка місіс Самуэльсон, была тонкая і кашчавая, у той час як міс Карнэбі — пухлявая, але і яна гаварыла вельмі шмат і задыхана. I яе дакаралі за знікненне Нанкі Пу.
— Але гэта было нешта несамавітае, містэр Пуаро. Усё здарылася за секунду. Каля Хэрада'. Нянька спыталася ў мяне там, колькі часу...
— Нянька? Нянька з бальніцы? — перапытаў яе Пуаро.
— He, не — нянька з дзіцем. Якое гэта было мілае дзяцітка! Прыгожанькі зайчык! Такія ружовенькія шчочкі. Кажуць, малыя ў Лондане не надта здаровыя, але я пераканана...
— Элен,— сказала місіс Самуэльсон.
Міс Кэбл пачырванела, запнулася і сціхла.
Місіс Самуэльсон з’едліва сказала:
— I ў той час, калі міс Кэбл была схіленая над каляскай, да якой яна не мела ніякіх адносін, той нахабны злыдзень перарэзаў павадок Нанкі Пу і ўцёк з сабачкам.
— Усё здарылася за адну хвіліну,— ледзь не плачучы, вымавіла міс Кэбл.— Я паглядзела навокал і' не ўбачыла нашага жэўжыка — толькі павадок звісаў з маёй рукі. Магчыма, вы хацелі б агледзець павадок, містэр Пуаро?
— Зусім не,— таропка адказаў Пуаро. ён не меў ніякага жадання збіраць калекцыю адрэзаных сабачых павадкоў.— Як я разумею,— працягваў ён,— неўзабаве пасля таго да вас прыйшоў ліст?
Гісторыя была рыхтык такая ж, як першая,— ліст, пагрозы расправіцца з вушамі і хвастом Нанкі Пу. Толькі дзве рэчы былі іншыя — грашовая сума: патрабавалі 300 фунтаў, ды адрас, куды яе трэба было даслаць: на
1 Фешэнебельны універсальны магазін Хэрада ў Лондане.
гэты раз Кенсінгтан. Клонмэл Гардэнз. 76, гатэЛь ?(эрынгтан, капітану трэцяга ранга Блэклэю.
— Калі Нанкі Пу жывога і здаровага вярнулі, я сама пайшла туды, містэр Пуаро,— працягвала місіс Самуэльсон.— У рэшце рэшт, тры сотні фунтаў — гэта тры сотні фунтаў.
— Бясспрэчна, так.
— Самае першае, што я ўбачыла — мой канверт з грашыма на паліцы ў холе. Чакаючы гаспадыню, я сунула яго ў сумку. На жаль...