• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    — Джэнтльмен у Лі-Холе застрэліўся, прастрэліў сабе галаву.
    — Што ж, бывае,— празаічна заўважыў Джэп.— Даўгі ці жанчына. Баюся, што не змагу дапамагчы вам, Полард.
    — Справа вось у чым,— сказаў канстэбль.— Ён не мог застрэліцца. Прынамсі, так гаворыць доктар Жыль.
    Джэп паставіў кубак.
    — He мог застрэліцца? Што вы маеце на ўвазе?
    — Так сцвярджае доктар Жыль,— паўтарыў Полард.— Ён гаворыць, што гэта немагчыма. Ён вельмі здзіўлены: дзверы зачынены з сярэдзіны, вокны таксама, але ён усё адно сцвярджае, што гэты чалавек не мог скончыць самагубствам.
    Гэта ўсё вырашыла. Другая порцыя яешні з вяндлінаю не спатрэбілася, і праз колькі хвілін мы даволі хутка ішлі да Лі-Хола. Джэп у гэты час распытваў канстэбля.
    Імя забітага было Уолтэр Протраў, ён быў чалавекам не вельмі маладым і трохі адзінотнікам. Прыехаў у Маркет-Бэйсінг восем гадоў таму і зняў Лі-Хаўс: стары асабняк, які ўжо развальваўся і зарос плюшчом. Ён жыў на адной палове дома з аканомкаю, што прыехала разам з ім. Яе звалі міс Клег, яна была надзвычайнаю жанчынаю і мела добрую рэпутацыю ў вёсцы. Нядаўна да містэра Протраў прыехалі госці: містэр і місіс Паркеры з Лондана. Сённяшняй раніцай міс Клег вельмі занепакоілася, калі знайшла дзверы зачыненымі і не атрымала адказу ад гаспадара. Яна патэлефанавала доктару і ў паліцыю. Канстэбль Полард і доктар Жыль з’явіліся адначасова. Сумеснымі намаганнямі яны высадзілі дубовыя дзверы ў кабінет Протраў.
    Містэр Протраў ляжаў на падлозе з прастрэленай
    галавой, у правай руце трымаў пісталет. Выдавала на тыповае самазабойства.
    Доктар Жыль агледзеў цела і вельмі здзівіўся. Ён паклікаў канстэбля, здзіўленне перадалося і таму. Полард адразу ўспомніў Джэпа. Пакінуў доктара наглядаць за целам, паспяшаўся ў гатэль.
    Калі канстэбль скончыў расказваць, мы былі ўжо ў Лі-Хаўсе — вялікім, занядбаным доме. Ён быў акружаны недагледжаным садам, што пазарастаў быльнягом. Праз адчыненыя дзверы мы прайшлі ў хол, а адтуль у невялікі пакой. Там было чатыры чалавекі: шыкоўна апрануты мужчына з хітраватым непрыемным тварам, якога я адразу неўзлюбіў; жанчына падобнага тыпу, хаця збольшага прыгожая; яшчэ адна жанчына ў чорным, яна стаяла трошкі ўбаку, і яе я ўзяў за аканомку; высокі мужчына: твідавы гарнітур, разумны твар, ён тут, безумоўна, валодаў становішчам.
    — Доктар Жыль, гэта інспектар Скотленд-Ярда і двое ягоных сяброў,— сказаў канстэбль.
    Доктар павітаўся і прадставіў нам містэра і місіс Паркер. Потым мы падняліся наверх. Полард застаўся ўнізе. Доктар правёў нас па сходах. У канцы калідора дзверы былі наросхрыст: навокал валяліся трэскі, а самі дзверы ляжалі на падлозе ў пакоі.
    Мы ўвайшлі. Цела ўсё яшчэ было на падлозе. Містэр Протраў выдаваў чалавекам сталым — барада, сівыя скроні. Джэп схіліўся над ім.
    — Чаму вы не пакінулі цела ў тым становішчы, у якім знайшлі? — прабурчаў ён.
    — Мы меркавалі, што гэта самазабойства,— паціснуў плячыма доктар,
    — Гм, куля ўвайшла ў галаву праз левую скроню.
    — Менавіта так,— пацвердзіў доктар.— Цалкам немагчыма, каб ён застрэліўся сам. Яму спатрэбілася б да немагчымага выгнуць руку. Проста неверагодна.
    — Тым не менш, вы знайшлі пісталет заціснутым менавіта ў правай руцэ? Між іншым, дзе ён?
    Доктар паказаў на стол.
    — Але не заціснутым у руцэ,— сказаў ён.— Ён ляжаў у далоні, толькі пальцы былі выпрастаны.
    — Укладзены ў руку — гэта відавочна,— сказаў Джэп. Ён агледзеў пісталет.— Зроблены толькі адзін стрэл. Мы праверым яго на адбіткі пальцаў, але наўрад ці знойдзем штосьці вартае, акрамя вашых адбіткаў, доктар. Калі настала смерць?	. _
    — Уначы. Я не магу падаць з дакладнасцю да гадзіны, як гэта робяць чараўнікі-дактары ў дэтэктывах. Ён памёр гадзін дванаццаць таму.
    Пакуль што Пуаро не выказваў актыўнасці. Ён стаяў побач са мной і глядзеў, як працаваў Джэп, слухаў ягоныя пытанні. Толькі час ад часу ён асцярожна нюхаў паветра. I здзіўляўся. Паьетра было зусім свежае, без аніякага паху. Але Пуаро працягваў убіраць яго, нібыта ягоны чуйны нос мог знайсці тое, што прамінуў я.
    Як толькі Джэп адышоўся ад цела, Пуаро схіліўся над ім. Рана яго не зацікавіла. Спачатку мне падалося, што ён разглядае пальцы правай рукі, але потым убачыў: яго зацікавіла насоўка ў правым рукаве. Містэр Протраў быў апрануты ў цёмна-шэры халат, Нарэшце Пуаро падняўся, але працягваў глядзець на насоўку, нібыта нешта тут не стасавалася.
    Джэп папрасіў яго дапамагчы падняць дзверы. Я скарыстаў момант, схіліўся над целам, выцягнуў з рукава насоўку, уважліва яе агледзеў. Звычайная насоўка з таннага батысту, ні меткі, ні плям. Я паклаў яе на месца і прызнаўся сабе, што нічога не зразумеў.
    Джэп з Пуаро і Жылем паднялі дзверы. Я зразумеў, што яны шукалі ключ. Яго не было.
    — Усё зразумела,— сказаў Джэп.— Акно зачынена на зашчапку. Забойца сышоў праз дзверы, замкнуў іх і забраў ключ. Ён меркаваў, што ўсе падумаюць, нібыта ' Протраў замкнуў дзверы і застрэліўся, і ніхто не заўважыць, што ключа няма. Вы згодны, масье Пуаро?
    — Так, згодны, але ці не было лягчэй і лепш падсунуць ключ пад дзверы? Удаць, што ён выпаў з замка.
    — Нельга спадзявацца, што ва ўсіх такі бліскучы розум, як у вас. Калі б вы сталі злачынцам, вы б проста жах наводзілі. Што-небудзь яшчэ, масье Пуаро?
    Мне здалося, нібыта Пуаро трошкі збянтэжыўся. Ён агледзеў пакой і ціха, нібы прасіў прабачэння, заўважыў:
    — А гэты чалавек шмат курыў.
    Гэта было відавочна: камін быў пазасыпаны недакуркамі, і попельніца на маленькім століку каля крэсла таксама была поўная.
    — Ён, мусіць, выкурыў цыгарак дваццаць учарашняй ноччу,— заўважыў Джэп. Схіліўся, уважліва агледзеў усё ў каміне, потым пераключыўся на попельніцу.— Аднолькавыя,— абвясціў ён,— курыў адзін чалавек. Тут мы нічога не знойдзем, масье Пуаро.
    — А я і не сцвярджаў гэтага,— ціха сказаў мой сябар.
    — Ха! А гэта што? — крыкнуў Джэп. Ён паказаў на нешта бліскучае, што ляжала на падлозе побач з целам.— Паламаная запінка. Цікава, чыя яна? Доктар Жыль, будзьце ласкавы, спусціцеся ўніз і паклічце сюды аканомку.
    — А як з Паркерамі? Ён хоча пайсці, кажа, нібыта ў яго неадкладная справа ў Лондане.
    — Нічога. Без яго абыдуцца. Тут смерць, а ў яго, вядома, неадкладная справа ў Лондане! Паклічце аканомку і прасачыце, каб Паркеры нікуды не сыходзілі. Хто з прыслугі заходзіў сюды раніцай?
    Доктар сумеўся.
    — He, яны былі ў калідоры, калі мы з Полардам увайшлі.
    — Гэта напэўна?
    — Безумоўна.
    Доктар выйшаў.
    — Малайчына,— ухваліў Джэп.— Гэтыя дактарыспартсмены цудоўныя хлопцы. Так, цікава, хто ж яго застрэліў? Нехта з трох, што былі ў асабняку. Я не падазраю аканомку. Калі б яна хацела забіць, то для гэтага было восем гадоў. Цікава, хто яны, Паркеры? Гэтая пара не выклікае павагі.
    У гэты момант увайшла міс Клег. Яна была хударлявая, з акуратнымі сівымі валасамі, вельмі паважная і ціхая. Аднак яна пакідала ўражанне чалавека, упэўненага ў сабе, і гэта прымушала яе паважаць. На пытанне Джэпа яна адказала, што служыла ў нябожчыка чатырнаццаць гадоў. Гэта быў шчодры і разважлівы гаспадар. Паркераў яна ўпершыню ўбачыла тры дні таму, калі яны знянацку прыехалі ў госці. Яна лічыла, што яны завіталі самі па сабе: гаспадар быў зусім не рады ім. Запіяка, што паказаў ёй Джэп, не належала містэру Протраў — яна была ўпэўнена. На пытанне пра пісталет адказала, што ў яе гаспадара была зброя. Ён трымаў яе пад замком. Яна бачыла пісталет колькі гадоў таму, але не магла з упэўненасцю сказаць, той гэта ці не. Мінулай ноччу яна не чула стрэлу, але гэта і нядзіўна, бо дом вялікі. Яе пакой, як і пакой Паркераў, знаходзіцца ў другім канцы асабняка. Яна не ведае, калі містэр Протраў пайшоў спаць. А палове дзесятай, калі пайшла яна, той яшчэ не клаўся. Ён ніколі не клаўся спаць адразу. Палову ночы
    звычайна чытаў і курыў. Курыў ён шмат.
    Тут Пуаро спытаўся:
    — Ваш гаспадар звычайна спаў з адчыненым ці з зачыненым акном?
    — Звычайна з адчыненым або з адчыненаю форткай.
    — Аднак цяпер акно зачынена, вы можаце растлумачыць?
    — He, можа, ён змёрз і зачыніў яго?
    Джэп паставіў яшчэ некалькі пытанняў і адпусціў яе. Потым ён па чарзе дапытаў Паркераў. Місіс Паркер была ў слязах, блізкая да істэрыкі. Містэр Паркер быў вельмі, вельмі нягжэчны. Ён адмовіўся ад запінкі, але ягоная жонка прызналася да яе, і гэты факт быў не на яго карысць. Ён таксама адмаўляўся, што ўвогуле заходзіў у пакой містэра Протраў. Джэп палічыў, што для ордэра на арышт фактаў дастаткова.
    Джэп пакінуў ГІоларда за старэйшага, пабег у вёску і звязаўся па тэлефоне з начальствам. Пуаро і я пайшлі ў шынок.
    — Вы надзіва маўклівы,— сказаў я.— Няўжо гэтая справа не цікавіць вас?
    — Наадварот, яна надзвычай мяне цікавіць. Але выклікае непаразуменне.
    — Адсутнічае матыў,— сказаў я.— Упэўнены, што гэта Паркер. Усё сыходзіцца на ім, толькі матыву няма, але гэта знойдзецца пазней.
    — Нічога не падалося вам асабліва важным? Хаця, відаць, Джэп і не заўважыў гэтага?
    Я здзіўлена паглядзеў на яго.
    — Што за карту вы хаваеце ў рукаве, Пуаро?
    — А што хаваў у рукаве нябожчык?
    — А, насоўку!
    — Так, насоўку.
    — Марак носіць насоўку ў рукаве,— сказаў я.
    — Цудоўна, Гасцінгс, але я меў на ўвазе іншае.
    — Штосьці яшчэ?
    — Так. Я зноў вяртаюся да паху цыгарэтнага дыму.
    — Я нічога не адчуў,— здзіўлена сказаў я.
    — I я таксама, mon ami1.
    Я падазрона глянуў на яго. Вельмі цяжка зразумець, ці Пуаро падманвае, ці кажа ўсур’ёз, але цяпер ён здаваўся сур’ёзным і нешта мармытаў сам сабе.
    1 Мой сябар (франц.).
    * * *
    Дазнанне праводзілася праз два дні. За гэты час высветліліся і іншыя факты. Адзін валацуга прызнаўся, што залез у сад Лі-Хаўса, дзе не раз ужо спаў пад паветкай. Ён заявіў, што ў дванаццаць гадзін чуў сварку двух мужчын у пакоі на другім паверсе. Адзін патрабаваў грошай, другі рашуча адмаўляў. 3-за куста ён бачыў, як гэтыя двое стаялі каля асветленага акна. Аднаго з іх ён ведаў добра — гаспадара Лі-Хаўса, містэра Протраў, другога ён апазнаў як містэра Паркера.
    Цяпер было ясна, што Паркеры прыехалі ў Лі-Хаўс, каб шантажыраваць Протраў. А калі пазней высветлілася, што сапраўднае імя забітага было Уэндоўэр і што ён служыў лейтэнантам у вайскова-марскім флоце і меў дачыненне да выбуху на крэйсеры першага класа «Мерысот» у 1910 годзе, справа пачала хутка высвятляцца. Відаць, Паркер ведаў аб ролі Уэндоўэра, знайшоў яго і патрабаваў грошай за маўчанне, а той плаціць не пажадаў. У час сваркі Уэндоўэр выняў свой пісталет. Паркер перахапіў яго і застрэліў Уэндоўэра. А потым паспрабаваў падаць усё як самазабойства.