• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кінжал з крыламі  Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Кінжал з крыламі

    Эдгар Алан По, Артур Конан Дойл, Гілберт Кійт Чэстартан, Рэйманд Торнтан Чандлер, Рой Вікерс, Агата Крысці, Сэмюэл Дэшыл Хэмет, Фрыдрых Глаўзер, Жорж Сімянон, Джон Дзіхсан Кар, Рос Макдоналд, Рычард О. Льюіс, Мірыям Ален Дэ Форд, Джэк Рычы

    Выдавец: Полымя
    Памер: 253с.
    Мінск 1994
    54.74 МБ
    — He марнуй час, прыгажун. Я магу перадумаць.
    Мужчына адказаў амаль ласкава:
    — Можа, ты ўжо заклаў мяне?
    Тоні нават не павярнуў галавы.
    — Гэта твой клопат.
    Ён выйшаў з пакоя. Акуратна і ціха зачыніў дзверы, глянуў на дзверы нумара 14A і ўвайшоў у ліфт. Апусціўся на тры паверхі і ўключыў грузавы ліфт. У офісе галоўнага швейцара гарэла святло. Тоні зноў увайшоў у ліфт і паехаў уніз.
    Маленькі клерк быў за шкляным экранам. Тоні прайшоў праз галоўны хол у радыёпакой. Радыё мякка іграла. Яна была тут, прылегла на канапцы. Радыё нешта гаварыла ёй, але так ціха, што гук гэты нагадваў шэпт дрэў. Яна павольна павярнула галаву і ўсміхнулася яму.
    — Скончыў правяраць дзверы? А я ні на хвіліну не магла заснуць. Таму прыйшла сюды.
    Ён усміхнуўся і кіўнуў. Сеў у зялёны фатэль і папляскаў па білцах.
    — Чакаць — найцяжкая праца, праўда? Можа, пашукаеш чаго-небудзь па радыё? Яно зараз гучыць, як сухое пячэнне, якое ламаюць,— папрасіла яна.
    Тоні пакруціў ручку, не знайшоў нічога, што б спада-
    балася яму, і вярнуўся да старой станцыі. Дзяўчына зноў усміхнулася яму.
    — Я не замінаю вам, міс Крэсі?
    — He. Ты цудоўны маленькі чалавек, Тоні.
    Ён глядзеў на падлогу. Па спіне пабеглі мурашкі. Ён пачакаў, пакуль яны знікнуць. Потым адкінуўся, расслабіўся, абхапіўшы пальцамі ласіны зуб. Ён слухаў. He радыё. Далёкія, нячутныя, пагражальныя гукі. А можа, гэта быў проста шоргат калёс машыны, што ехала ў незнаёмую ноч.
    — Няма чалавека наскрозь благога,— гучна сказаў ён.
    Дзяўчына ляніва глянула на яго.
    — Тады я ведала двух-трох, у якіх я памылялася.
    Ён кіўнуў.
    — Ага. Я думаю, што ўсё ж ёсць і такія.
    Дзяўчына пазяхнула, і яе глыбокія фіялетавыя вочы амаль заплюшчыліся. Яна ўладкавалася на падушках.
    — Пасядзі тут, Тоні. Можа, я хоць трошкі пасплю.
    — Канечне. Мне зараз няма чаго рабіць. Проста не ведаю, за што мне плацяць грошы.
    Яна хутка заснула. Спала нерухома, як дзіця. Тоні амаль не дыхаў хвілін дзесяць. Ён проста глядзеў на яе. У яго вачах блішчала зачараванне, быццам ён глядзеў на алтар.
    Потым ён вельмі асцярожна ўстаў і прайшоў праз хол да канторкі. Там трошкі пастаяў. Прыслухаўся. Чуў, як рыпіць па паперы пяро. Прайшоў праз хол да тэлефонаў, зняў' слухаўку і папрасіў злучыць з гаражом. Праз тры ці чатыры гудкі пачуў малады голас:
    — Гатэль Уіндэрмір. Гараж.
    — Гэта Тоні Рэсек. Той хлопец, Уотэрсан, якому я даў картку. Ён паехаў?
    —■ Канечне, Тоні. Амаль паўгадзіны таму. За твой кошт?	■
    — Ага,— сказаў Топі.— Мой госць. Да пабачэння.
    Ён паклаў слухаўку і пашкроб шыю. Прайшоў да канторкі і пляснуў рукой па мармуры. Клерк з’явіўся за экранам з шырокай усмешкай шчырага гаспадара. Убачыў Тоні. Усмешка знікла.
    — Няўжо нельга спакойна папрацаваць? — буркнуў ён.
    — Якая стаўка на 14B.
    — На пятнаццаты паверх няма ставак.
    — Тады адзнач. Хлопец толькі што паехаў. Быў тут толькі гадзіну.
    — Ну-ну,— амаль весела сказаў клерк.— Збег і не заплаціў.
    — Пяць долараў будзе дастаткова?
    — Твой сябра?
    — He. Проста п’яны, што лічыў сябе мільянерам і не меў грошай.
    — Ну, няхай будзе як будзе, Тоні. Як ён выйшаў?
    — Я звёз яго на грузавым ліфце. А ты спаў. Пяць долараў хопіць?
    — Чаму пяць?
    З’явіўся паношаны партаманет, і на мармуровым прылаўку апынулася старая пяцёрка.
    — Усё, што было ў яго,— сказаў Тоні.
    Клерк узяў пяцёрку і здзіўлена глянуў на Тоні.
    — Як хочаш,— сказаў ён і паціснуў плячыма. На стале зазваніў тэлефон. Клерк узяў слухаўку, паслухаў і даў яе Тоні.
    — Цябе.
    Тоні ўзяў тэлефон і прыціснуў яго да грудзей. Голас быў незнаёмы. 3 металам у ім. Голас, які немагчыма запомніць.
    — Тоні? Тоні Рэсек?
    — Слухаю.
    — Вестка ад Эла. Казаць?
    Тоні глянуў на клерка.
    — Будзь сябрам,— сказаў ён.
    Клерк усміхнуўся і адышоў.
    — Кажы,— сказаў Тоні ў слухаўку.
    — У нас была невялічкая справа з хлопцам з твайго гатэля. Мы засеклі яго, калі ён ліняў. Эл думаў, што гэта ты выцягнуў яго. Мы паехалі за ім і загналі ў кут. Але не спрацавала. Ён пачаў страляць.
    Тоні моцна сціскаў слухаўку, скроні былі халодныя ад поту.
    — Далей,— сказаў ён.— Я ведаю, ёсць нешта яшчэ.
    — Трошкі ёсць. Хлопец паклаў доўгага. Эл... Эл прасіў развітацца з табой.
    Тоні нахіліўся на мармуровы прылавак. Нешта прахрыпеў.
    — Зразумеў? — металічны голас гучаў трошкі раздражнёна.— Той хлопец меў пушку. Ён скарыстаў яе. Эл больш нікому не патэлефануе.
    Тоні рэзка паставіў тэлефон. Горла было сухое, як пустыня.
    — Гэта ўсё, братка. Бывай.
    У слухаўцы пачуўся шчоўк, быццам каменьчык аб сцяну. Тоні вельмі акуратна і ціха паклаў слухаўку. Ён глядзеў на сціснутую левую далонь. Выняў насоўку і пацёр руку, потым павольна расціснуў пальцы. Выцер лоб. Клерк зноў з’явіўся за экранам і глянуў на яго бліскучымі вачыма.
    — У мяне адпачынак у пятніцу. Можа, дасі мне гэты нумар?
    Тоні кіўнуў і слаба ўсміхнуўся. Паклаў насоўку ў кішэню. Павярнуўся і пайшоў праз хол у радыёпакой. Ён ішоў мякка, як чалавек, што рухаецца па пакоі, дзе ёсць цяжкахворы. Падышоў да фатэля, у якім сядзеў дагэтуль, і вельмі, вельмі павольна сеў. Дзяўчына спала, нерухома, як могуць спаць некаторыя жанчыны і ўсе кошкі. Яе дыхання зусім не было чутна.
    Тоні Рэсек адкінуўся, сціснуў ласіны зуб і заплюшчыў вочы.
    РОЙ ВІКЕРС
    ДЗЮБА ПАПУГАЯ
    g~|H акуль крымінальніка не злавілі, немагчыма здагаg Хдацца пра ягоны талент. Выпадак выратаваў ад шыбеніцы многіх, але той жа самы выпадак прыводзіў на шыбеніцу тых, хто, здавалася б, прадумаў усё да дробязей і падмануў паліцыю.
    Флорэнс Хорнбі можна залічыць у другую катэгорыю. Hi намаганні дэтэктываў, ні цяжкая праца паліцыі не змаглі давесці, што яна забіла свайго мужа.
    Яе справа цікавая яшчэ і тым, што яна адна з нешматлікіх жанчын-забойцаў, што ўжывалі агнястрэльную зброю. Яна, як і многія мужчыны-забойцы, ажыццявіла злачынства з дапамогай ахвяры: зрабіла так, каб ён сам прыйшоў туды, дзе яго павінна была знайсці паліцыя.
    Пэрсі Хорнбі быў сынам гандляра з Баркінга. Ягоная маці памерла, калі яму было чатырнаццаць. Сям’я жыла вельмі сціпла, хаця грошы ў бацькі былі. Пэрсі вучыўся ў пансіёне і лічыўся там не самым лепшым вучнем.
    Праз год пасля смерці маці бацька раптоўна змяніў свае адносіны да грошай і купіў вялікі дом з садам у Рычмандзе-на-Тэмзе. Гэта быў дом, які кепска падыходзіў для іх. 3 Баркінга з гаспадарамі паехала і старая пакаёўка. Пэрсі больш не вучыўся, а наступныя чатыры гады прабавіў, гуляючы ў садзе з хлопчыкамі-пасыльнымі, што заходзілі з чорнага хода.
    Калі яму споўнілася васемнаццаць, бацька памёр і пакінуў сыну спадчыну 80 000 фунтаў. У дваццаць адзін год Пэрсі зрабіўся сапраўдным уладальнікам маёмасці: як толькі ён пытаўся грошай у свайго адваката, той адразу даваў патрэбную суму.
    Пэрсі не прагуляў спадчыну, як могуць падумаць. Можа, ён проста не дарос да гэтага: ягоны розум застаўся на ўзроўні дваццацігадовага хлапчука.
    © Пераклад з англійскай Алены Кудраўцавай.
    Пэрсі можна было бачыць у любы час у вялікім пакоі са старой мэбляй, якая засталася ад былога ўладальніка. На стале стаялі брудныя пабітыя талеркі і шклянкі, а па ўсіх кутках — пустыя бутэлькі.
    Аднойчы яго знайшла ў гэтым пакоі жанчына. Яна працавала страхавым агентам, пачула пра Пэрсі і прыйшла, каб паспрабаваць застрахаваць яго.
    Ёй мінула трыццаць пяць гадоў. Яна была даволі прыгожая, а яе суровы твар змякчалі вялікія рудыя вочы; бялок аднаго з іх меў нейкія каляровыя кропачкі.
    Яна стаяла у дзвярах, збянтэжана гледзячы на гэты сметнік. Але збянтэжанасць хутка знікла. Яна ацаніла становішча з першага позірку і жалезнай рукой ухапілася за свой шанц.
    Жалезная рука была такая моцная, што праз шэсць тыдняў Флорэнс выйшла замуж за Пэрсі Хорнбі. Яна ні ў чым не падманвала Пэрсі. Адразу сказала, што яе завуць Флорэнс Форнбек (амаль гэтак жа, як і яго), што яна ўдава і што колькі гадоў таму яна жыла ў Амерыцы.
    Пэрсі таксама не падманваў яе. Ён адразу расказаў пра сябе і сваё багацце. На яго Флорэнс не звярнула ўвагі, а інфармацыю пра спадчыну яна амаль прапусціла міма вушэй. Яна толькі праверыла гэты факт, праглядзеўшы тастамент у Самерсет Хаўзе1.
    Першае пытанне адвакату яна задала толькі раніцай першага дня іх з Пэрсі сумеснага жыцця (мядовы месяц, які быў пустой фармальнасцю, яны вырашылі не праводзіць). Яна выявіла, што багацце паменшылася з 80 000 да 7000 фунтаў, што давала ім даход, які амаль што адпавядаў зарплаце Флорэнс, калі яна працавала страхавым агентам.
    Яна з дапамогай свайго былога боса знайшла адваката, які правёў пільнае даследаванне. Але ўсё было чэсна: дзве кампаніі згалелі, два ці тры пакеты акцый нічога не каштавалі і гэтак далей. Такім чынам, ніякай надзеі не было.
    У гэты час яна здавалася смелай жанчынай, якая нават з дрэннага становішча можа выйсці з гонарам. Яна пазбавілася ўсіх мужавых сяброў і пачала працаваць над мужам і над домам.
    1 Самерсет Хаўз — архіў у Лондане, дзе за намінальную плату чалавек можа паглядзець любы тастамент.
    Адной з найбольш значных змен у доме быў тэлефон у холе і яшчэ адзін у спачывальні.
    За гады халастога жыцця здароўе Пэрсі прыйшло ў дрэнны стан. Флорэнс завяла яго на Харлі Стрыт', дзе яго ўважліва агледзелі і прызначылі лячэнне. Наступныя тры месяцы Флорэнс прысвяціла здароўю мужа.
    Яна прымусіла яго займацца веславаннем. Купіла для яго стрэльбу і спартыўны пісталет, з якіх ён страляў у садзе, хаця ў гэтым спорце і не дасягнуў вяршынь.
    Праз тры месяцы яна вырашыла заняцца фінансавымі справамі. Спачатку ўзяла ў рукі ўсе выдаткі: чэкі падпісваў ён, але чэкавая кніжка была ў яе. Ен меў усе ключы, але сам ніколі не адважваўся карыстацца імі.
    Ён сам прапанаваў, каб яны напісалі тастаменты адзін на карысць другога. У яго ўсё яшчэ заставалася трохі грошай (тысяч шэсць) і дом. Флорэнс мела «невялікую маёмасць».
    Наступным крокам у фінансавым упарадкаванні была страхоўка яго жыцця на 15 000 фунтаў. Гэта было няцяжка: дзякуючы жончыным намаганням ён выглядаў, як малады бог.	.
    У Флорэнс была проста манія на страхоўку. Яна застрахавала ўсё, што змагла, нават калекцыю старых мініяцюрных партрэтаў. Пазней знайшлі лісты ад дзвюх знакамітых страхавых кампаній, дзе гаварылася, што мініяцюры проста неацэнныя з пункту гледжання мастацтва. Але Флорэнс застрахавала іх у невялікай кампаніі на 400 фунтаў на выпадак пажару ці крадзяжу.